Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.03.2022

Неделя белорусского языка

Справаздача аб правядзенні тыдня беларускай мовы і літаратуры

 “Мова родная – мова модная!”

Тэрмін правядзеня: 21.02.2022 – 26.02.2022

Мэты і задачы тыдня:

-    павышэнне цікавасці вучняў да прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літататура”, а таксама беларускай культуры, традыцый;

-    папулярызацыя беларускай  мовы;

-    развіцце крэатыўных якасцей вучняў; спрыянне самарэалізацыі асобы;

-    развіцце і павышэнне творчага патэнцыялу педагагічнага калектыву;

-    развіццё індывідуальных здольнасцей адораных вучняў і выяўленне адоранасці ў працэсе сатворчасці.

   1 дзень (21 лютага)  - “Дзень роднай мовы”

-         адкрыццё тыдня – план правядзення тыдня быў размешчаны на стэндзе ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры, а таксама анансаваны на сайте ўстановы адукацыі.

-         у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску” прынялі ўдзел вучні 5-11 класаў. “Сто разоў шукай другой красы, А тым больш, што свет даўно не вузкі! ...Ды калі ты не бязродны сын — Гавары са мной па-беларуску!” Гэтыя словы Яўгеніі Янішчыц сталі дэвізам падчас правядзення акцыі. Навучэнцы, настаўнікі, супрацоўнікі школы  размаўлялі па-беларуску на працягу ўсяго дня.

-         раённая моўная дыктоўка  “Такая цудоўная родная мова”. Прынялі ўдзел 6 чалавек  (прадстаўнікі - настаўнік, маці аднаго з вучняў, вучні).

-         камплімент роднай мове – мерапрыемства было праведзена з вучнямі 8 класа (14 чалавек). Вучні выказалі не толькі захапленне, любоў і павагу да роднай мовы, але і выказалі пажаданні: беларуская мова павінна гучаць з вуснаў кожнага беларуса.

 -         конкурс малюнкаў  “Мой любімы твор на беларускай мове” – прайшоў сярод вучняў 5 класса (9 удзельнікаў). Рабяты не толькі зрабілі ілюстрацыі да сваіх любімых твораў, але і расказалі пра іх сваім аднакласнікам. Пераможцы конкурсу атрымалі салодкія падарункі

 2 дзень  (22 лютага) “Роднаму слову – прызнанне ў каханні”

-         акцыя “Фізкультхвілінкі па-беларуску” аб’яднала ўсю школу: настаўнікі ўсіх прадметаў у гэты дзень праводзілі іх на беларускай мове. Тэксты фізкульхвілінак, арыгінальных і цікавых,  педагогі атрымлівалі пры ўваходзе ў школу.

 -         ў акцыі “Далучы далонь” (Мы за тое, каб кожны беларус ведаў сваю родную мову) прынялі ўдзел вучні 5-11 класаў. Кожны клас падрыхтаваў тэматычную газету. Напрыклад,  вучні 8 класа выпусцілі газету “Залацінкі роднай мовы”. На далоньках запісалі беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы і г.д.

-         раённы турнір знаўцаў “Залацінкі роднай мовы” (з выкарыстаннем Google формы)прайшоў пасля ўрокаў. Мерапрыемства садзейнічала паглыбленню ведаў пра беларускую мову і літаратуру, народныя святы і абрады.

3 дзень (23 лютага) “Дзень беларускага фальклору” выклікаў асаблівую цікавасць вучняў.

-         З самай раніцы пачаліся сюрпрызы: адгадай беларускае слова – атрымай беларускую цукерку, выцягнуў прызавую латарэю з афарызмамі пісьменнікаў-юбіляраў і прачытаў яе выразна – атрымай дзявятку або дзясятку па беларускай  літаратуры.

-         флэш-батл “Хуткамоўкі. Чытаем разам” прайшоў на базе  бібліятэкі. Усім наведвальнікам прапанавалася выбраць хуткамоўку на беларускай мове і як мага хутчэй без запінкі яе вымавіць. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава «Роднай мовы гук чароўны». Усе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы.

 -         у час разгадвання рэбусаў “Скарбонкі мудрасці” вучні змаглі прадэманстраваць кемлівасць. Рабяты даведаліся шмат цікавага і з карысцю правялі час.

 -         аўкцыён “Растлумач фразеалагізм ‒ атрымай цукерку” прайшоў пад дэвізам “Спалучаем смачнае з карысным і атрымліваем двайную асалоду: веды пра самабытныя моўныя выразы і прыемныя эмоцыі!”. Аўкцыён прайшоў у форме каманднай гульні

 -         гульня-падарожжа “Фальклорная мазаіка” праводзілася з мэтай замацаваць веды аб беларускім народным фальклоры: прымаўках, прыказках, загадках, казках і г.д.; развіваць мову вучняў, узбагачаць слоўнікавы запас; выхоўваць любоў і павагу да роднага слова праз знаёмства са спадчынай беларускага народа

 -         вучні 10 класа прынялі ўдзел у літаратурнай віктарыне “Марскі бой. На хвалях літаратуры”

 4 дзень “Пісьменнікі-юбіляры” (Алесь Звонак, Міхась Стральцоў і інш.)

Мерапрыемствы:

-       На перапынках у фае школы на мульцібордзе дэманстраваліся прэзентацыі, відэаролікі, прысвечаныя пісьменнікам юбілярам.

-  інтэрв’ю “Загавары па-беларуску”. Не так лёгка, як потым падзяліліся інтэрв’еры, браць  і даваць інтэрв’ю на беларускай мове. Удзельнікі інтэрв’ю “Загавары па-беларуску” паднялі не надта лёгкія пытанні актывізацыі ўжытку беларускай мовы.

-  два вучні школы прынялі ўдзел у анлайн-конкурсе “Паэзіі радок чароўны”. Зараз вучні ўсіх класаў падключыліся да галасавання.

-         У другім класе прайшоў урок “Падарожжа па краіне роднай мовы”

 -         У 3 класе прайшоў урок “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”

 5 дзень “Беларуская скарбонка”

Мерапрыемствы:

-       рухомы перапынак “Беларускія народныя гульні”. Гульня – асноўная форма дзейнасці дзяцей. Існуе вялікае мноства беларускіх народных дзіцячых гульняў. Гульні выконваюць важную ролю як  сродак фізічнага, эстэтычнага, i інтэлектуальнага  выхавання дзяцей. Гульнёвы фальклор з’яўляецца надзейным захавальнікам роднай мовы, а засваенне яе ў працэсе гульні – самы хуткі і цікавы для дзяцей шлях.

 На рухомым перапынку вучні школы пазнаемілі навучэнцаў з аўтэнтычнай гульней “Чапелы”

-       мульціманія па-беларуску ці “Беларускія мультфільмы: Дыснею не снілася”. Музабоз “Сучасныя беларускія кампазіцыі на беларускай мове”. На перапынках у актавай зале школы на мульцібордзе дэманстраваліся беларускія мультфільмы, гучала беларуская музыка, у выкананні вучняў школы гучалі беларускія песні.

 -       конкурс на лепшы сшытак па беларускай мове праводзіўся сярод вучняў 5-11 класаў. Пераможцы атрымалі падарункі.

6 дзень “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”

-       На працягу тыдня вучні яшчэ больш далучыліся да багаццяў роднай мовы і літаратуры , нацыянальнай культуры і мастацтва. Дзеці з вялікім задавальненнем і цікавасцю прымалі ўдзел у мерапрыемствах Тыдня беларускай мовы і літаратуры.

-       інтэрактыўная раённая гульня “Знаўцы роднай мовы” (удзельнікі – каманда вучняў  5-11 класаў);

-       Лінгвістычны квэст для вучняў 6-8 класаў праводзіўся з мэтай развіваць пазнавальную актыўнасць і маўленчую культуру вучняў, іх творчыя і інтэлектуальныя здольнасці, фарміраваць уменне працаваць у камандзе; выхоўваць пачуццё любові і павагі да беларускай мовы.

  

  

Разделы сайта