Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Теория по темам

Сінтаксічныя фігуры

Фігура

Вызначэнне

Функцыя

Прыклад

Анафара

С. ф., якая заключаецца ў паўтарэнні аднолькавых слоў, словазлучэнняў і сказаў у пачатку вершаваных радкоў або празаічных сказаў

Эмацыянальна падкрэсліваецца слова, якое паўтараецца; дэманструецца ўпэўнены эмацыянальны настрой; удала ўжываецца пры перадачы аптымістычнага настрою

Трэба дома бываць часцей,

Трэба дома бываць не госцем,

каб душою не ачарсцвець,

каб не страціць святое штосьці.

(Р. Барадулін)

Эпіфара

С. ф., у якой суседнія сказы заканчваюцца аднолькавымі спалучэннямі слоў ці выразаў

Падкрэсліваецца слова, якое паўтараецца; надае маўленню ўпэўненасць, але разам з тым яна адлюстроўвае нейкую непазбежнасць падзей, і таму радзей дэманструе ўзнёсласць фразы

Дзевачкі, з ружы вянкоў не віце, Купала,

Дзевачкі, рана замуж не йдзіце, Купала.

Віце вяночкі ды із чабору, Купала.

Ідзіце замуж ды ўпору, Купала.

(З народнай песні)

Стык, або эпана-страфа

С. ф., у якой наступны сказ пачынаецца з таго ж слова, словазлучэння, якімі заканчваецца папярэдні сказ

З’яўляецца спосабам далейшага развіцця падзей, думак, надае маўленню рытмічную арганізацыю і цэласнасць

І назаўтра яе алені не прыйшлі. Не прыйшлі яны і праз дзень. (І.Пташнікаў)

Кальцо

Пэўны сінтаксічны адрэзак маўлення, які пачынаецца і заканчваецца аднолькавымі словазлучэннямі і нават сказамі

Гэта фігура надае выказванню ўпэўненасць, непазбежнасць у зыходным сцвярджэнні, непахіснасць пажаданай думкі

Не шукай ты шчасця, долі

На чужым, далёкім полі,

Гэт, за шумным лесам-борам,

За шырокім сінім морам

Не шукай ты шчасця, долі!

(Я. Купала)

Сінтаксі-чны парале-лізм

С. ф., у якой кожная наступная сінтаксічная адзінка будуецца па тыпу папярэдняй – мае аднолькавы склад членаў сказа, аднолькавы парадак слоў, што стварае ўнутраную сіметрыю

Выкарыстоўваецца з мэтай стварэння асаблівай экспрэсіўнай атмасферы кантэксту, часцей узвышанай, лірычнай

Рукі пабрудзіш – вадою адмыеш, душу забрудзіш – і мыла не паможа. (Прыказка)

Антытэза

С. ф. кантрасту, супастаўленне процілеглых паняццяў

Выкарыстоўваецца з мэтай узмацнення ўражання ад процілеглых з’яў

“Агонь і снег” (назвы аповесці

І. Шамякіна)

Геміна-цыя, або паўтор

С. ф., заснаваная на кантактным паўторы слоў ці словазлучэнняў у пэўнай паслядоўнасці

Гэта фігура надае маўленню асаблівую экспрэсію, узвышае тон, запавольвае тэмп выказвання, робіць яго велічна-спакойным

Слізкія, слізкія, слізкія словы, -                                                                                                                                                                                                                                                                                    Што б ні сказала – сабе папярок.

(Я. Янішчыц)

Полісіндэтон (шмат-злучніка-васць)

С. ф., у якой злучнікі або прыназоўнікі паўтараюцца перад кожным элементам аднароднай сінтаксічнай канструкцыі

Фігура запавольвае тэмп маўлення, робіць яго разважлівым, але разам з тым паступова ўзмацняецца сэнсавае і эмацыянальнае напружанне маўлення

Ні лютасць фашыстаў, ні боль адзіноты, ні пекла забойстваў, ні жах катаванняў – нішто ні на міг не застрашыла горад.

(К. Кірэенка)

Градацыя

С. ф., якая заключаецца ў такім размяшчэнні частак выказвання, дзе адбываецца паступовае нарастанне або, наадварот, аслабленне пачуцця, перажывання

З дапамогай гэтай фігуры дасягаецца нарастанне або паслабленне эмацыянальна-экспрэсіўнага значэння выказвання

Найвялікшыя раны ў чалавечай душы загойваюцца, зарастаюць і забываюцца. (З. Бядуля)

Эліпсіс

С. ф., у якой прапускаецца выказнік, які не з’яўляецца неабходным для перадачы пэўнага паведамлення

Выказванню такім чынам надаецца большая энергія, дынамічнасць, напружанасць дзеяння; ужываецца для дэманстрацыі душэўнага, псіхалагічнага стану персанажа

У цёмным небе карагоды сінявокіх зорак. (М. Багдановіч)

Асіндэ-тон (бяззлуч-нікавасць)

С. ф., у якой адсутнічаюць злучнікі паміж граматычна аднароднымі словамі і сказамі

Такім чынам фразе надаецца сцісласць, большая выразнасць, энергічнасць; перадаецца хуткая змена з’яў і падзей

Попел і чорныя цені майна,

Вые ў комінах скруха.

Як называюцца слёзы? –

Вайна. Смерць. Галадоўка. Разруха. (Я. Янішчыц)

Інверсія

Такая расстаноўка слоў або словазлучэнняў у сказе, якая парушае іх звычайны сінтаксічны парадак

Дапамагае сэнсавава ці эмацыянальна падкрэсліць пэўнае слова, думку; надае сказу своеасаблівую інтанацыю

Заміж сноў сакаўных, зялёных,

Мроі жоўтыя сніць зямля...

(Н. Арсеннева)

Парцэля-цыя

Падзел сказа на некалькі асобна аформленых паведамленняў

Выкарыстоўваецца з мэтай узмацнення сэнсавай і экспрэсіўнай нагрузкі асобнай часткі выказвання

А скрыпка спявае. Сардэчна і сумна. (Я. Брыль)

Фанетыка

Усе пазіцыйныя чаргаванні падпарадкоўваюцца асноўным фанетычным законам. Для сучаснай беларускай мовы яны наступныя:

1. АКАННЕ– закон змянення гукаў /о/, /э/ на /а/ у слабай пазіцыі: цэны –ацаніць, бок –бакі

  1. ЯКАННЕ- закон змянення гукаў /о/, /э/ на /а/ пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам: лес – лясны: /л'эс/ - /л'асны/. Яканню падлягае і вымаўленне службовых слоў (у адным фанетычным слове разам з самастойнымі часцінамі мовы), але на пісьме гэтая з'ява не перадаецца: /н'а быў/ - не быў; /б'аз зуба/ - без зуба.

На словы іншамоўнага паходжання, за рэдкімі выключэннямі, з'явы акання і якання не распаўсюджваюцца: /к'эфір/, /м'этро/, але: /йафрэйтар/, /кал'андар/, /с'аржант/, /дал'ікатэс/. Напісанне адпаведнае: кефір, метро, яфрэйтар, каляндар, сяржант, далікатэс.

  1. ЗАКОН АГЛУШЭННЯ ЗВОНКІХ ЗЫЧНЫХ- дзейнічае на канцы слоў перад паўзай (выключэнняў няма): зуб -/зуп/, /медзь -/м'эц'/, дождж -/дошч/.
  2. ЗАКОН ПРЫПАДАБНЕННЯ ЗЫЧНЫХ ПА ГЛУХАСЦІ І ЗВОНКАСЦІ (асіміляцыя па глухасці і звонкасці) – гэта аглушэнне звонкіх перад глухімі: градка -/гратка/, без суму - /б'ас суму/; азванчэнне глухіх перад звонкімі: айсберг -/айз'б'эрх/, малацьба - /маладз'ба/.
  3. АСІМІЛЯЦЫЯ ПА МЯККАСЦІ – ёй падлягаюць свісцячыя /з/, /с/, калі апынаюцца ў пазіцыі перад мяккім (за выключэннем заднеязычных /г'/, /к'/, /х'/); змякчаюцца таксама /д/ і /т/ перад /в'/: збор /збор/ - збіраць /з'б'ірац'/, спаць /спац'/ - спіць /сп'іц'/, два /два/ - дзве /дз'в'э/, чатыры /чатыры/ - чацвёрты - /чац'в'орты/. АЛЕ: скеміць /ск'эм'іц'/, згінуць /зг'інуц'/, схіліцца /сх'іл'іцца/.
  4. АСІМІЛЯЦЫЯ СВІСЦЯЧЫХ ДА ШЫПЯЧЫХ І ШЫПЯЧЫХ ДА СВІСЦЯЧЫХ- шыпячыя прыпадабняюцца да свісцячых: збіраешся - /з'б'ірайэс'с'а/; свісцячыя прыпадабняюцца да шыпячых: сшыць - /шшыц'/.
  5. ДЗЕКАННЕ І ЦЕКАННЕ – змяненне /д/ на /дз'/ і /т/ на /ц'/ пры памякчэнні ў роднасных словах: іду –ідзе, рот – у роце.
  6. ЗАКОН УЗНІКНЕННЯ ПРЫСТАЎНЫХ ГУКАЎ: акно –вокны, высокае ржышча – іржышча колецца; аржаны; гэты; дагэтуль і інш.
  7. ФАНЕТЫЧНАЕ ПАДАЎЖЭННЕ – закон падоўжанага вымаўлення гукаў /з'/, /с'/, /дз'/, /ц'/, /л'/, /н'/, /ж/, /ч/, /ш/ у становішчы паміж галоснымі. Перадаецца на пісьме: паданне, ноччу, падарожжа, жыццё. ВЫКЛЮЧЭННІ: Ілья, Ульяна, Ульянаў і выт. ад іх.

УВАГА! Неабходна размяжоўваць фанетычнае падаўжэнне з марфалагічным падваеннем (узнікненнем дзвюх аднолькавых літар на стыку марфем: бясстрашны, каменны) і з уласна доўгімі гукамі ў запазычаных словах-выключэннях, дзе на пісьме захоўваюцца дзве літары: ванна, манна, Мадонна і інш.

  1. ЗАКОН ПЕРАХОДУ /у/, /в/ і /в'/ у /ў/ - закон пераходу /у/ у /ў/ дзейнічае пасля галосных, закон пераходу /в/ і /в'/ у /ў/ дзейнічае пасля галоснага перад зычным і на канцы слова: увага – пад увагай – на ўвазе; трава – траўка; хлопец-умелец – хлопцы-ўмельцы; паплавы – поплаў.

ФАНЕТЫЧНЫЯ ЗАКОНЫ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

У цяперашні час у нашай мове найбольш актыўна дзейнічаюць наступныя фанетычныя законы:

  1. закон аглушэння звонкіх зычных на канцы слоў (грыбы – гры/п/, маразы – маро/с/). Выключэнняў няма. З закону вынікае, што на канцы слова перад паўзай у сучаснай беларускай мове звонкія зычныя ніколі не сустракаюцца;
  2. закон аглушэння звонкіх перад глухімі і азванчэння глухіх перад звонкімі ( грады – гра/т/кі, насіць – но/з’/біт). Значыць, у словах беларускай мовы побач могуць знаходзіцца або два глухія, або два звонкія зычныя гукі;

3) закон памякчэння свісцячых перад мяккімі зычнымі, акрамя /г’/, /к’/, /х’/

/з’/няць, /ц’/вёрды, /с’/мех, /дз’/веры).

АЛЕ: /с/кеміць, /з/гінуць, /с/хібіць;

  1. закон прыпадабнення свісцячых да шыпячых і шыпячых да свісцячых

расказаць – ра/ш/часаць, рыхтуеш – рыхтуе/с’/ся);

  1. закон змянення /д/ на /дз’/ і /т/ на /ц’/ пры памякчэнні (барада – на барадзе, білет – білецік) Гукаў /д’/, /т’/ у беларускай мове, у адрозненне ад рускай, няма. Дзеканне і цеканне – адметная рыса беларускага вымаўлення, яна замацавана і на пісьме;
  2. закон змянення /о/, /э/ на /а/ у пазіцыі не пад націскам (поўнач – паўночны, сок – сакавіты, цэны – цана, рэзаць – выразаць). Гэта з’ява носіць назву аканне, яна перадаецца на пісьме. Аканне пасля мяккіх зычных мае свае асаблівасці – дзйнічае толькі ў першым складзе перад націскам: /в’о/сны - /в’а/сна, /м’э/х - /м’а/шок, але /в’э/снавы, /м’э/шкавіна. На пісьме аканне пасля мяккіх зычных выступае ў выглядзе чаргавання літар е,ё – я, таму мае яшчэ і адметную назву – яканне (лёд – лядок, несці – нясу). Яканне – спецыфічная рыса беларускай мовы. Запазычаныя словы даволі часта не падпарадкоўваюцца закону акання і якання: рэкорд, трыо, медаль, сезон;
  3. закон узнікнення прыстаўных гукаў. Прыстаўныя галосныя /і/, /а/ з’ўляюцца перад збегам зычных, які пачынаецца з санорных /л/, /р/: ільгота, іржышча, ірваць, аржаны. У патоку маўлення прыстаўныя галосныя знікаюць, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны гук: каля львіцы, многа льну, яблыкі рдзеюць (але: з ільвіцай, шмат ільну, ірдзеюць яблыкі). Прыстаўны зычны /в/ з’яўляецца перад пачатковым націскным /о/: азёры – возера, аблічча – воблік, асенні – восень. Прыстаўны /й/ з’яўляецца ў некаторых словах перад пачатковым націскным /і/ (на пісьме гэта не адлюстроўваецца): /йі/ншы, /йі/ней, /йі/скра. У запазычаных словах прыстаўныя гукі не ўзнікаюць;
  4. закон змянення /у/ на /ў/ у пазіцыі пасля галосных, а таксама /в/, /в’/ на /ў/ у пазіцыі пасля галоснага перад зычным і ў канцы слова: урок – на ўроку, трава – траўка, крыві – кроў. Гук губнога ўтварэння /ў/ - адна з прыкметных асаблівасцей беларускай фанетыкі.

ВЫКАНАЙЦЕ ЗАДАННЕ САМАСТОЙНА

№1. Знайдзіце ў тэксце словы, у якіх праяўляецца аканне і яканне.

Творы Янкі Купалы абуджаюць светлае жаданне ўбачыць увачавідкі тыя мясціны, што ўзгадавалі яго, тыя сцежкі і дарогі, па якіх хадзіў вялікі пясняр, выкрасаючы з сэрца асветленыя магутным розумам радкі, што ўвабралі ў сябе гэтак шмат народных дум, людской журбы, радасных спадзяванняў і здзяйсненняў.

№2. Размяркуйце словы на чатыры групы і запішыце:

1. Асіміляцыя па глухасці і звонкасці,

2. Асіміляцыя па мяккасці.

3. Асіміляцыя свісцячых да шыпячых.

4. Асіміляцыя шыпячых да свісцячых.

Адказ, перабежчык, сцежка, дзверы, на дарожцы, носішся, цвёрды, счарствець, плацдарм, звечарэла, езджу, адвезці, айсберг, сшыць, стажкі, мясціна, носьбіт, на талерачцы, расчасаць, смешны, футбол, пясчаны, у печцы.

№ 3. Падкрэсліце словы, у якіх ёсць падоўжаныя зычныя.

Ралля, багацце, асіннік, суддзя, аддзячыць, падаконнік, каменны, аддаць, каменне, пытанне, купацца, гуллівы.

№ 4. Вызначце, у якіх словах гукі /і/ і /а/ з’яўляюцца прыстаўнымі.

Дрот іржавы; з аўса; ён ілжывы; мець ільготы; з амшарыны; ад інею; з аркуша; пад ігліцай; абрус; пад амністыю.

№ 5. Запішыце словы па-беларуску. Растлумачце напісанне літары Э.

Директор, текст, студент, терем, церемония, дрезина, почерк, тема, энергичный, инженер, бизнесмен, делегат, тенденция, сонет, новелла, эссе, игрек, секрет, кремль, кремлёвский, рецепт, ремонт, сердце, экзамен, деликатес, турне, эстетика, телеателье, канцелярия, декабрист, брезент, капелла, майонез, адрес, секретарь, предприниматель.

 

Правяраем сябе

№ 1. Знайдзіце ў тэксце словы ў якіх праяўляецца аканне і яканне.

АКАННЕ: увачавідкі – вочы, узгадаваны – гадоўля, хадзіў – ходзіць, выкрасаючы – крэсіва.

ЯКАННЕ: мясціны – месца, яго – ён, вялікі – веліч, пясняр – песня, спадзяванняў – неспадзеўка, здзяйсненняў – здзейсніць, сябе – (гіст.) себя.

№ 2. Размяркуйце словы на чатыры групы:

  1. асіміляцыя па глухасці і звонкасці – перабежчык, адказ, плацдарм, айсберг, стажкі, адвезці, носьбіт, футбол, сцежка;
  2. асіміляцыя па мяккасці – сцежка, дзверы, цвёрды, счарсцвець, звечарэла, адвезці, мясціна, смешны, айсберг;
  3. асіміляцыя свісцячых да шыпячых – счарсцвець, езджу, сшыць, расчасаць, пясчаны;

4) асіміляцыя шыпячых да свісцячых – на дарожцы, носішся, на талерачцы, у печцы.

№ 3. Падкрэсліце словы, у якіх ёсць падоўжаныя зычныя.

Ралля, багацце, суддзя, каменне, пытанне

№ 4. Вызначце, у якіх словах гукі /і/ і /а/ з’яўляюцца прыстаўнымі.

  1. Дрот іржавы, 3) ён ілжывы, 4) мець ільготы, 5) з амшарыны.

№ 5. Запішыце словы па-беларуску. Растлумачце напісанне літары Э.

Дырэктар, тэкст, студэнт, церам, цырымонія, дрызіна, почырк, тэма, энергічны, інжынер, бізнесмен, дэлегат, тэндэнцыя, санет, навела, эсэ, ігрэк, сакрэт, крэмль, крамлёўскі, рэцэпт, рамонт, сэрца, экзамен, далікатэс, турнэ, эстэтыка, тэлеатэлье, канцылярыя, дзекабрыст, брызент, капэла, маянэз, адрас, сакратар, прадпрымальнік.

 

МАРФАЛОГІЯ

 

Дзеяслоў

ПРАВАПІС АСАБОВЫХ КАНЧАТКАЎ

У цяперашнім і будучым часе асабовыя формы дзеясловаў утвараюцца пры дапамозе канчаткаў:

Асоба І спражэнне ІІ спражэнне

адз. л. мн. л. адз. л. мн. л.

І-я, мы -у, -ю -ём, -ом, -ем, -ам -у, -ю -ім, -ым

ІІ-ты, вы -еш, -эш, -еце,-аце -ім, -ым -іце, -ыце

-аш -аце, -ацё, -яце, -яцё

ІІІ-ён, яны -е, -э, -а -уць, -юць -іць, -ыць -аць, яць

Спражэнне можна вызначыць па інфінітыве: ІІ спр. – 1) на іць, ыць: любіць, касіць, смажыць. Выключэнне: аднаскладовыя дзеясловы: мыць, шыць, біць.

2) дзеясловы ненавідзець, цярпець, гнаць, залежаць, дрыжаць. І спр. – усе астатнія. Дзеясловы бегчы, есці, даць – рознаспрагальныя.

Напісанне галосных у асабовых канчатках дзеясловаў падпарадкоўваецца агульнаму правілу.

Асабовыя канчаткі дзеясловаў другога спражэння

лік

асоба

на мяккі, націск на аснове

на мяккі,

націск на канчатку

на зацвярдзел.,

націск на

аснове

на зацвярдзел.,

націск на канчатку

адз.

1

хвалю

стаю

бачу

маўчу

адз.

2

хваліш

стаіш

бачыш

маўчыш

адз.

3

хваліць

стаіць

бачыць

маўчыць

мн.

1

хвалім

стаім

бачым

маўчым

мн.

2

хваліце

стаіце(-ё)

бачыце

маўчыце(-ё)

мн.

3

хваляць

стаяць

бачаць

маўчаць

Асабовыя канчаткі дзеясловаў першага спражэння

лік

асоба

на мякк.,

націск

на аснове

на мякк.,

націск

на канч.

на цвёрд.,

націск

на аснове

на цвёрд., націск

на канч.

на г, к,

націск

на асн.

на г, к,

націск

на кан.

зацв.,

націск

на асн.

зацв.,

націск

на кан.

адз

1

чытаю

лью

устану

грабу

лягу

стрыгу

кажу

бяру

2

чытаеш

льеш

устанеш

грабеш

ляжаш

стры-жэш

кажаш

бярэш

3

чытае

лье

устане

грабе

ляжа

стры-жэ

кажа

бярэ

мн

1

чытаем

льём

устанем

грабём

ляжам

стры-жом

кажам

бяром

2

чытаеце

льяце(-ё)

устанеце

грабяце

(-ё)

ляжаце

стры-жаце

(-ё)

кажаце

бераце

(-ё)

3

чытаюць

льюць

устануць

грабуць

лягуць

стры-гуць

кажуць

бяруць

 

ВЫКАНАЙЦЕ ЗАДАННЕ САМАСТОЙНА

Заданні А

1. Адзначце дзеясловы, якія з НЕ пішуцца асобна: 1) (не)цягнецца; 2) (не)далячыцца; 3) (не)пакоіць; 4) (не)бачылі; 5) (не)дабачыць.

2. Адзначце сказы, у якіх ёсць безасабовыя дзеясловы: 1) Летам хутка світае; 2) Бацька сёння не працуе; 3) Бацьку сёння не працуецца; 4) За які тыдзень снег сагнала нават у лесе; 5) А сёння тут ад нязвыклай цішыні звініць у вушах.

3. Адзначце дзеясловы закончанага трывання: 1) адцвісці; 2) крыкнуць; 3) рынуцца; 4) гаварыць; 5) маўчаць.

4. Адзначце дзеясловы, якія напісаны правільна: 1) бліскнуць; 2) нырнуць; 3) пляскнуць; 4) шаптнуць; 5) раскінуць.

5. Адзначце дзеясловы першага спражэння: 1) плакаць; 2) скакаць; 3) выць; 4) вярцець; 5) мякчэць.

6. Адзначце дзеясловы другога спражэння: 1) бяліць; 2) шалясцець; 3) цярпець; 4) стаяць; 5) спяваць

Заданні Б

1. Утварыце і запішыце форму дзеяслова другой асобы множнага ліку: 1) мыць - ______________; 2) пераказаць - ________________________; 3) чытаць - _______________; 4) гудзець - ______________; 5) рабіць - ________________________

2. Вызначце і запішыце лад дзеяслова: 1) абгорнеце - ________________________; 2) абгарніце - ___________________; 3) збераце - ____________________; 4) збярыце - _________________________; 5) пачняце - _________________________

3. Запішыце, дзе магчыма, дзеясловы ў форме загаднага ладу другой асобы адзіночнага ліку: 1) ліць - _______; 2) віць - _______; 3) мыць - _________; 4) шыць - _________; 5) рэзаць - __________; 6) хацець - _______________; 7) світаць - ________________

4. Утварыце пры дапамозе суфіксаў –ва, -іва, -а, оўва суадносныя пары трывання дзеяслова: 1) заплюшчыць - _____________________; 2) падтрымаць - ____________________________; 3) ачысціць - _________________________; 4) параўнаць - ________________________________

5. Запішыце па-беларуску: 1) проветривать - ______________________; 2) успокаивать - ________________________; 3) исследовать - _____________________; 4) рассказывать - _____________________; 5) завоёвывать - __________________________________.

6. Вызначце сінтаксічную ролю неазначальнай формы дзеяслова: 1) Сярод палёў і лясоў Кастусь вучыўся пазнаваць самую цікавую кнігу, імя якой – прырода ___________________________; 2) Жыццё пражыць – не поле перайсці _______________________________________________________________; 3) Як толькі павечарэла, Туравец даў загад адыходзіць __________________________________________; 4) На школьным стадыёне мы прыселі адпачыць ______________________________________________.

Заданні С

1. Устанавіце адпаведнасць паміж дзеясловамі (левы слупок) і спосабамі іх утварэння (правы слупок):

а) каласіцца

б) будавацца

в) закругліць

г) кальнуць

д) абчысціць

1) прыставачна-суфіксальны

2) суфіксальна-постфіксальны

3) прыставачны

4) суфіксальны

5) постфіксальны

А) __; б) __; в) __; г) __; д) __

2. Устанавіце сэнсавую адпаведнасць паміж фразеалагізмамі (левы слупок) і іх значэннямі (правы слупок):

а) кляваць носам

б) лавіць за руку

в) плесці лапці

г) вастрыць язык

1) выкрываць з доказамі злачынства

2) драмаць седзячы ці стоячы

3) дазваляць сабе гаварыць лішняе

4) гаварыць абы-што, выдумляць

А) __; б) __; в) __; г) __

Правяраем сябе

Заданні А

1. Адзначце дзеясловы, якія з НЕ пішуцца асобна: 1) (не)цягнецца; 2) (не)далячыцца; 3) (не)пакоіць; 4) (не)бачылі; 5) (не)дабачыць.

2. Адзначце сказы, у якіх ёсць безасабовыя дзеясловы: 1) Летам хутка світае; 2) Бацька сёння не працуе; 3) Бацьку сёння не працуецца; 4) За які тыдзень снег сагнала нават у лесе; 5) А сёння тут ад нязвыклай цішыні звініць у вушах.

3. Адзначце дзеясловы закончанага трывання: 1) адцвісці; 2) крыкнуць; 3) рынуцца; 4) гаварыць; 5) маўчаць.

4. Адзначце дзеясловы, якія напісаны правільна: 1) бліскнуць; 2) нырнуць; 3) пляскнуць; 4) шаптнуць; 5) раскінуць.

5. Адзначце дзеясловы першага спражэння: 1) плакаць; 2) скакаць; 3) выць; 4) вярцець; 5) мякчэць.

6. Адзначце дзеясловы другога спражэння: 1) бяліць; 2) шалясцець; 3) цярпець; 4) стаяць; 5) спяваць

Заданні Б

1. Утварыце і запішыце форму дзеяслова другой асобы множнага ліку: 1) мыць – мыеце; 2) пераказаць – перакажаце; 3) чытаць – чытаеце; 4) гудзець – гудзяце; 5) рабіць – робіце

2. Вызначце і запішыце лад дзеяслова: 1) абгорнеце – абвесны; 2) абгарніце – загадны; 3) збераце – абвесны; 4) збярыце – загадны; 5) пачняце – абвесны

3. Запішыце, дзе магчыма, дзеясловы ў форме загаднага ладу другой асобы адзіночнага ліку: 1) ліць – лі; 2) віць – ві; 3) мыць – мый; 4) шыць – шый; 5) рэзаць – рэж; 6) хацець - _______________; 7) світаць - ________________

4. Утварыце пры дапамозе суфіксаў –ва, -іва, -а, оўва суадносныя пары трывання дзеяслова: 1) заплюшчыць – заплюшчваць; 2) падтрымаць – падтрымліваць; 3) ачысціць – ачышчаць; 4) параўнаць – параўноўваць

5. Запішыце па-беларуску: 1) проветривать – праветрываць; 2) успокаивать – супакойваць; 3) исследовать – даследаваць; 4) рассказывать – расказваць; 5) завоёвывать – заваёўваць.

6. Вызначце сінтаксічную ролю неазначальнай формы дзеяслова: 1) Сярод палёў і лясоў Кастусь вучыўся пазнаваць самую цікавую кнігу, імя якой – прырода пазнаваць – дапаўненне; 2) Жыццё пражыць – не поле перайсці пражыць – дзейнік; перайсці – выказнік; 3) Як толькі павечарэла, Туравец даў загад адыходзіць адыходзіць – азначэнне ; 4) На школьным стадыёне мы прыселі адпачыць адпачыць – акалічнасць.

Заданні С

1. Устанавіце адпаведнасць паміж дзеясловамі (левы слупок) і спосабамі іх утварэння (правы слупок):

а) каласіцца

б) будавацца

в) закругліць

г) кальнуць

д) абчысціць

1) прыставачна-суфіксальны

2) суфіксальна-постфіксальны

3) прыставачны

4) суфіксальны

5) постфіксальны

А) 2; б) 5; в) 1; г) 4; д) 3

2. Устанавіце сэнсавую адпаведнасць паміж фразеалагізмамі (левы слупок) і іх значэннямі (правы слупок):

а) кляваць носам

б) лавіць за руку

в) плесці лапці

г) вастрыць язык

1) выкрываць з доказамі злачынства

2) драмаць седзячы ці стоячы

3) дазваляць сабе гаварыць лішняе

4) гаварыць абы-што, выдумляць

А) 2; б) 1; в) 4; г) 3

 

 

Разделы сайта