Алімпіядныя заданні
Лінгвістычны конкурс
10 клас
Заданні
|
1
|
2
|
3
|
4
|
5
|
6
|
7
|
8
|
9
|
10
|
Усяго
|
Балы
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
- Працягніце прыказкі. Якой агульнай тэмай яны аб’яднаны? Адказ запішыце. За кожны правільны адказ 0,5 бала. За правільна вызначаную тэму 1 бал. Максімальная колькасць балаў 5.
А) Слухай многа, а …
|
|
б) Чытае як рэпу….
|
|
В) Хто пытае, той ….
|
|
Г) Менш гавары – больш ….
|
|
Д) Слова – вецер, а пісьмо – …
|
|
е) Са свайго языка спусціш – на чужым…
|
|
ё) Што напісана пяром, не возьме і….
|
|
ж) З разумным чалавекам добра і…..
|
|
Тэма_____________________________________________________________
- Запішыце словы з левага слупка ў адпаведнасці з правіламі беларускай арфаграфіі і адкажыце на пытанні. За кожнае правільна запісанае слова 1 бал, за кожны правільны адказ на наступныя два пытанні 1бал. Максімальная колькасць балаў 10.
Kuaŭskaja
|
|
Niamiha
|
|
Spartyŭna
|
|
Uručča
|
|
Pieršamajskaja
|
|
PloščaPieramohi
|
|
Piatroŭščyna
|
|
Uschod
|
|
Дзе можна сустрэць гэтыя назвы? _____________________________________
Як называецца алфавіт, які выкарыстоўваецца для такога напісання слоў?_________________________________________________________
3. Запоўніце схему, дапісаўшы інфармацыю ў кругі. У сярэдзіну схемы дапішыце назву тэмы, да якой адносіцца адноўленая інфармацыя. За кожны правільна запоўнены элемент схемы 0,5 бала, за вызначаную тэму 1 бал. Максімальная колькасць 5 балаў.
4. Вылічыце, пра які храналагічны перыяд ідзе гаворка ў сказах. Запішыце адказ у правую калонку, выкарыстоўваючы канструкцыі з неабходнымі прыназоўнікамі, лічэбнікамі і назоўнікамі. Лічэбнікі пісаць словамі. За кожны правільны адказ 1 бал. Максімальная колькасць 5 балаў.
а) Першы дзень канікул – 30 кастрычніка, пачатак новай чвэрці – 9 лістапада.
|
Значыць, канікулы працягнуцца…
|
б) Мультфільм арыентаваны на дзяцей не малодшых за 6 гадоў і не старэйшых за 12.
|
Такім чынам, ён будзе цікавы асобам…
|
в) Сёння 14 чэрвеня. Іван Пятровіч толькі заўтра выйдзе на працу. З 1-га чысла ён бавіць час на лецішчы.
|
Адпачынак Івана Пятровіча – …
|
г) Галіна – паэтка.
|
“… …………..… і … ………………
бачу я каляровыя сны”, - піша яна пра эмоцыі, што з’яўляюцца з пачаткам восені і сыходзяць увесну.
|
Д) Першых наведвальнікаў выстава жывапісу прыме ў 10.00, а ўжо ў 18.00 завітаць ў музей будзе нельга.
|
Выстава працуе…..
|
5. Растлумачце значэнне ўстойлівых выразаў і запішыце ў правую калонку. Запішыце ў сказе, які змяшчаецца пасля табліцы, значэнне выдзеленых слоў. За кожны правільна растлумачаны ўстойлівы выраз 1 бал, за правільнае тлумачэнне выдзеленых слоў у сказе 2 балы. Максімальная колькасць 10 балаў.
як дзядзька ў Вільні
|
|
іерыхонская (ерыхонская)труба
|
|
садом і гамора
|
|
як швед пад Палтавай
|
|
вавілонскае стоўпатварэнне
|
|
гамбургскі рахунак
|
|
казанская сірата
|
|
траянскі конь
|
|
Сярод выяўленых намі тапонімаў і адтапанімічных утварэнняў шмат айконімаў(………. ……….. ………….), дзе асобна вылучаюцца астыонімы (………………….).
- Выпраўце маўленчыя памылкі. Запішыце правільны варыянт. Устаўце ў сказ прапушчаны тэрмін, які звязаны з прапанаваным заданнем. За кожны правільны адказ 0,5 бала. Максімальная колькасць 5 балаў.
музей – сяліба Агінскага
|
|
аўтарытэтны стыль кіраўніцтва
|
|
у рамане шмат дыялектаў
|
|
эфектныя лекі
|
|
расаднік хваробы
|
|
дзейныя меры
|
|
пясочная глеба
|
|
на вуліцы імшэла
|
|
ганарлівае званне
|
|
З дакладнасцю ўжывання слоў цесна звязана ўжыванне ……………., слоў адной часціны мовы з гукавым і структурным падабенствам, але з розным лексічным значэннем.
- Якія гукі будуць вымаўляцца на месцы выдзеленых літар? Запішыце іх ў правую калонку. За кожны правільны адказ 0,5 бала. Максімальная колькасць 5 балаў.
праезд
|
[…]
|
дождж
|
[…]
|
Ва Ушачах
|
[…]
|
адціснуць
|
[…]
|
яечня
|
[…]
|
аддзячыць
|
[…]
|
рыхтуешся
|
[…]
|
зжаўцець
|
[…]
|
Нясвіжскі (замак)
|
[…]
|
На кветцы
|
[…]
|
- Суаднясіце пісьменнікаў і даты іх жыцця. За кожны правільны адказ 0,5бала. Адказ можна запісаць спалучэннем літар і лічбаў. Максімальная колькасць 5 балаў.
А) Кірыл Тураўскі
|
1) 1629 - 1680
|
Б) Сымон Будны
|
2) 1840 - 1900
|
В) Сімяон Полацкі
|
3) Каля 1110 – пасля 1182
|
Г) Францішак Багушэвіч
|
4) Каля 1530 - 1593
|
Д) Ядвігін Ш.
|
5) 1887 - 1920
|
Е) Алесь Гарун
|
6)1891 - 1917
|
Ё) Максім Багдановіч
|
7)1893 - 1938
|
Ж) Максім Гарэцкі
|
8)1901- 1937
|
З) Кандрат Крапіва
|
9)1869 - 1922
|
І) Міхась Зарэцкі
|
10)1896 - 1991
|
- Запішыце пісьменнікаў, якія насілі такія імёны і прозвішчы. За кожны правільны адказ 0,5 бала. Максімальная колькасць 5 балаў.
- Самуіл Пятроўскі-Сітняновіч
|
|
- Алаіза Пашквіч
|
|
- Антон Лявіцкі
|
|
- Іван Луцэвіч
|
|
- Аляксандр Прушынскі
|
|
- Самуіл Плаўнік
|
|
- Канстанцін Міцкевіч
|
|
- Кандрат Атраховіч
|
|
- Міхась Касянкоў
|
|
- Яўген Скурко
|
|
- Суаднясіце назвы твораў з іх аўтарамі і кампазітарамі і запоўніце табліцу. За кожны правільны адказ 0,5 балаў. Максімальная колькасць 5 балаў.
“Маёвая песня” (“Па- над белым пухам вішняў”)
|
|
І. Палівода
|
“Курган”
|
Я. Купала
|
|
“Александрына”
|
|
У. Мулявін
|
“Алеся” (“Бывай”)
|
А. Куляшоў
|
|
“Вераніка”
|
|
І. Лучанок
|
“Новая зямля” (“Мой родны кут”)
|
Я. Колас
|
|
“Пахне чабор”
|
|
В. Іваноў
|
“Жураўлі на Палессе ляцяць”
|
А. Ставер
|
|
“Слуцкія ткачыхі”
|
|
У. Мулявін
|
“Завушніцы”
|
М. Танк
|
|
раскрыть » / « свернуть