Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры
9 клас
Заданне 1. Упішыце кожную пару слоў у адпаведны слупок табліцы.
Абкапаць – абкапаць, вялікі – велічэзны, грубка – групка, звычайны – звычаёвы, знаць – знаць, козка – коска, круціцца – кружыцца, начынка – начынне, піла – піла, прыклад – прыклад.
сінонімы:
|
паронімы:
|
амографы:
|
амафоны:
|
амаформы:
|
Заданне 2. Размяркуйце тэрміны афікс, легенда, лексікаграфія, метафара, неалагізмы, пародыя, санет, сінтаксіс, стан, троп па названых групах.
1. лінгвістычныя тэрміны:
|
2. літаратуразнаўчыя тэрміны
|
3. лінгвістычныя і літаратуразнаўчыя адначасова:
|
Заданне 3. На аснове прапанаванага фразеалагізма ўзнавіце прыказку.
1) маўчанне золата.
|
2) спатрэбіцца вады напіцца
|
3) пагнацца за двума зайцамі
|
4) конь на чатырох нагах
|
5) ранняя птушка
|
Заданне 4. Адзначце сказы з парушэннем граматычнай нормы ва ўжыванні ступеней параўнання прыметнікаў. Запішыце гэтыя сказы правільна.
1. Этыкетная паслядоўнасць прывітанняў: маладзейшы вітае старэйшага, мужчына – жанчыну, маладзейшы па чыну – старэйшага.
2. На чале роду стаяў старэйшына – самы стары і паважаны прадстаўнік роду.
3. Самы старэйшы кенійскі школьнік, 88-гадовы Кімані Нганга Маруге, вымушаны быў пакінуць парту і адправіцца ў дом састарэлых.
4. Самы стары храм Горадні – Барысаглебскую царкву ХІІ стагоддзя, якую звычайна называюць Калоскай царквой або проста Каложай, чакае рэстаўрацыя і адбудова.
5. Найвышэйшых паказчыкаў па намалоце збожжа дасягнулі Іваноў Алег Анатольевіч, старэйшы камбайнер, і Паграбецкі Аляксей Леанідавіч, якія намалацілі 1201,9 тоны збожжа, убралі 416 гектараў.
Заданне 5. Правільна запішыце словазлучэнні, знайшоўшы неадпаведнасці ў іх арганізацыі.
- падбаць за дзяцей
- даведка пра стан здароўя
- зарука для плённага развіцця
- пачцівы да старых
- імунітэт на хваробу
|
|
Заданне 6. Дапішыце сказы, улічваючы правапіс часціц не і ні.
- Не хто іншы…
- Ніхто іншы…
- Нехта іншы…
|
Заданне 7. Раскрыйце дужкі, запішыце словы правільна. Выбар растлумачце.
(Абы)яку1 – (абы)як2,
Або гэтак, або так.
(Абы)яку3 – абы,
(Абы)збыць4 (абы)куды5
(Абы)што6, (абы)чыё7,
(Абы)толькі8 не сваё.
(Абы)як9 – (абі)бок10.
Вось і ўвесь яго
Урок.
(Васіль Вітка)
Заданне 8. Запоўніце табліцу.
Тып мастацкага тэксту
|
Аўтар
|
Сапраўд-нае імя
|
Твор
|
Жанр
|
Асноўныя спосабы і прыёмы раскрыцця зместу
|
|
|
|
“Паром на бурнай рацэ”
|
|
Гістарычная аснова. Рамантычная паэтыка. Павышаная эмацыянальнасць.
|
Вершаваны
|
|
Аркадзь Куляшоў
|
“Маці”
|
|
Трагізм падзей вайны. Фальклорныя вытокі сюжэта, народна-паэтычная вобразнасць
|
|
Кандрат Крапіва
|
|
“Ганарысты Парсюк”
|
байка
|
|
Заданне 9. Устаўце прапушчаныя словы, назавіце твор і яго аўтара.
Па-над белым пухам вішняў,
Быццам сіні аганёк,
Б’ецца, ўецца_____________, лёгкі
Сінякрылы матылёк.
Навакол усё паветра
Ў струнах сонца залатых, -
Ён дрыжачымі крыламі
Звоніць __________ чутна ў іх.
І ліецца __________ песня –
Ціхі, ясны гімн вясне.
Ці не __________ напявае,
Навявае яго мне?
Заданне 10. Ніжэй прыведзеныя дзве цытаты з вядомага вам мастацкага твора. Як называецца гэты твор? Да якогароду і жанру літаратуры ён належыць? Хто яго аўтар? Якое імя мае галоўны герой?
Няхай той час, што згінуць мусіў
У беспрасветнай векаў мгле,
Для беспрыпыннай Беларусі
Хоць толькі ў песні ажыве.
Збіраць пачнём зярно к зярняці,
Былое ў думках ўваскрашаць,
Каб быт на новы лад пачаці
І сеўбу новую пачаць.
Так страшным стала яго імя
На ўсю аколіцу з тых дат
Паміж сваімі і чужымі,
Як страшны імем сваім кат.
З сваёй бярлогі на дарогу
Вылазіў, грозны, з булавой,
Як пошасць, сеяў скрозь трывогу,
Загоны росячы крывёй.
ДАВЕДКІ 9 клас
Заданне 1.
сінонімы:
|
вялікі – велічэзны, круціцца – кружыцца
|
паронімы:
|
звычайны – звычаёвы, начынка – начынне
|
амографы:
|
абкапаць – абкапаць, прыклад – прыклад
|
амафоны:
|
грубка – групка, козка – коска
|
амаформы:
|
знаць (назоўнік) – знаць (інфінітыў), піла (назоўнік) – піла (дзеяслоў, пр.ч. ж.р.)
|
Заданне 2.
1. лінгвістычныя тэрміны:
|
афікс, лексікаграфія, сінтаксіс, стан
|
2. літаратуразнаўчыя тэрміны
|
легенда, пародыя, санет, троп
|
3. лінгвістычныя і літаратуразнаўчыя адначасова:
|
метафара, неалагізм
|
Заданне 3.
1) маўчанне золата.
|
Слова – серабро, а маўчанне – золата.
|
2) спатрэбіцца вады напіцца
|
Не плюй у калодзеж – спатрэбіцца вады напіцца.
|
3) пагнацца за двума зайцамі
|
За двума зайцамі пагонішся – ніводнага не зловіш.
|
4) конь на чатырох нагах
|
Конь на чатырох нагах, і то спатыкаецца.
|
5) ранняя птушка
|
Ранняя птушка зубкі цярэбіць, а позняя вочкі працірае.
|
КАМЕНТАРЫЙ: Пры праверцы ўлічваюцца і варыянты прыказак, блізкія па значэнні да арыгіналаў.
Заданне 4.
ПРАВІЛЬНЫ АДКАЗ: сказы 1, 3, 5.
1. Этыкетная паслядоўнасць прывітанняў: маладзейшы вітае старэйшага, мужчына – жанчыну, малодшы па чыну –старшага.
3. Самы стары кенійскі школьнік, 88-гадовы Кімані Нганга Маруге, вымушаны быў пакінуць парту і адправіцца ў дом састарэлых.
5. Найвышэйшых паказчыкаў па намалоце збожжа дасягнулі Іваноў Алег Анатольевіч, старшы камбайнер, і Паграбецкі Аляксей Леанідавіч, якія намалацілі 1201,9 тоны збожжа, убралі 416 гектараў.
Заданне 5.
- падбаць за дзяцей
|
падбаць аб дзецях (пра дзяцей)
|
- даведка пра стан здароўя
|
даведка аб стане (пра стан) здароўя
|
- зарука для плённага развіцця
|
зарука плённага развіцця (плённаму развіццю)
|
- пачцівы да старых
|
пачцівы са старымі
|
- імунітэт на хваробу
|
імунітэт супраць хваробы
|
Заданне 6.
- Не хто іншы, як удзельнік алімпіяды, ведае асаблівасці падрыхоўкі да яе
- Ніхто іншы не ведаў, толькі ён, як цяжка рыхтавацца да алімпіяды.
- Нехта іншы, можа, і не ведае адказу на заданне, але толькі не мы.
|
|
|
Заданне 7.
(Абы)яку1 – (абы)як2,
Або гэтак, або так.
(Абы)яку3 – абы,
(Абы)збыць4 (абы)куды5
(Абы)што6, (абы)чыё7,
(Абы)толькі8 не сваё.
(Абы)як9 – (абі)бок10.
Вось і ўвесь яго
Урок.
(Васіль Вітка)
|
абыяку, абы-як
|
абыяку
|
абы збыць, абы-куды
|
абы-што, абы-чыё
|
абы толькі
абыяк
|
КАМЕНТАРЫЙ: У тэксце аўтар па-майстэрску “абыграў” значэнне элемента абы, які выступае ў ролі часткі назоўніка – абыяк (абыяку), - з якім пішацца разам; часткі прыслоўя ці займенніка, з якімі ён пішацца праз злучок –абы-як. абы-куды, абы-што, абы-чыё; умоўнага злучніка ў спалучэнні з часціцай толькі (абы толькі не сваё) ці часціцы са значэннем паслаблення патрабаванняў да дзеяння (абы збыць), з якімі, канешне, пішацца асобна.
Заданне 8.
Празаічны, Уладзімір Караткевіч, Уладзімір Караткевіч, апавяданне; Аркадзь Куляшоў, балада;
Вершаваны, Кандрат Атраховіч, {алегорыя, увасабленне людзей праз жывёл, камічнасць сітуацыі, гумар, блізкасць мовы да гутарковай і іншай характарыстыкі выяўленчых сродкаў}, не могуць лічыцца няправільнымі адказы, якія характарызуюць толькі змест і ідэю твора (высмейванне невуцтва, выкрыццё заганаў і да т.п.).
Заданне 9.:
Шпаркі, ледзьве, хваляй, сэрца. “Маёвая песня”. Максім Багдановіч
Заданне 10.
“Магіла льва”, ліра-эпас (ліра-эпічны), паэма, Янка Купала, Машэка
раскрыть » / « свернуть