Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры
11 клас
- Выпішыце ў адзін слупок словы, у якіх дзве літары абазначаюць адзін гук, а ў другі – у якіх адна літара абазначае два гукі. Літару (літары) падкрэсліце, а пасля слова запішыце адпаведны гук (гукі).
Гаючы, грамадства, дождж, дзяцел, дывізія, заімглёны, іспанец, касьба, казахскі, краіна, нясвіжскі, пад’езд, паджаць, падзагаловак, пяты, салаўіны, салют.
2. Разам з нумарам сказа выпішыце выдзеленае слова і напішыце, да якой часціны мовы яно адносіцца.
- Вось так яно часам бывае, што ў сумятлівым жыцці мінаем і не заўважаем красы сваіх родных мясцін.
- Я ўспамінаю сыраежкі, што мы на вогнішчы пяклі.
- Вакол ляжала маўклівае пустое поле.
- Вакол старога графскага саду і парку шуміць калгасная збажына.
- І шыла, і мыла, і прала, і ткала – усё языком.
- І калі ты ўжо сур’ёзным чалавекам станеш?
- Нягледзячы на трывожны час, рынак жыў сваім звычайным жыццём.
- Да сягоння жыве памяць аб злым гэтым дусе на ўсёй чыста Украіне і на Беларусі.
3. Запішыце да наступных словазлучэнняў беларускай мовы адпаведныя словазлучэнні рускай мовы.
придти за умным советом – …
издеваться над животным – …
грустить о сыне – …
идти в лес по ягоды – …
дать детям по яблоку – …
своими ушами слышать – …
ухаживать за больными – …
пойти в лес за черникой – …
метрах в десяти от берега – …
ярче солнца – …
4. З улікам асаблівасці словаўтварэння ў кожным радзе знайдзіце чацвёртае “лішняе”. Абгрунтуйце свой выбар.
1. Драбніца, кісліца, сальніца, цяпліца.
2. Падгалосак, падзагаловак, падлесак, падпасак.
3. Громаадвод, законапраект, лесастэп, торфабрыкет.
4. Безаблічны, безбілетны, бездакорны, бездухоўны.
5. Аб’ездзіць, абкасіць, абмакнуць, абмежаваць.
5. Пастаўце, дзе патрэбна, знакі прыпынку. Запішыце, чым ускладнены кожны сказ.
- Спалоханае хмарай над гумном кружылася крычала вараннё.
- Малы хлапчук унучак дзедаў сядзеў на возе.
- У рэчцы акрамя рыбы было багата ракаў.
- Лёд бы камень самацветны блішчыць праменнаю ігрой.
- Здаецца увесь поплаў звініць спявае.
- Давайце добрыя сябры пагутарым аб шчасці.
- Людзі а іх было багата проста за жываты хапаліся ад смеху.
6. Вызначце, у якіх сказах дапушчаны памылкі, і запішыце выпраўленыя варыянты.
1. Разважаючы над гэтымі журботнымі радкамі, міжволі думаецца пра лёс паэта.
2. Назбіраўшы сушняку, Міколка з дзедам расклалі невялікі агонь.
3. Старшая аграном Надзея Краўчук пайшла на вопытны ўчастак.
4. Міхалка ціха адчыніў варотца і выбег на вуліцу.
5. Бяры сябе бохан і са шчырай падзякай рэж і еж.
6. Творчых поспехаў артыстам пажадала малады кампазітар Казлова.
7. А сівейшы дзядок ні то цешыцца з нас, ні то шкадуе.
7. Перабудуйце двухсастаўныя сказы ў аднасастаўныя. Запішыце і вызначце тып аднасастаўных сказаў.
1. Мы з вамі будзем удзельнічаць у конкурсе маладых выканаўцаў народных песень. 2. Не рабі ты ліхога, і не бойся нікога. 3. Там адразу з парадамі вернымі дактары чула схіляцца над табой. 4. Тужыць, браток, мы не маем часу. 5. Хутка ў магазін паступяць новыя тэлевізары. 6. Многія нашы мясціны прыгожыя. 7. Наступіў апошні дзень зімы.
8. Лічэбнікі ў адпаведнай форме запішыце словамі.
1. Разам з (1203 словы) падручнік нямецкай мовы будзе налічваць (4,5 тысяч) слоў. 2. Розніца паміж (87) і (58) складае дваццаць дзевяць. 3. Невялікі старажытны горад з (4675 жыхароў) прыгожа раскінуўся па (абодва бакі) маляўнічай рэчкі. 4. Пад бярозамі помнік. Тут пахаваны адразу (2 невялікія) вёскі. 5. Пераезд сціх. За лініяй чыгункі ў траншэі стаілася яго (4) абаронцаў.
9. Да кожнага прыметніка ў прапанаваных словазлучэннях падбярыце сінонім і запішыце сінанімічныя словазлучэнні.
моцны сон –
моцны арганізм –
моцная дружба –
моцнае ўражанне –
моцны ўдар –
круты бераг –
круты паварот –
круты характар –
крутыя меры –
круты мароз –
10. Падбярыце перыфразы да наступных слоў:
неба – …
жаўранак – …
лес –…
бабёр –…
жыццё –…
каханне –…
вайна –…
бульба –…
маладосць –…
старасць –…
радзіма –…
зязюля –…
Адказы
Заданне 1.
грамадства [ц] гаючы [йу]
дождж [ч] дывізія [йа]
дзяцел [дз’] краіна [йі]
касьба [з’] пад’езд [йэ]
нясвіжскі [с] салаўіны [йі]
паджаць [ц’]
Заданне 2.
1) што – злучнік; 2) што – займеннік; 3) вакол – прыслоўе; 4) вакол – прыназоўнік; 5) і – злучнік; 6) калі – прыслоўе; 7) нягледзячы на – прыназоўнік; 8) чыста – часціца.
Заданне 3.
придти за умным советом – прыйсці за разумнай парадай;
издеваться над животным – здзекавацца з жывёлы;
грустить о сыне – сумаваць (журыцца, маркоціцца, тужыць) па сыне;
идти в лес по ягоды – ісці ў лес у ягады;
дать детям по яблоку – даць дзецям па яблыку;…
своими ушами слышать – чуць на свае вушы (сваімі вушамі чуць);
ухаживать за больными – даглядаць хворых;
пойти в лес за черникой – пайсці ў лес у чарніцы;
метрах в десяти от берега – метраў за дзесяць ад берага;
ярче солнца – ярчэй за сонца.
Заданне 4.
- Сальніца: утворана пры дапамозе суфікса –ніц –, а астатнія – суфікса – іц - .
- Падзагаловак: утворана прыставачным спосабам, іншыя – прыставачна-суфіксальным.
- Громаадвод: утворана шляхам асноваскладання і нулявога суфікса (гром адводзіць), іншыя – шляхам асноваскладання.
- Бездухоўны: утворана прыставачным спосабам, іншыя – прыставачна-суфіксальным.
5. Абмежаваць: утворана прыставачна-суфіксальным спосабам, іншыя – прыставачным.
Заданне 5.
1.Спалоханае хмарай, над гумном кружылася, крычала вараннё. (адасобл. азначэннем, аднароднымі членамі сказа).
2. Малы хлапчук, унучак дзедаў, сядзеў на возе. (адасобленым прыдаткам).
3. У рэчцы, акрамя рыбы, было багата ракаў. (адасобленым дапаўненнем).
4. Лёд, бы камень самацветны, блішчыць праменнаю ігрой. (параўнальным зваротам).
5. Здаецца, увесь поплаў звініць, спявае. (пабочным словам, аднароднымі членамі сказа).
6. Давайце, добрыя сябры, пагутарым аб шчасці. (звароткам).
7. Людзі (а іх было багата) проста за жываты хапаліся ад смеху. (устаўным сказам).
Заданне 6.
1. Разважаючы над гэтымі журботнымі радкамі, міжволі думаеш пра лёс паэта.
3. Старшы аграном Надзея Краўчук пайшла на вопытны ўчастак.
4. Міхалка ціха адчыніў варотцы і выбег на вуліцу.
5. Бяры сабе бохан і са шчырай падзякай рэж і еж.
6. Творчых поспехаў артыстам пажадала малады кампазітар Казлова.
7. А сівы дзядок ні то цешыцца з нас, ні то шкадуе.
Заданне 7.
1.Будзем удзельнічаць у конкурсе маладых выканаўцаў народных песень. (пэўна-асабовы).2. Не рабі ліхога і не бойся нікога. (абагульнена-асабовы). 3. Там адразу з парадамі вернымі чула схіляцца над табой. (няпэўна-асабовы).4. Тужыць, браток, не маем часу. (пэўна-асабовы). 5. Хутка ў магазін прывязуць новыя тэлевізары. (няпэўна-асабовы). 6. Многа ў нас прыгожых мясцін. (безасабовы). 7. Апошні дзень зімы. (назыўны або намінатыўны).
Заданне 8.
1. Разам з тысячай двумастамі трыма словамі падручнік нямецкай мовы будзе налічваць чатыры цэлыя і пяць дзесятых тысячы слоў. 2. Розніца паміж васьмюдзесяццю сямю і пяццюдзесяццю васьмю складае дваццаць дзевяць. 3. Невялікі старажытны горад з чатырма тысячамі шасцюстамі сямюдзесяццю пяццю жыхарамі прыгожа раскінуўся па абодвух баках маляўнічай рэчкі. 4. Пад бярозамі помнік. Тут пахаваны адразу дзве невялікія вёскі. 5. Пераезд сціх. За лініяй чыгункі ў траншэі стаілася яго чацвёра абаронцаў.
Заданне 9.
моцны сон – непрабудны сон;
моцны арганізм – здаровы, вынослівы арганізм;
моцная дружба – сапраўдная, верная, вечная дружба;
моцнае ўражанне – незабыўнае, непаўторнае, глыбокае, вялікае ўражанне;
моцны ўдар – балючы ўдар;
круты бераг – стромы, абрывісты бераг;
круты паварот – рэзкі паварот;
круты характар – невыносны, складаны, наравісты характар;
крутыя меры – строгія, жорсткія, крайнія меры;
круты мароз – моцны, суровы, траскучы мароз.
Заданне 10.
неба – пяты акіян;
жаўранак – вясновы госць, срэбны званочак;
лес – зялёнае мора;
бабёр – балотны цясляр;
жыццё – прыемныя пакуты;
каханне – радасць жыцця, сардэчны пажар;
вайна – крывавая завіруха;
бульба – другі хлеб;
маладосць – вясна жыцця, жыццёвы ранак;
старасць – жыццёвая мудрасць;
радзіма – прадзедаў зямля;
зязюля – лясная варажбітка.
раскрыть » / « свернуть