Тэксты заданняў
для першага этапа школьнай алімпіяды
па беларускай мове і літаратуры
Усяго: 44,5 балаў ( памылка - 0,1 б.)
Заданне 1. Колькі зычных гукаў у словахікожнага слупка? Запішыце словамі адпаведную лічбу. (Максімальная колькасць балаў – 4; 1б. за кожны правільна напісаны лічэбнік)
Мяккіх
__________
|
Санорных
_____________
|
Глухіх
____________
|
Шыпячых
____________
|
З’явіцца
|
восень
|
Касьба
|
Возчык
|
Схема
|
Здароўе
|
Снег
|
Купаешся
|
Сцвярджае
|
Матуля
|
Лічба
|
Рыжскі
|
рэдакцыя
|
Ёд
|
садаводства
|
Праязджаючы
|
Заданне 2. Выпішыце словы, марфемная будова якіх адпавядае схеме “прыстаўка + корань + суфікс +канчатак+ постфікс”. (Максімальная колькасць балаў – 3.)
Перамучыцца, узнавіце, скончыліся, адрываючыся, праносяцца, звяртаўся, хмурыўся, прахапілася. __________________________________
________________________________________________________________
________________________________________________________________
Заданне 3. Падбярыце да рускіх выразаў аднаслоўныя беларускія адпаведнікі.
(Максімальная колькасць балаў – 5; 0,5б. за кожнае правільнае слова)
Ворота во двор или со двора в огород, поле –
Древний обряд поминания умерших, день этого поминания –
Летучая мышь –
Парное молоко –
Молодой месяц –
Носовой платок -
Напиток из березового сока –
Складной карманный ножик –
Коллективная помощь, работа сообща –
Подсолнечное масло –
Заданне 4. У кожным радзе слоў вызначце “лішняе” з пункту гледжання марфалогіі. Адказ абгрунтуйце.
(Максімальная колькасць балаў – 5; 0,5б. за правільна адзначанае слова, 0,5 за тлумачэнне).
а) Бярэзнік, торф,цукар, тварог –____________________________________
________________________________________________________________
б) горшы, цяплейшы,найпрыгажэйшы, больш салодкі – ________________
__________________________________________________________________
в) восем, сорак,дваццаць, сотня – ____________________________________
__________________________________________________________________
г)пасаджаны,прачытаны, пасівелы, падмецены – ______________________
__________________________________________________________________
д)а,але,аднак, бо, дык – ______________________________________________
__________________________________________________________________
е) хай, бы, жа, нават, каб- __________________________________________
__________________________________________________________________
Заданне 5. Растлумачце значэнне наступных фразеалагізмаў. Адказ запішыце (Максімальная колькасць балаў – 5; 0,5б. за кожнае правільнае значэнне )
- З’ехаць на мыла –
- У свінныя галасы –
- Як піць даць –
- Як назаўтра трэба –
- Хто ў лес хто па дровы –
- На галаве хадзіць –
- Табаку важыць –
- Разводзіць сырасць –
- Драць (задзіраць) нос –
- Рассыпаць дробным макам –
Заданне 6. Да запазычаных слоў падбярыце сінонімы – беларускія словы.(Максімальная колькасць балаў – 5; 0,5б. за кожнае слова.)
1) Пісаць мемуары –
2) Багатая флора –
3) У якасці эталона –
4) Разгарнулася дыскусія –
5) Нязначны дэфект маўлення –
6) Прыгожы пейзаж –
7) Вясёлы канферансье –
8) Доўгачаканы суверэнітэт –
9) Падрыхтаваць прэзент -
10) Вакантнае месца –
Заданне 7. Выпраўце памылкі ва ўтварэнні і ўжыванні дзеепрыслоўяў. Запішыце выпраўленыя сказы. (Максімальная колькасць балаў – 5)
1.Касіўшы, бацька знайшоў птушынае гняздо. _____________________________________________________________
2. Бачучы, што мачыха не жне, Ганна таксама разагнулася. ______________________________________________________________
3. Дождж ліў як з вядра, і, падыходзячы да хаты, на мне не было сухой ніткі. _________________________________________________________
_______________________________________________________________
4.Жывучы ў пушчы, у Максіма ўзнікла жаданне вывучаць лес. _______________________________________________________________
5. Вяртаўшыся да вёскі, ужо змяркалася. ________________________________________________________________
Заданне 8. Вызначце тып сказа.(Максімальная колькасць балаў – 3)
Сказ
|
Тып сказа
|
Узор. Пахне сырадоем.
|
Аднасастаўны безасабовы
|
1)Добрага чалавека не перахваліш.
|
|
2)Малады, неакрэплы лядок.
|
|
3)Васількоў і руты-мяты прынясу табе сюды.
|
|
4)Веды, вы мае крылы.
|
|
5)Белым пухам засыпала ўсё наваколле
|
|
6)За добрую працу мяне пахвалілі
|
|
Заданне 9.Запішыце літаратуразнаўчы тэрмін. (Максімальная колькасць балаў – 6)
- Трохскладовая стапа з націскам на першым складзе; вершаваны памер з такіх стоп - _____________________________________________________
- Невялікі лірычны верш напеўнага характару пра каханне - __________________________________________________________
- Род літаратуры, у якім жыццё паказваецца галоўным чынам праз дзеянне, дыялог, праз узаемаадносіны паміж персанажамі - ____________
_______________________________________________________________
4. Форма лірычнага верша з 14 радкоў, у якім радкі звычайна рыфмуюцца ў пэўным парадку - _______________________________________________
5. Мастацкі троп, заснаваны на замене множнага ліку адзіночным ці часткі цэлым ________________________________________________________
6. Вандроўны лялечны тэатр на Беларусі -__________________________
Заданне 10. Запоўніце табліцу. (Максімальная колькасць балаў – 3,5; 0,25 б. за правільны адказ)
Назва твора
|
Аўтар
|
Галоўныя героі, лірычны герой
|
Жанр
|
|
|
Сцяпан,Вера, Ніна, маці
|
|
|
|
Гледчык, Карпенка
|
|
“Паром на бурнай рацэ”
|
|
(прозвішчы)
|
Апавяданне
|
“Слуцкія ткачыхі”
|
|
Слуцкія ткачыхі
|
|
|
|
Мульцік, Ганна, Гастрыт
|
|
Адказы на заданні
8 клас
Усяго: 44,5 балаў ( памылка - 0,1 б.)
Заданне 1. Колькі зычных гукаў у словахікожнага слупка? Запішыце словамі адпаведную лічбу. (Максімальная колькасць балаў – 4; 1б. за кожны правільна напісаны лічэбнік)
Мяккіх
дзевяць
|
Санорных
восем
|
Глухіх
шэсць
|
Шыпячых
пяць
|
З’явіцца -3
|
Восень – 2
|
Касьба -1
|
Возчык -2
|
Схема – 1
|
Здароўе – 3
|
Снег -2
|
Купаешся -0
|
Сцвярджае -4
|
Матуля – 2
|
Лічба –0
|
Рыжскі -0
|
Рэдакцыя - 1
|
Ёд -1
|
Садаводства -3
|
Праязджаючы -3
|
Заданне 2. Выпішыце словы, марфемная будова якіх адпавядае схеме “прыстаўка + корань + суфікс + канчатак + постфікс”. (Максімальная колькасць балаў – 3.)
Скончыліся, звяртаўся, прахапілася.
Заданне 3. Падбярыце да рускіх выразаў аднаслоўныя беларускія адпаведнікі.
(Максімальная колькасць балаў – 5; 0,5б. за кожнае правільнае слова)
Ворота во двор или со двора в огород, поле – весніцы
Древний обряд поминания умерших, день этого поминания – дзяды
Летучая мышь – кажан
Парное молоко – сырадой
Молодой месяц – маладзік
Носовой платок - насоўка
Напиток из березового сока – бярозавік
Складной карманный ножик – сцізорык
Коллективная помощь, работа сообща – талака
Подсолнечное масло – алей
Заданне 4. У кожным радзе слоў вызначце “лішняе” з пункту гледжання марфалогіі. Адказ абгрунтуйце.
(Максімальная колькасць балаў – 5; 0,5б. за правільна адзначанае слова, 0,5 за тлумачэнне).
а) Бярэзнік – зборны назоўнік, астатнія рэчыўныя
б) найпрыгажэйшы– мае найвышэйшую ступень параўнання, а астатнія вышэйшую
в) сотня – назоўнік, а астатнія лічэбнікі
г) пасівелы– дзеепрыметнік незалежнага стану, астатнія - залежнага
д) бо– падпарадкавальны злучнік сярод злучальных
е) каб- злучнік, астатнія часціцы
Заданне 5. Растлумачце значэнне наступных фразеалагізмаў. Адказ запішыце (Максімальная колькасць балаў – 5; 0,5б. за кожнае правільнае значэнне )
1.З’ехаць на мыла –схуднець
2.У свінныя галасы –позна
3.Як піць даць – абавязкова, бясспрэчна
4.Як назаўтра трэба –марудна, павольна, не спяшаючыся
5.Хто ў лес хто па дровы –нядружна, нязладжана, уразброд
6.На галаве хадзіць –дурэць, сваволіць
7.Табаку важыць – драмаць
8.Разводзіць сырасць –плакаць
9.Драць (задзіраць) нос –важнічаць, зазнавацца, фанабэрыцца
10.Рассыпаць дробным макам –дагаджаць, паддобрывацца
Заданне 6. Да запазычаных слоў падбярыце сінонімы – беларускія словы.(Максімальная колькасць балаў – 5; 0,5б. за кожнае слова.)
- Пісаць мемуары –пісаць успаміны
- Багатая флора –багатая расліннасць
- У якасці эталона –у якасці ўзору
- Разгарнулася дыскусія –разгарнулася спрэчка
- Нязначны дэфект маўлення – нязначны недахоп маўлення
- Прыгожы пейзаж –прыгожы краявід
- Вясёлы канферансье –вясёлы вядучы
- Доўгачаканы суверэнітэт –доўгачаканая незалежнасць
- Падрыхтаваць прэзент -падрыхтаваць падарунак
- Вакантнае месца – свабоднае месца
Заданне 7. Выпраўце памылкі ва ўтварэнні і ўжыванні дзеепрыслоўяў. Запішыце выпраўленыя сказы. (Максімальная колькасць балаў – 5)
1.Косячы, бацька знайшоў птушынае гняздо.
2. Бачачы, што мачыха не жне, Ганна таксама разагнулася.
3. Дождж ліў як з вядра, і, калі япадыходзіў да хаты, на мне не было сухой ніткі.
4. Калі Максім жыў у пушчы, яму хацелася паехаць вывучаць лес.
5. Калі я вяртаўся да вёскі, ужо змяркалася.
Заданне 8. Вызначце тып сказа.(Максімальная колькасць балаў – 3)
Сказ
|
Тып сказа
|
Узор. Пахне сырадоем.
|
Аднасастаўны безасабовы
|
1)Добрага чалавека не перахваліш.
|
Аднасастаўны абагульнена-асабовы
|
2)Малады, неакрэплы лядок.
|
Аднасастаўны назыўны
|
3)Васількоў і руты-мяты прынясу табе сюды.
|
Аднасастаўны пэўна-асабовы
|
4)Веды, вы мае крылы.
|
Двухсастаўны
|
5)Белым пухам засыпала ўсё наваколле
|
Аднасастаўны безасабовы
|
6)За добрую працу мяне пахвалілі
|
Аднасастаўны няпэўна-асабовы
|
Заданне 9.Запішыце літаратуразнаўчы тэрмін. (Максімальная колькасць балаў – 6)
- Трохскладовая стапа з націскам на першым складзе; вершаваны памер з такіх стоп - дактыль
- Невялікі лірычны верш напеўнага характару пра каханне - раманс
- Род літаратуры, у якім жыццё паказваецца галоўным чынам праз дзеянне, дыялог, праз узаемаадносіны паміж персанажамі - драма
4. Форма лірычнага верша з 14 радкоў, у якім радкі звычайна рыфмуюцца ў пэўным парадку - санет
5. Мастацкі троп, заснаваны на замене множнага ліку адзіночным ці часткі цэлым - сінекдаха
6. Вандроўны лялечны тэатр на Беларусі -батлейка
Заданне 10. Запоўніце табліцу. (Максімальная колькасць балаў – 3,5; 0,25 б. за правільны адказ)
Назва твора
|
Аўтар
|
Галоўныя героі, лірычны герой
|
Жанр
|
“Дзяльба кабанчыка”
|
Віктар Карамазаў
|
Сцяпан,Вера, Ніна, маці
|
Апавяданне
|
“Жураўліны крык”
|
Васіль Быкаў
|
Гледчык, Карпенка
|
Аповесць
|
“Паром на бурнай рацэ”
|
Уладзімір Караткевіч
|
Пора-Леановіч, Гораў
|
Апавяданне
|
“Слуцкія ткачыхі”
|
Максім Багдановіч
|
Слуцкія ткачыхі
|
Верш
|
“Вечар”
|
Аляксей Дудараў
|
Мульцік, Ганна, Гастрыт
|
Драма
|
раскрыть » / « свернуть