Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Педмастерская

  Серыя творчых факультатыўных заняткаў

“Беларускае красамоўства”

Вершы, гульні, фізкультхвілінкі, загадкі, байкі, што прадстаўлены ў канспектах аўтарскія.

  Распрацавала: настаўніца пачатковых класаў вышэйшай катэгорыі Траццякова Ірына Максімаўна, вуліца Перамогі, аграгарадок Цяхцін, Бялыніцкі раен, Магілеўская вобласць.

1 занятак

ТЭМА: “ШТО ТАКОЕ КРАСАМОЎСТВА” (уводны занятак)

Форма занятка: пазнаваўча - эўрыстычная

Мэта:

vфарміраванне ў вучняў паняцця “красамоўства”

Задачы:

vспрыяць выпрацоўцы маўленчых навыкаў;

vспрыяць выхаванню любові да роднай мовы.

vсадзейнічаць развіццю творчых здольнасцей.

 

Віды дзейнасці: індывідуальная, парная, групавая, франтальная

 

Абсталяванне: беларускі нацыянальны касцюм, саматканыя рушнікі, абрус, “чароўны” куфэрак, карткі са словамі, карткі з дэфармаваным тэкстам, фанаграмы ( мінусоўкі) “Па-над белым пухам вішняў”, “Адажыа”.

Ход занятка

1 этап: арыенціровачна-матывацыйны (працягласць – 5 хвілін)

Арганізацыйны (2 хвіліны)

Чаканы вынік: добразычлівая настроенасць вучняў і настаўніка на супрацоўніцтва.

Задачы настаўніка: псіхалагічна падрыхтаваць вучняў да працы, забяспечыць цікавасць вучняў да будучай дзейнасці.

Дзейнасць настаўніка: у беларускім нацыянальным адзенні сустракае вучняў на парозе класа, чытае верш:

У кожнага з нас,

Па шчырасці скажам,

Ёсць родны куточак,

што дорыць нам сілы.

Там у дзежцы драўлянай вядзе цеста маці,

Там, дзесьць за сялом, сівых продкаў магілы.

Там у полі бязмежным стаяць каласы спелай раці,

Там у небе бяскрайнім ляцяць жураўлі –

клінам крылы.

Пад тымі крыламі

                                                     Вы разам з бацькамі,

Тут поспех у працы.

Тут радасць сяброўства.

І ўсё вы пазнаеце, вывучаючы беларускае красамоўства!!!

 

 Дзейнасць вучняў: уважліва слухаюць верш, настройваюцца на працу.

Сродкі і формы: франтальныя.

 

Матывацыйны ( працягласць - 3 хвіліны)

Чаканы вынік: пазнавальная падрыхтаванасць вучняў да працы на ўроку, наяўнасць ў іх матывацыі.

Задачы настаўніка: забяспечыць цікавасць вучняў да прапанаванай тэмы.

Дзейнасць настаўніка: прапаноўвае дзецям зайсці ў клас, які стылізаваны пад беларускую хатку.

Настаўнік: Сябры, вы праслухалі верш, у якім апавядаецца пра нашу Радзіму, пра яе скарбы, пазнаць і зразумець якія магчыма толькі вывучаючы родную мову. Калі вы гатовы да гэтага, папрашу прайсці са мной. Толькі дамовімся, што пропускам для ўсіх нас стануць беларускія словы з “чароўнага” куфэрка.

Дейнасць вучняў: Дзеці выцягваюць карткі са словамі з “чароўнага” куфэрка, чытаюць і тлумачаць іх значэнне. Калі хто-небудзь з вучняў адчувае цяжкасці ў тлумачэнні слоў, то вучням класа дазваляецца дапамагаць сябрам.

Прыкладныя словы для выкарыстання: Бацькаўшчына, хараство, непаўторны, дзякую, ганаруся, прыгожая, цудоўную, шкада, сябрамі, вучыцца, наперадзе, разам і г.д.

 

2 этап: пазнаваўча - эўрыстычны (асноўны)

(працягласць - 35 хвілін)

 

  • Хвілінка роздуму (працягласць -5 хвілін)

Чаканы вынік: павышэнне інтарэсу да роднай мовы.

Задачы настаўніка: арганізаваць дыялог па тэме,  стварыць сітуацыю поспеху для кожнага вучня, стварыць умовы для развіцця вучняў праз разуменне прыгажосці роднай мовы.

Дзейнасць настаўніка: задае пытанні,кантралюе правільнасць маўлення.

Формы і метады: франтальныя.

Настаўнік: Давайце ўсе разам прачытаем словы, што запісаны на дошцы.

Дзеці хорам чытаюць “Беларускае красамоўства”.

-         Што абазначае слова – “красамоўства”?

-         Якую мову можна лічыць прыгожай?

-         Што надае мове прыгажосць?

-         Ці можна грубую мову лічыць прыгожай?

Настаўнік: Людзі заўсёды і ўсюды высока цанілі ўменне прыгожа гаварыць. Напрыклад, у Старажытнай Грэцыі ствараліся  цэлыя школы, дзе філосафы, вучоныя, навукоўцы вучылі маладых людзей прыгожа выказваць свае думкі, весці гутаркі, дыспуты, дыялогі.

    

Чалавек, што робіць выступленне на публіцы, уздзейнічае на пачуцці, думкі, перадае веды, звесткі – называецца рытарам.

Давайце і мы паспрабуем стаць рытарамі. Для гэтага вам трэба саставіць паведамленні, у якіх будуць выкарыстаны словы, што служылі вам пропускам, акрамя гэтага, вам патрэбна з асобных сказаў скласці тэкст.

 

  • Работа з дэфармаваным тэкстам. (працягласць - 5 хвілін)

Чаканы вынік: аднаўленне дэфармаваных сказаў, састаўленне тэксту.

Дзейнасць настаўніка: аб’ядноўвае вучняў у пары, тлумача выкананне задання, уключае фанваграму “Адажыа”, дапамагае пры выкананні задання, кантралюе правільнасць выканання запісаў.

Дзейнасць вучняў: аднаўляюць дэфармаваныя сказы і з іх складаюць тэкст, даюць назвы складзенаму тэксту.

Формы і метады: работа ў парах.

 

Родная мова

……што рэдка можна пачуць нашу мову. Гэта вельмі … краіна.   Я буду старанна вучыцца, каб умець …. па беларуску. ….. мяне чакае шмат цікавага. …. з сябрамі мы пераадолеем усе цяжкасці! Мая … – Рэспубліка Беларусь.

 

 Пасля заканчэння працы, вучні зачытваюць атрыманыя тэксты-прамовы .

 

Настаўнік: Як вы думаеце, сябры, чаму мы з такім задавальненнем слухалі прамовы сваіх сяброў?

-         З дапамогай чаго можна самастойна падрыхтавацца да выступлення?

 

  • Фізкультхвілінка (працягласць - 2 хвіліны)

Чакаемы вынік: эмацыянальная разрадка вучняў.

Задачы настаўніка: стварыць умовы для адпачынку і зняцця эмацыянальнага напружання вучняў.

Дзейнасць настаўніка: прапаноўвае дзецям зрабіць “музычную зарадку”, уключае “вясёлую” фанаграму.

Формы і метады: франтальная.

Дзейнасць вучняў: разам з настаўнікам выконваюць рухі (па 4 разы).

 

Гэй, лежабокі, хутчэй прачніцеся! (вучні ўстаюць)

І да сонца пацягніцеся.(пацягваюцца)

Мы зарадку пачынаем, (хадзьба)

Быць здаровымі жадаем!

 

Усе распрацоўваем рукі,(рыўкі рукамі)

У іх прага да навукі!

Ногі трэба нам размяць- (падскокі)

Раз, два, тры, чатыры, пяць!

 

Зараз плечы распрацуем. (падыманне і апусканне плячэй)

Мы без працы не сумуем!

Трэба шыю нам размяць, (павароты галавы)

Каб усім плённа працаваць!

 

Рады мы ўсе знаёмствам

З беларускім красамоўствам! (паціскаюць адзін аднаму рукі)

 

  • Літаратурная старонка (працягласць - 15 хвілін)

Чаканы вынік: знаёмства з творамі паэтаў пра родную мову

Дзейнасць настаўніка: стварае атмасферу замілавання і захаплення роднай мовай, уключае фанаграмы, вядзе дыялогі з вучнямі.

Дзейнасць вучняў: артыстычна чытаюць вершы (4-5), уважліва слухаюць, вызначаюць словы і выразы, якія надаюць мове мілагучнасць, выразнасць і прыгажосць.

Формы і метады: франтальная і індывідуальныя

Настаўнік: Малайцы, сябры, цудоўна адпачылі, можам працягваць працу далей!

Адкажыце, калі ласка, што зрабіла нашу зарадку такой цікавай і вясёлай?

Правільна! Музыка і верш.

Верш – гэта таксама праява красамоўства, асабліва, калі гэта вершы сапраўдных майстроў слова – паэтаў.

-         Якіх беларускіх аўтараў вы ведаеце?

-         Давайце паслухаем нашых сяброў, што падрыхтавалі для нас вершы беларускіх паэтаў пра мову.

Прапанаваны матэрыял для выкарыстання.

Вера Вярба “Роднае слова”, Ніл Гілевіч “Родная мова”, Мар’ян Дукса “Я размаўляю па-беларуску”, Васіль Жуковіч “Родная мова”, Ала Канапелька “Адкрываю, як свет, нанова”, Міхась Пазнякоў “Міколавы пытанні”, Ірына Траццякова “Наша мова, бы папараць кветка” і іншыя.

 

  • Праз гульню да ведаў! (працягласць - 8 хвілін)

Чаканы вынік: рашэнне галаваломкі, падрыхтоўка прамоў са зваротамі.

Дзейнасць настаўніка: тлумачыць заданне, дапамагае рашыць галаваломку, напраўляе дзейнасць вучняў па стварэнню прамоў.

Дзейнасць вучняў: слухаюць тлумачэнне настаўніка, рашаюць галаваломку, выкарыстоўваючы словы для даведак, ствараюць прамовы, абараняюць іх праз публічнае выказванне.

Формы і метады: групавыя, франтальныя, індывідуальныя.

Настаўнік: Сябры, прапаноўваю рашыць галаваломку “Шчаслівы ланцужок”!

Калі вы закрэсліце ўсе літары, што паўтараюцца, то даведаецеся, што робіць красамоўства асабліва прывабным для слухачоў.

 

ЖЗКУУВАЖРМОМТК (зварот)

Настаўнік: Малайцы, цудоўна выканалі заданне!

Зварот, гэта тое, як мы звяртаемся да старэйшых, сяброў, адзін да аднаго.

-         А ці аднолькава мы звяртаемся да аднагодкаў і да дарослых?

-         Давайце, сябры, раздзелімся на 2 каманды і складзём свае прамовы.

Першая каманда будзе складаць прамову са зваротам да сяброў-аднагодкаў, а другая – са зваротам да настаўніка!

Словы для выкарыстання: ( вучням дзвюх груп даюцца аднолькавыя словы, а яны самастойна выбіраюць з дадзеных патрэбныя для канкрэтных прамоў)

  • Дарагія - паважаныя
  • вельмі прыемна
  • гуляем, праводзім святы, вучымся - робім адкрыцці, спасцігаем новае
  • давяраем сакрэты - паважаю Вас
  • удзячны лёсу - шчаслівы тым

і іншыя па рашэнню настаўніка.

Узор прамовы гл. у дадатку 2.

 

3 этап: рэфлексіўна-выніковы ( працягласць – 5 хвілін)

 

Творчы вынік (працягласць – 3 хвіліны)

Чаканы вынік: састаўленне працяга прыказкі.

Задачы: разуменне вучнямі, што для ўсіх людзей найкаштоўнейшым скарбам

з’яўляецца родная мова і неабходна любіць, паважаць і вывучаць яе.

Дзейнасць настаўніка: раздае карткі са словамі, дапамагае правільна саставіць працяг прыказкі.

Настаўнік: Сябры, вы атрымалі карткі, але на іх напісаны толькі пачатак прыказкі. Давайце саставім працяг прыказкі, якая будзе (з дапамогай красамоўства) весці нас у краіну ведаў!

 

З роднай крыніцы смачна напіцца.

А родная мова – ведаў крыніца.

 

Самакантроль вучняў ( працягласць -2 хвіліны)

Чаканы вынік: асэнсаванне вучнямі неабходнасці вывучаць беларускае красамоўства.

Задачы настаўніка: арганізаваць выніковы самакантроль і самаацэнку вучнямі сваёй дзейнасці, эмацыянальна настроіць іх на далейшую працу.

Дзейнасць настаўніка: прапаноўвае вучням адказаць на пытанні, адзначыць свае поспехі на “Гары ведаў”

Настаўнік: Сябры, давайце яшчэ раз прачытаем тэму нашых заняткаў.

-         Пра што мы сёння гаварылі на ўроку?

-         Што болей за ўсё здзівіла?

-         Што было самым цяжкім?

-        Здаўна навучанне параўноўвалі з крутым пад’ёмам. Адзначце свае поспехі на “Гары ведаў” (дадатак з часопіса ПШ).

-        Я вельмі рада, што вы, сябры, разумееце неабходнасць вывучэння красамоўства. Нягледзячы на цяжкасці, што будуць сустракацца на шляху, разам мы дасягнём вяршыні!

 

Дадатак 1

 

Родная мова

……што рэдка можна пачуць нашу мову. Гэта вельмі … краіна.   Я буду старанна вучыцца, каб умець …. па беларуску. ….. мяне чакае шмат цікавага. …. з сябрамі мы пераадолеем усе цяжкасці! Мая … – Рэспубліка Беларусь.

 

 

Варыянт правільннага адказу

 

Родная мова

Мая Бацькаўшчына – Рэспубліка Беларусь. Гэта вельмі прыгожая краіна. Шкада, што   рэдка можна пачуць нашу цудоўную мову. Я буду старанна вучыцца, каб умець размаўляць па беларуску. Наперадзе мяне чакае шмат цікавага. Разам  з сябрамі мы пераадолеем усе цяжкасці!

 

 

 

 

Дадатак 2

 

 

Узор

Прамова са зваротам да настаўнікаў

Прамова са зваротам да вучняў

Паважаны   настаўнік!

Мне вельмі прыемна вучыцца ў Вас. Разам мы робім адкрыцці, спасцігаем новае. Я вельмі паважаю Вас! Я ўдзячны лёсу, што ў мяне такі настаўнік!

Дарагія сябры!

Мне вельмі прыемна вучыцца з вамі. Разам мы вучымся, гуляем, праводзім святы. Я нават давяраю вам сакрэты! Я шчаслівы тым, што ў мяне такія сябры!

 

 

 

2 занятак

ТЭМА: “КРАСАМОЎСТВА ДЛЯ ВЫКАЗВАННЯ ВЕТЛІВЫХ АДНОСІН”

Форма занятка: занятак - гульня

 

Мэта: фарміраванне ў вучняў ветлівасці як рысы характару.

Задачы:

vсадзейнічаць фарміраванню пачуцця ветлівых моўных зносін;

vспрыяць развіццю ўмення адрозніваць “ветлівую” і “грубую” формы мовы;

vсадзейнічаць выхаванню павагі да старэйшых і аднагодкаў.

 

Віды дзейнасці: індывідуальная, парная, групавая, франтальная.

Абсталяванне: фанаграмы, ваўчок са стрэлкай, кола, разлінованае на сектары, цукеркі, граматы, класная дошка, смайлікі-ўсмешкі.

 

Ход занятка

1 этап: матывацыйны – арганізацыйны (працягласць – 8 хвілін)

Матывацыйны (працягласць – 5 хвілін)

Чаканы вынік: пазнавальная падрыхтаванасць вучняў да працы, наяўнасць ў іх матывацыі.

Задачы настаўніка: забяспечыць цікавасць вучняў да прапанаванай тэмы.

Дзейнасць настаўніка: забяспечвае музычнае суправаджэнне інсцэніроўкі, чытае мараль байкі і словы аўтара.

Дзейнасць вучняў: інсцэніруюць байку, глядзяць інсцэніроўку, удзельнічаюць у дыялогу, выказваюць свае ўражанні.

 

Ветлівасці вучыся з малку…

 

Аўтар: Мядзведзяня ў мінулым годзе

Вучылі правільна сябе паводзіць.

Воўк і Сарока ў настаўніках былі.

Для вучня парту набылі.

Замест жа крэйды для мядзведзя - вугалёк.

І пачалі яны ўрок.

 

Сарока: Сядзь роўненька і дужа не рычы!

Не разявай так моцна зяпу.

І не смакчы ты сваю лапу!

Будзь ветлівым, як я – сарока.

Заўжды глядзі з якога боку

 

 

Трэба падкрасца да суседзей -

Тваіх сародзічаў мядзведзей

І ветлівасць усю паказаць:

што-небудзь ім ў вуха пракрычаць!

 

Воўк: - Яшчэ запомні – воўк сказаў.-

Каб цябе хто-небудзь не спужаў,

Ты першы на яго кідайся,

Без папярэджання кусайся.

Калі ж запросяць за стол сесці,

(Вядома ж – хочуць цябе з’есці)

Сваю павагу праяві,

Гаспадароў тых абраві.

 

Аўтар: Праслухаўшы “настаўнікаў” парады,

Мядзведзяня здзівіўшысь прашаптала…

 

Мядзведзяня: Каб так паводзіў сябе я,

Дзятва б са мной не сябравала!

2 варыянт

Аўтар: Парады ўсіх настаўнікаў пачуўшы,

Мядзведзік збег да сваёй мамы.

 

Мядзведзік: Паберагу лепш свае  вушы

Ад такой жудаснай праграмы!

 

Аўтар: Запомні,

 

Настўнік: Дзякуй нашым маленькім артыстам!

-         Чаму вучыць нас гэта байка?

-         Якія памылкі вы заўважылі ў выказваннях Сарокі (Ваўка)?

-         Якія парады вы хацелі б даць Мядзведзіку (“настаўнікам”)?

-         Каб не стаць падобнымі да герояў байкі,   вы б жадалі навучыцца выказваць ветлівыя адносіны?

Тады пачынаем нашы заняткі, якія правядзём у форме гульні “Поле Цудаў”!

 

Арганізацыйны (працягласць – 3 хвіліны)

Дзейнасць настаўніка: чытае вершаваныя правілы гульні, дэманструе абсталяванне.

Настаўнік:

Перад вамі круг чароўны-

У яго сектары малыя.

Пасярод ваўчок сталёвы-

У яго стрэлкі залатыя.

Калі цвёрдаю рукою запусціць ваўчок сталёвы,

Ён пакажа сектар новы,

Дзе чакае вас заданне,

Ці цікавае пытанне,

 

Ці вясёлы адпачынак,

Ці музычны перапынак.

Прычым, усе пытанні

Пра ветлівыя адносіны і выхаванне.

 

Выбраць гульцоў загадка дапаможа,

Хто адгадае – у першым туры ўдзельнічаць зможа.

 

2 этап. Асноўны. Правядзенне пазнаваўчай гульні “Поле цудаў” (працягласць - 32 хівіліны)

Дадзены этап складаецца з 3 атборачных тураў, 3 фіналаў і 1 суперфінала.

 

  • Атборачны тур

Чаканы вынік: выбар удзельнікаў першага фінала.

Задачы настаўніка: забяспечыць справядлівы выбар удзельнікаў гульні.

Дзейнасць настаўніка: загадвае загадкі, выпраўляе памылкі ў маўленні дзяцей.

Дзейнасць вучняў: уважніва слухаюць загадкі, даюць адказы.

Формы і метады: франтальныя, індывідуальныя.

 

Пытанні для 1 адборачнага тура (Вучні, якія першымі адгадалі загадкі, атрымоўваюць права прыняць удзел у правядзенні фінала. Калі   падрыхтаванасць класа невысокая, то можна на кожным этапе прапанаваць вучням словы-адгадкі, выдзеліўшы іх як “Галоўныя словы для працы”).

 

Словы-падказкі: не крыўдуй, даруй, прабач.

  • Вучні ў розныя гульні гулялі:

Бегалі разам і разам скакалі.

Так разышліся, што пакрыўдзілі  дзяўчынку,

Што ціха стаіць, выцірае слязінку…

Калі ты не праў, то скажы ёй:

-         Не плач.

І, калі ласка, мяне ты ……(прабач)

 

  • Станем па парам

Да твару- тварам

І будзем разам гуляць!

Каму пары не хапіла – не сумаваць.

Ты, Валера , у гульні намі кіруй і на нас ……… (не крыўдуй)

 

  • Не выканаўшы абяцанне, пакрыўдзіў сябра ты свайго.

І ён чакае ў адзіноце толькі выказвання твайго:

-         Я быў не праў. Сябр, не сумуй.

   Я вінаваты. Ты мне …….(даруй)

 

  • 1 фінал

Чаканы вынік: разгадванне слова-назвы - “Жыхарка”.

Задачы настаўніка: тлумачэнне важнасці ветлівых зносін паміж людзьмі

Дзейнасць настаўніка: тлумачыць правілы гульні, сочыць за выкананнем правіл, стварае ўмовы для творчага развіцця вучняў.

Дзейнасць вучняў: удзельнічаюць у гульні, паказваюць свае творчыя здольнасці, вучацца правільна частаваць адзін аднаго.

 

Настаўнік: Вось мы і выбралі ўдзельнікаў 1 фінала! Пакуль першы ўдзельнік будзе круціць ваўчок, я растлумачу правілы гульні. На нашым барабане – 4 сектары рознага колеру. 1 сіні- ССР – сам сабе рэжысёр. Ігрок, стрэлка ваўчка якога спынілася на гэтым сектары, павінен праявіць свае таленты: спець, расказаць верш, прыказку, прымаўку на беларускай мове, а потым назваць літару;

2 чырвоны - дае магчымасць атрымаць прыз-цукерку, якой, перш чым назваць літару, трэба правільна пачаставаць сяброўку;

3 зялёны - дае магчымасць не толькі назваць літару, а і атрымаць прыз-цукерку, якой трэба правільна пачаставаць сябра,

4- ружовы дае магчымасць, калі не ведаеш адказ, правільна папрасіць дапамогі ў сяброў.

Слова для 1 фіналу складаецца з 7 літар. Гэта слова-назва беларускай народнай казкі і імя галоўнага героя, якога ліса з дапамогай ветлівасці змагла выкрасці з хаткі.

Ж

ы

х

а

р

к

а

 

  • 2 атборачны тур

Чаканы вынік: выбар удзельнікаў другога фіналу.

Задачы настаўніка: забяспечыць справядлівы выбар удзельнікаў гульні, вучыць дзяцей ветлівым адносінам паміж сабой.

Дзейнасць настаўніка: загадвае загадкі, выпраўляе памылкі ў маўленчай дзейнасці дзяцей.

Дзейнасць вучняў: уважніва слухаюць загадкі, адгадваюць іх.

Формы і метады: франтальныя, індывідуальныя.

Словы-падказкі: сяброўства, падзяка, удзячнасць.

 

Пытанні для 2 адборачнага тура

  • Калі кагосць пачаставалі,

Ці з нараджэннем віншавалі,

На дапамогу да кагосць прыйшлі,

Аловак згублены знайшлі,

Далі ў жару вады напіцца,

Абаранілі - хто баіцца…

Хай не стаіць як небарака!

Ёсць слова важнае -……..(падзяка).

 

  • Радзіме - за мір,

за жыцце - сваёй маці,

птушцы - за спеў,

за дах – роднай хаце,
полю - за хлеб,

што ляжыць на стале,

Сонцу за свет, за цяпло на Зямлі,

ночцы за сон, што дае адпачыць,

школе, сябрам, што цікава так жыць!

Толькі прашу вас, сябры, не забудзьце

Заўсёды і ўсюды ………… (удзячнымі) будзьце!

 

  • Без яго няма класа ў школе,

без яго няма гульняў на волі.

Перарастае прыемнае знаёмства

У сапраўднае і шчырае ……. (сяброўства)

 

  • 2 фінал

Чаканы вынік: разгадванне слова “выхаванне”.

Задачы настаўніка: тлумачэнне важнасці ветлівых зносін паміж людзьмі.

Дзейнасць настаўніка: сочыць за выкананнем правіл, стварае ўмовы для творчага развіцця вучняў.

Дзейнасць вучняў: удзельнічаюць у гульні, паказваюць свае творчыя здольнасці, вучацца выказваць ветлівыя адносіны адзін да аднаго на беларускай мове.

Настаўнік: Слова для 2 фінала складаецца з 9 літар. Без гэтага – ніводзін чалавек не толькі не ведае ветлівых слоў, але і не ўмее сябе паводзіць.

 

в

ы

х

а

в

а

н

н

е

 

 3 атборачны тур

Чаканы вынік: выбар удзельнікаў трэцяга фінала.

Задачы настаўніка: забяспечыць справядлівы выбар удзельнікаў гульні, вучыць дзяцей ветлівым адносінам паміж сабой.

Дзейнасць настаўніка: загадвае загадкі, выпраўляе памылкі ў маўленчай дзейнасці дзяцей.

Дзейнасць вучняў: уважніва слухаюць загадкі, адгадваюць іх.

Формы і метады: франтальныя, індывідуальныя.

 

Словы-падказкі: учынак, пачуцці, характар.

 

Пытанні для 3 адборачнага тура

  • Яшчэ пакуль маленькі ты,

Запомні, калі ласка,

Што абараніць дзяўчынак,

Гэта добры ………..(ўчынак)!

 

  • Любоў, павага, дабрыня

Без іх нельга пражыць і дня.

З імі не будзеш ты ў смуце,

Бо гэта шчырыя …….. (пачуцці).

 

  • Заўсёды за праўду стаіць хлапчук

Чыйсці сынок, аднакласнік, сябрук.

Усім дапаможа ў горы, у бядзе

і, нават, у малым не падвядзе.

Усмешкай гаворыць усім яго твар,

Што мае хлапчук добры ……..(характар).

 

  • 3 фінал

Чаканы вынік: разгадка зададзенага слова.

Задачы настаўніка: фарміраванне пачуцця ветлівых моўных зносін паміж аднакласнікамі, паказаць сувязь паміж беларускай і рускай мовамі.

 

Дзейнасць настаўніка: сочыць за выкананнем правіл, стварае ўмовы для творчага развіцця вучняў.

Дзейнасць вучняў: удзельнічаюць у гульні, паказваюць свае творчыя здольнасці, вучацца выказваць ветлівыя адносіны адзін да аднаго па-беларуску.

Формы і метады: франтальныя, індывідуальныя.

Настаўнік: Слова для 3 фінала складаецца з 6 літар. Тут зашыфрована слова, што абазначае выраз твару, без якога не танчуць аблокі, не прачынаецца вясёлка і не пілікаюць конікі на скрыпцы.

 

у

с

м

е

ш

к

а

 

Настаўнік можа прапанаваць спець песню “Улыбка” усім класам.

  • Суперфінал

Чаканы вынік: актывізацыя пазнавальнай дзейнасці ў далейшым.

Задачы настаўніка: фарміраванне пачуцця ветлівых моўных зносін.

Дзейнасць настаўніка: сочыць за выкананнем правіл, стварае атмасферу добразычлівасці паміж вучнямі.

Дзейнасць вучняў: разгадваюць зададзенае слова, вучацца выказваць ветлівыя адносіны па-беларуску.

Формы і метады: франтальныя, індывідуальныя.

Настаўнік: Малайцы! Вось мы і вызначылі трох удзельнікаў суперфінала. Ім трэба разгадаць слова, якое складаецца з 12 літар і абазначае ўменне прыгожа выказваць свае думкі, размаўляць.

 

к

р

а

с

а

м

о

ў

с

т

в

а

 

Настаўнік: Праведзена гульня.Вызначаны пераможцы. Разам з заслужанымі ўзнагародамі яны атрымоўваюць шчырыя апладысменты.

 

  • Літаратурная старонка (працягласць – 2 хвіліны)

Чаканы вынік: павышэнне цікавасці да роднай мовы.

Задачы настаўніка:садзейнічаць стварэнню творчай атмасферы.

Дзейнасць настаўніка: кантралюе правільнасць вымаўлення.

Дзейнасць вучняў:разам чытаюць верш Н.Шчэрбіна “Вечна жывая”.

Настаўнік: Дзякуй, вучні, за ўрок! Ён напоўніў маё сэрца гонарам і шчасцем за вас, сябры. Усё гэта дзякуючы роднай мове. Давайце прачытаем верш “Вечна жывая”.

 

Крынічка спявае,

Не замярзае

Родная мова.

 

У сэрцы не гасне,

Поўніць нас шчасцем

Родная мова.

Светам лунае

Вечна жывая

Родная мова.

 

І нас, беларусаў,

Збірае, яднае

Родная мова.


Формы і метады: франтальныя.

 

3 этап: рэфлексіўна-выніковы ( працягласць – 3 хвіліны)

Чаканы вынік: асэнсаванне вучнямі неабходнасці выказваць ветлівыя адносіны, умацаванне жадання вучняў быць ветлівымі.

Задачы настаўніка: арганізаваць выніковы самакантроль і самаацэнку вучнямі ўзроўню сваёй дзейнасці, эмацыянальна настроіць іх на далейшую працу.

Дзейнасць настаўніка: задае пытанні, кантралюе правільнасць маўлення, дапамагае вучням правільна зрабіць самацэнку

Настаўнік: Ці спадабаўся вам наш занятак-гульня?

-         Што спадабалася больш за ўсё?

-         Чаму вы навучыце сваіх малодшых сяброў?

-         Што вы параіце сваім аднакласнікам?

-         Чаму вы навучыліся на занятку?

-         А зараз ацаніце сваю працу смайлікамі-ўсмешкамі.

 

 

3 занятак

ТЭМА: “ЯК НАЛАДЗІЦЬ І ПАДТРЫМАЦЬ КАНТАКТ”

Форма занятка: занятак – аўкцыён

 

Мэта: развіццё ўмення наладжваць і падтрымліваць кантакт у працэсе моўных зносін.

Задачы:

vсадзейнічаць знаёмству з асаблівасцямі моўных зносін (інфармацыйных і неінфармацыйных ( фатычных);

vспрыяць развіццю ўмення выкарыстоўваць фатычную інфармацыю ў моўных зносінах;

vсадзейнічаць выхаванню камунікатыўнасці, як рысы характару.

 

Віды дзейнасці: індывідуальная, парная, групавая, франтальная

Абсталяванне: імправізаваны гонг, таблічкі са словамі-лотамі, карткі для складання тэмы- назвы, каркі з прапушчанымі словамі, каркі з прапушчанымі літарамі, лісты з надрукаванай на ёй казкай.

 

Ход занятка

1 этап. Матывацыйна – арганізацыйны момант (працягласць – 3 хвіліны)

Чаканы вынік: падрыхтоўка да пазнавання новага ў працэсе дзейнасці вучняў, наяўнасць ў іх матывацыі.

Задачы настаўніка: забяспечыць цікавасць вучняў да прапанаванай тэмы.

Дзейнасць настаўніка: тлумачыць слоўнікавае слова, дапамагае раздяліцца на 2 каманды, натхняе вучняў на плённую працу.

Дзейнасць вучняў: слухаюць інструкцыі настаўніка, дзеляцца на 2 каманды.

Формы і метады: франтальныя, індывідуальныя.

Настаўнік: Сябры, сёння мы праводзім нашы заняткі не звычайна, а ў форме аўкцыёна.

Аўкцыён - гэта публічны продаж некаторых відаў тавару, пры якой пакупніком становіцца той, хто прапануе самы вялікі кошт.

На продаж сёння выстаўлены вельмі каштоўныя “рэчы”, купіць якія зможа любы з вас, хто пакажа свае веды.

Сёння на аукцыёне можна набыць:

  1. Словы – падзякі і словы ўдзячнасці
  2. Словы – кампліменты і ласкавыя словы
  3. Словы – развітанні.
  4. Словы – вітанні і словы для прыцягнення ўвагі

Каб наш аўкцыён прайшоў на высокім узроўні, папрашу ўсіх быць уважлівымі, стараннымі і дружнымі.

Аўкцыён – справа для нас новая. Таму давайце разделімся на 2 каманды,

 

 

 

што дасць упэўненасць кожнаму з вас і дапаможа правесці нашы заняткі больш плённа. Я, як вядучая аўкцыёна, буду ўважліва сачыць за выкананнем правіл, а таксама даваць жэтоны за кожны правільны адказ.

 

2 этап. Асноўны (працягласць – 35 хвілін )

  • Паведамленне тэмы і мэты занятка (працягласць – 5 хвілін)

Чаканы вынік: састаўленне з разрозненых слоў назвы тэмы занятка.

Задачы настаўніка: асэнсаванне вучнямі значнасці тэмы занятка.

Дзейнасць настаўніка: раздае карткі са словамі, дапамагае вучням саставіць назву тэмы, адкрывае запіс на дошцы.

Дзейнасць вучняў: выконваюць заданне, робяць паведамленне.

Формы і метады: франтальныя, групавыя, індывідуальныя.

Настаўнік: Да пачатку аўкцыёна застаюцца лічаныя хвіліны, і за гэты час прапаноўваю вам самім вызнацыць яго тэму. Для гэтага  з разрозненых слоў вам трэба скласці сказ-назву занятка.

 

Як

наладзіць

і

падтрымаць

кантакт

 

Настаўнік: Малайцы! Але што такое - “кантакт” ведаюць не ўсе вучні.Таму мой памошнік зробіць паведамленне. Паведамленне робіць загадзя падрыхтаваны вучань з дапамогай тлумачальнага слоўніка.

 

  • Папярэдні залог-заданне (працягласць – 4 хвіліны)

Чаканы вынік: састаўленне выказванняў, што змяшчаюць словы ветлівасці, уменне прымяняць словы ветлівасці ў паўсядзённым жыцці.

Задачы настаўніка: стварэнне адпаведнага эмацыянальнага фону.

Дзейнасць настаўніка: тлумачыць заданне, кантралюе правільнасць выканання, выпраўляе моўныя памылкі.

Дзейнасць вучняў: састаўляюць словы, тлумачаць іх сэнс і прызначэнне.

Формы і метады: франтальныя, індывідуальныя, групавыя.

Настаўнік: Калі мы пачынаем любую гаварку, то прад сабой заўсёды ставім пэўную мэту – перадаць пэўную інфармацыю, або паўздзейнічаць на кого-небудзь.

Часта гэтыя мэты цесна пераплятаюцца паміж сабой. Напрыклад, я часта нагадваю вам пра неабходнасць асабістай гігіены і тут жа гавару, каб вы абявязкова вымылі рукі перад ядой і г.д. Але, каб вы хутчэй мяне паслухалі, я ўжываю “чароўныя” словы.

Няхай кожная каманда дакажа свае здольнасці і з прапанаваных літар складзе гэтыя “чароўныя” словы , а таксама складзе выказванне з гэтымі словамі. Дзеці складваюць “калі ласка”.

 

  • Словы – вітанні і словы для прыцягнення ўвагі (працягласць – 5 хвілін)

Чаканы вынік: актывізацыя ўжывання ветлівых слоў і зваротаў пры знаёмстве.

Задачы настаўніка:садзейнічанне фарміраванню навыкаў камунікатыўнасці.

Дзейнасць настаўніка: б’е ў гонг, задае пытанні, раздае жэтоны, прапаноўвае выканаць заданне.

Дзейнасць вучняў: адказваюць на пытанні, рашаюць моўныя сітуацыі, выконваюць заданне (пісьмова).

Формы і метады: франтальныя, групавыя, індывідуальныя.

Настаўнік: Вось перад вамі першы “лот”, гэта проста неабходныя для кожнага чалавека словы – вітанні і словы для прыцягнення ўвагі . Іх кошт - адказы на пытанні.

-         Калі трэба вітацца?

-         Якія словы вітанні вы ведаеце?

-         Колькі разоў у дзень трэба вітацца з адным чалавекам?

-         Як вы павітаецеся з сябрам (з дарослым, з маленькім) ?

-         Як вы павітаеце дырэктара школы, калі ён зойдзе ў клас?

-         Ці тэба вітацца, калі наведваеце магазін (бібліятэку, бальніцу) ?

-         Што трэба рабіць для прыцягнення ўвагі, калі ваш знаёмы вас не заўважыў?

Сябры, калі ласка, выканайце заданне “Чарадзейныя словы”. Чарадзейныя словы ў ім згубіліся. Вам трэба прачытаць тэкст і па зместу ўставіць правільныя словы вітання.

 

 

Чарадзейныя словы

-         Добрай ……………………! Добрага ………………..!- гэтак вітайся раніцай.

-         Добры………………..! - скажы вечарам.

-         Добры ………………..! Добрага …………- павітайся днём.

-         ……………………..- скажам сябрам!

-         …………………..   здароўя! Скажам бацькам

-         Хлеб ды ……! Павітаем бабулю.

 

 

  • Словы – кампліменты і ласкавыя словы + фізкультхвілінка (працягласць – 8 хвілін)

Чаканы вынік: актывізацыя ўжывання ветлівых слоў.

Задачы настаўні: зняцце эмацыянальнага напружання

Дзейнасць настаўніка: знаёміць з прыказкай, тлумачыць правілы гульні, б’е ў гонг, сочыць за правільнасцю вымаўлення.

Дзейнасць вучняў: чытаюць прыказку, тлумачаць яе, выконваюць правілы гульні.

Формы і метады: франтальныя, індывідуальныя.

Настаўнік: Прыступаем да наступнага “лота”! Давайце, сябры, разам прачытаем прыказку на беларускай мове:

“Добрае слова і кошцы прыемна”.

Як вы разумееце яе сэнс?

Давайце і мы павучымся гаварыць адзін аднаму прыемныя словы, кампліменты і заадно пагуляем у гульню “Камплімент”. Для гэтага трэба ўсім стаць на адной лініі. Па чарзе вы будзеце называць ветлівыя словы, або кампліменты. За кожны правільны адказ – атрымоўваеце жэтон і перамяшчаецеся на адзін крок наперад. Удзельнік, што першы дойдзе да ўстаноўленай адметкі, прынясе сваёй камандзе 2 дадатковыя жэтоны.

  • Словы – падзякі і словы ўдзячнасці (працягласць – 5 хвілін)

Чаканы вынік:фарміраванне ўмення правільна ўжываць словы – падзякі і словы ўдзячнасці.

Задачы настаўніка:развіваць уменне выкарыстоўваць у мове ветлівае красамоўства.

Дзейнасць настаўніка: б’е ў гонг, раздае карткі, тлумача выкананне задання, дапамагае вучням, што адчуваюць цяжкасці, раздае жэтоны за правільнае выкананне.  

Дзейнасць вучняў: аднаўляюць словы, тлумачаць калі і каму трэба гаварыць такія словы.

Формы і метады: франтальныя, групавыя.

Настаўнік: Малайцы! Цудоўна справіліся з заданнем. Пара набываць іншы “лот”. Гэта Словы – падзякі і словы ўдзячнасці.

Але пакуль данеслі гэты “лот”, здарылася непрыемнасць – некаторыя літары “вылецелі” са слоў. Калі ласка! Аднавіце ветлівыя словы.

 

ДЗ..КУЙ!  

ДЗЯК..Й ВАМ!

   Я ВЕЛЬМІ ..ДЗЯЧНЫ ВАМ!

В..ЛІКІ, Ш..ЫРЫ ДЗЯКУ...!

 

  • Словы – развітанні (працягласці – 8 хвілін)

Чаканы вынік: развіццё ўмення замацоўваць наладжаныя кантакты.

Задачы настаўніка: спрыяць павышэнню ўяўленню вучняў аб ролі фатычнай інфармацыі для наладжання і захавання кантакту.

Дзейнасць настаўніка: б’е ў гонг, чытае казку, задае пытанні, праводзіць ролевую гульню.

Дзейнасць вучняў: чытаюць казку, адказваюць на пытанні, “дораць” словы развітання, удзельнічаюць у ролевай гульні.

Формы і метады: франтальныя, групавыя, індывідуальныя.

Настаўнік: На сённяшнім аўкцыёне застаўся толькі адзін “лот”. Гэта – “Словы для развітання”. А набыць “лот” нам дапаможа казка.

Шлях да сэрцаў (казка)

Жыў быў на свеце адзін нявыхаваны хлапчук. Ён ні з кім не вітаўся і не развітваўся! Ён нават не ведаў ніводнага ветлівага слова! І ўсе людзі пачалі называць гэтага хлопчыка   Грубіянам.

-         Прыйдзе Грубіян у госці і, не павітаўшыся, – адразу за стол. “Частуйце мяне!” - крычыць.

-         Пачынаюць дзеці гульню, а Грубіян усіх распіхвае, каб толькі ўсё па яго атрымалася.

-         А дамоў збярэцца Грубіян, дык так бразне дзвярмі, што аж шыбы ў вокнах зазвіняць.

Пакрыўдзіліся на яго дзеці і перасталі з ім сябраваць.

Стала сумна Грубіяну – усё адзін і адзін. Прыйшоў ён да дзетак і ціхенька так кажа: “Не вінаваты я. Гэта злая чараўніца зрабіла так, што я згубіў усе ветлівыя словы”.

     Пашкадавалі дзеці хлопчыка і вырашылі падзяліцца з ім ветлівымі словамі роднай мовы, праз якія ляжыць шлях да сэрцаў.

Хлопчыкі – словамі вітання, а дзяўчынкі словамі – падзякі.

 

     А вам, мае дарагія сябры, трэба навучыць хлопчыка развітвацца.

Для гэтага правядзём ролевую гульню “Школа ветлівасці”, у якой вы выступіце ў ролях гаспадароў і гасцей, дзе высветлім, якая група зможа лепш выкарыстаць прапанаваныя словы.

Магчымыя варыянты: развітанне з бабуляй, пісьменнікам, вядомым спартсменам, іншапланецянінам і г.д.

Словы для выкарыстання

Да пабачэння, усяго найлепшага, усяго добрага, бывайце здаровы, шчасліва, шчаслівай дарогі, дабранач, бывай, да новых сустрэч.

 

3 этап: рэфлексіўна-выніковы ( працягласць – 4 хвіліны)

Чаканы вынік: фарміраванне ў вучняў камунікабельнасці як рысы характару, састаўленне працягу казкі

Творчы вынік: састаўленне працягу казкі.

Задачы настаўніка: арганізаваць выніковы самакантроль і самаацэнку вучнямі ўзроўню сваёй дзейнасці, эмацыянальна настроіць іх на далейшую працу.

Дзейнасць настаўніка: задае пытанні, кантралюе правільнасць маўлення, дапамагае вучням правільна зрабіць самацэнку.

Формы і метады: франтальныя, групавыя, індывідуальныя.

Настаўнік: Наш аукцыён падаходзіць да свайго лагічнага завяршэння.

-         Ці спадабаўся вам наш занятак-гульня?

-         Што спадабалася больш за ўсё?

-         Чаму вы навучыце сваіх малодшых сяброў?

-         Што вы параіце сваім аднакласнікам?

-         Чаму вы навучыліся на занятку?

-         Перш чым вы ацэніце сваю працу на “Гары дасягненняў”, давайце складзём шчаслівы канец казкі.

 

 

 

Дадатак 1

 

 

Чарадзейныя словы

-         Добрай ……………………! Добрага ………………..!- гэтак вітайся раніцай.

-         Добры………………..! - скажы вечарам.

-         Добры ………………..! Добрага …………- павітайся днём.

-         ……………………..- скажам сябрам!

-         …………………..     здароўя! Скажам бацькам

-         Хлеб ды ……! Павітаем бабулю.

 

 

Правільны варыянт

 

Чарадзейныя словы

-         Добрай раніцы! Добрага рання! - гэтак вітайся раніцай.

-         Добры вечар! - скажы вечарам.

-         Добры дзень! Добрага дня   - павітайся днём.

-         Прывітанне - скажам сябрам!

-         Добрага     здароўя! Скажам бацькам.

-         Хлеб ды соль! Павітаем бабулю.

 

 

 

Дадатак 2 ( варыянт канца казкі)

 

Хлопчык уважліва выслухаў парады. Ён назаўсёды запомніў, што менавіта праз ветлівасць і дабрыню ляжыць шлях да сэрцаў людзей. Грубіянам яго ўжо ніхто не называў, а наадварот – усе хацелі сябраваць з ім.

 

 

4 занятак

ТЭМА: “ВЫКАЗВАННЕ ЎЛАСНЫХ ДУМАК, АДНОСІН, ПАЧУЦЦЯЎ”

Форма занятка - вусны часопіс

 

 

Мэма: фарміраванне ведаў і ўменняў у розных відах моўнай дзейнасці.

Задачы:

vспрыяць азнаямленню вучняў з асаблівасцямі роднай мовы;

vсадзейнічаць развіццю ўмення гаварыць на розны тэмы, падтрымліваць гутарку ў працэсе моўных зносін;

vсадзейнічаць уменню засяроджваць увагу на самым галоўным у размове.

Віды дзейнасці: індывідуальная, парная, групавая, франтальная

Абсталяванне: беларускія дзіцячыя часопісы, карткі з гульнёй “Залатыя правілы”, выява Васі Вясёлкіна, імправізаваны мікрафон.

 

Ход занятка

1 этап. Матывацыйна – арганізацыйны   (працягласць – 5 хвілін)

Чаканы вынік: настроенасць на плённую працу, актуалізацыя ведаў.

Задачы настаўніка: эмацыянальна настроіць вучняў на актыўную моўную дзейнасць.

Дзейнасць настаўніка: чытае верш-дыялог, вядзе дыялог з вучнямі.

Дзейнасць вучняў: разам з настаўнікам чытаюць верш - дыялог, настройваюцца на працу, адказваюць на пытанні, працуюць са слоўнікамі.

Формы і метады: франтальныя, групавыя, індывідуальныя.

 

Настаўнік:Добры дзень, любімы клас!

Вельмі рада бачыць Вас!

Вучні: Добры дзень, настаўніца,

Сонейка і раніца.

Настаўнік: Час для ўсіх настаў чароўны.

Маючы настрой цудоўны,

Разам: Разам будзем працаваць-

Скарбы роднай мовы спасцігаць!

 

Настаўнік: А што такое скарбы?

Давайце ў слоўніках знойдзем дакладнае тлумачэнне гэтага слова.

 

Настаўнік: Скарб- гэта каштоўнасць.

-         А ці з’яўляецца каштоўнасцю   мова? Чаму?

-         Вы ўжо ведаеце, што мова можа быць пісьмовай і вуснай. Як праяўляецца вусная мова? (праз гаварэнне і слуханне)

 

-         Для чаго чалавек гаворыць?

-         Для чаго чалавек слухае?

 

2 этап. Асноўны. Вывучэнне новага матэрыялу (працягласць – 35 хвілін)

 

    “Залатыя правілы” вуснай мовы (прцягласць – 5 хвілін)

Чаканы вынік: складанне “залатых правіл” вуснай мовы.

Задачы настаўніка: матывіраваць вучняў на працу праз пастаноўку тэмы і мэты занятка.

Дзейнасць настаўніка: праводзіць гутарку, тлумачыць выкананне задання.

Дзейнасць вучняў: складаюць і чытаюць “залатыя правілы” вуснай мовы.

Формы і метады: франтальныя, індывідуальныя.

 

Настаўнік: Сёння на занятку мы будзем вучыцца гаварыць - выказваць свае думкі, адносіны і пачуцці, а яшчэ будзем вучыцца слухаць выказванні сваіх сяброў.

Але  спачатку паспрабуем вызначыць “Залатыя правілы” вуснай мовы. Для гэтага вам неабходна прасачыць па лініях і без памылак прачытаць сказы.

 

  1. Не -- п-е-р-а-б-і-в-а-й --т-а-г-о, -- х-т-о --г-а-в-о-р-ы-ц-ь!
  2. В-ы-с-л-у-х-о-ў-в-а-й--п-р-а-м-о-ў-ц-у--д-а--к-а-н-ц-а!

 

Другі варыянт – дадатак № 1

 

    Школьная старонка (працягласць - 10 хвілін)

Чаканы вынік:актывізацыя слухання і гаварэння вучняў, асабістыя выказванні вучняў па тэме.

Задачы настаўніка:скіраваць працу на ўроку на практычную дзейнасць.

Дзейнасць настаўніка:вядзе гутарку, задае пытанні, знаёміць з казачным героем, раздае карткі, бярэ інтэрв’ю.

Дзейнасць вучняў:разгадваюць крыжаванку,састаўляюць уласныя выказванні па тэме.

Формы і метады: франтальныя, індывідуальныя.

Настаўнік: Сябры, сёння я хачу пазнаёміць вас з беларускімі часопісамі “Вясёлка” і “Бярозка”.

- А якія часопісы вы яшчэ ведаеце?

-Якія часопісы вы выпісваеце?

Настаўнік: У часопісах можна знайсці шмат цікавага. Паспрабуем і мы скласці свой часопіс “Родная мова”. Дапаможа нам у гэтай складанай працы герой, якога прыдумаў беларускі пісьменнік Васіль Вітка – Вася Вясёлкін.

     Ён будзе ў вас браць інтэрв’ю на розныя тэмы. Вашы выказванні складуць старонкі часопіса. Тэму першай старонкі мы даведаемся, калі рашым крыжаванку. Гл. дадатак 2

  1. Люстэрка вучня.
  2. Самы першы падручнік.
  3. Доўгачаканая мелодыя, якая сведчыць аб заканчэнні ўрока.
  4. “Дом” для алоўкаў і ручак.
  5. Чалавек, які дае веды.

 

Адказы на крыжаванку

(1.  Сшытак. 2.Буквар. 3. Званок. 4.Пенал. 5 Настаўнік.)

 

Настаўнік: Сябры, давайце разам прачытаем цэнтральнае слова – тэму першай старонкі.

   За кароткі час вам трэба падрыхтаваць вусныя выказванні на тэму “Школа”.

Але памятайце, што ў вуснай мове важна не толькі загадзя прадумваць змест выказвання, але і выбіраць адпаведныя сродкі маўлення (цікавыя факты, эмацыянальны настрой, тэмбр голаса, мілагучнасць роднай мовы і г.д.)

Няхай кожны сказ вашага выказвання пачнецца са слоў:

  • У цэнтры….
  • Тут працуюць….                              
  • Разам са мной…
  • Мне падабаюцца ўсе….
  • Усім класам мы ….
  • Я вельмі ….

Па жаданню настаўніка, вучням, з нізкім узроўнем падрыхтаванасці, можна прапанаваць словы для выкарыстання.

Пасля састаўлення выказванняў настаўнік прапаноўвае некалькім вучням даць інтэрв’ю Васю Вясёлкіну - зрабіць вусныя выказванні. Адзначаюцца тыя вучні, што зрабілі найбольш змястоўныя і эмацыянальныя выказванні.

 

    Гістарычная старонка (працягласць - 10 хвілін)

 

Чаканы вынік: паглыбленне ведаў па гісторыі беларускай мовы.

Задачы настаўніка: садзейнічанне актывізацыі гаварэння і слухання вучняў як відаў моўнай дзейнасці.

Дзейнасць настаўніка:каардынуе працу, засяроджвае ўвагу на галоўных момантах, выпраўляе моўныя памылкі, нагадвае “залатыя правілы” мовы, вуча весці гутарку, уважліва слухаць рытораў.

Дзейнасць вучняў: робяць паведамленні, уважліва слухаюць выказванні, робяць вывады.

 

Настаўнік: Другая старонка вуснага часопіса прысвечана гісторыі нашай мовы.

-         Як вы думаеце, калі ўзнікла мова?

Наогул мова ўзнікла сотні тысяч год таму назад, калі першабытныя людзі аб’ядноўваліся ў калектывы, каб здабываць агонь, паляваць, будаваць жыллё, бараніцца ад небяспекі.

-         А калі ўзнікла наша- беларуская мова?

Пра гэта, больш поўна, вам раскажуць сябры. (Загадзя падрыхтаваныя вучні робяць паведамленні.)

 

1 Вучань: Беларуская мова належыць да славянскай групы моў. Прыкладна з 6-7 стагоддзяў н.э. славяне, якія жылі ад Дуная да Дона, карысталіся адной мовай. Таму мова ў той час была амаль аднолькавая ва ўсіх славян. Але ў далейшым мовы розных славянскіх народаў набылі свае асаблівасці. На развіццё беларускай мовы вялікі ўплыў аказалі Ефрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі.

 

2 Вучань: У 13 стагоддзі Беларусь увайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага, дзе беларуская мова стала дзяржаўнай. Пісьменнасць на Беларусі была на высокім узроўні. У той час пачалі друкавацца кнігі. Вялікі ўплыў на развіццё мовы аказаў беларускі першадрукар – Францыск Скарына.

 

3 Вучань: З канца 16 стагоддзя дзяржаўнай мовай на Беларусі стала польская, а з 19 стагоддзя – руская. Беларусы мелі абмежаваныя магчымасці для развіцця роднай мовы.

 

4 Вучань: У 20 гады 20 стагоддзя пачалося адраджэнне беларускай мовы і культуры, але яно было нядоўгім. Пачалася страта роднай мовы: яе перасталі ўжываць як дзяржаўную. І толькі ў студзені 1990 года быў прыняты закон аб мове, у якім беларускай мове зноў быў нададзены дзяржаўны статус.

 

    Спартыўная старонка. Фізкультхвілінка   (працягласць - 5 хвілін)

Чаканы вынік: зняцце эмацыянальнага напружання, садзейнічаць выхаванню гонару за беларускіх спартсменаў.

Дзейнасць настаўніка: чытае фізкультхвілінку, паказвае рухі, задае пытанні.

Дзейнасць вучняў: разам з настаўнікам выконваюць рухі, даюць калектыўны адказ, вызначаюць тэму тэксту.

Настаўнік: Сябры, сёння мы развучым новую фізкультхвілінку. Паўтарайце рухі, уважліва слухайце, даскажыце патрэбнае слова, а потым вызначце тэму фізкультхвілінкі.

 

Настаўнік:

Сонца шчыра ўсміхнулась. (кругавы рух рукамі)

Мы паднялісь, апранулісь, (устаць)

На лыжню ўсе дружна сталі (імітуюць рухі лыжніка)

Хутчэй ветрыка памчалі!

Трапна ў цэль страляць мы будзем. (імітуюць стральбу)

Ні хвілінкі не марудзім! (бег на месцы)

Скажам шчыра: “Мара наша –

Быць як Домрачава ………Даша” (пляскаюць у далоні)

  • Якая тэма тэксту фізкультхвілінкі?
  • Да чаго заклікае фізкультхвілінка?
  • Якіх беларускіх спартсменаў вы ведаеце?(назваць трэба спартсмена і від спорту, дзе ён сябе праявіў)

 

    Старонка творчасці (працягласць - 5 хвілін)

Чаканы вынік: стварэнне кароткіх творчых выказванняў.

Задачы настаўніка: спрыяць развіццю творчых здолнасцей.

Дзейнасць настаўніка: стварае групы дзяцей,тлумачыць выкананне заданняў, пры неабходнасці дапамагае вучням.

Дзейнасць вучняў: ствараюць творчыя выказванні.

Формы і метады работы: групавыя, франтальныя.

Настаўік: Дзякуй вучням, што зрабілі паведамленні і тым вучням, што ўважліва слухалі.

     Вася Вясёлкін, каб высветліць ці ўсе ўважліва слухалі, прапаноўвае, працуючы ў групах, скласці сінквейн “Родная мова” (1 група), СМС –паведамленне, што будзе запрашаць размаўляць па-беларуску (2 група) і памятку адносін да роднай мовы (3 група).

Усе работы зачытваюцца і калектыўна абмяркоўваюцца.

 

     Старонка “З цікавасцю да мовы”   (працягласць - 5 хвілін)

Чаканы вынік: уменне гаварыць зразумела, задаваць пытанні, даваць адказы.

Задачы настаўніка: садзейнічаннефаріраваннюстрыманасці ў сваіх выказваннях і ўмення задаваць пытанні.

Дзейнасць настаўніка:дапамагае вучням працаваць у парах.

Дзейнасць вучняў:па чарзе выконваюць ролі.

Настаўнік: Пераходзім да наступнай старонкі часопіса. Яна называецца “З цікавасцю да мовы”. Вася Вясёлкін мне падказвае, што для такіх добрых дзетак, як вы, самым цікавым з’яўляецца - гульня.

Давайце ў парах пагуляем у гульню ” “Так” і “не” не казаць!”. Для таго, каб гульня праходзіла лепш, атрымайце сігнальныя ліхтарыкі, калі ваш суразмоўца памыліцца, вы падымайце ліхтарык уверх. Тэму для гутаркі-гульні вы, сябры, можаце выбраць самастойна.

3 этап: рэфлексіўна-выніковы ( працягласць – 4 хвіліны)

Чаканы вынік: асэнсаванне асабістага ўмення выказваць уласныя думкі, адносіны, пачуцці.

Задачы настаўніка: стымуліраваць вучняў на дальнейшую дзейнасць.

Дзейнасць настаўніка: раздае лісткі водгукаў, дапамагае ацаніць сваю дзейнасць.

Дзейнасць вучняў: ацэньваюць сваю дзейнасць на ўроку, робяць запісы на лісце водгукаў.

Настаўнік: А зараз падумайце, ці цікавым, пазнавальным і змястоўным атрымаўся наш вусны часопіс і ацаніце сваю працу на апошнім лісце часопіса – лісце водгукаў.

 

Для гэтага вы павінны вызначыць:

  • якія ўражанні засталіся ў вас ад урока;
  • што было для вас самым цікавым;
  • чаму вы навучыліся.

 

Гл. дадатак 3.

 

 

Дадатак 1

“Залатыя правілы” вуснай мовы

 

Дадатак 2

Крыжаванка

 

  1. Люстэрка вучня.
  2. Самы першы падручнік.
  3. Доўгачаканая мелодыя, якая сведчыць аб заканчэнні ўрока.
  4. “Дом” для алоўкаў і ручак.
  5. Чалавек, які дае веды.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 Правільны варыянт

 

 

с

ш

ы

т

а

к

 

 

б

у

к

в

а

р

 

з

в

а

н

о

к

 

п

е

н

а

л

 

 

н

а

с

т

а

ў

н

і

к

 

 

Адказы на крыжаванку

(2.  Сшытак. 2.Буквар. 3. Званок. 4.Пенал. 5 Настаўнік.)

 

 

Дадатак 3            

Ліст водгукаў

 

Якія ўражанні засталіся ў вас ад урока? …………………………………..

Што было для вас самым цікавым?………………………………………..

Чаму вы навучыліся?………………………………………………………..

 

 

5 занятак (фіналіст “Адкрыты ўрок”)

ТЭМА: “ФОРМУЛЫ ВЕТЛІВАСЦІ”

Форма занятка: занятак- падарожжа

 

Мэта:

vфарміраванне ўменне правільна ўжываць ветлівыя словы ў вуснай і пісьмовай мове

Задачы:

vспрыяць выпрацоўцы маўленчых навыкаў;

vсадзейнічаць развіццю творчых здольнасцей;

vспрыяць выхаванню любові да роднай мовы.

 

Віды дзейнасці: індывідуальная, парная, групавая, франтальная

 

Абсталяванне ўрока: індывідуальныя карты ўрока, лісты са словамі для перакладу, барабан для правядзення гульні “Поле цудаў”, карткі з літарамі, крыжаванкі, карткі са сказамі, у якіх парушаны сэнсавыя сувязі, музычная фанаграма, навагоднія шарыкі з літарамі, прыгожы кошык.

 

Ход заняткака

 

1 этап: арыенціровачна-матывацыйны (працягласць – 5 хвілін)

Арганізацыйны (2 хвіліны)

Чаканы вынік: добразычлівая настроенасць вучняў і настаўніка на супрацоўніцтва.

Задачы настаўніка: псіхалагічна падрыхтаваць вучняў да працы. Забяспечыць іх цікавасць да будучай дзейнасці.

 

Дзейнасць настаўніка:

Настаўніца ў беларускім нацыянальным адзенні засцілае стол саматканым абрусам, запальвае свечку, чытае верш (уласнага сачынення):

 

Сёння, сонечным ранкам,

Засцяліўшы на стол абрус адмысловы,

Сядзем, дзеткі мае, на лаву

і пачнём размову пра мову.

 

Наша мова, бы папараць кветка.

Прыгажэй няма яе ў свеце!

І была з намі мова, дзеткі,

І ў святы, і ў ліхалецці.

 

 Ганарыцца павінны мы мовай,

Што не раз была ў аковах,

Што таптанай была і бітай,

Але выжыла ў цяжкіх бітвах!

 

Адраджалася ў паданнях, легендах,

У казках, у вітаннях,

А яшчэ ў матчынай песні,

Што як птушка ляціць у паднябессі.

 

А яшчэ ў ветлівых словах -

Такіх цікавых, заўжды новых.

Без якіх не было б – верце мне -

Ні дзядоў, ні бацькоў, ні цябе…

 

Дзейнасць вучняў: уважліва слухаюць верш, настройваюцца на працу.

 

Сродкі і формы: франтальныя.

 

Матывацыйны ( працягласць - 3 хвіліны)

 

Чаканы вынік: пазнавальная падрыхтаванасць вучняў да працы на ўроку, наяўнасць ў іх матывацыі.

Задачы настаўніка: забяспечыць цікавасць вучняў да прапанаванай тэмы.

Дзейнасць настаўніка: прапаноўвае дзецям адправіцца ў незвычайнае падарожжа па краіне Красамовіі, каб адшукаць формулы ветлівасці – скарбы роднай мовы. Паказвае карту краіны Красамовіі, што размешчана на дошцы. Знаёміць вучняў з “чароўнымі” словамі, якія дапамогуць трапіць у гэту краіну.

(Лісткі з запісам “чароўных” слоў ляжаць у вучняў на партах)

 

1,2,3,4,5

Час падарожжа пачынаць.

У шлях адправімся цікавы, новы,

Каб знайсці скарбы роднай мовы.

 

Дзейнасць вучняў: разглядаюць карту, чытаюць і прагаворваюць “чароўныя”

словы.

 

    Сродкі і формы: франтальныя.

 

2 этап: інтэрактыўнае падарожжа па краіне Красамовіі (працягласць - 35 хвілін)

 

    Першая станцыя –“Поле цудаў” ( працягласць– 5 хвілін)

Задачы настаўніка: дапамагчы вучням зрабіць правільны пераклад слоў, правесці гульню “Поле цудаў”, стварыць сітуацыю поспеху для кожнага вучня.

Дзейнасць настаўніка: раздае карты ўрока, на якіх вучні будуць адзначаць сваю дзейнасць на працягу ўсяго ўрока, праводзіць інтэрактыўную гульню “Поле цудаў”.

Дзейнасць вучняў: перакладаюць словы з рускай мовы на родную, запісваюць словы ў сшыткі, атрымоўваюць жэтоны, адзначаюць вынікі на карце ўрока.

 

Настаўнік: Вось мы і апынуліся ў Красамовіі. Гэта краіна вельмі вялікая і прыгожая. Каб не згубіцца – атрымайце карты ўрока-падарожжа, на якіх будзем адзначаць свой маршрут.

     І перш за ўсё мы апынуліся на “Полі цудаў”, дзе нам ўсім разам трэба расшыфраваць – перакласці на беларускую мову - прапанаваныя словы ветлівасці.

     На дошцы замацаваны лісты паперы, што раздзелены на дзве часткі. На іх першай палове напісаны ветлівыя словы на рускай мове, другая палова ліста закрыта, там напісаны гэтыя ж словы, але па-беларуску. Настаўнік паказвае ветлівае слова на рускай мове, а дзеці перакладаюць яго на родную мову. Другая палова ліста адкрываецца, калі вучні робяць дакладны пераклад.   За правільны адказ вучань атрымоўвае жэтон, што зроблены ў форме васілька. Калі некалькі вучняў далі правільныя адказы, то ўсе яны атрымоўваюць жэтоны.

     Пасля падвядзення вынікаў, вызначаюцца тры вучні, што атрымалі найбольшую колькасць жэтонаў – яны прымуць удзел у супергульні ля імправізаванага барабана.

Прапанаваныя словы:

Пожалуйста – калі ласка

До свидания – да пабачэння

Извините - прабачце

Спасибо - дзякуй

Приятного аппетита – прыемнага апетыту

Доброй ночи – дабранач

 

 Слова для супергульні

Поздравляю – віншую

 

Настаўнік: Вось якія вы малайцы! А ці карыстаецеся вы гэтымі словамі ў паўсядзённым жыцці?      Калі ведаеце і карыстаецеся, то на індывідуальнай карце ўрока - насупраць “Поля цудаў” - пастаўце клічнік.

Малайцы! Усе вучні справілісь з заданнем, а значыць знайшлі невялічкі скарб.

Паказвае два навагоднія шарыкі. На шарыках напісаны літары “Р”, “О”. Шарыкі ў кошык кладзе вучань-пераможца супергульні.

Сродкі і формы: індывідуальныя, франтальныя.

Вучэбны матэрыял: лісты са словамі для перакладу.

 

Настаўнік: Настаў час адпраўляцца ў шлях.

Гучыць “чароўная” музыка. Усе разам прагаворваюць “чароўныя” словы.

 

    Другая станцыя – “Ласкавая сцяжынка” (Працягласць – 5 хвілін)

Чаканы вынік: разуменне вучнямі таго, што культура зносін, у значнай ступені, ёсць культура маўленчых паводзін.

Задачы настаўніка: вучыць дзяцей разумець і тлумачыць прыказкі.

Настаўнік: Вось, сябры, мы з вамі апынуліся ля “Ласкавай сцяжынкі”.       А складаецца яна з літар, якія злучаны між сабой стрэлачкамі.Калі вы пастараецеся і праявіце сваю кемлівасць, то зможаце прачытаць беларускую прыказку – незвычайную, а такую, што дапаможа вам упэўнена ісці па жыцці.

Дзейнасць вучняў: чытаюць прыказку, тлумачаць яе сэнс, запісваюць прыказку ў сшыткі, падбіраюць іншыя прыказкі па тэме.

 

 

 

Работа з прыказкай:

Настаўнік:

-         Ці бывалі ў вашым жыцці выпадкі, калі пераконваліся, што добрае слова лечыць, а дрэннае калечыць?

-         Як трэба сябе паводзіць з блізкімі (са знаёмымі, незнаёмымі) людзьмі?

-   Успомніце якія яшчэ прыказкі па гэтай тэме вы ведаеце.

Калі вучні адчуваюць цяжкасці і не могуць назваць прыказку па дадзенай тэматыцы, настаўнік прапаноўвае свае варыянты для абмеркавання (Ласкавае цялятка двух матак ссе. Добрае слова, бы вогнішча і сагрэе, і шлях асвеціць. Як гукнецца, так і адзавецца. І г. д.). Калі дзеці называюць прыказку на рускай мове, то настаўнік дапамагае зрабіць пераклад на родную мову.

 

Настаўнік: Малайцы! Добра справілісь з заданнем. Адзначце свой поспех клічнікам на індывідуальнай карце ўрока. Усе вучні справіліся з заданнем, а значыць знайшлі невялічкі скарб. (Паказвае два навагоднія шарыкі з літарамі “Д”, “Н”) . Пакладзе скарб у кошык вучань, што даваў самыя трапныя адказы.

 

Сродкі формы: індывідуальныя і франтальныя.

Вучэбны матэрыял: літары, з якіх састаўлена прыказка.

 

Настаўнік: І зноў, сябры, нам пара адпраўляцца ў падарожжа.

На фоне прагаворваемых вучнямі слоў, гучыць “чароўная” музыка.

 

    Трэцяя станцыя - “Скрыжаванне дабрыні” (працягласць – 8 хвілін)

Чакаемы вынік: рашэнне крыжаванкі, з дапамогай якой вучні засвойваюць нормы паводзін у сям’і і грамадстве.

Задачы настаўніка: стварыць умовы для прымянення ведаў вучняў у творчых заданнях, садзейнічаць фарміраваню маральна-этычных зносін у сем’ях вучняў.

Дзейнасць настаўніка: задае пытанні, дапамагае вучням працаваць у парах, кантралюе правільнасць запаўненя крыжаванкі на дошцы і на картках.

 

Настаўнік: Цяпер мы знаходзімся на “Скрыжаванні дабрыні”. У кожнай пары на парце знаходзіцца крыжаванка, дзе ключавым словам з’яўляецца слова – дабрыня.

     Нам трэба рашыць гэту крыжаванку. Дапамогуць нам у гэтым пытанні, якія запісаны на дошцы. Усе словы крыжаванкі аб’яднаны адной тэмай.

Дзейнасць вучняў: па чарзе чытаюць пытанні, вусна даюць на іх адказы, а потым запісваюць гэтыя адказы ў крыжаванку пад пэўным нумарам.

 

  1. Тата мамы, або таты - для вас, гэта……..?
  2. У Арцёма, Уладзіка, Дзімы няма, а ў Лізы, Веранічкі, Ангеліны, Каці, Нікіткі …..ёсць. (Пажадана пералічыць усіх вучняў класа.)
  3. Маміна, або татава мама - для вас …….?
  4. Ёсць брат, а ёсць і ……?
  5. Татава і маміна дзіця мужчынскага полу?
  6. Для цёці і дзядзі вы - ……. ?
  7. Так называюць усіх родных?

 

Адказы на крыжаванку

(1.  Дзядуля. 2. Брат. 3. Бабуля. 4. Сястра. 5. Сын. 6. Пляменнік. 7. Сваяк.)

 

Настаўнік: Малайцы. Давайце яшчэ раз прачытаем разгаданыя словы і скажам, якой тэмай яны аб’яднаны.

-         Аб’яднаны тэмай – сям’я.

Правільна. Менавіта сям’я з’яўляецца тым агеньчыкам, што сагравае, яднае і вучыць нас усяму светламу і добраму – у тым ліку і ветлівасці.

Пры выкананні гэтага задання мы таксама знайшлі некалькі дыяментаў. Давайце і іх пакладзём у наш кошык,   а самі адправімся ў далейшы шлях. На шарыках-дыяментах напісаны літары “А”, “Я”.

Дзеці прагаворваюць “чароўныя”   словы, гучыць музыка.

 

Сродкі і формы: індывідуальныя, праца ў парах, франтальныя.

Вучэбны матэрыял: крыжаванкі для работы ў парах, з ключавым словам “дабрыня”, запісы на дошцы.

 

    Чацвёртая станцыя – “Вясёлая палянка” ( працягласць – 3 хвіліны)

Чакаемы вынік: эмацыянальная разрадка вучняў.

Задачы настаўніка: стварыць умовы для адпачынку і зняцця эмацыянальнага напружання вучняў.

Дзейнасць настаўніка: прапаноўвае дзецям (усім разам) спець і станчыць     аўтэнтычную песню.

Настаўнік: Ура! Рабяткі, мы з вам апынуліся на “Вясёлай палянцы”!     Давайце ўсе разам праспяваем і станчым пад нашу любімую песню“Ляцелі дзве пцічкі”.

Дзейнасць вучняў: стаўшы ў карагод, спяваюць песню, дэманструючы яе рухамі (танчаць).

 

Песня і танец запісаны са слоў ўдзельніц аўтэнтычнага гурта “Журавінка”, Хрушчовай Тамары Мікалаеўны і Буймістравай Еўдакіі Максімаўны

 

Ляцелі дзве пцічкі.

 

Ляцелі дзве пцічкі,

Пцічкі – невялічкі.

То лета, то зіма,

Пцічка весела была.

 

Ляцелі, ляцелі,

Селі пасядзелі.

То лета, то зіма,

Пцічка весела была.

 

Сталі падымацца,

Сталі абдымацца.

То лета, то зіма,

Пцічка весела была.

 

Сталі абдымацца,

Сталі цалавацца.

То лета, то зіма,

Пцічка весела была.

 

Настаўнік: Вельмі добра, сябры. І на вясёлай палянцы мы знайшлі

каштоўныя дыяменты. Вось яны. Пакладуць жа іх у кошык галоўныя героі-салісты нашага танца.

- Як вы думаеце, як гэта песенка вучыць адносіцца хлопчыкаў да дзяўчатак і дяўчатак да хлопчыкаў? (Ласкава, ветліва, ці груба? )

-         Ласкава. Ветліва!

-Правільна. Калі вы, рабяткі, зразумелі як трэба адносіцца адзін да аднаго і пастараецеся так сябе паводзіць, то адзначце гэта клічнікам на карце ўрока.

Гучыць “чароўная” музыка, дзеці прагаворваюць словы, якія яны ўжо вывучылі.

 

 

    Пятая станцыя – “Густы лес” (працягласць – 5 хвілін)

Чаканы вынік: выпраўленне памылак ў тэксце, развіццё камунікатыўных здольнасцей вучняў.

Задачы настаўніка: арганізаваць працу ў групах,   стварыць сітуацыю поспеху для кожнай групы вучняў, стварыць умовы для развіцця вучняў праз разуменне прыгажосці роднай мовы.

Дзейнасць настаўніка: аб’ядноўвае вучняў у групы, тлумача выкананне задання, дапамагае пры выкананні задання, кантралюе правільнасць выканання запісаў.

Настаўнік: Пакуль, дзеткі, мы з вамі танчылі і спявалі, не заўважылі як апынуліся ў “Густым лесе”. Каб нам з яго выбрацца, трэба аднавіць сказы, у якіх парушаны сэнсавыя сувязі.

 

(Сказы надрукованы на картках, што выдаюцца кожнай групе вучняў. Правільны варыянт запісаны на развароце дошкі. Дзеці спачатку яго не бачаць. Вучні выконваюць заданне самастойна.)

 

     Дзейнасць вучняў: чытаюць сказы, раюцца з сябрамі па групе, знаходзяць памылкі, аднаўляюць сэнсавыя сувязі, запісваюць свае варыянты, звяраюць іх з запісамі на дошцы.

 

  • Лізу вучаць урокі.
  • Мы бралі чорныя суніцы і чырвоныя чарніцы.
  • Агарод расце на цыбулі.
  • Прыгожая кветка намалявала Волечку.
  • Столь паўзе па мусе.
  • Каля куста шыпшыны расце калодзеж.

 

Настаўнік: Праверым што ў нас атрымалася. Прачытаем сказы па ланцужку, а потым зверым з запісанымі на дошцы.

        Малайцы! Разам мы змаглі выбрацца з “Густога лесу”, бо, аднавіўшы сэнсавыя сувязі, правільна запісалі сказы.

       Памятайце, што выхаваны, ветлівы чалавек заўсёды стараецца гаварыць правільна і граматна. Старайцеся быць ветлівымі!

Адзначым свае поспехі на карце ўрока.

 

     Сродкі і формы: індывідуальныя, праца ў групах, франтальныя.

     Вучэбныя матэрыялы: карткі для працы ў групах, запісы на дошцы.

 

Гучыць “чароўная музыка”, дзеці прагаворваюць словы, якія яны ўжо вывучылі.

 

 

    Шостая станцыя – “Казачны тэатр” (працягласць – 9 хвілін)

Чаканы вынік: прымяненне ведаў вучнямі ў розных маўленчых сітуацыях.

Задачы настаўніка: стварыць умовы для прымянення вучнямі атрыманых ведаў, стымуляваць іх да творчай актыўнасці.

Дзейнасць настаўніка: настройвае на ўспрыманне інсцэніроўкі казкі, што робяць загадзя падрыхтаваныя дзеці, праводіць работу па правільнаму ўспрыманню казкі.

Настаўнік: Дзякуючы чарадзейству, што ўжо жыве сярод нас, мы апынуліся ў “Казачным тэатры”, дзе артысты – нашы з вамі сябры- падрыхтавалі для нас інсцэніроўку казкі. Сваё майстэрства яны нам зараз і прадэманструюць.

     Дзейнасць вучняў: інсцэніруюць казку, глядзяць інсцэніроўку, адказваюць на пытанні настаўніка.

Казка ( дадатак - 4).

 

Настаўнік: Падзякуем артыстам шчырымі апладысментамі.

-         Ці спадабалася вам казка?

-         Назавіце герояў казкі.

-         Якім па характару быў сын (бацька)?

-         Чаму хацеў навучыць бацька сына?

-         Што заставіла сына звярнуцца да бацькі правільна?

-         Што б вы параілі бацьку (сыну)?

-         Чаму нас вуча гэта казка?

Малайцы! Калі вам спадабалася ў “Казачным тэатры” і вы заўсёды правільна звяртаецеся да сваіх блізкіх, да знаёмых і незнаёмых людзей, а таксама можаце навучыць сваіх сяброў формулам ветлівасці, то адзначце гэта на карце ўрока.

 

І на гэтым прыпынку мы знайшлі дыяменты. На шарыках напісаны літары “В”, “А”. Пакладзём і іх у наш кошык..

   Сродкі і формы: групавыя, франтальныя.

 

Вось і заканчваецца наша падарожжа. Трэба вяртацца.

Гучыць “чароўная” музыка, дзеці прагаворваюць “чароўныя” словы ў апошні раз.

 

3 этап: рэфлексіўна-выніковы ( працягласць – 5 хвілін)

 

Самакантроль вучняў ( працягласць -2 хвіліны)

Чаканы вынік: асэнсаванне вучнямі асабістага ўзроўню засваення ведаў па тэме, умацаванне жадання вучняў быць ветлівымі.

Задачы настаўніка: карыстаючыся картамі ўрока, арганізаваць выніковы самакантроль і самаацэнку вучнямі ўзроўню сваёй дзейнасці, эмацыянальна настроіць іх на далейшую працу.

Дзейнасць настаўніка: дапамагае вучням правільна зрабіць самацэнку.

 

Настаўнік: Ну вось мы і ў класе! Праверым, як мы працавалі на ўроку, а дапамогуць нам гэтым індывідуальныя карты ўрока, што вы запаўнялі на кожным прыпынку.

     Калі ў вас запоўнены (адзначаны клічнікамі) ўсе пяць этапаў, то гэта значыць, што на ўроку вы працавалі выдатна!..

 

Дзейнасць вучняў: асэнсоўваюць для сябе значнасць атрыманых ведаў, выяўляюць праблемы, ацэньваюць асабістую дзейнасць.

 

Творчы вынік (працягласць – 3 хвіліны)

Чаканы вынік: састаўленні слоў “Родная мова”

Задачы настаўніка: тлумачэнне вучням, што для ўсіх людзей самым вялікім скарбам з’яўляецца родная мова,  і неабходна любіць і паважаць яе.

Дзейнасць настаўніка: арганізоўсвае сумесную дзейнасць вучняў па састаўленні слоў з літар, што запісаны на шарыках-дыяментах.

   Настаўнік: А зараз давайце паглядзім на нашы шарыкі-дыяменты больш уважліва. На іх запісаны літары. Паспрабуем саставіць з іх два словы, якія нам падкажуць, што з’яўляецца самай вялікай каштоўнасцю для нашага народа.

   Дзейнасць вучняў: пад кіраўніцтвам настаўніка, састаўляюць словы “Родная мова”.

 

На гэтым этапе абавязкова трэба звярнуць увагу на неабходнасць берагчы і шанаваць родную мову.

Гэта можна зрабіць так:

- Паглядзіце на нашы “каштоўныя каменьчыкі”, на якіх запісаны словы –

“Родная мова”. Што будзе, калі нехта іх скіне долу?

-         Шарыкі -каменьчыкі разаб’юцца.

-         Правільна. Таму да “Каштоўных каменьчыкаў” трэба адносіцца беражліва, а да роднай мовы - з любоўю і найвялікшай павагай.

Любіце родную мову, вывучайце яе, гаварыце на ёй, карыстайцеся   не толькі формуламі ветлівасці, але і ўсімі словамі – багацейшым скарбам зямлі нашай!

 

Дадатак 1

 

                                Карта ўрока

 

 

Прыпынкі

Вынікі

1

Поле цудаў

 

2

Ласкавая сцяжынка

 

3

Скрыжаванне дабрыні

 

4

Вясёлая палянка

 

5

Густы лес

 

6

Казачны тэатр

 

 

Дадатак 2

 

                                       Крыжаванка

 

 

 

Д

 

 

 

 

 

 

 

 

 

А

 

 

 

Б

 

 

 

 

 

 

 

4.

 

 

 

 

Р

 

 

 

 

Ы

 

 

 

 

 

 

 

Н

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Я

 

 

 

 

  1.    Тата мамы, або таты - для вас, гэта……..?
  2. У Арцёма, Уладзіка, Дзімы няма, а ў Лізы, Веранічкі, Ангеліны, Каці, Нікіткі …..ёсць. (Пажадана пералічыць усіх вучняў класа.)
  3. Маміна, або татава мама - для вас …….?
  4. Ёсць брат, а ёсць і ……?
  5. Татава і маміна дзіця мужчынскага полу?
  6. Для цёці і дзядзі вы - ……. ?
  7. Так называюць усіх родных?

 

Адказы на крыжаванку:

1.Дзядуля. 2. Брат. 3. Бабуля. 4. Сястра. 5. Сын. 6. Пляменнік. 7. Сваяк.

               

 

 Дадатак   3

 

                                       Аднаві сэнсавыя сувязі

  • Лізу вучаць урокі.
  • Мы бралі чорныя суніцы і чырвоныя чарніцы.
  • Агарод расце на цыбулі.
  • Прыгожая кветка намалявала Волечку.
  • Столь паўзе па мусе.
  • Каля куста шыпшыны расце калодзеж.

 

                                   Правільны варыянт

  • Ліза вуча ўрокі.
  • Мы бралі чырвоныя суніцы і чорныя чарніцы.
  • На агародзе расце цыбуля.
  • Волечка намалявала прыгожую кветку.
  • Па столі паўзе муха.
  • Каля калодзежа расце куст шыпшыны.

Дадатак 4

                                      Беларуская народная казка “Недалікатны сын”

(У апрацоўцы Траццяковай І.М.)

   Быў у аднаго чалавека сын. Вялікі ўжо вырас, а ніколі бацьку бацькам не называў.

- Кузьма! – крычыць сын бацьку. - Ідзі араць! Кузьма, загані свіней у хлеў!

   Крыўдна бацьку, ды што зробіш: малога не перавучыў, а цяпер і рады не дасі.

   Смяюцца людзі з сына Кузьмы.

- Дурань,- кажуць, - як гэта можна –бацьку не паважаць!

А яму хоць бы што: не слухае ні бацькі, ні людзей.

Аднаго разу пайшоў Кузьма з сынам па дровы. Прыйшлі ў лес. Выбралі дрэва. Сталі секчы. Бацька стук, і сын стук. Бацька стук-стук, і сын стук-стук. Ссеклі дрэва. Стала дрэва падаць. Бацька паспеў адскочыць, а сын – не. Прываліла дрэва сына. Ляжыць ён – падняцца не можа.

- Кузьма! - крычыць сын. – Падымі камель!

Маўчыць бацька як вады ў рот набраўшы. Сеў на пянёк, задумаўся: “Паляжы ж там, калі такі разумны!”.

   Клікаў, клікаў сын Кузьму, а той як аглух. Сыну ўжо дыхаць цяжка. Напалохаўся ён і заенчыў не сваім голасам:

- Бацька, ратуй!

Зарадаваўся Кузьма, што сын нарэшце назваў яго бацькам, падняў дрэва і кажа да сына, усміхаючыся:

- На свеце, брат, жывучы, усяго нажывеш – і Кузьму бацькам назавеш!

 

 

 

 

6 -7 інтэгрыраваныя заняткі ў вершаванай форме

ТЭМА: “Я і мая сям’я”. ЧЫТАННЕ І ПІСЬМО

Форма занятка: інтэрактыўная гульня

 

Мэты:

vудасканаленне ўменняў чытання і пісьма, як розных відаў моўнай дзейнасці;

vстварэнне радаводнага дрэва.

Задачы:

vсадзейнічаць развіццю маўленчых здольнасцей;

vспрыяць выхаванню пачуцця гонару за свой род, сваю сям’ю;

vспрыяць выхаванню сямейна-бытавой культуры, гендэрнаму выхаванню.

 

Віды дзейнасці: індывідуальная, парная, групавая, франтальная.

 

Абсталяванне ўрока: карты занятка, плакат “Сямейны сад”, карткі-шаблоны (па колькасці удзельнікаў), радаводныя “дрэвы” (па колькасці ўдзельнікаў), карткі для працы ў парах, лісты ватмана для працы ў групах, імправізаваныя кветкі-рамонкі з імёнамі, папера, фламастары, каляровыя алоўкі, клей, нажніцы, лялькі і адзенне для іх, музычны цэнтр, запісы беларускіх песен, асабістае радаводнае дрэва настаўніка, збан з сокам і кубкі для правядзння рэфлексіі.

 

Ход заняткака

 

1 этап: арыенціровачна-матывацыйна-арганізацыйны (працягласць – 5 хвілін)

Чаканы вынік: эмацыянальная настроеннасць на працу.

Задачы:садзейнічаць знаёмству з планам заняткаў і яго асмысленню:

  • Уводзіны ў тэму
  • “Я – асоба. Маё імя”
  • “Дзявочы і юнацкі ідэал”
  • “Мае бацькі”
  • Фізкультхвілінка (перапынак)
  • “Мае продкі”
  • “Старонка творчасці”
  • Вынікі заняткаў
  • Рэфлексія
  • Хатняяе заданне

Дзейнасць настаўніка: настройвае вучняў на працу, чытае верш - прывітанне, правярае гатоўнасць вучняў да інтэграванага занятка, паведамляе тэму і мэту інтэграванага занятка, знаёміць вучняў з яго этапамі.

Дзейнасць дзяцей: уважліва слухаюць верш, настройваюцца на працу, дэманструюць гатоўнасць да занятка.

Формы работы: франтальныя, індывідуальныя.

 

Настаўнік:

Добры дзень. Вітаю ўсіх:

Хлопчыкаў і дзяўчынак дарагіх-

Усіх, хто сёння прыйшоў у клас,

Бо пачынаць заняткі па тэме “Я і мая сям’я” настаў час!

 

Праверым ці ўсе да занятка гатовы:

Фламастэры, карткі, у канверце набор адмысловы

З выявамі розных твараў,

Нажніц некалькі параў,

А яшчэ алоўкі і клей.

Гатовы?

-         Тады ідзём далей!

-         Карту заняткаў атрымалі,

У якой тры калонкі,

дзе з левай старонкі

-         этапы занятка,

-         пасярод, што трэба рабіць,

-         а з правага боку, калі справіўся з заданнем,

то трэба сябе пахваліць і клічнік паставіць.

 

Паведамленне тэмы і мэты занятка

У родных мясцінах

Добрых і казачных крышку

Жыцця мы чытаем чароўную кніжку.

Сэрца мацней і хутчэй там б’ецца,

І дрэва расце там, што радаводным завецца!

Але не кожны ўмее чароўную кніжку чытаць,

І радаводнае дрэва не кожны ўмее складаць.

Мы гэту справу зможам паправіць!

Усім, хто дасціпны, дапаможам радаводнае дрэва саставіць.

Яшчэ, усе разам, праз спораў накал,

Паспрабуем скласці дзявочы і юнацкі ідэал.

А калі будзем працаваць заўзята,

І паміж намі будзе згода, лад,

То зможам вырасціць, рабяты,

У канцы заняткаў мы сямейны сад!

 

Будзем на занятку сваімі думкамі адзін з адным дзяліцца

Ды праз чытанне і пісьмо дабру вучыцца!

Формы і метады: франтальныя, індывідуальныя.

 

 

2 этап: асноўны (працягласць – 35 хвілін)

    “Я – асоба. Маё імя”(працягласць - 10 хвілін)

Чаканы вынік: веданне значэнняў уласных імён.

Задачы: спрыяць удасканаленню розных відаў моўнай дзейнасці (чытанне, гаварэнне).

Дзейнасць настаўніка: раздае карткі з загадкай і падказкамі да яе, дэманструе кветкі-рамонкі з імёнамі і іх значэннем, дапамагае вызначыць значэнне ўласных імён, вучыць працаваць з радаводным дрэвам, дапамагае зрабіць адзнаку на карце ўрока.

Дзейнасць дзяцей: чытаюць загадку і падказкі да яе, чытаюць імёны і іх значэнні, вучацца супастаўляць значэнні імён з асаблівасцямі ўласнага характару, знаёмяцца з “законамі” складання радаводнага дрэва, вызначаюць асабістыя поспехі на карце ўрока.

Формы работы: франтальныя, індывідуальныя, групавыя.

 

Настаўнік: Гатовы? Пачынаем!

Рознымі спосабамі загадку прачытаем (шэптам, услых, разам).

Загадка

Дадзена табе, а карыстаюцца іншыя.

 

Добрая загадка.

Якая ў яе адгадка?

Вучням, што не змаглі адгадаць адразу, прапаноўваецца прачытаць падказкі.

Падказкі:

Бывае поўным, кароткім, бывае па бацьку, бывае ласкавым…

 

Малайцы! Складаную загадку адгадаць змаглі.

За гэта для вас дзве кветкі расцвілі.

Адна – імёны абазначае,

А другая іх значэнні вызначае.

Падыдзіце, калі ласка, дзеткі,

Выберыце свае імёны, што напісаны на пялёстках кветкі.

А калі вы так зрабілі,

То каля другой кветкі вызначыць значэнне ўласных імён не забылі.

(Дзеці адрываюць пялёстак з уласным іменем, а на другой шукаюць і таксама адрываюць пялёстак са значэннем свайго імені. Значэнні ўсіх імён зачытваюцца і тлумачацца.)

Настаўнік: Малайцы, сябры. Цяпер вы ведаеце значэнне сваіх імён!

-         Якая мова (вусная, ці пісьмовая) дапамагла раскрыць сакрэты, што да нас прыйшлі здавён?

-         Для чаго чалавек піша?

-         Для чаго чалавек чытае?

 

Настаўнік: Усе вашы адказы праўдзівы і высакародны!

Зараз возьмем з чароўных скрыначак выявы, што на вас падобны.

(Калі няма магчымасці выкарыстаць фотаздымкі, то можна ўзяць звычайныя выявы са старых газет, часопісаў, інтэрнэта.)

 

Як вы думаеце, дзе на радаводным дрэве яе размясціць неабходна?

Знізу, там, дзе карані,

Або там, дзе крона,

Бо ў справе гэтай важнай

Ёсць свае законы.

 

Правільна – вы будучыня!

І размясціце сваю выяву ля самых высокіх галін.

Гэта закон складання радаводнага дрэва нумар адзін!

 

Справілісь з заданнем. Малайцы!

Трэба сабе аддзячыць.

На забудзьцеся на карце ўрока гэта адзначыць!

Жадаю вам, каб усе сваім імёнам адпавядалі!

А мы ідзём далей!

 

    “Дзявочы і юнацкі ідэал ”(працягласць - 15 хвілін)

Чаканы вынік: складанне дзявочага і юнацкага ідэалаў.

Задачы: садзейнічаць развіццю ўмення чытаць услых і пра сябе; спрыяць развіццю ўмення асэнсоўваць і выказваць уласныя думкі.

Дзейнасць настаўніка: раздае карткі з тэкстам, і карткі з назвамі рыс характару, дзеліць вучняў на групы, дапамагае намаляваць і выразаць “умоўную” фігуру, калі неабходна, дапамагае вызначыцца з рысамі “ідэальнай” асобы.

Дзейнасць дзяцей: чытаюць тэкст (розныя віды чытання), у групах малююць і выразаюць “умоўную” фігуру, падбіраюць рысы характару да ідэалаў, робяць паведамленні.

Настаўнік: Карткі зараз атрымаем.

Тэкст цікавы пачытаем!

 

Тэкст для чытання

Усе мы розныя: і хлопчыкі, і дзяўчынкі.

Хтосьць абыякавы, а хтосьць з хітрынкай,

Хтосьць смяшлівы, а хтосьць плаксівы трошкі,

А ў кагосьць у кватэры кошкі.

Хто добры сам, а хто як бура - шквал…

Карацей кажучы, будзем складаць ідэал.

Каб вызначыць да чаго імкнуцца хлопчыкі, дзяўчаты

І каб працуючы заўзята

Змаглі мы ў гэтым разабрацца,

Не марудзячы, пачынаем за справу брацца!

 

Настаўнік: На групы падзяліцца не забудзем,

Бо працаваць мы ў групах будзем.

Дзяўчаты створаць ідэал хлапцоў,

А хлопцы – ідэал дзявочы.

І не адкладваючы да ночы

Мы пачынаем працаваць,

Сэнс ідэалу спасцігаць!

 

Калі клас нельга падзяліць на групы па палавому прынцыпу (гендэрнае выхаванне), то можна выкарыстаць другі варыянт, напрыклад:

 

Хачу вам кветкі падарыць.

Каму васількі - той паспрабуе юнацкі ідэал стварыць.

А каму рамонкі, кветкі, што апранулі белыя хусцінкі,

Паспрабуюць скласці ідэал дзяўчынкі.

 

Спачатку ідэал трэба намаляваць.

Затым, выбраўшы з прапанаванага

І дапоўніўшы сваім, можа быць,

Рысамі характару, знешнім воблікам і іншым напоўніць. (не больш 5)

 

Калі зразумела, то фламастэры, нажніцы ў рукі бярыце

І клас дружнай працы пакажыце!

(Працуючы па тэме, для стварэння “ідэалалаў” раздавала вучням загадзя склееныя газеты, або шпалеры. Тады вучні маглі намаляваць свой ідэал у натуральную велічыню і прама на ім размясціць – прыклеіць прапанаваныя настаўнікам, або напісаць па ўласнаму выбару рысы характару.

Настаўнік можа падказаць вучням, што для стварэння выявы, можна абвесці хлопчыка (дзяўчынку), паклаўшы яго (яе) на паперу. Гэты этап занятка вельмі падабаецца дзецям!)

 

Прапанаваныя рысы для ідэалу дзявочага: добрая,ветлівая, старанная, з пачуццём гонару, прыгожая, акуратная, бландзінка, разумная, спартсменка, маўклівая.

Прапанаваныя рысы для юнацкага ідэалу: добры,ветлівы, мужны, працавіты, з пачуццём гумару, прыгожы,   разумны, спартыўны, цікавы суразмоўца, шчодры, багаты.

 

Настаўнік: Калі зразумела, то фламастары, нажніцы ў рукі бярыце

І клас дружнай працы пакажыце.

 

Справілісь на 10 балаў!

Зараз паглядзім і паслухаем пра вашыя ідэялы.

Спадзяюся, што лідэраў вы абралі.

Чакаем, каб яны ўсё нам шчыра расказалі.

(Выступленне-абарона лідарамі груп. )

 

Малайцы! Зараз трэба сябе аддзячыць.

Не забудзьцеся на карце ўрока гэта адзначыць!

 

Але памятайце, што ідэал – гэта не на век.

З часам мяняецца чалавек.

Новыя каштоўнасці набывае

І ідэал свой папаўняе.

Формы і метады: франтальныя, індывідуальныя, групавыя.

    “Мае бацькі”(працягласць - 15 хвілін)

Чаканы вынік: асэнсаванне багацця і каштоўнасці роднай мовы праз чытанне вершаў і гутаркі  па тэме “Сям’я”.

Задачы: садзейнічаць выхаванню пачуцця гордасці за свой род, сваю сям’ю.

Дзейнасць настаўніка: тлумачыць заданне, раздае карткі з словамі, пры неабходнасці, дапамагае вучням у выкананні задання, выпраўляе моўныя памылкі.

Дзейнасць дзяцей: чытаюць вершы, удзельнічаюць у гутарцы па тэме “Сям’я”, праводзяць ролевыя гульні, працуюць з радаводным дрэвам.

Формы работы: франтальныя, індывідуальныя, групавыя.

 

Настаўнік:

Ідэальным быць цяжка.

Ды, напэўна, ідэальных людей не існуе,

Але ёсць тыя, хто вас гадуе,

Клапоціцца і сэрцам шчырым любіць,

Хто вас у горы прыгалубіць…

Пагаворым аб самых блізкіх сваяках

– аб …. (бацьках)!

 

 

Настаўнік: Маці і тата – самыя дарагія людзі.

Вы, сябры, іх любіце, паважайце!

А зараз пра іх вершы прачытайце!

Загадзя падрыхтаваныя вучні чытаюць вершы (па выбару настаўніка).

пра маму і тату.

 

Настаўнік: У гэтых словах мудрасць беларускага народа.

Пазнаць яе – лепшая ўзнагарода!

А пазнаўшы, паспрабуйце прымяніць

І жыццёвыя сітуацыі рашыць.

А каб кожны змог у ролі артыста пабываць,
камандзіры зорачак, прашу заданні атрымаць.

 

Прапануецца вучням рашыць (абыграць) розныя жыццёвыя сітуацыі.

  1. Маці просіць сына, які гуляе ў камп’ютар, схадзіць у магазін за хлебам.
  2. Дачка просіць бацьку набыць ёй ролікавы канькі.
  3. Гуляючы, дзеці разбілі шыбу ў акне. Паміж сабой яны рашаюць, што сказаць бацькам.

 

Пры ацэнцы рашэнняў жыццёвых сітуацый улічваецца: уменне рашаць канфліктныя сітуацыі, уменне працаваць у групах, правільнасць маўлення, уменне ужываць у мове ветлівыя словы, артыстызм.

 

Настаўнік: Малайцы!

А зараз знойдзем дзве выявы, што на бацькоў вашых падобны,

І размясцім на дрэве радаводным,

Дзе ў каханні высокародным

Вы нарадзілісь, жывяце

І дрэва вашае расце,

І працвітае, быццам у казцы,

Паклон аддаўшы бацькоўскай ласцы.

 

Упішыце побач з выявамі імёны бацькоў,

Каб на радаводным дрэве праследжвалася сувязь вякоў.

 

Справілісь? Малайцы! Зараз трэба сябе аддзячыць.

Не забудзьцеся на карце ўрока гэта адзначыць!

Формы і метады: франтальныя, індывідуальныя, групавыя.

 

  • 3 этап. Перапынак-фізкультхвілінка ( працягласць – 5 хвілін).

Чакаемы вынік: эмацыянальная разрадка вучняў.

Задачы настаўніка: праз сямейнае выхаванне стварыць умовы для адпачынку і зняцця эмацыянальнага напружання вучняў.

Дзейнасць настаўніка: прапаноўвае дзецям (у групах) сабраць ляльку на прагулку.

Дзейнасць вучняў: разбіўшыся на групы, апранаюць ляльку.

Формы работы: групавыя, індывідуальныя.

Настаўнік: Хутка празвініць званок.

Праляцеў ужо ўрок!

 

Усе вы будучыя мамы

І будуыя таты,

Так што, рабяты,

Пара за справу брацца,

Бо ляльцы трэба дапамагчы на вуліцу сабрацца.

Вось памперсы, панчошкі, паўзуночкі…

Няхай пацерпяць вашы лялькі-дочкі.

Чый гурт першы ляльцы сабрацца на вуліцу дапамог – той і перамог!

Гатовы? Тады пачынаем!

На трох- лічыць канчаем (1, 2, 3.)

 

Настаўнік: Малайцы!

Хто хутчэй, а хто лепей крышку.

Не напісалі яшчэ кніжку,

Як дзетак трэба любіць.

З гэтым трэба нарадзіцца і жыць!

А я ўсім вам сваё дзіцятка даверыла б, скажу прама,

Бо ўсе вы ў будучым добрыя таты і мамы!

Справілісь! Малайцы! Зараз трэба сябе аддзячыць.

Не забудзьцеся на карце ўрока гэта адзначыць!

 

Калі час перапынку яшчэ не закончыўся, настаўнік можа прапанаваць каму-небудзь з дзяцей сабраць ляльку індывідуальна.

Формы і метады: групавыя, індывідуальныя.

2 занятак

    4 этап: установачны (працягласць – 3 хвіліны)

Чакаемы вынік: матывацыя на далейшую працу.

Задачы настаўніка: садзейнічанне эмацыянальнай настроенасці вучняў на творчую працу.

Дзейнасць настаўніка: чытае верш - напамін накірункаў далейшай дзейнасці.   Дзейнасць вучняў: уважліва слухаюць верш, настройваюцца на працяг работы па тэме.

Настаўнік:Зноў званок гучыць для нас.

Кліча ён наш дружны клас

Марна час не губляць,

А ўсім разам працаваць,

Каб пазнаць ад “А” да “Я”

Усё па тэме “Мая сям’я”!

 

Шмат што мы ўжо пазналі:

І чыталі, і пісалі,

Вывучалі без прыгод, як вядзецца радавод.

Але ведай, дружны клас,

Шмат наперадзе ў нас!

  • Радавод далей ствараць,
  • Прыказкі са слоў састаўляць,
  • Мудрасць продкаў засвоіць
  • І пісьмо для бацькоў напісаць адоліць!

Формы работы: франтальныя.

 

5 этап: творчы (працягласць – 35 хвілін)

    “Мае продкі” (працягласць - 15 хвілін)

Чаканы вынік: складанне радаводнага дрэва.

Задачы: спрыяць развіццю ўмення выказваць думкі, складаць сказы па дадзенай тэме.

Дзейнасць настаўніка: чытае ўмову задання, вучыць працаваць з прыказкай, прапаноўвае дзецям да пачатка прыказкі падабраць яе канцоўку.

Дзейнасць дзяцей: адказваюць на пытанні настаўніка, састаўляюць прыказкі, тлумачаць іх сэнс, працуюць з радаводным дрэвам.

Формы работы: франтальныя, індывідуальныя.

 

Настаўнік: Вось на радаводным дрэве вы.

Вось вашы мамы і таты,

А вось тут месца, каб размясцілі вы сястру і брата,

Дзядзі, цёці вось з гэтага краю…

А вось тут, як быццам, кагосьць не хапае?

Каго ж не хапае, вось тут, ля вытока,

Дзе корань у зямлю ўваходзіць глыбока,

Дзе п’е ён з гістарычнай крыніцы вадзіцу,

Дзе нам з табой пашчасціла нарадзіцца?

 

Канешне, бабуль і дзядуль не хапае,

Бо без іх і бацькоў, і ўнукаў не бывае!

 

Мы знойдзем выявы, размесцім на дрэвах,

Няхай патанаюць у любові і спевах,

Няхай яны зведаюць нашу ласку,

За тое, што чыталі ў маленстве нам казку,

За тое, што моцна яны нас любілі

І мудрасці продкаў нас навучылі.

А як навучылі – зараз праверым.

Па аднаму працаваць даверым.

На лістах прыказкі, ды толькі пачатак.

Вам жа трэба выбраць правільны канчатак.

Пачынаем працаваць

Раз, два, тры, чатыры, пяць!

 

Дадатак №2

Пачатак прыказкі

Варыянты адказаў (правільны падкрэсліць)

 

1

Не май сто рублёў, а май…

а) сто даляраў

б) сто сяброў

в) сваю сарочку

2

Не плюй у калодзеж, бо…

а) прыйдзецца напіцца

б) свая сарочка бліжэй да цела

в) беражонага і Бог беражэ

3

Беражы зярнятка…

а) усяму галава

б) малы, ды ўдалы

в) пабагацее твая хатка

4

Пры сонейку цёпла, а

пры мамачцы…

а) добра

б) лёгка

в) спаць хочацца

5

У гасцях добра, а...

а) на сонейку цяплей

б) дома лепей

в) хлеб усяму галава

6

Работа не воўк…

а) а хітрая ліса

б) у лес не пабяжыць

в)   жораў у небе

7

Доўгі дзень да вечара, калі…

а) ляж,   паспі і ўсё міне

б) рабіць няма чаго

в) вясенні дзень год корміць

8

Матуліны рукі мякчэй …

а) за пярыну

б) за снег

в) за татавы рукі

 

Пасля выканання задання, вучні зачытваюць прыказкі і абмяркоўваюць іх сэнс.

 

Настаўнік: Справілісь? Малайцы! Зараз трэба сябе аддзячыць.

Не забудзьцеся на карце ўрока гэта адзначыць!

 

Настаўнік: На радаводным дрэве, сярод галін.

Вас чакае сакрэт і не адзін!

Пройдзе шмат часу, вы закончыце школу,

                           атрымаеце прафесію, самі станеце бацькамі.

Гэта закон жыцця. Ён складаўся вякамі!

Тады на гэтых галінках размесцяцца выявы вашых дзяцей,

А мы ідзём далей.

 

    “Пісьмо бацькам” (працягласць - 20 хвілін)

Чаканы вынік: напісанне пісьма бацькам.

Задачы : садзейнічаць развіццю ўмення запісваць уласныя думкі па дадзенай тэме.

Дзейнасць настаўніка: тлумачыць заданне, знаёміць са словамі для даведак, дапамагае навучэнцам фармуляваць уласныя думкі і запісваць іх, афармляць тэкст, выпраўляе моўныя памылкі.

Дзейнасць дзяцей: уважліва слухаюць тлумачэнні, знаёмяцца са словамі для даведак, вучацца пісьмова выказваць свае думкі, складаць тэкст.

Настаўнік:

Для мамы і таты

Будзем вучыцца пісаць пісьмо, рабяты.

Каб выказаць любоў ім – лепшым у свеце

За тое, што жывём,

За тое, што іх дзеці.

Словы для даведак прачытаем

І пісьмо пісаць пачынаем.

Словы для даведак: паважаныя, дарагія, любімыя; твой (твая) сынок (дачушка); хачу выказаць (расказаць); падзяку, удзячнасць, як я вам узячны; за тое, што…; я ніколі не …; і г.д.

У залежнасці ад узроўню падрыхтаванасці класа колькасць сказаў можа быць рознай.

Настаўнік можа прапанаваць вучням аздобіць пісьмо малюнкамі.

Пасля выканання задання ўсе вучні маюць магчымасць зачытаць ўласныя лісты.

Пры зачытванні пісем, настаўнік не толькі выпраўляе раней не заўважаныя памылкі вучняў, але і адзначае ўсе іх творчыя знаходкі!

 

6 этап: рэфлексіўна-выніковы ( працягласць – 7 хвілін)

Чаканыя вынікі: асэнсаванне вучнямі асабістага ўзроўню засваення ведаў па тэме;

умацаванне жадання вучняў чытаць і пісаць па беларуску.

Задачы настаўніка: карыстаючыся картамі ўрока, арганізаваць выніковы самакантроль і самаацэнку вучнямі ўзроўню сваёй дзейнасці, эмацыянальна настроіць іх на далейшую працу.

Дзейнасць настаўніка: дапамагае вучням правільна зрабіць самацэнку.

Настаўнік: Малайцы! Працавалі ўсе заўзята,

Атрымалі ведаў багата!

-         Чаму вы, сябры, на занятках змаглі навучыцца?

-         Што было проста для вас,

-         А што заставіла здзівіцца?

-         Скажыце, што для вас праца на занятках дала?

-         Што кожны з вас набыў (набыла)?

На карту урока глянуць нам час.

Запоўнены ўсе этапы ў вас?!

 

Цяпер, сябры, давайце свае радаводныя дрэвы пасадзім

У густым і прыгожым “Сямейным садзе”.

Няхай гэты сад будзе шчаслівы

Для тых, хто ў працы заўжды руплівы,

Для тых, хто пра Радзіму сваю дбае

І тых, хто продкаў паважае.

 

У садзе тым яблычкі, нібыта мёд.

Робіць сок з іх руплівы народ!

 

І той, хто ўсю карту ўрока запоўніў –

Да самага краю свой кубак напоўніў!

 

Хатняе заданне.

 

Ці смачны сок з нашага сада?

-Так!

Тады і я свой радавод вам прадставіць рада.

Як бачыце, ён значна шырэйшы чым ваш,

Бо вельмі малы быў занятак наш.

Заданне на дом – радаводныя дрэвы забраць,

Разам з бацькамі, іх пашыраць,

Бо кажуць у народзе,

Што той, хто пра гісторыю рода дбае,

Моцныя карані мае!

 

 Дадатак № 1

Карта заняткаў

Этап заняткаў

Дзеянні

Вынікі

Я – асоба. Маё імя.

 

*адгадванне загадкі

*знаходжанне значэння ўласнага імя

*размяшчэнне выявы на радаводным дрэве

 

Дзявочы і юнацкі ідэл.

*Мастацкая дзейнасць

*Выбар знешніх асаблівасцех ідэалу

*Выбар асаблівасцей характару.

 

Бацькі

*Праца з радаводным дрэвам.

*Абыграванне сітуацый

 

Фізкультхвілінка

*“Маленькія бацькі”(улічваецца асцярожнасць, акуратнасць )

 

Продкі

*Работа з прыказкамі

*Праца з радаводным дрэвам

 

Напісанне пісьма

*Ужыване адпаведных зваротаў.

*Змястоўнасць

*Акуратнасць

 

 

 

Дадатак № 2

“Мае продкі” (работа з прыказкамі)

Пачатак прыказкі

Варыянты адказаў (правільны падкрэсліць)

 

1

Не май сто рублёў, а май…

а) сто даляраў

б) сто сяброў

в) сваю сарочку

2

Не плюй у калодзеж, бо…

а) прыйдзецца напіцца

б) свая сарочка бліжэй да цела

в) беражонага і Бог беражэ

3

Беражы зярнятка…

а) усяму галава

б) малы, ды ўдалы

в) пабагацее твая хатка

4

Пры сонейку цёпла, а

пры мамачцы…

а) добра

б) лёгка

в) спаць хочацца

5

У гасцях добра, а...

а) на сонейку цяплей

б) дома лепш

в) хлеб усяму галава

6

Работа не воўк…

а) а хітрая ліса

б) у лес не пабяжыць

в) жораў у небе

7

Доўгі дзень да вечара, калі…

а) ляж паспі ў усё міне

б) рабіць няма чаго

в) вясенні дзень год корміць

8

Матуліны рукі мякчэй …

а) за пярыну

б) за снег

в) за татавы рукі

 

8 занятак  

ТЭМА: Словы вітання

Форма занятка: турнір знаўцаў

(Час правядзення: 21 лістапада – Сусветны дзень вітанняў)

Мэты: навучанне правільнаму вітанню на беларускай мове.

Задачы:

vсадзейнічаць засваенню правіл вітання з рознымі людзьмі;

vспрыяць выхаванню правіл добразычлівасці;

vспрыяць павышэнню ўзроўня ветлівасці вучняў.

 

Віды дзейнасці: індывідуальная, парная, групавая, франтальная.

Абсталяванне ўрока: лісты з надрукаванымі вершамі, карткі для гульні “Лесвічка”, мультымедыйны праектар.

Ход занятка

1 этап: арыенціровачна-матывацыйна-арганізацыйны (працягласць – 5 хвілін)

Чаканы вынік: матывацыя на працу.

Задачы: садзейнічаць фарміраванню добразычлівасці паміж вучнямі, што дапаможа сумесна працаваць на занятку.

Дзейнасць настаўніка: чытае верш-вітанне, паказвае рухі, стварае праблемную сітуацыю, матывіруе вучняў на яе рашэнне.

Дзейнасць дзяцей: паўтараюць верш-вітанне і рухі за настаўнікам, адказваюць на пытанні, настройваюцца на сумесную працу.

Настаўнік: Добрае ранне сонцу (рукі ўверх- да сонца)

                                             і птушкам, (махі рукамі)

Добрае ранне сынкам і дачушкам.(гладзяць сябе па грудзях)

Добрае ранне добрым усім людзям.(паказываюць адзін на аднаго)

Шчыра вітацца мы не забудзем! (усміхаюцца адзін аднаму)

Званочкам звонкім урок павітаўся. (прыкладваюць руку да вушка)

Сядзем за парты. Занятак пачаўся!(садзяцца за парты)

Настаўнік:

-         Сябры, мы пачалі ўрок з вітання, а колькі разоў у дзень трэба вітацца?

-         Калі трэба вітацца?

-         Ці аднолькава   вітаюцца з дарослымі і дзецьмі?

-         Ці аднолькава   вітаюцца з хлопчыкамі і дзяўчынкамі?

-         Як трэба вітацца з дарослымі (дзецьмі)?

-         Ці трэба вітацца ўваходзячы ў магазін (бальніцу)?

Вось бачыце колькі пытанняў?! У канцы ўрока вы будзеце добра ведаць адказы на іх, а таксама зможаце растлумачыць сэнс дзеяння - вітання.

Формы і метады: франтальныя, індывідуальныя.

 

2       этап: асноўная частка занятка (працягласць – 30 хвілін)

    “Лесвічка” (працягласць – 5 хвілін)

Чаканы вынік: замацаванне спосабаў вітання па-беларуску з аднагодкамі.

Задачы: стымуляванне актыўнай разумовай дейнасці.

Дзейнасць настаўніка: праводзіць гутарку з дзецьмі, раздае карткі, дапамагае суаднесці словы, пабудаваць лесвічкі, раздае жэтоны.

Дзейнасць дзяцей: слухаюць тлумачэнне, выконваюць заданне.

Настаўнік: Прапаную правесці наш занятак, прысвечаны словам вітання, у форме “Турніра знаўцаў”.

“Турнір знаўцаў” будзе праходзіць у некалькі этапаў. Але каб кожны з вас быў дапушчаны на турнір, трэба выканаць заданне “Лесвічка”.

Кожны вучань атрымоўвае картку з табліцай у якой запоўнены толькі першы радок. Па першым літарам вучань аднаўляе словы вітання, запісвае іх у табліцу.

Колеры картак дадуць назвы камандам, напрыклад: блакітны – Васількі, ружовы – Званочкі.

 

с

з

п

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

 

.

.

 

.

.

.

.

Словы для праверкі: здароў, прывітанне, салют.

Настаўнік: Сябры, з людзьмі якога ўзросту вы будзеце вітацца гэтымі словамі:

аднагодкамі і малодшымі, ці дарослымі?

Настаўнік: Вы, сябры, працавалі на картках разнага колеру, гэта значыць, што ў нас 2 каманды.   Давайце паглядзім, у якой каманды “Лесвічка” атрымалася вышэйшая!

Першы вучань ставіць індывідуальную “Лесвічку” на наборнае палатно. Другі вучань размяшчае сваю “Лесвічку” на верхнюю прыступку першай, але калі дапушчана адна памылка – на другую, а калі зроблена дзве памылкі - на самую ніжнюю. Наступныя вучні робяць тое ж самае.

Настаўнік: Малайцы! Усе вучні класа дапускаюцца да ўдзелу ў “Турніры знаўцаў”, але “ Лесвічку” вышэй змагла пабудаваць каманда…. Гэта каманда атрымоўвае 2 жэтоны, другая каманда атрымоўвае 1 жэтон.             

Формы і метады: франтальныя, групавыя, індывідуальныя.

 

    Гістарычны (працягласць – 7 хвілін)

Чаканы вынік: павышэнне ўзроўня ведаў па дадзенай тэматыцы.

Задачы: садзейнічаць знаёмству з гісторыяй паходжання вітання.

Дзейнасць настаўніка: дапамагае загадзя падрыхтаваным вучням зрабіць гістарычныя паведамленні, дэманструе на мультымедыйным праектары слайды з выявамі вітаючыхся людзей, рыцараў, праводзіць слоўнікавую работу (слова “забрала”), адказвае на пытанні, раздае жэтоны.

Дзейнасць дзяцей: уважліва слухаюць паведамленні, абмяркоўваюць значнасць вітання.

Настаўнік: Сябры, сёння – сусветны дзень вітання. Менавіта яму мы прысвячаем сённяшні ўрок! Як вы думаеце, ці даўно ўзнік звычай вітацца?

(Адказы дзяцей)

Давайце паслухаем паведамленні нашых сяброў па дадзенай тэме.

Гл. дадатак № 1.

Настаўнік: Мы пераканаліся, што звычай вітаць адзін аднаго прыйшоў да нас з далёкіх часоў і будзе з намі заўсёды, бо менавіта з яго пачынаецца гутарка і адносіны паміж людзьмі.

Формы і метады: франтальныя, групавыя, індывідуальныя.

 

    Літаратурны (працягласць – 7 хвілін)

Чаканы вынік: знаёмства з вершам Л. Пранчука “Добрай раніцы”.

Задачы: садзейнічаць выхаванню пачуцця добразычлівасці.

Дзейнасць настаўніка: раздае лісты з надрукаваным вершам, праводзіць слоўнікавую работу, праводзіць работу над вершам, задае пытанні па тэме, раздае жэтоны.

Дзейнасць дзяцей: уважліва слухаюць і чытаюць верш, адказваюць на пытанні, аналізуюць свае адказы.

Настаўнік: Кожны чалавек выбірае для сябе тое вітанне, што яму больш падыходзіць, але вітаючыся, трэба памятаць аб тым, што выхаваны чалавек вітаецца шчыра і добразычліва, так як пра гэта гаворыць паэт - Леанід Пранчак у сваім вершы “Добрай раніцы”.

 

Над рэчкаю, над сцежкаю

Крыляюць птушкі–чаіцы.

Вітаю дзень усмешкаю

Ласкава:

Добрай раніцы!

Звініць узлесак росамі,

Звініць-пераліваецца.

Світанне стогалосае

Спявае:

Добрай раніцы!

Пяшчотная мелодыя

У сэрцы адгукаецца.

Жадаю, людзі добрыя,

Усім вам – добрай раніцы!

 

2 варыянт

Прачнуўшысь, сонейку ўсміхнісь

                                       ласкава і лагодна.

Далонькі-промнікі крані,

                                 каб не было халодна.

І добрай раніцы яму ты пажадай хутчэй,

Каб на двары і на душы

Стала цяплей, святлей.

 

Матульцы рукі працяні

                                   І абдымі хутчэй.

За кожны дзень свайго жыцця,

                                   Душу яе сагрэй.

Ёй рання добрага жадай,

Пазбавіўшысь ад сноў,

І падары ёй назаўжды павагу і любоў.

 

Ты добрай раніцы скажы

                                 ўваходзячы ў клас,

няхай сяброўства назаўжды

                                 паселіцца між вас.

Нікому ў свеце не знайсці

Лепш слоў, каб дзень пачаць.

Цудоўна на пачатку дня дабра ўсім пажадаць!

 

Настаўнік: Якое вітанне гучала ў вершы?

-         Як вы павітаецеся ўдзень (вечарам)?

-         Які настрой узнікае пры чытанні верша?

-         Чаму? Дакажыце радкамі верша.

-         Як трэба вітацца?

Формы і метады: франтальныя, індывідуальныя.

 

    Фізкультхвілінка (працягласць – 2 хвіліны)

Чакаемы вынік: эмацыянальная разрадка вучняў.

Задачы настаўніка: стварыць умовы для адпачынку і зняцця эмацыянальнага напружання вучняў.

Дзейнасць настаўніка: прапаноўвае дзецям зрабіць фізкультхвілінку.

Настаўнік: Аўтар усім нам пажадаў добрай раніцы і добрага настрою, але вы, як знаўцы, ведаеце, што добра настрою не бывае без добрага здароўя. Правядзём фізкультхвілінку “Вось як!”.

 

-         Як мы прачынаемся?

-         Вось як! (вучні падымаюцца з-за парт, пацягваюцца)

-         Вадой умываемся?

-         Вось як! (імітуюць мыццё твару і рук)

-         Як ў школу спяшаемся?

-         Вось як! (бег на месцы)

-         З сябрамі вітаемся?

-         Вось як! (паціскаюць адзін аднаму рукі, абдымаюцца)

-         А як толькі ў клас прыйшлі, плённа працу пачалі!

(вучні садзяцца за парты)

Формы і метады: групавыя.

 

    “Ад прадзедаў спакон вякоў…” (працягласць – 7 хвілін)

Чаканы вынік: складанне прыказкі.

Задачы: спрыяць разуменню важнасць ветлівасці.

Дзейнасць настаўніка: задае пытанні, дапамагае сфармуляваць адказы, праводзіць работу над прыказкай, раздае жэтоны.

Дзейнасць дзяцей: Адказваюць на пытанні, складаюць прыказку, запісваюць яе ў сшыткі.

Настаўнік: Беларускі народ заўсёды разумеў важнасць ветлівасці і ветлівага вітання. Існуе шмат прыказак і прымавак пра ветлівасць. Давайце паглядзім чыя група хутчэй (па маіх падказках) саставіць беларускую народную прыказку.

1       – тэма нашага ўрока адным словам. ( Вітанне)

2- кароткае слова, што мы толькі што выкарыстоўвалі ў фізкультхвілінцы. (як)

3– нябеснае свяціла, самая блізкая да нас зорка. (Сонца)

4- дзеяслоў з канчаткам - е, абазначаючы забеспячэнне цяплом. (грэе)

Узор для праверкі: Вітанне, як Сонца грэе.

-         Якія яшчэ вы ведаеце прыказкі ці прымаўкі пра ветлівасць і ветлівыя зносіны? Назавіце іх. (станоўча адзначаюцца любыя прыказкі па тэме)

Формы і метады: групавыя, франтальныя.

 

    “Па сакрэту ўсяму свету…” (працягласць - 5 хвілін)

Чаканы вынік: знаёмства з узорамі вітання розных народаў свету.

Задачы: спрыяць успрыманню ветлівых слоў і зваротаў іншых народаў свету.

Дзейнасць настаўніка: праводзіць гутарку пра вітанні народаў свету, дапамагае зрабіць паведамленні вучням, дэманструе слайды, раздае жэтоны.

Дзейнасць дзяцей: удзельнічаюць у дыялогу, па чарзе робяць паведамленні.

Настаўнік: Людзі ва ўсім свеце вітаюцца з роднымі, знаёмымі, гасцямі, што іх наведваюць. Але ў кожнага народа ёсць асаблівасці вітання. Кожнаму з вас было індывідуальнае заданне – падрыхтаваць паведамленне пра вітанні розных народаў. Праслухаем іх і вызначым знаўцы якой групы падрыхтавалі больш змястоўныя паведамленні.

Гл. дадатак № 2.

Формы і метады: франтальныя, групавыя, індывідуальныя.

 

    Правілы вітання (працягласць – 5 хвілін)

Чаканы вынік: засваенне правіл вітання.

Задачы: спрыяць фарміраванню навыкаў правільнага вітання.

Дзейнасць настаўніка: праз гульню, знаёміць вучняў з правіламі вітання, дапамагае вучням іх засвоіць, дапамагае правесці інсцэніроўкі сітуацый, выпраўляе моўныя памылкі, раздае жэтоны.

Дзейнасць дзяцей: састаўляюць правілы вітання, зачытваюць іх, разыграваюць сітуацыі сустрэч з рознымі людзьмі.

Настаўнік: Сябры, вы ўжо шмат ведаеце пра вітанне. Працуючы ў групах, з разрозненных слоў, складзіце сказы, што стануць для ўсіх нас правіламі вітання!

 

Малодшы

вітае

старэйшага.

 

Той, хто

уваходзіць

вітаецца

першым.

 

Хлопчык

вітае

дзяўчынку.

 

Каб

павітацца

трэба

падысці.

 

Вітацца

трэба

добразычліва!

 

 

3       этап: рэфлексіўна-выніковы ( працягласць – 2 хвіліны)

Чаканы вынік: асэнсаванне вучнямі значнасці вітання па-беларуску.

Задачы настаўніка: садзейнічаць фарміраванню пачуцця неабходнасці гаварыць па-беларуску.

Дзейнасць настаўніка: задае пытанні, прапаноўвае адзначыць свае поспехі на шкале дасягненняў

Настаўнік: Малайцы, сябры!

-         Што было самым цікавым ны ўроку?

-         Дзе і калі будзеце выкарыстоўваць веды набытыя на занятку?

-         Чаму вы навучыце сваіх сяброў?

-         Што параіце малодшаму браціку, сястрычцы?

 

Дадатак№ 1.

Многія добрыя манеры прыйшлі да нас з далёкіх часоў. Так, напрыклад, звычай вітацца за руку, абавязкова здымаючы прыгэтым з рукі пальчатку, узнік тысячагоддзі назад. Гэты жэст тлумачыў, што ў чалавека добрыя намеры, што ён у кулаку не хавае ніякай зброі, што ён прыйшоў з мірам. Пацісканне рук абяцала, што суразмоўцы не нанясуць адзін аднаму ніякіх крыўд.

У глыбіні стагоддзяў знаходзіць адлюстраванне і звычай здымаць галаўны ўбор, уваходзячы ў памяшканне, вітаючыся. У часы сярэднявечча падарожнічаючыя рыцары, пераступаючы порог дома, падымалі забрала і здымалі свой шлем, як бы гаворачы тым самым, што яны цалкам давяряюць гаспадару дома і паважаюць яго. І хоць даўно ўжо зніклі рыцары, звычай гэты захаваўся, як знак павагі да тых, з кім мы вітаемся пры сустрэчы.

 

Дадатак № 2.

21 лістапада — Сусветны дзень вітання. Ва усіх краінах свету, сустракаючыся, людзі жадаюць адзін аднаму дабрыні. Але знешне гэта выглядае па-рознаму. Давайце параўнаем традыцыі вітанняў народаў розных краін свету, каб добра адчуваць сябе ў час падарожжа за мяжу і знаёмства з рознымі людзьмі.

Таджык, прымаючы госця ў сваім доме, паціскае працянутую яму руку дзвюма сваімі ў знак павагі. Працягваць у адказ адну — знак непавагі.

У  Саудаўскай Аравіі гаспадар дома пасля паціскання рукі кладзе сваю левую руку на плячо госця і цалуе яго ў абедзве шчакі.

Іранцы, паціснуўшы адзін аднаму рукі, прыціскаюць сваю правую далонь да сэрца.

У  Конга вітаюць адзін аднаго так: працягваюць насустрач адзін аднаму рукі і пры гэтым дзьмуць на іх.

Індусы пры вітанні складваюць свае далоні пальцамі ўверх так, каб іх кончыкі падняліся да ўзроўню брыва. Калі блізкія людзі не бачыліся шмат часу – магчымы абдымкі. Мужчыны моцна абдымаюцца, хлопаюць адзін аднаму па спіне, а жанчыны трымаюць адзін аднаго за плечы і дакранаюцца шчакамі па адному разу зправа і злева. На словах індус вітае бога ў твары сустрэчнага — «Намастэ!»

Японцы прысустрэчы кланяюцца: чым ніжэй і марудней, тым важней персона. Самы нізкі і паважаны — сакэйрэй, сяредні — пад вуглом 30 градусаў, легкі — усяго на 15 градусав. Прыгэтым яны гавораць «Дзень настаў».

Цібетцы правай рукой здымаюць з галавы шапку, а левую закладваюць за вуха і высовываюць язык. Такім дзіўным способам дэманструюцьадсутнасцьдрэннага намеру.

Эскімосы ціхенька стукаюць адзін аднаго кулаком па галаве і па спіне. Робяць гэта толькі мужчыны.

Палінезійцы, наадварот, гладзяць адзін аднаго па спине пры сустрэчы, абнюхваюцца і труцца насамі. «Насавое» вітанне і ў жыхароў Лапландыі — яны быццам грэюць замёрзшыя насы.

Аўстралійскія абарыгены вітаюць адзін аднаго танцам.

 

9 занятак  

ТЭМА: Словы развітання

Форма занятка: тэатралізацыя

Мэты: навучанне правільна развітвацца з рознымі людзьмі на беларускай мове.

Задачы:

vсадзейнічаць засваенню правіл шчырага развітання з рознымі людзьмі;

vспрыяць фарміраванню пачуцця добразычлівасці і ўмення выказваць яго праз развітанне;

vспрыяць павышэнню ўзроўня ветлівасці вучняў.

 

Віды дзейнасці: індывідуальная, парная, групавая, франтальная.

Абсталяванне ўрока: карткі для гульні “Наадварот”, камп’ютар, музычная фанаграма, маскі герояў “Калыханкі”, рэквезіт для інсцэніровак, паштоўкі для правядзення рэфлексіі.

Ход занятка

1 этап: матывацыйна-арганізацыйны (працягласць – 6 хвілін)

Чаканыя вынікі: добразычлівая настроенасць на супрацоўніцтва;

пашырэнне слоўнікавага запасу.

Задачы настаўніка: псіхалагічна падрыхтаваць вучняў да працы;

забяспечыць цікавасць вучняў да будучай дзейнасці.

Дзейнасць настаўніка: раздае карткі, праводзіць гульню “Наадварот”, паведамляе тэму і задачы занятка, праводзіць (пры неабходнасці) слоўнікавую работу, дапамагае вучням успомніць матэрыял, што вывучалі на мінулым занятку, праводзіць уступную гутарку, знаёміць з тэмай і мэтай занятка.

Дзейнасць дзяцей: уважліва слухаюць настаўніка, запаўняюць карткі, тлумачаць значэнні слоў, праводзяць узаемаправерку, успамінаюць матэрыял папярэднега занятку, адказваюць на пытанні, глядзяць тэатралізаваную пастаноўку.

Настаўнік: Сябры, прапаноўваю пачаць наш занятак з гульні “Наадварот”, якая стане сваесаблівым ключом да нашага занятку. На картках напісаны словы, а вы павінны падабраць да іх словы з супрацьлеглым значэннем.

 

Канец –

Забыць –

Мала -

Вітацца –

              

 

Словы для праверкі: пачатак, успомніць, шмат, развітвацца.

 

Настаўнік: На мінулым уроку мы навучыліся вітацца па беларуску. Давайце ўспомнім, як трэба вітацца з старэйшымі (малодшымі) людзьмі, ці трэба вітацца зайшоўшы ў школу (магазін, бальніцу, бібліятэку).

Сённяшні занятак будзе прысвечаны развітанню.

Людзі, як і вітаюцца, так і развітваюцца кожны дзень. З кімсці развітваюцца надоўга, а з кімсці толькі на некалькі гадзін. Ад таго, як развітаюцца людзі,  залежыць якой будзе іх наступная сустрэча: радаснай і вясёлай, або сумнай і нежаданай.

Сёння мы   правядзём незвычайны занятак – тэатралізацыю, на якім саставім правілы развітання і засвоім іх, а дапамогуць нам у гэтым героі вашай любімай праграмы - “Калыханкі”: Буслік, лісічка Яначка і мядзведзік Топа.

Гучыць музычная застаўка, уваходзяць казачныя героі - загадзя падрыхтаваныя вучні.

 

Буслік: Я - вядомы персанаж.

Самы лепшы сябра ваш.

Абляцеў паўсвета я,

Але лепшая зямля, тая - дзе я нарадзіўся!

Ёй заўсёды ганарыўся.

Нават у чужых краінах

Марыў аб палях айчынных,

Аб садах, пушчах, лугах,

І аб родных, аб сябрах.

Сваёй мовай ганаруся.

Вас вучыць ёй я бяруся!

 

Лісічка Яначка: Ну і я вядома децям:

Машам, Олям, Васям, Пецям.

Разам мы – адна сям’я.

І скажу ўсім шчыра я,

Што сіла нашага народа:

Лад, яднанне, мір і згода,

Усіх, хто шчыры, прывячаць

І родную мову вывучаць!

 

Мядзведзік Топа: А мяне, сябры, пазналі?

Правільна!

Топай мяне ў “Калыханцы” назвалі!

Топаў шмат па гэтым свеце.

Зразумеў даўно я, дзеці,

Колькі краін не прайсці,

А лепшай за родную не знайсці!

І памятайце, мілыя дзеткі,

Родная мова, бы папараць кветка!

Хто яе вывучае,

Той шчасце сваё адшукае!

 

Разам: А сёння, рабяты, мы - Буслік, мядзведзік і лісіца

Разам з вамі развітвацца на беларускай мове будзем вучыцца!

 

Настаўнік (звяртаецца да герояў):

Тады, сябры, адразу за справу бярыцесь,

Капітанамі каманд станавіцесь!

 

Казачныя героі падыходзяць да ўдзельнікаў сваіх каманд (падзел на каманды можна правесці па радах). Яны будуць дапамагаць ім на працягу ўсяго занятка.

 

2 этап: асноўны (працягласць – 35 хвілін)

    Вызначэнне сэнсу слоў развітання. (працягласць – 6 хвілін)

Чаканы вынік: разуменне вучнямі сэнсу развітальных слоў.

Задачы: садзейнічанне дакладнаму разуменню вучнямі   кожнага развітальнага слова.

Дзейнасць настаўніка: праводзіць слоўнікавую работу, раздае карткі для групавой работы, выпраўляе моўныя памылкі, вызначае групы, што лепш справілісь з заданнем.

Дзейнасць дзяцей: чытаюць словы развітання і тлумачаць іх сэнс, устаўляюць у тэксты словы, што патрабуе сэнс.

Формы работы: франтальныя, групавыя.

Настаўнік: Сябры, на дошцы напісаны словы развітання. Давайце разам іх прачытаем і вызначым іх пэўны сэнс.

-         Да пабачэння.

-         Да сустрэчы.

-         Да заўтра.

(адказы вучняў)

Настаўнік: Вы добра адказвалі на пытанні. Паспрабуйце правільна ўставіць словы развітання ў невялічкія тэксты.

 

  1. Хутка праляціць навучальны год. Наперадзе нас чакаюць вясёлыя канікулы! Але з школай мы не развітваемся. Мы гаворым ей …(да пабачэння).

 

  1. (Да заўтра)… мая любімая настаўніца і шчырыя аднакласнікі! Я шчаслівы, што кожны дзень прыносіць мне радасць сустрэч з вамі!

 

  1. Дарагія бабуля і   дзядуля, я вельмі сумую без вас і хачу зноў наведацца ў госці на зімовых канікулах. (Да сустрэчы)..., мае родныя.

 

Пасля выканання задання, вучні зачытваюць і абмяркоўваюць правільнасць ужывання слоў развітання ў тэкстах.

 

Настаўнік: Малайцы! Добра справілісь з заданнем. Пара прыступаць да тэатралізацыі і на справе паказаць сваё ўменне развітвацца па-беларуску.

 

    Інсцэніроўка жыццёвых сітуацый (працягласць – 15 хвілін).

Чаканы вынік: уменне вучнямі на практыцы прымяняць развітальныя словы.

Задачы: садзейнічанне авалоданню вучнямі навыкамі ўжывання беларускіх развітальных слоў.

Дзейнасць настаўніка: раздае карткі з заданнямі для тэатралізацыі кожнай групе, дапамагае ў падрыхтоўцы інсцэніроўкі, выпраўляе памылкі ў паводзінах і моўныя памылкі.

Дзейнасць дзяцей: чытаюць заданні, размяркоўваюць ролі, падбіраюць касцюмы і афармляюць (з прапанаванага) пляцоўку, праводзяць інсцэніроўку.

Формы работы: франтальныя, групавыя, індывідуальныя.

Інсцэніроўка “Да пабачэння”

Для 1 групы. Пасля заняткаў у школе. (Героі: настаўніца, вучань, аднакласнікі)

Для 2 групы. Раніцай - дома. (Героі: бабуля, маці, тата, дзеці)

Для 3 групы. Развітанне ў лагеры адпачынку. (Героі: дырэктар, выхавацель, дзеці)

 

    Фізкультхвілінка (працягласць 4 хвіліны).

Чакаемы вынік: эмацыянальная разрадка вучняў.

Задачы настаўніка: стварыць умовы для адпачынку і зняцця эмацыянальнага напружання вучняў.

Дзейнасць настаўніка: прапаноўвае дзецям стаць у круг, тлумачыць, што словы развітання могуць суправаджацца жэстамі і дзеяннямі, якія надаюць большую эмацыянальную афарбоўку моманту развітання. Героі “Калыханкі” дапамагаюць праводзіць фізкультхвілінку.

 

Мядзведзяня Топа:

У шлях далёкі сабіраўся (крокі на месцы)

З сваім сябрам развітаўся.

Каб той мяме не забываў,

Лапы моцна паціскаў (пацісканне адзін аднаму далоней рук).

 

Буслік:

Вырай, дальняя дарога (махі рукамі, як крыламі).

У буслоў парадак строгі!

Каб сяброўства захаваць,

Трэба ўсім крылом махаць (развітальныя махі рукамі).

 

Лісічка Яначка:

Мы - лісічкі (паказаць на сябе),

Прад тым, як развітацца,

Любім шчыра абдымацца (вучні, што стаяць побач, абдымаюцца).

    Правілы развітання. (працягласць -10 хвілін)

Чаканы вынік: замацаванне правіл развітання праз правядзенне гульні “Гэта я, гэта я, гэта ўся мая сям’я!”.

Задачы: спрыяць фарміраванню пачуцця добразычлівасці паміж вучнямі і ўмення выказваць яго праз развітанне.

Дзейнасць настаўніка: тлумачыць правілы гульні, праводзіць гульню, робіць тлумачэнні, адзначае каманды, якія не дапусцілі памылак.

Дзейнасць дзяцей: паўтараюць правілы вітання, знаёмяцца з правіламі гульні “Гэта я, гэта я, гэта ўся мая сям’я!”, удзельнічаюць у ёй, дапамагаюць настаўніку правесці тлумачэнні правіл развітання.

Формы работы: франтальныя, індывідуальныя, групавыя.

Настаўнік: Сябры, кожны дзень нам даводзіцца сустракацца і развітвацца з многімі людзьмі. Правілы вітання вы ўжо добра ведаеце (жадана іх паўтарыць). Але існуюць і правілы развітання, якія таксама павінен ведаць кожны выхаваны чалавек. Я лічу, што і вы іх добра ведаеце. Давайце гэта праверым! А дапаможа нам гульня “Гэта я, гэта я, гэта ўся мая сям’я!”

Правілы гульні: настаўнік чытае вершаваныя радкі з тлумачэннем пэўнага дзеяння, а вучні ўважліва яго слухаюць. Калі вучні згодны з прапанаваным дзеяннем, то дружна адказваюць: “Гэта я, гэта я, гэта ўся мая сям’я!”, а калі не, то маўчаць.

 

Дарагія дзеці, дапаможа вам гульня

Успомніць правілы развітання,

Без якіх няма выхавання!

 

  • Хто, пакідаючы знаёмых кватэру,

          У развітанні ведае меру?

(Настаўнік звяртае ўвагу на тое, што развітанне не павінна зацягвацца на доўгі час.)

 

  • Хто развітваецца цёпла і шчыра,

        Гаспадарам пажадаўшы здароўя, шчасця і міра.

 

  • Хто, як быццам для парадку,

Адыходзячы, просіць у падарунак шакаладку?

(Настаўнік звяртае ўвагу на тое, што прасіць гаспадароў, сяброў, знаёмых зрабіць падарунак на памяць – сорамна.)

 

  • Хто, жадаючы цёплай сустрэчы,

Гаворыць “да заўтра”, “ да пабачэння” і “добры вечар”?

 

  • Хто, пакідаючы гаспадароў,

Вяртацца любіць пяць разоў?

(Настаўнік звяртае ўвагу на тое, што вяртанне назад – прызнак дрэннага тону.)

 

  • Хто сябрам усяго найлепшага жадае,

Пры развітанні “бывайце здаровы” казаць не забывае?

 

  • Хто, пры развітанні

Любіць абдыманні?

(Настаўнік абавязкова павінен растлумачыць, што пры развітанні цалавацца і абдымацца можна толькі з блізкімі людзьмі.)

 

  • Хто, у хвіліну развітання, моцна рукі паціскаў

І сваім сябрам-дзяўчынкам пальцы ўсе пераламаў?

(Настаўнік абавязкова павінен звярнуць увагу на тое, што развітвацца, паціскаючы рукі, можна дарослым мужчынам.)

 

  • Хто, скажыце сябры з вас,

развітваецца першым, калі пакідае клас?

(Настаўнік абавязкова павінен звярнуць увагу вучняў, што першым развітваецца той, хто адыходзіць.)

 

3 этап: рэфлексіўна-выніковы ( працягласць – 4 хвіліны)

Чаканы вынік: асэнсаванне вучнямі асабістага ўзроўню засваення ведаў па тэме, умацаванне жадання вучняў размаўляць па-беларуску.

Задачы настаўніка: арганізаваць выніковы самакантроль і самаацэнку вучнямі ўзроўню сваёй дзейнасці, эмацыянальна настроіць іх ужываць словы развітання ў вуснай і пісьмовай мове.

Дзейнасць настаўніка: дапамагае вучням правільна зрабіць самацэнку, праводзіць выніковую гутарку.

Дзейнасць вучняў: праводзяць самаацэнку асабістай дзейнасці на занятку, падводзяць вынікі асабістай працы.

Настаўнік: Сябры, наш занятак, прысвечаны словам развітанням, падыходзіць да свайго завяршэння.

-         Што было для вас самым цікавым на занятку?

-         Што было самым цяжкім?

-         Нашым сённяшнім гасцям – казачным героям трэба збірацца дамоў. Давайце развітаемся з імі! Але развітанне сёння будзе ў нас незвычайнае. Вы не толькі вусна развітаецеся з імі па-беларуску, але і паспрабуйце напісаць любое правіла развітання (можна некалькі) на прыгожых паштоўках і падорыце іх свайму любімаму казачнаму персанажу.

Дзеці пішуць паштоўкі, уручаюць іх казачным героям. Казачныя героі развітваюцца і пакідаюць клас.

 

 

 

10 занятак  

ТЭМА: Словы звароту

Форма занятка: падарожжа

Мэты: веданне сутнасці розных форм звароту.

Задачы:

vСадзейнічаць навучанню ветлівым зваротам да розных людзей;

vСпрыяць развіццю ўмення звяртацца да людзей з улікам моўнай сітуацыі;

vспрыяць фарміраванню павагі да людзей, беражлівых адносін да прыроды.

 

Віды дзейнасці: індывідуальная, парная, групавая, франтальная.

Абсталяванне ўрока: камп’ютар, фанаграмы “гукі прыроды”, “хвалі”, незвычайная бутэлька, карткі з дэфармаваным тэкстам, карта падарожжа, выявы лесніка і розных жывёл, каляровыя алоўкі, каляровыя вяровачкі з замацаванымі паперкамі, шпакоўня.

Ход занятка

1 этап: матывацыйна-арганізацыйны (працягласць – 5 хвілін)

Чаканы вынік: матывацыя на творчую калектыўную працу.

Задачы: псіхалагічна падрыхтаваць вучняў да працы, забяспечыць цікавасць вучняў да будучай дзейнасці.

Дзейнасць настаўніка: уключае фанаграмы “гукі прыроды”, затым - “хвалі”, дастае пісьмо-зварот, спрабуе прачытаць дэфармаваны тэкст, прапаноўвае вучням аднавіць яго, дапамагае выканаць заданне, паведамляе тэме і мэты занятка.

Дзейнасць дзяцей: дапамагаюць настаўніку дастаць з бутэлькі пісьмо-зварот, уважліва слухаюць тлумачэнні настаўніка, аднаўляюць “размытыя” словы, зачытваюць атрыманыя пасланні.

Формы работы: франтальныя, індывідуальныя.

 

Настаўнік: Ці любіце вы, дарагія сябры, бываць на прыродзе?

Адказы вучняў

Тады давайце адменім заняткі і адправімся на бераг ракі! (Настаўнік уключае фанаграмы “гукі прыроды” (30 сек.), “хвалі” (10 сек.))

Глядзіце! Хвалі вынеслі на бераг бутэльку. Я ведаю, што ў такіх бутэльках могуць быць пасланні! Давайце праверым!

Сапраўды – пасланне ёсць. Але на некаторыя словы трапіла вада і іх прачытаць немагчыма. Можа мы, як сапраўдныя следчыя, зможам аднавіць пасланне, уставіўшы словы, як патрабуе сэнс!

 

Пісьмо-зварот да сяброў лесу!

         Шаноўныя …..(сябры)!

Звяртаюцца да вас жыхары…… (лесу).

Нам вельмі…..(прыемна) бачыць вас на прыродзе, бо вы ніколі не пакідаеце пасля сябе …(смецце), не ламаеце …. (галін дрэў), не рвеце …. (кветак), не разбураеце ….. ( мурашнікаў).

     Дазвольце да Вас ….. (звярнуцца) з просьбай. Зрабіце шпакоўні і развесце іх на дрэвах на ўскрайку лесу!

За ласку і клопат птушкі аддзячаць Вам прыгожымі спевамі.

Жыхары лесу.

 

Настаўнік: Сябры! Вы цудоўна выканалі заданне. А гэта значыць, што мы абавязкова выканаем прсьбу, што выказана ў звароце і дапаможам рассяліць нашых сяброў – птушак у новыя шпакоўні.

-         Што дапамагло нам даведацца пра неабходнасць дапамогі птушкам? (пісьмо-зварот)

-         Ведайце, што ад звароту, ад таго, як (якімі словамі), з якой інтанацыяй звяртаюцца людзі адзін да аднаго залежыць моц сяброўскіх адносін, поспех у афіцыйных справах, атмасфера ў класе, сям’і.

Пагэтаму сёння, адправіўшысь у падарожжа, мы будзем вучыцца ветліва звяртацца да розных людзей (родных, сяброў, знаёмых).

 

2       этап: асноўны (працягласць – 35 хвілін)

  • Школа ветлівасці (працягласць - 8 хвілін)

Чаканы вынік: знаёмства вучняў з рознымі формамі афіцыйных зваротаў.

Задачы: развіваць уменне звяртацца да розных людзей з улікам моўных сітуацый.

Дзейнасць настаўніка: дэманструе карту падарожжа, тлумачыць заданні і адрозненне паміж афіцыйнымі і сяброўскімі зваротамі, дэманструе выявы жывёл, загадвае заданне-загадку, дапамагае (з прапанаваных) выбраць афіцыйныя звароты.

Дзейнасць дзяцей: уважліва слухаюць тлумачэнні настаўніка, называюць дзіцянят жывёл, адгадваюць заданне-загадку, выбіраюць афіцыйныя звароты з улікам моўнай сітуацыі.

Формы работы: франтальныя, індывідуальныя.

 

Настаўнік: Каб у падарожжы не згубіцца, сябры, будзем карыстацца картай. Як самі бачыце, нам трэба будзе наведаць: Пяшчэру дрэннага настрою і Вясёлую палянку, Школу ветлівасці і Срэбраны ручаёк, Масток дабрыні і Скрыжаванне дапытлівых.

А пачынаецца наша падарожжа з наведвання Школы ветлівасці, дзе разам з яе маленькімі наведвальнікамі вызначым чым адрозніваецца афіцыйны зварот ад сяброўскага.

Але спачатку давайце пазнаёмімся з наведвальнікамі Школы ветлівасці. Я буду паказваць выявы дарослых жывёл, а вы – называць іх дзіцянят.

Зубр – (зубраня)

Сабака – (шчаня)

Воўк – (ваўчаня)

Авечка – (ягня)

Заяц – (зайчаня)

Дзік – (парася)

Конь – (жарабя)

Жаба – (палоннік)

Карова – (цяля)

Матыль – (вусень)

Малайцы! Зараз павінен падыйсці настаўнік, што ў Школе ветлівасці працуе. Але хто гэта - мы павінны даведацца самі. Для гэтага паглядзіце на дошку. Тут “лесвічкай” напісаны жывёлы, назвы якіх пачынаюцца з літары “к”. У кожным наступным слове колькасць літар павялічваецца на адну. Той, хто першы дайшоў да слова, што закрыта, мае права яго адкрыць і для ўсіх прачытаць, як завуць настаўніка Школы ветлівасці.

 

Кот

Крот ( як варыянт - конь)

Кабан (як варыянт - кажан)

Казуля (як варыянт - куніца)

К

е

н

г

у

р

у

 

Настаўнік: Кенгуру – настаўнік Школы ветлівасці. Згадзіцеся, што звяртацца да яго, як і да ўсіх дарослых, вы будзеце зусім не так як да аднагодкаў і сяброў. Звяртацца да дарослых: настаўнікаў, дарэктара школы, бібліятэкара, урача і г.д. трэба больш афіцыйна. Заўважана, што ад афіцыйнага звароту залежыць поспех у справе, а пагэтаму афіцыйныя звароты патрабуюць большай выразнасці, дакладнасці, строгасці. Іх   трэба рабіць спакойным, але цвёрдым голасам.

У вас, дзеткі, на сталах ляжаць лісты з надрукаванымі на іх формамі ветлівых зваротаў. Вазьміце чырвоныя алоўкі і, выбраўшы з прапанаванага, падкрэсліце   афіцыйныя звароты. Гл. дадатак №1.

Словы для праверкі: Шаноўныя! Паважаная Ірына Максімаўна! Дазвольце да Вас звярнуцца!

 

  • Пяшчэра дрэннага настрою (працягласць - 4 хвіліны)

Чаканы вынік: авалоданне вучнямі з рознымі формамі зваротаў да блізкіх і родных.

Задачы: спрыяць фарміраванню пачуцця дабрадушнасці, павагі да блізкіх і ўмення выказваць гэтыя пачуцці праз зварот.

Дзейнасць настаўніка: праводзіць гутарку, тлумачыць заданне.

Дзейнасць дзяцей: вядуць гутарку з настаўнікам.

Формы работы: франтальныя, індывідуальныя.

 

Настаўнік: Малайцы, сябры, добра справілісь з заданнем! Пара адпраўляцца ў далейшы шлях і пераадоліць “Пяшчэры дрэннага настрою”!

Згадзіцеся, што кожнаму з нас хоць раз у жыцці, калі крыўдзілі, даводзілася тут бываць. Ад таго, як навучымся звяртацца да суразмоўцаў, залежыць колькі часу ў жыцці давядзецца нам правесці ў “Пяшчэрах дрэннага настрою”. Памятайце, што ад ласкавых і пяшчотных зваротаў паляпшаецца атмасфера ў сям’і, у любым каллектыве.

А дапаможа нам прайсці “Пяшчэры дрэннага настрою” “чароўная” вяровачка. На кожны вузельчк вяровачкі замацавана паперка. Напішыце на паперках тыя звароты да блізкіх і родных, што абавязкова палепшаць настрой. Гл. дадатак №2.

 

  • Вясёлая палянка (працягласць - 4 хвіліны)

Чаканы вынік: эмацыянальная разрадка вучняў.

Задачы: развучыць і правесці гульню “Сонейка зяртаецца да таго, хто…”

Дзейнасць настаўніка: тлумачыць правілы гульні “Сонейка зяртаецца да таго, хто…” і праводзіць яе.

Дзейнасць дзяцей: становяцца ў круг, уважліва слухаюць выказванні настаўніка, выконваюць правілы гульні.

Формы работы: франтальныя, індывідуальныя.

 

Настаўнік: Сябры, пакінуўшы “Пяшчэры дрэннага настрою”, мы апыныліся на “Вясёлай палянцы”! Станьце ў круг і паслухайце выказанні. Калі вы з імі згодны і робіце гэта ў сваім жыцці – мяняйцеся месцамі ў крузе.

  1. Сонейка звяртаецца да таго, хто любіць сваю маму!
  2. Сонейка звяртаецца да таго, хто мае добры настрой!
  3. Сонейка звяртаецца да таго, хто з задавальненнем наведвае заняткі “Беларускае красамоўства”!
  4. Сонейка звяртаецца да таго, хто заўсёды ветліва звяртаўся да сваіх блізкіх!
  5. Сонейка звяртаецца да таго, хто ветліва звяртаўся да сяброў!
  6. Сонейка звяртаецца да таго, хто ведае вершы на беларускай мове!
  7. Сонейка звяртаецца да таго, хто гатоў адправіцца ў далейшы шлях!

Вучні вяртаюцца за свае парты.

 

  • Срэбраны ручаёк (працягласць - 6 хвілін)

Чаканы вынік: уменне ужываць сяброўскія звароты.

Задачы: спрыяць навучанню ветліваму звароту да аднакласнікаў і сяброў.

Дзейнасць настаўніка: дэманструе выяву ручайка, тлумачыць заданне, выпраўляе моўныя памылкі.

Дзейнасць дзяцей: дзеляцца на групы, уважліва слухаюць заданне, падбіраюць і запісваюць прыметнікі да назоўніка “ручаёк”, праводзяць “абарону” падабраных прыметнікаў.

Формы работы: франтальныя, групавыя, індывідуальныя.

 

Настаўнік: Гатовы? Тады адпраўляемся ў далейшы шлях і апынаемся ля “Срэбранага ручайка”!

Давайце раздзелімся на групы. Сябры, вам за 3 хвіліны патрэбна падабраць і запісаць як мага больш слоў-прыметнікаў, што тлумачаць які ручаёк.

Пасля таго, як закончыцца дадзены час, кожны з вас зачытае па аднаму (самаму цікаваму) прыметніку, пачаўшы сваё выказванне з слоў зваротаў: дарагія сябры, шаноўныя сябры, паважаныя аднакласнікі.

Узор: Шаноўныя сябры, я лічу, што гэты ручаёк звонкі.

 

  • Масток дабрыні (працягласць - 6 хвілін)

Чаканы вынік: састаўленне звароту пра беражлівыя адносіны да прыроды, аднаўленне сэнсавых сувязей у вершаваных радках.

Задачы: садзейнічаць навучанню ветліваму звароту да людзей.

Дзейнасць настаўніка: раздае карткі, тлумачыць заданне, (пры неабходнасці) выпраўляе памылкі, дапамагае пачаць зварот.

Дзейнасць дзяцей: чытаюць вершаваныя радкі, знаходзяць і выпраўляюць памылкі, састаўляюць зварот пра беражлівыя адноіны да прыроды.

Формы работы: франтальныя, у парах, індывідуальныя.

 

Настаўнік: Каб мець магчымасць ісці далей, нам неабходна перайсці “Масток дабрыні” з шасцю “жэрдкамі-заданнямі”. Вы ўжо ведаеце такую з’яву: калі ў слове заменіш адну літару, то атрымоўваецца новае слова, зусім іншае па сэнсу. Атрымайце карткі з вершаванымі радкамі, прачытайце іх і аднавіце сэнсавыя сувязі.

 

1

Вербы ў ручайку мыюць восы.

Каля вады ўюцца косы.

 

2

Ад вады падымаецца шар.

За куст зацапіўся чырвоны пар.

 

3

Пад карчом жыве мак.

На беразе зацвіў прыгожы рак.

 

4

Вясной на ручаі растае мёд.

Летам пчолкі збіраюць салодкі лёд.

 

5

На беразе ручайка стаіць мой родны сом.

Самая вялікая рыба нашых вадаёмаў – дом.

 

6

Самая прыгожая кветка – дужа.

Мы Радзіму любім   ружа!

 

 

Настаўнік: Малайцы! Цудоўна справілісь з заданнем, а гэта сведчыць, што вы і любіце і родную мову, і нашу Радзіму! Давайце саставім вусны зварот да ўсіх людзей аб тым, як трэба сябе паводзіць на вадаёмах, каб не толькі выконваць правілы тэхнікі бяспекі, а і захаваць прыгажосць роднай прыроды.

 

  • Скрыжаванне дапытлівых (працягласць - 7 хвілін)

Чаканы вынік: разгадванне крыжаванкі “Зварот”.

Задачы: садзейнічаць развіццю цікавасці да вывучэння роднай мовы.

Дзейнасць настаўніка: праводзіць гутарку, тлумачыць заданне, дэманструе крыжаванку, дапамагае яе запоўніць, дапамагае тлумачыць сэнс прыказак, задае пытанні.

Дзейнасць дзяцей: слухаюць тлумачэнні настаўніка, адказваюць на пытанні, разгадваюць крыжаванку, тлумачаць сэнс прыказак, запісваюць прыказку пра зварот у сшыткі, падбіраюць сінонімы да слова “прывет”.

Настаўнік: Сябры, мы апынуліся на скрыжаванні дапытлівых. Наша скрыжаванне – гэта крыжаванка, якую мы павінны разам разгадаць! (Гл. дадатак 3.)

 

 

 

 

 

 

З

 

 

 

 

 

 

 

 

В

 

 

 

 

 

 

 

 

А

 

 

 

 

Р

 

 

 

 

 

 

 

 

О

 

 

 

 

 

 

 

Т

 

 

 

 

 

 

  • Што галава, то … (розум).
  • Дораг не абед, а дораг … (прывет).
  • Радзіма – матка, а чужына - … (мачыха).
  • З міру па нітцы голаму … (рубашка).
  • Любоў маці ярчэй за сонца і даражэй за … (золата).
  • Хто любіць Радзіму і народ, той сапраўдны … (патрыёт).

 

Настаўнік: Малайцы, сябры, ведаеце беларускія прыказкі, разумееце іх сэнс! У якой прыказцы гаворыцца аб значнасці шчырага зварота? (Дораг не оабед, а дораг прывет.). Запішыце яе і падбярыце сінонімы да слова “прывет”.

 

3 этап: рэфлексіўна-выніковы ( працягласць – 5 хвілін)

Чаканы вынік: асэнсаванне вучнямі асабістага ўзроўню засваення ведаў па тэме, умацаванне жадання вучняў размаўляць па-беларуску.

Задачы настаўніка: арганізаваць самаацэнку вучнямі ўзроўню сваёй дзейнасці, эмацыянальна настроіць іх ужываць словы развітання ў вуснай і пісьмовай мове.

Дзейнасць настаўніка: дапамагае вучням правільна зрабіць самацэнку, праводзіць выніковую гутарку.

Дзейнасць вучняў: праводзяць самаацэнку асабістай дзейнасці на занятку, падводзяць вынікі асабістай працы.

Настаўнік: Сябры, наша падарожжа завяршаецца, пара вяртацца. Пра што сёння мы з вамі гаварылі?

Чаму вы навучыліся?

Дзе спатрэбяцца вам веды, што набылі на ўроку?

З чаго будзе пачынацца ваш кожны дзень?

Адзначце свае дасягненні на шкале поспехаў!

 

 

Дадатак 1.

 

 

Формы ветлівых зваротаў

(афіцыйныя, сяброўскія, для родных)

Друг мой! Шаноўныя! Дарагія сябры! Паважаная Ірына Максімаўна!

Дарагія мае! Дазвольце да Вас звярнуцца! Родныя мае!

 

 

 

Дадатак 2.

Дадатак 3.

 

 

 

 

р

о

З

у

м

 

 

 

п

р

ы

В

е

т

 

м

а

ч

ы

х

А

 

 

 

 

Р

у

б

а

ш

к

а

 

з

О

л

а

т

а

 

п

а

Т

р

ы

ё

т

 

 

 

Ветлівая мова (17 г.)

Ветлівыя моўныя зносіны (3 г.)

Красамоўства – прыгожая мова.

Красамоўства для выказвання ветлівых адносін.

Красамоўства для наладжвання кантакту.

 

 

1 занятак

ТЭМА: “ШТО ТАКОЕ КРАСАМОЎСТВА” (уводны занятак)

 

2 занятак

ТЭМА: “КРАСАМОЎСТВА ДЛЯ ВЫКАЗВАННЯ ВЕТЛІВЫХ АДНОСІН”

 

3 занятак

ТЭМА: “ЯК НАЛАДЗІЦЬ І ПАДТРЫМАЦЬ КАНТАКТ”

 

Гаварэнне і слуханне (2 г.)

Гаварэнне – выказванне ўласных думак, адносін, пачуццяў ў вуснай форме.

Слуханне – успрыманне на слых чужых думак.

 

4 занятак

ТЭМА: “ВЫКАЗВАННЕ ЎЛАСНЫХ ДУМАК, АДНОСІН, ПАЧУЦЦЯЎ”

 

 

 

5 занятак (фіналіст “Адкрыты ўрок”)

ТЭМА: “ФОРМУЛЫ ВЕТЛІВАСЦІ”(пазней)

 

 

Чытанне і пісьмо (2 г.)

Чытанне – успрыманне на зрок чужой мовы.

Пісьмо – выказванне ўласных думак у пісьмовай форме.

 

 

6 -7 інтэгрыраваныя заняткі ў вершаванай форме

ТЭМА: “Я і мая сям’я”. ЧЫТАННЕ І ПІСЬМО

Чытанне – успрыманне на зрок чужой мовы.

Пісьмо – выказванне ўласных думак у пісьмовай форме.

 

Формулы ветлівасці (10 г.)

Словы звароту да бацькоў, сяброў, настаўніцы і іншых людзей.

Словы падзякі.

Словы прабачэння.

Словы просьбы.

Словы згоды.

Словы знаёмства.

Словы віншавання.

Словы пажадання.

 

8 занятак  

ТЭМА: Словы вітання

9 занятак  

ТЭМА: Словы развітання

10 занятак  

ТЭМА: Звяртаемся словам, адказваем справай

Форма занятка: падарожжа

 

Выпраўленні

 

 

Аўтар: Праслухаўшы “настаўнікаў” парады,

Мядзведзяня ціхонька прашаптала…

 

Мядзведзяня: Каб так паводзіў сябе я,

Дзятва б са мной не сябравала!

 

2 варыянт

 

Аўтар: Парады тых “настаўнікаў” пачуўшы,

Мядзведзік збег да сваёй мамы.

 

Мядзведзік: Паберагу лепш свае  вушы

Ад такой жудаснай праграмы!

 

 

 

  • Без яго няма класа ў школе,

без яго няма гульняў на волі.

Перарастае прыемнае знаёмства

У сапраўднае і шчырае ……. (сяброўства)

 

2 варыянт

У для ўсіх каштоўнае(сяброўства)

 

 

Н. Шчэрбін “Вечна жывая” гл. “Мой край завецца Беларуссю”. Мазыр ТАА ВД “Белы Вецер” 2004. Ст.109

 

  • 3 атборачны тур

Чаканы вынік: выбар удзельнікаў трэцяга фінала.

Задачы настаўніка: забяспечыць справядлівы выбар удзельнікаў гульні, вучыць дзяцей ветлівым адносінам паміж сабой.

Дзейнасць настаўніка: загадвае загадкі, выпраўляе памылкі ў маўленчай дзейнасці дзяцей.

Дзейнасць вучняў: уважніва слухаюць загадкі, адгадваюць іх.

Формы і метады: франтальныя, індывідуальныя.

 

Словы-падказкі: учынак, пачуцці, характар (дар).

(падзяка – благодарение, удзячнасць - признательность)

Пытанні для 3 адборачнага тура

  • Сябрук, пакуль маленькі ты,

Запомні, калі ласка,

Што абараніць дзяўчынак,

Гэта добры ………..(ўчынак).

 

  • Любоў, павага, дабрыня.

Не пражывеш без іх і дня!

З імі не будзеш ты ў смуце,

Бо гэта шчырыя …….. (пачуцці).

 

  • Заўсёды за праўду стаіць хлапчук

Добры сынок, аднакласнік, сябрук.

Усім дапаможа ў горы, у бядзе

Нідзе і ніколі не падвядзе.

Усмешкі шчаслівай ён уладар,

Што мае хлапчук добры ……..(характар).

 

2       варыянт

Усмешкі шчаслівай ён уладар,

Добры характар - яму бацькоў ... (дар).

 

 

  • 3 фінал

Чаканы вынік: адгадванне зададзенага слова.

Задачы настаўніка: фарміраванне пачуцця ветлівых моўных зносін паміж аднакласнікамі, паказаць сувязь паміж беларускай і рускай мовамі.

 

Дзейнасць настаўніка: сочыць за выкананнем правіл, стварае ўмовы для творчага развіцця вучняў.

Дзейнасць вучняў: удзельнічаюць у гульні, паказваюць свае творчыя здольнасці, вучацца выказваць ветлівыя адносіны адзін да аднаго па-беларуску.

Формы і метады: франтальныя, індывідуальныя.

Настаўнік: Слова для 3 фінала складаецца з 6 літар. Тут зашыфрована слова, што абазначае выраз твару, без якога не танчуць аблокі, не прачынаецца вясёлка і не пілікаюць конікі на скрыпцы.

 

у

с

м

е

ш

к

а

 

  • Суперфінал

 

Чаканы вынік: актывізацыя пазнавальнай дзейнасці ў далейшым.

Задачы настаўніка: фарміраванне пачуцця ветлівых моўных зносін.

Дзейнасць настаўніка: сочыць за выкананнем правіл, стварае атмасферу добразычлівасці паміж вучнямі.

Дзейнасць вучняў: разгадваюць зададзенае слова, вучацца выказваць ветлівыя адносіны па-беларуску.

Формы і метады: франтальныя, індывідуальныя.

Настаўнік: Малайцы! Вось мы і вызначылі трох удзельнікаў суперфінала. Ім трэба разгадаць слова, якое складаецца з 12 літар і абазначае ўменне прыгожа выказваць свае думкі, размаўляць.

 

к

р

а

с

а

м

о

ў

с

т

в

а

 

Настаўнік: Праведзена гульня. Вызначаны пераможцы. Разам з заслужанымі ўзнагародамі яны атрымоўваюць шчырыя апладысменты.

 

2       варыянт

 

  • Суперфінал

 

Чаканы вынік: актывізацыя пазнавальнай дзейнасці ў далейшым.

Задачы настаўніка: фарміраванне пачуцця ветлівых моўных зносін.

Дзейнасць настаўніка: сочыць за выкананнем правіл, стварае атмасферу добразычлівасці паміж вучнямі.

Дзейнасць вучняў: разгадваюць зададзенае слова, вучацца выказваць ветлівыя адносіны па-беларуску.

Формы і метады: франтальныя, індывідуальныя.

Настаўнік: Малайцы! Вось мы і вызначылі трох удзельнікаў суперфінала. Ім трэба разгадаць слова, якое складаецца з 6 літар і абазначае нормы і правілы паводзін.

э

т

ы

к

е

т

 

Настаўнік: Правільна. Гэта слова – этыкет. У сучасным значэнні значэнні слова ўпершыню было ўжыта пры двары караля Францыі Людовіка 14 – гасцям былі раздадзены карткі (этыкеткі) з тлумачэннем таго, як яны сябе павінны паводзіць.

Праведзена гульня. Вызначаны пераможцы. Разам з заслужанымі ўзнагародамі яны атрымоўваюць шчырыя апладысменты.

Занятак міру, што прапаноўваецца настаўніцай, для факультатыва “Беларускае красамоўства” распрацаваны на мясцовым матэрыяле. Каб адаптаваць занятак для правядзення ў іншых класах, рэкамендуецца выкарыстоўваць кнігу “Памяць”.

 

11 занятак  

ТЭМА: Словы падзякі або “За жыццё пад мірным небам – (падзяка)        

удзячнасць ветэранам і Радзіме“

Форма занятка: занятак міру

 

Мэта: веданне сутнасці выказвання падзякі.

Задачы:

vСпрыяць выхаванню грамдзяніна-патрыёта;

vСпрыяць разуменню вучнямі сутнасці падзякі;

vСадзейнічаць фарміраванню пачуцця шчырай ўдзячнасці да (герояў) ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

 

Віды дзейнасці: індывідуальная, групавая, франтальная

 

Абсталяванне ўрока: тлумачальныя і руска- беларускія слоўнікі, рэпрадукцыі карцін, фанаграмы мелодый ваенных гадоў, карткі-сектары, 2 званочкі, мультымедыйная дошка, камп’ютар, граматы для ўзнагароджвання пераможцаў.

Ход заняткака

 

1 этап: арыенціровачна-матывацыйны (працягласць – 6 хвілін)

Чаканыя вынікі: матывацыя вучняў да плённай працы.

Задачы настаўніка: праз цікавасць да тэмы, стымуліраваць вучняў да краязнаўчай працы.

Дзейнасць настаўніка: прапаноўвае паслухаць верш, вызначыць значэнні слоў “падзяка” і “ўдзячнасць”, а затым зверыць прапанаваныя варыянты з тлумачальным слоўнікам, знайсці пераклад слова ў беларуска рускім слоўніку, праводзіць уступную гутарку, знаёміць з тэмай і мэтай занятка.

Дзейнасць дзяцей: чытаюць і ўважліва слухаюць верш, знаходзяць у слоўніках тлумачэнні слоў і іх пераклад (гэта рабіцца па варыянтах, або камандах), робяць запісы ў сшыткі.

Настаўнік: Дарагія сябры, дазвольце пачаць наш чарговы занятак па прадмету беларускае красамоўства з вершаваных радкоў. Выслухайце іх, калі ласка, і вызначце да чаго заклікае нас аўтар.

Перад вучнямі класа ляжаць лісткі з надрукаваным вершам.

Верш чытае загадзя падрыхтаваны вучань.

 

Вучань:

Радзіме - за мір,

за жыцце - сваёй маці,

птушцы - за спеў,

за дах – роднай хаце,
полю - за хлеб, што ляжыць на стале,

Сонцу за свет, за цяпло на Зямле,

ночцы за сон, што дае адпачыць,

школе, сябрам, што цікава так жыць!

Вас толькі прашу я, сябры, не забудзьце -

Заўсёды і ўсюды ўдзячнымі будзьце!

 

Настаўнік: Апладысментамі падзячым артысту.

Скажыце, да чаго заклікае нас аўтар?

Адказы вучняў: Быць удзячнымі сябрам, полю, роднаму даху, ночцы, сонцу, маці, Радзіме.

Настаўнік: Малайцы! А што значыць – быць удзячнымі? Што абазначаюць словы “удзячнымі”, “падзяка”?

Адказы вучняў.

Давайце раздзелімся па варыянтах. Першы варыянт - першая каманда знойдзе значэнне гэтых слоў у тлумачальным слоўніку, а другі варыянт другая каманда – пераклад гэтых слоў у беларуска - рускім слоўніку .

Настаўнік: Запішыце беларускія словы, іх пераклады і тлумачэнні ў сшыткі для факультатыўных заняткаў.

 

2 этап – занятак міру (працягласць -35 хвілін)

Чаканы вынік: фарміраванне пачуцця ўдзячнасці краіне, героям вайны за жыццё пад мірным небам.

Задачы настаўніка:

  • стварыць умовы для разумення вучнямі каштоўнасці мірнага жыцця і пачуцця гордасці за сваю Радзіму, свой народ;
  • садзейнічаць развіццю жадання вывучаць гісторыю краіны;
  • спрыяць павышэнню ўзроўня павагі да людзей старэйшага ўзросту.

 

Дзейнасць настаўніка: праводзіць гутарку, дэманструе плакат “Перамога”, карціны з адлюстраваннем жахаў вайны, выявы сучасных беларускіх прадпрыемсваў, спартыўных комплексаў, нацыянальнай бібліятэкі, новабудоўляў у вёсцы і ў горадзе, прыгожых садоў, працуючых людзей, уключае музычную фанаграму, знаёміць з членамі журы, тлумачыць правілы гульні і праводзіць яе.

Дзейнасць вучняў: удзельнічаюць у гутарцы, называюць адюстраваныя аб’екты, слухаюць музыку, адказваюць на пытанні, знаёміцца з правіламі гульні і ўдзельнічаюць у ей.

 

Настаўнік: Малайцы! Цудоўна справіліся з заданнем. Зараз я папрашу вас яшчэ раз прачытаць словы верша, у якіх гаворыцца пра тое, за што мы павінны быць удзячнымі   Радзіме.

Адказы вучняў.

Настаўнік: А чаму аўтар заклікае быць удзячнымі Радзіме за мір?

Адказы вучняў.

Настаўнік: Безумоўна ўсе вы правы! Мір – найвялікайшая каштоўнасць, дзякуючы якой вы маеце магчымасць вучыцца, займацца спортам, адпачываць, творча развівацца!

Хутка – 9 мая - ва ўсім свеце будзе адначацца сямідзесяцігоддзе заканчэння самай жудаснай у гісторыі – Другой Сусветнай вайны.

Ужо семдзесят год на зямлі нашай роднай Беларусі не чуваць стрэлаў, разрываў бомб, снарадаў. Не гібнуць мірныя людзі. Будуюцца новыя гарады, вёскі. Узводзяцца заводы, фабрыкі, спартыўныя аб’екты, бібліятэкі, саджаюцца сады. Дарослыя плённа працуюць, а дзеці з задавальненнем набываюць веды.

Але, колькі б год ні мінула, мы – людзі 21 стагоддзя, ніколі не павінны забываць подзьвіг герояў Вялікай Айчыннай вайны, якія не шкадавалі сваіх жыццяў у барацьбе з нямецка-фашыстскімі захопнікамі. Мы павінны быць удзячнымі нашым дзедам і прадзедам за сваё шчаслівае мірнае жыццё!

Настаўнік уключае фанаграму “Вставай, страна огромная”

 

Настаўнік: Праслухаўшы песню, вы зразумелі, што перамога ў Вялікай Айчыннай вайне была цяжкай. Шлях да яе ляжаў праз сёзы і гора, раны і небяспеку. На барацьбу з нямецка-фашыстскімі захопнікамі падняўся ўвесь народ, уся краіна! Пагэтаму, сённяшні занятак пройдзе пад дэвізам “За жыццё пад мірным небам - удзячнасць ветэранам і Радзіме”.

Дэвіз чытаецца настаўнікам і вучнямі разам.

 

Дзень Перамогі – стаў галоўным святам для ўсіх добрых людзей, сімвалам мужнасці і гераізму.

Нягледзячы на тое, што прайшдо ўжо столькі год пасля заканчэння вайны, кожны пражыты дзень адкрывае новых герояў, паведамляе важныяцікавыя факты, падзеі, даты, без якіх не было бы нашей агульнай Перамогі!

         І гэтыя 4 словы: падзеі, даты, людзі, факты дапамогуць нам у правядзенні   занятку, які пройдзе ў форме гульні. Але спачатку кожная каманда атрымае назву. Вучні, што знаходзілі значэнні слоў, становяцца камандай з сімвалічнай назвай “Падзяка”, а тыя, хто знаходзіў пераклад слоў, становяцца камандай - “Удзячнасць”!

       Пачынаем!

 

Сектар «Падзеі»                                      10       20   30     40   50

Сектер «Даты»                                       10       20   30     40   50

Сектар «Людзі»                                      10       20   30     40   50

Сектар «Факты»                                    10       20   30     40   50

 

Тлумачэнне правіл гульні: Перед вамі экран, падзелены на сектары папэўным тэмам. Кожная тэма ўключае ў сябя пяць пытанняў рознай цяжкасці.

Самае лёгкаепытанне «каштуе» 10 балаў, самаескладанае – 50. Калі зможацеадказаць, то балы вашы.  Адказвае тая каманда, што першая зазвоніцьузваночак. Тая каманда, што   першай дала правільны адказ, выбірае наступнае пытанне.

Перед пачаткам нашай гульнідазвольце прадставиць вам, сябры, паважанае журы.

(У склад журы рэкамендуецца ўключыць настаўніка гісторыі, ветэрана, бацькоў.)

Па ходу гульні, настаўнік тлумача сэнс сектароў:

«Сюрпрыз» - удзельніку ўручаецца нечаканы падарунак;

«Музычная паўза» - для ўсіх прысутных выконваеццазагадзя падныхтаваны музычны нумар, а балы сектара прысуджваюцца камандзе, выбраўшай сектар з музычнай паўзай.

«Свая гульня» - каманда, выбраўшаягэты сектар, саманазначае “кошт” пытання і адказвае на яго. Калі адказ правільны, то камандзе прысуджаеццаназначаная колькасць балаў. Калі не – столькі ж балаўаднімаецца, а на пытанне могуцьадказаць удзельнікі другой каманды.

 

Сектар «Падзеі»

10 балаў - – Як называецца падзея, што адбываецца кожны год у дзень Перамогі каля помніка землякам-героям на якім адбываецца ўшаноўваванне ветэранаў, ускладанне вянкоў і кветак, хвіліна маўчання, выступленне артыстаў, святочны прыём у піянеры?

(Святочны мітынг)

 

20 балаў – Назавіце вёску нашага раёна, якая раздзяліла лёс сусветна вядомай вёскі Хатынь.

(Вёска - Стэфанова. У студні 1942 года гэта вёска была спалена разам з усімі жыхарамі ў колькасці 86 чалавек.)

 

30 Балаў(Свая гульня)Як называліся правадзімыя фашыстамі акцыі, накіраваныясупраць мірнага насельніцтва?

(Карныяаперацыі)

 

40 балаў – Фашыстамі ў час вайны масава знішчалася яўрэйскае насельніцтва. У верасні і снежні 1941 года паблізу Бялыніч былі праведзены масавыя растрелы яўрэяў. Усяго было растраляна каля 1000 чалавек.

Як потым быў названу генацыд супраць яўрэйскага насельніцтва?

(Халакост)

 

50 балаў - «Музычная паўза» - для ўсіх прысутных выконваецца загадзя падрыхтаваны музычны нумар, а балы сектара прысуджюццакамандзе, выбраўшай гэты сектр.

 

Сектар «Даты»

10 балаў – Назавіце дату, якая лічыцца Днём Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

(5 мая 1945 года)

 

20 балаў – Назавіце дакладны час і дату пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

( 4 гадзіны раніцы 22 чэрвеня  1941 года)

 

30 балаў - Колькі году гэтым годзе адзначаецца з дня Перамогі ўВялікай Айчыннай вайне.

(70 гадоў)

 

40 балаў - Назавіце дату вызвалення гарадскога пасёлка Бялынічы ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў.

(30 чэрвеня 1944 года)

 

50 баллов– Назавіце назву стратегічнай аперацыі, у ходзе якой было здзейснена вызваленне Бялыніч ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў?

(Стратегічная аперацыя “Баграціён”)

 

Сектар «Людзі»

10 балаў –   Назавіце Героя Савецкага Саюза, камісара, камандзіра партызанскагаатрада «№ 121»чыё імя носіць піянерская дружына нашей школы.

(Асман Мусаевіч Касаеў)

 

20 балаў -   Назавіце імя і прозвішча Героя Савецкага Саюза, артылерыйскі разлік пад камандаваннем якога ў баі паблізу вёскі Восліўка Бялыніцкага раёна знішчыў 7 танкаў нямецка-фашыстскіх захопнікаў .

(Хігрын Барыс)

 

30 балаў - Усе ведаюць подзьвіг маці Анастасіі Купрыянавай, праводзіўшай на фронт пяцёх сваіх сыноў. Жыхарка нашага раёна праводзіла на фронт шасцярых сыноў. Назавіце яе прозвішча і імя.

(Жыхарка Бялыніч Тадора Храбрая)

 

40 балаў – Каму і за які подзьвіг, пры вызваленні Бялыніцкага раёна, было прысвоена ганаровае званне Героя Савецкага Саюза?

(У баі за вызваленне вёскі Галоўчын камандзір стралковай роты 455 стралковага палка лейтэнант С.Р. Церашкевіч кінуўся з звязкай гранат пад тант і падбіў яго. За гэты подзьвіг яму пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза)

 

50 балаў - Мала хто ведае, што факт апісаны ў літаратуры, на аснове якога зняты фільмы, калі маладая дзяўчына ў час акупацыі хавала і зберагла палкавы сцяг быў у нашым - Бялыніцкім раёне. Назавіце імя і прозвішча гэтай мужнай жыхаркі нашага раёна.

(Ганна Яфрэмаўна Раўкова - жыхарка вёскі Шылавічы.)

 

Сектар «Факты»

10 балаў – Якой формы былі лісты, што дасылалі салдаты з фронту?

(Трохвугольнай)

 

20 балаў   - Лепшыя навучэнцы Бялыніцкага раёна ўзнагароджваюцца стыпендыяй імя нашего земляка - Героя Савецкага Саюза Мікалая Трафімавіча Кітаева. За што Мікалай Трафімавіч быў удастоены гэтага ганаровага звання?

(Больш за 400 баявых вылетаў, асабіста збіў 27 самалётаў праціўніка, і 8 – у групавых баях)

 

30 балаў - Колькі нашых землякоў – жыхароў вёскі Цяхцін не вярнулісь з франтоў Вялікай Айчыннай вайны?

(78 землякоў)

 

40 балаў «Свая гульня». Як называліся групы патрыётаў, скрыта веўшыя  барацьбу з фашыстамі на захопленай тэрыторыі?

(Падпольшчыкі)

 

50 балаў – Як называецца кніга, у якой з найбольшай дакладнасцю апісаны даты, людзі, факты, падзеі Вялікай Айчыннай вайны, звязанныя з нашым раёнам?

(Памяць)

3 этап: рэфлексіўна-выніковы ( працягласць – 5 хвілін)

Чаканыя вынікі: асэнсаванне вучнямі ўдзячнасі за жыццё пад мірным небам;

веданне дзецьмі сутнасці ўдзячнасці і правіл выказвання падзякі;

умацаванне пачуцця гордасці за свой край;

вызначэнне пераможцаў у гульні.

Задачы настаўніка: дапамагчы журы падвесці вынікі занятка-гульні, эмацыянальна настроіць вучняў на даследніцкую працу.

Дзейнасць настаўніка: раздае карткі для ацэначнай дзейнасці, дапамагае вучням зрабіць пісьмовую ацэнку ўзроўня сваіх ведаў і дзейнасці; выклікае некаторых вучняў яе агучыць, тлумачыць неабходнасць вывучаць гісторыю Радзімы, уключае музычную фанаграму.

Дзейнасць вучняў: чытаюць верш, атрымоўваюць карткі для ацэначнай дзейнасці, запаўняюць іх, атрымоўваюць граматы.

Настаўнік: Вось і падыйшоў да свайго лагічнага завяршэння наш занятак- гульня. Усе карткі – сектары вамі разгаданы. Гэта сведчыць аб тым, што гісторыю сваёй Радзімы вы старанна вывучаеце. Малайцы! Але знаёмства з многімі цікавымі фактамі, падзеямі і людзьмі ў нас яшчэ наперадзе. Мы і ў далейшым гэту працу не пакінем, бо як кажуць: “Калі чалавек вывучае сваё мінулае, то ён зробіць усё магчымае дзеля таго, каб яго будучыня была мірнай і шчаслівай”!

Перш чым перадаць слова паважанаму журы, хачу, каб вы закончылі сказы, што напісаны на картках. Гэта работа дапаможа вам зразумець, што ў вас атрымалася добра, а над чым патрэбна папрацаваць.

Пакуль вучні выконваюць работу, настаўнік уключае песню “Дзень Перамогі”.

  • Мне спадабаўся занятак таму, што…
  • Мне было цікава ….
  • Мне было крыўдна…
  • Мне захацелася….

Настаўнік: настаў час прадставіць слова павжанаму журы.

Журы падводзіць вынікі гульні.

Настаўнік: Закончым, сябры, заняткі вершам, у якім яшчэ раз прагучаць словы падзякі ветэранам.

Вучань: Пад мірным небам,пад дахам цёплым

Мы маем магчымасць вучыцца і жыць.

За гэта падзяка вам – ветэраны

І подзьвіг ваш слаўны нам не забыць

 

12 занятак  

ТЭМА: Словы прабачэння

Форма занятка: занятак - разважанне

 

Мэта: выхаванне станоўчых рыс характару, якія дапамогуць наладжваць і ўмацоўваць сяброўскія адносіны паміж людзьмі.

Задачы:

vСпрыяць разуменню сутнасці прабачэння;

vСадзейнічаць засваенню формул прабачэння;

vСпрыяць выхаванню велікадушнасці як рысы характару.

Віды дзейнасці: індывідуальная, парная, групавая, франтальная

Абсталяванне ўрока:табліцы для знаходжання слоў прабачэння, алоўкі, карткі для састаўлення “Залатых правіл ветлівасці”, прыгожы сшытак для “Статута”, карткі з “дрэннымі” словамі, імправізаваная сметніца, план для разбора сітуацый (па колькасці вучняў), шаблоны для вырабу сувеніраў.

Ход заняткака

 

1 этап: арыенціровачна-матывацыйны (працягласць – 5 хвілін)

Чаканыя вынікі: матывацыя вучняў да плённай працы.

Задачы настаўніка: праз цікавасць да тэмы, выхоўваць станоўчыя рысы характараў вучняў.

        Дзейнасць настаўніка: паведамляе тэму і мэты занятка, вядзе гутарку з дзецьмі аб прабачэнні.

Дзейнасць дзяцей: знаёмяцца з тэмай і мэтамі занятка, удзельнічаюць у гутарцы, дзеляцца сваімі ўражаннямі.

 

Настаўнік: Шмат стагоддзяў назад вернікі першы раз   адзначылі Дараваную нядзелю. У гэты дзень людзі, нават ворагі, падыходзілі адзін да аднаго і прасілі іх дараваць. Просьба звычайна прымалася, паміж людзьмі ўсталёўваліся добрыя адносіны. Калі ж чалавек не быў дараваны, то ён павінен быў адправіцца ў прыарданскую пустыню і правесці там сорак дзён. Назад можна было і не вярнуцца – памерці з голаду ці смагі, мог на шматкі разарваць леў…

Гэты цудоўны звычай - прасіць прабачэння і дараваць захаваўся да нашых дзён.

Уявіце сабе, што чалававек, пакрыўдзіўшы вас, апынуўся ў пустыні і можа адтуль не вярнуцца, і крыўда пройдзе.

А просяць прабачэнне, і даруюць адзін аднаму людзі не толькі ў Дараваную нядзелю. Ці даводзілася вам, сябры, налі-небудзь прасіць прабачэнне?

-         За што?

-         У каго?

-         Ці даводзілася вам калі-небудзь дараваць?

-         Калі не сакрэт, за што?

Але не заўсёды мы ўмеем правільна прасіць прабачэнне, або правільна дараваць. Таму сённяшні занятак мы прысвяцім засваенню формул прабачэння, якія дапамагаюць усім людзям жыць у ладзе і згодзе.

2 этап. Асноўны. Вывучэнне новага матэрыялу (працягласць – 35 хвілін)

 

v“Формулы прабачэння” (працягласць – 5 хвілін)

Чаканы вынік: знаходжанне слоў прабачэння ў спецыяльных табліцах.

Задачы настаўніка: паказаць важнасць слоў прабачэння ў зносінах; развіваць уважлівасць.

Дзейнасць настаўніка: праводзіць гутарку, раздае табліцы, тлумачыць выкананне задання, дапамагае зрабіць праверку.

Дзейнасць вучняў: уважліва слухаюць заданне, знаходзяць словы прабачэння ў табліцах, чытаюць іх, падбіраюць іншыя формы прабачэння, запісваюць розныя формы прабачэння ў сшыткі, робяць узаемаправерку.

Формы і метады: франтальныя, парныя, індывідуальныя.

 

Настаўнік: Існуе шмат слоў прабачэння. Але ёсць такія, што выкарыстоўваюцца часцей за іншыя. Іх яшчэ называюць “формуламі прабачэння”. Давайце выканаем цікавае заданне, якое так і называецца - “Формулы прабачэння”. Знойдзем у табліцах словы прабачэння, якія больш часта выкарыстоўваюцца. Каб прачытаць гэтыя чароўныя словы, трэба выкрэсліць ў кожнай табліцы літары, што сустракаюцца 4 разы.

 

Прабачце

я

п

з

т

н

р

а

б

з

я

н

а

т

о

о

о

ч

т

я

н

з

з

ц

т

о

е

н

я

 

Даруйце

д

м

і

а

к

і

р

м

к

у

к

й

м

і

ц

і

к

е

м

 

Настаўнік: Малайцы, сябры, вы цудоўна справіліся з заданнем! Але я ўпэўнена, што разам мы ўспомнім іншыя спецыяльныя словы і выразы для таго, каб папрасіць прабачэнне. Назавіце і запішыце іх, а потым абмяняйцеся сшыткамі з суседам па парце і зрабіце ўзаемаправерку.

Магчымыя варыянты: Прыміце прабачэнне. Мне вельмі сорамна. Прашу прабачэння. Даруйце, калі ласка. І. г.д.

 

v“ Статут ветлівасці” або “Залатыя правілы прабачэння” (працягласць – 15 хвілін)

Чаканы вынік: састаўленне вучнямі “Статута ветлівасці”.

Задачы настаўніка: садзейнічанне выхаванню велікадушнасці як рысы характару, якая дапамагае дараваць і прасіць прабачэння.

Дзейнасць настаўніка: тлумачыць заданне, пры неабходнасці дапамагае яго выканаць, каардынуе і накіроўвае работу па афармленню “Статута ветлівасці”, дапамагае пазбавіцца ад “дрэнных” слоў.

Дзейнасць вучняў: уважліва слухаюць тлумачэнні настаўніка, самастойна выконваюць заданні па аднаўленню правіл. Вучань, які першы прыгожа і правільна выканаў заданне, атрымоўвае права запісаць яго ў “Статуце ветлівасці”.

Формы і метады: франтальныя, групавыя, індывідуальныя.

 

Настаўнік: Іншы раз, не падумаўшы, робячы нейкі ўчынак, або думаючы толькі пра сябе, мы можам пашкодзіць родным, сябрам, аднакласнікам, проста знаёмым і незнаёмым людзям. Што рабіць, калі так здарылася? Безумоўна карыстацца “Залатымі правіламі прабачэння”!

Прапаную аднавіць гэтыя правілы. У іх выпадкова трапілі словы, што называюць дзеянні, за якія трэба прасіць прабачэння, або словы, якія называюць стан душы, настрой вінаватага, або пакрыўджанага чалавека. Закрэсліце гэтыя словы.

Атрыманыя правілы, калі будзем іх выконваць, дапамогуць нам быць выхаванымі, ветлівымі людзьмі! Адноўленыя правілы мы запішам у спецыяльны сшытак, які назавём “Статутам ветлівасці”!

 

Правіла 1. Адносся слезы да крыўда іншых боль так, гора як адзінота хочаш сум каб падман адносіліся бойка да грубасць цябе.

(Выкрэсліць: слезы, крыўда, боль, гора, адзінота, сум, падман, бойка, грубасць. )

Правіла 2.Калі сорам хто-небудзьболь просіць крыўда прабачэння – адзінота трэба страх прабачыць.

(Выкрэсліць: страх, крыўда, боль, адзінота, сорам. )

Правіла 3.Не гора трэба грубасць саромецца крыўда прасіць бойка прабачэння.

(Выкрэсліць: крыўда, гора, бойка, грубасць )

Правіла 4. Прабач адзінота таму, грубасць хто бойка просіць сорам прабачэнне.

(Выкрэсліць: адзінота, грубасць, бойка, сорам.)

Правіла 5. Прасі больпрабачэнне сум ветліва слезы і падман шчыра, крыўда каб гора табе бойка паверылі.

(Выкрэсліць: боль, сум, слезы, падман, крыўда, гора, бойка.)

Правіла 6. Не грубасць паўтарай бойка дрэнных падман учынкаў.

(Выкрэсліць: грубасць, бойка, падман)

Настаўнік: Малайцы, цудоўна справіліся з заданнем. Прачытайце словы, што вы выкрэслівалі.

Вучні зачытваюць словы ўслых. Настаўнік паказвае карткі з гэтымі ж словамі.

Настаўнік: Сапраўды - грубасць, падман, крыўда, бойка прымушаюць чалавека адчуваць крыўду, слёзы, гора, страх, адзіноту, сум. Каб назаўсёда пазбавіцца ад гэтага негатыву, прапаную выкінуць паперкі з надпісамі ў імправізаваную сметніцу.

 

(Замест фізкультхвілінкі) Дзеці робяць гэта дзеянне з вялікім задавальненнем. Калі ёсць магчымасць, то можна выйсці на вуліцу, і, выконваючы правілы бяспекі, пазбавіцца (спаліць) ад усяго дрэннага, што перашкаджае ў жыцці.

 

vРашэнне сітуацый. (працягласць – 10 хвілін)

Чаканы вынік: дзеці  адрозніваюць сітуацыі, калі трэба прасіць прабачэння.

Задачы настаўніка: садзейнічанне развіццю ўмення прасіць прабачэння.

Дзейнасць настаўніка: тлумачыць заданне, знаёміць з планам разбора сітуацый, дапамагае даваць ацэнку ўчынкам.

Дзейнасць вучняў: уважліва слухаюць тлумачэнні настаўніка,.

Формы і метады: франтальныя, групавыя, індывідуальныя.

 

Настаўнік: Сябры, спадзяюся, што выконваючы “Залатыя правілы паводзін” вы назаўсёды пазбавіцеся сур’ёзных непрыемнасцей. Але ў жыцці часта бываюць нязначныя сітуацыі, якія нікому не прыносяць вялікай шкоды, аднак у гэтых сітуацыях парушаны этычныя нормы.

Прывесці прыклады з асабістыя жыцця вучняў, класа, напрыклад:

o   Вася спазніўся на ўрок.

o   Ліза разліла ў сталовай кампот.

o   Максім наступіў настаўніцы (аднакласніку) на нагу.

o   Маша затрымала ўвагу на ўроку.

o   Даніла паабяцаў, але не вывучыў роль для спектакля.)

 

Усе сітуацыі разбіраюцца па плану. Пажадана, каб кожную канкрэтную сітуацыю разбіраў вучань, што яе стварыў, а астатнія вучні ўдзельнічалі ў абмеркаванні.

 

План

    Чаму так здарылася?

    У чым парушаны этычныя нормы?

    Просьба прабачэння. (Выкарыстай формулы прабачэння!)

    Што трэба рабіць, каб такога больш не паўтарылася?

 

 

Прыклад

     Вася затрымаўся ў буфеце і спазніўся на ўрок матэматыкі.

     Настаўніца і вучні хваляваліся за яго. Калі Вася прыйшоў у клас, настаўніца ўжо пачала тлумачэнне новай тэмы, і ёй прыйшлося паўтарыць спецыяльна для хлопчыка. Пагэтаму, да канца ўрока не паспелі рашыць задачу. Усе вучні засталіся на дадатковыя заняткі.

       Вася зразумеў, што паступіў непрыгожа і папрасіў у сяброў прабачэнне.

Просьба Васі з выкарыстаннем формул прабачэння.

     Сябры даравалі хлопчыку, але параілі яму быць больш адказным і не спазняцца на ўрокі.

 

 

vСуправаджальныя сродкі выказвання прабачэння. Або Падарунак. (працягласць – 5 хвілін)

Чаканы вынік: выраб маленькіх сувеніраў і іх уручэнне ў знак даравання.

Задачы настаўніка: вучыць выкарыстоўваць суправаджальныя сродкі выказвання прабачэння: інтанацыю, жэсты, дзеянні.

Дзейнасць настаўніка: тлумачыць важнасць выкарыстання пры просьбе дараваць суправаджальных сродкаў, просіць падыйсці да стала дзе загадзя падрыхтаваны шаблоны, каляровая папера, нажніцы, дапамагае зрабіць сардэчкі (па ўзору “валянцінак”) і, пры неабходнасці, дапамагае напісаць на іх словы прабачэння, сам таксама вырабляе сувенір, падпісвае і размяшчае яго.

Дзейнасць вучняў: удзельнічаюць у гутарцы, слухаюць тлумачэнні настаўніка, вырабляюць сувеніры, робяць подпісы з выкарыстаннем “формул прабачэння”, размяшчаюць іх на вялікім сэрцы так, каб былі закрыты “словы-раны”.

Формы і метады: франтальныя, індывідуальныя.

 

Настаўнік: Сябры, вы ўжо ведаеце, што прасіць прабачэнне трэба шчыра, а дараваць трэба велікадушна! А прымаць прабачэнне і выказваць яго трэба з добрым, ласкавым тварам, усмешкай, можна паціскаць адзін аднаму рукі, калі вы ў сяброўскіх адносінах – можна абдымацца. А можна зрабіць невялікія падарункі-сувеніры і ўручыць іх у знак прымірэння, але абавязкова, пасля таго, як вас даравалі.

Ёсць такое выказванне: “Крыўда раніць сэрдца”. Давайце, каб нідзе і ніколі ў свеце не было ніводнага пакрыўжданага сэрдца, зробім падарункі-сувеніры ў выглядзе сардэчак.

 

3 этап: рэфлексіўна-выніковы ( працягласць – 5 хвілін)

Чаканыя вынікі: асэнсаванне вучнямі велікадушнасці, як рысы характару, якая дапамагае людзям дараваць адзін аднаму; умацаванне сяброўскіх адносін паміж вучнямі класа.

Задачы настаўніка: арганізаваць выніковы кантроль і ўмацоўваць добразычлівыя адносіны ў класным калектыве.

Дзейнасць настаўніка: вывешвае плакат з намаляваным на ім сэрцам. На сэрцы раны – словы: слезы, крыўда, боль, гора, адзінота, сум, падман, гора, бойка, страх, крыўда, боль, грубасць, сорам. Прапаноўвае вучням “вылечыць- выратаваць” вялікае сэрца (закрыць словы-раны) сваімі словамі прабачэння, што запісаны на маленькіх сардэчках.

Дзейнасць вучняў: размяшчаюць сардэчкі са словамі прабачэння на вялікім сэрцы, адказваюць на пытанні.

 

Настаўнік: Сябры, з вашай дапамогай раны на сэрцы загаіліся!

-         Што дапамагло загаіцца ранам на сэрцы?

-         Якімі словамі- “формуламі” прабачэння вы карысталіся да нашага занятку?

-         З якімі новымі словамі- “формуламі” прабачэння вы пазнаёміліся сёння?

-         Што было самым важным на занятку?

-         Што вы параіце самаму сабе?

Сябры, вялікі дзякуй за працу на занятку. Да новых сустрэч!

13 занятак  

Тэма: Словы просьбы, або Чаму Антошка адмовіўся капаць бульбу.

Форма правядзення: заняткі даследванне.

 

Мэта: навучанне выказваць просьбы на беларускай мове.

Задачы:

vспрыяць навучанню выказвання асабістай просьбы і ўмення выконваць просьбы іншых, або тактоўна адмаўляць;

vсадзейнічаць ужыванню формул просьб;

vспрыяць выхаванню сяброўства.

Абсталяванне заняткаў: музычны цэнтр, фанаграма “Антошка”, карткі з “Чароўнымі коламі”, “Правіламі”, табліцы з формамі зваротаў, карткі з словамі прыказкі.

Формы і сродкі: Франтальныя, індывідуальныя, у парах.

 

Ход заняткаў

 

1 этап: арыенціровачна-матывацыйны (працягласць – 5 хвілін)

Задачы навучання: эмацыянальна настроіць вучняў на супрацоўніцтва; пазнаёміць з тэмай і мэтай заняткаў.

Дзейнасць настаўніка: уключае музычную фанаграму, дэманструе выяву, задае пытанні, паведамляе тэму і мэту заняткаў.

Дзейнасць вучняў: слухаюць музыку, вядуць дыялог з настаўнікам, знаёмяцца з тэмай і мэтай заняткаў.

Настаўнік: Сябры, ў самым пачатку нашых заняткаў, вы праслухалі цудоўную песню “Антошка”.

- Аб чым прасілі хлопчыка?

- Пайсці капаць бульбу, сыграць на гармоніку.

- Чаму хлопчык не выканаў першую просьбу, а на другую просьбу адгукнуўся?

Адказы вучняў.

-Пакуль, я так жа як і вы, не магу дакладна адказаць на пытанне. Прапаную правесць даследванне і вызначыць, чаму Антошка не пайшоў капаць бульбу!

 

2       этап: асноўны – даследчыцкі (працягласць – 35 хвілін)

 

ü“Чароўнае кола” (працягласць – 5 хвілін)

Задачы навучання: спрыяць навучанню выказвання асабістай просьбы і ўмення тактоўна выконваць просьбы іншых.

Дзейнасць настаўніка: тлумача заданне, раздае карткі (па 1 на пару), кантралюе выкананне задання.

Дзейнасць вучняў: выконваюць заданне, вызначаюць значэнне слова.

Настаўнік: Давайце спачатку даследуем, што такое “просьба”? Дапаможа гэта зрабіць “Чароўнае кола”.

 

Правілы “Добрых паводзін” (працягласць – 7 хвілін)

Дзейнасць настаўніка: задае пытанні, раздае карткі з “Правіламі”, праводзіць абмеркаванне правіл.

Дзейнасць вучняў: адказваюць на пытанні, удзельнічаюць у абмеркаванні правіл.

Настаўнік: Ці былі ў вас, сябры, жаданні, якія самі не маглі здзейсніць і вам даводзілася каго-небудзь прасіць (выказваць просьбу) аб дапамозе?

- Калі не сакрэт, аб чым вы прасілі?

- Як вы сябе адчувалі, калі выказвалі просьбу?

- Ці баяліся пачуць “не”?

- Ці баяліся, што пра вас дрэнна падумаюць?

Настаўнік: Баяцца гэтых адчуванняў не трэба! Кожны чалавек, каб дасягнуць пэўных мэт павінен звяртацца з просьбамі да сяброў, блізкіх, родных, настаўніцы.

Сёння мы навучымся гэта рабіць па правілах.

Дапамогуць нам у гэтым “Правілы Добрых паводзін”.

 

Правілы Добрых паводзін

  1. Пераканайцеся ў тым, што вам сапраўды патрэбна тое, што вы збіраецеся прасіць.
  2. Прасіце толькі ў тых, хто можа дапамагчы.
  3. Добра сфармулюйце тое, што жадаеце, або ў чым маеце патрэбу.
  4. Аргуменціруйце сваю просьбу. Тлумачце, што гэта для вас вельмі важна.
  5. Выказвайце просьбу самі, а не праз каго-небудзь.
  6. Думайце пра лепшае.
  7. Калі адмовілі, папрасіце яшчэ раз.

 

Абмяркоўваючы правіла № 1, спачатку трэба звярнуць увагу на тое, што Антошку прасілі двойчы: пайсці капаць бульбу і пайграць на гармоніку.

Абмеркаванне правіл № 2, 3 і 4 праводзіцца на канкрэтных прыкладах.

üПросьба або патрабаванне? (працягласць – 7 хвілін)

Задачы навучання: садзейнічаць навучанню ветліва выказваць просьбы.

Дзейнасць настаўніка: засяроджвае ўвагу вучняў на ўменні правільна выказваць просьбу, дзеліць на групы (па варыянтах), вучыць адрозніваць просьбу ад патрабавання.

Дзейнасць вучняў: слухаюць тлумачэнні, адказваюць на пытанні, выпісваюць сказы.

Настаўнік: Мне здаецца, што пры запрашэнні Антошкі былі прапушчаны нейкія важныя словы.

- Якія словы?

- Як бы папрасілі, выказалі просьбу вы?

Настаўнік: Правільна! Пачуўшы словы “дазвольце”, “калі ласка”, “прашу вас”, цяжка адказаць. Гэтыя слова запрашаюць да супрацоўніцтва. Калі яны адсутнічаюць, то просьба пераўтвараецца ў патрабаванне.

Так здарылася і з героем песні Антошкам. Апынуўшыся ў сітуацыі выбара, пачуўшы два патрабаванні, хлопчык выбраў дзеянне, якое яму больш падабаецца.

Давайце навучым сяброў Антошкі адрозніваць патрабаванне ад просьбы. Першы варыянт выпіша сказы-просьбы, а другі - сказы- патрабаванні.

 

Я магу папрасіць цябе прынесці вады? Прынясі вады! Калі ласка, дапамажы мне прыбраць у кватэры. Хуценька прыбяры ў кватэры! Дазвольце мне прайсці. Прапусціце мяне. Я вельмі прашу, купіце мне ролікавыя канькі. Тата і мама, купіце мне ролікавыя канькі.

üФізкультхвілінка (працягласць – 3 хвіліны)

Задацы навучання:зняцце эмацыянальнага напружання.

     Дзейнасць настаўніка: чытае верш, дэманструе рухі, задае пытанне па тэме заняткаў.

     Дзейнасць вучняў: паўтараюць словы і рухі за настаўнікам, называюць словы просьбы.

Настаўнік: Як толькі Сонейка прачнецца (падымаюцца з-за парт)

За справы ўміг яно бярэцца! (робяць круг рукамі )

Разбудзіць сонных дзетак, (паціраюць вочкі)

Сагрэе лес, палетак, (абдымаюць сябе за плечы)

Дасць моцы ўсім, хто хворы (рыўкі рукамі)

І падтрымае ў горы. (паціскаюць адзін аднаму рукі)

Я вельмі прашу, Сонца, (хлопаюць у далоні)

Усміхнісь у наша ваконца!

Настаўнік: Назавіце словы просьбы, што прагучалі ў фізкультхвілінцы.

 

üПросьбы розныя патрэбны (працягласць – 8 хвілін)

Задачы навучання: спрыяць знаёмству з рознымі формамі просьб.

Дзейнасць настаўніка: праводзіць гутарку пра разнастайныя формы выказвання просьбы, тлумачыць заданне, раздае карткі, пры неабходнасці дапамагае ў выкананні і тлумача незразумелыя словы,

Дзейнасць вучняў: праслухаўшы тлумачэнні настаўніка, выконваюць заданне, робяць узаемаправерку.

Настаўнік: Сябры, наша жыццё вельмі разнастайнае. Разнастайнымі могуць быць і формы выказвання просьбы.

Існуюць ветлівыя і катэгарычныя просьбы, просьбы з дзеясловам “хачу”, просьбы запытанні.

Давайце прадоўжым даследване, дапаможам героям песні – Антошку і яго сябрам, улічваючы формы, аднавіць выказванні з просьбамі.

 

Ветлівыя просьбы

Просьбы запытанні

Просьбы з дзеясловам “хачу”

Катэгарычныя просьбы

 

Калі вам не…., дайце калі ласка..

Я …. …. вас не шумець?

Я ….. папрасіць вас згуляць са мной у шахматы.

Я ….. бы вас не перашкаджаць слухаць музыку.

Калі вам не …, зрабіце …

….. …… вас падаць паліто?

Мне …… папрасіць вас выступіць на канцэрце.

Вельмі настойліва …. Вас не перашкаджаць весці ўрок!

Зрабіце…. дапамажыце…

Вы не ….. дапамагчы мне?

 

 

Не палічыце за …

падайце…

Ці ….. вы дапамагчы мне?

 

 

Акажы ……, пойдзем у ….

Я магу …… вас аб дапамозе?

 

 

 

Вам не …. перадаць мне кнігу?

 

 

 

Словы для даведак: цяжка, складана, зрабіце ласку, працу, ласку, хачу, хацелася б, прасіў бы, прашу, магу прасіць, дазвольце папрасіць, не будзе цяжка і інш.

 

 

üУмееш прасіць – умей і аддаваць (працягласць – 5 хвілін)

Задачы навучання: садзейнічаць выхаванню любові да літаратурнага чытання, мастацкага густу.

Дзейнасць настаўніка: праводзіць гутарку, накіраваную на разуменне важнасці станоўчых адказаў на просьбы і іх ролі ў фарміраванні   добразычлівых зносін.

Дзейнасць вучняў: удзельнічаюць у гутарцы, удзельнічаюць у віктарыне.

Настаўнік: Нашы даследванні паказалі, што ў адрозненні ад сяброў Антошкі, вы валодаеце шматлікімі формамі выказвання просьбы.

-         Ці звярталіся з просьбамі да вас?

-         Як часта і па якой прычыне?

-         Ці часта вы выконвалі просьбу?

-         Ці часта вам даводзілася адмаўляць і па якой прычыне?

Настаўнік: Безумоўна, чалавек, калі ён звяртаецца да каго-небудзь з просьбай, спадзяецца на дапамогу і падтрымку. Будзьце ўважлівымі, тактоўнымі і добрымі. Ведайце, што выкананая вамі просьба можа стаць пачаткам сяброўства.

Давайце ўспомнім казачных герояў, здагадаемся аб чым яны маглі б нас папрасіць.

Бураціна, Карлсан, Незнайка, Ілья Мурамец, Гусля, Вініпух, Вавёрачка, Папялушка, Дзядзя Сцёпа, Эліза, Ямеля і г.д.

(Станоўча адзначаюцца любыя абгрунтаваныя адказы)

Настаўнік: Якая з гэтых просьб самая важная?

-         Што вы на яе адкажыце?

-         Што зробіце для ажыццяўлення просьбы?

 

3       этап: вынікова - рэфлексіўны (працягласць – 5 хвілін)

Задачы навучання: садзейнічаць творчаму развіццю вучняў.

Дзейнасць настаўніка: тлумачыць адказнасць за свае словы і ўчынкі, робіць падказкі для прачытання прыказкі, па меры ўгадвання слоў, дае магчымасць прачытаць гэтыя словы на картках.

Дзейнасць вучняў: слухаюць рэкамендацыі настаўніка, па падказках настаўніка чытаюць прыказку.

Настаўнік: Выконваючы просьбы, або выказваючы іх трэба заўсёды памятаць, што просьба не павінна быць чалавеку непрыемнай або крыўднай. Яна павінна быць бяспечнай і нікому не павінна прыносіць шкоды.

Здаўна людзі, улічваючы ўсё вышэй сказанае, склалі прыказку, якую вы, праслухаўшы мае падказкі, павінны прачытаць.

 

  1. Першае слова прыказкі – адмоўная часціца.
  2. Другое – прыназоўнік.
  3. Трэцяе – выкананне воінскіх абавязкаў (у вінавальным склоне).
  4. Чацвёртае – кароценькі злучнік.
  5. Пятае – той жа самы прыназоўнік.
  6. Шостае слова – абазначае прыязныя адносіны паміж кім-небудзь, заснаваныя на ўзаемнай прыхільнасці (у вінавальным склоне).

 

Калі вучні не змаглі адразу даць правільны адказ, настаўнік паўтарае падказку. Прыназоўнікі і злучнік вызначаюцца шляхам падбору.

 

Не

ў

службу,

а

ў

дружбу.

 

Настаўнік: Малайцы!

Развітваючыся, хачу зрабіць для вас падарунак - маленькі тэст, які дапаможа не толькі не турбаваць блізкіх просьбамі па дробязях, але і павысіць асабістую самаадзнаку.

- Запішы на паперы тры жаданні, што ты жадаеш больш за ўсё?

Напрыклад: цацку, тэлефон, пайсці з татам на рыбалку.

- Што з запісанага, або падобнае на гэта, у цябе ўжо ёсць?

Цацка.

-Што з запісанага ты падарыў бы сябру?

Тэлефон.

-Засталося самае галоўнае жаданне! Што ты можаш зрабіць, каб дапамагчы сабе яго здейсніць?

Падрыхтую снасці, накапаю чарвякоў, напомню тату.

Можаш быць упэўнены, што твая просьба - жаданне будзе выканана!

14 занятак  

Тэма: Словы згоды

Мэта: авалоданне вучнямі ўменнямі выкарыстоўваць словы згоды ў вуснай і пісьмовай мове.

Задачы:

vспрыяць пашырэнню слоўнікавага запаса вучняў;

vсадзейнічаць творчаму развіццю вучняў;

vспрыяць выхаванню дабрыні і спагады.

Абсталяванне заняткаў: мяч, карткі з літарамі, “Дрэвы Згоды”, тэматычныя карцінкі, выявы Калабка,Лісы, і іх маскі, індывідуальныя шкалы для рэфлексіі.

Формы і сродкі: франтальныя, індывідуальныя, у парах.

 

Ход заняткакаў

 

1 этап: арыенціровачна-матывацыйны (працягласць – 6 хвілін)

Задачы навучання: эмацыянальна настроіць вучняў на супрацоўніцтва, пазнаёміць з тэмай і мэтай заняткаў.

Дзейнасць настаўніка: чытае верш-заклік, тлумачыць заданне, тлумачыць тэму і мэту заняткаў.

Дзейнасць вучняў: слухаюць верш-заклік, разгадваюць галаваломку і знаёмяцца з тэмай заняткаў.

Формы і метады: франтальныя, індывідуальныя.

 

Настаўнік:

Сонейка ўсміхаецца.

Занятак пачынаецца.

Праверым для парадку,

Ці ўсё гатова для заняткаў. (пералічыць)

Гатовы?

Тады не будзем чакаць.

Весела, дружна пачнём працаваць!

 

Тэму заняткаў даведаемся выканаўшы заданне “Галаваломка”. Выкарыстоўваючы табліцу, вам трэба прачытаць два словы. Каардынаты гэтых слоў атрымае кожная пара вучняў.

 

6

Т

Р

Ц

Я

5

Х

К

П

Д

Ю

Б

4

Г

І

О

Ф

Э

М

3

В

Ё

У

Ь

2

Е

Н

Л

Ш

С

1

А

З

М

Ж

Ч

Ы

0

1

2

3

4

5

6

1 слова (6 ; 2) (4 ; 2) (3 ; 4) (1; 3) (6 ; 1)

2 слова (2 ; 1) (1 ; 4) (3 ; 4) (4 ; 5) (6 ; 1)

 

Вучні чытаюць тэму заняткаў - “ Словы згоды”

 

Настаўнік: Малайцы! Правільна прачыталі тэму заняткаў.

Словы згоды нясуць радасць і дапамогу.

Запішыце слова “згода” у сшыткі і падбярыце па 1 слову на кожную літару гэтага слова. Калі вы не зможаце падабраць слова на якую-небудзь літару – намалюйце сардэчка, сонейка, усё тое, што асацыіруецца ў вас са словам “згода”.

З – здароўе

Г- горад

О – ордэн

Д- дружба

А- артыст

 

2       этап: асноўны (працягласць – 35 хвілін)

 

  • Любімыя словы (працягласць – 7 хвілін )

Задачы навучання: замацаванне навыка ўжывання слоў згоды ў паўсядзённым жыцці.

Дзейнасць настаўніка: праводзіць гутарку, выклікае загадзя падрыхтаваных вучняў чытаць вершы, праводзіць абмеркаванне вершаў.

Дзейнасць вучняў: чытаюць вершы са “словамі згоды”, удзельнічаюць у абмеркаванні, запісваюць словы, успамінаюць сітуацыі, дзе можна ўжываць тое, або іншае слова згоды.

Формы і метады: франтальныя, індывідуальныя.

 

Настаўнік: Сярод вывучаемых намі формул ветлівасці, словы згоды займаюць асаблівае месца. Калі мы іх вымаўляем або чуем, на нашых тварах з’яўляюцца ўсмешкі! Ёсць свае любімыя словы згоды ў кожнага з нас. Якія любімыя словы згоды ў вашых сяброў-аднакласнікаў вы даведаецеся, праслухаўшы іх выступленні.

 

1 вучань: Вельмі добры хлопчык Вова

На ўсе просьбы дае адказ: “Абавязкова!”

 

2 вучань: Калі нас папросяць дзеткі

Прачытаць ім вершы, казкі…

З асалодай ім адкажам:

“Гэта можна, калі ласка!”

 

3вучань: Вася Мяцёлкін – маленькі мастак.

На запрашэнне наведаць выставу заўсёды адкажа: “Так, так!”

 

4       вучань: Мы вельмі любім танчыць!

Таму можам адзначыць,

На прапанову стаць у цэнтры карагода

Заўсёды адкажам: “Не супраць. Згода, згода, згода!”

 

5 вучань: У мяне сяброўка ёсць адна

Ад рання да цямна яна

Спрачаецца з усімі:

З дарослымі, з малымі.

У спёку і калі халодна

Крычыць: “З усімі я не згодна!”

 

Настаўнік: Запішыце ў сшыткі словы згоды, што прагучалі ў вершах.

- Якія словы вы ўжываеце ў паўсядзённым жыцці?

- Калі і ў якіх абставінах гучыць “так” (згода(ны)(на), калі ласка, абавязкова, да, добра).

- Якія словы вы ўжываеце ў паўсядзённым жыцці часцей за ўсё?

 

  • Так” і “Не” не гаварыць (працягласць – 8 хвілін)

Задачы навучання:пашырэнне актыўнага слоўнікавага запасу, навучанне ўменню весці дыялог.

Дзейнасць настаўніка: тлумачыць неабходнасць пашырэння слоўнікавага запасу, тлумачыць правілы гульні, праводзіць гульню.

Дзейнасць вучняў: слухаюць тлумачэнні настаўніка, удзельнічаюць ў гульне.

Формы і метады: франтальныя, індывідуальныя.

 

Настаўнік: Сябры, згадзіцеся, што карыстацца толькі адным словам згоды не зусім добра. Трэба старацца папаўняць свой актыўны слоўнікавы запас і карыстацца ўсімі магчымасцямі, што дае нам для зносін наша прыгожая родная мова.

Для гэтай мэты правядзём гульню “Так і не не гаварыць”.

Выбранаму гульцу   (у хуткім тэмпе) будзем задаваць пытанні на розныя тэмы. Ён павінен нам даваць адказы, з умовай не выкарыстоўваць словы згоды “так” і “не”.

Спачатку настаўнік паказвае, як праводзіцца гульня (сам задае пытанні), затым толькі дапамагае вучням у правядзенні. Навучальная гульня праводзіцца 3 – 5 разоў.

 

  • Фізкультхвілінка (працягласць – 3 хвіліны)

Задачы навучання: зняцце эмацыянальнага напружання.

Дзейнасць настаўніка: становіць вучняў у круг, паведамляе правілы гульні і праводзіць яе.

Дзейнасць вучняў: знаёмяцца з правіламі гульні, выконваюць дзеянні, называюць словы згоды.

 

Настаўнік: Сябры, настала хвілінка адпачыць. Станем у круг. Па кругу будзем перадаваць мяч, вымаўляючы словы згоды на літару, што я буду паказваць. Калі вы не можаце назваць слова на прапанаваную літару, то 5 разоў павінны прысесці, а потым зноў вяртаецеся ў гульню.

 

  • Маленькія казачнікі (працягласць – 10 хвілін)

Задачы навучання: развіваць творчыя здольнасці вучняў, выхоўваць дабрыню і спагаду.

Дзейнасць настаўніка: задае пытанні, тлумачыць заданне, пры неабходнасці дапамагае слабейшым вучням – напраўляе іх дзейнасць.

Дзейнасць вучняў: знаёмяцца з заданнем, слухаюць тлумачэнні настаўніка, прыдумваюць сваю канцоўку казкі і інсцэніруюць яе.

Формы і метады: франтальныя, у парах.

 

Настаўнік: Кожны з вас ведае казку “Калабок”.

-         Памятаеце, чым яна закончылася?

-         Так. Ліса з’ела галоўнага героя казкі!

-         Чаму так здарылася?

-         Якім па характару быў Калабок?

-         Якія правілы тэхнікі бяспекі ён парушыў?

-         Што б вы параілі Калабку?

-         Прапаную, працуючы ў парах, скласці свой - шчаслівы канец казкі і праінсцэніраваць яго.

 

  • Рашэнне тэстаў (працягласць – 6 хвілін)

Задачы навучання: абагульненне ведаў па тэме.

Дзейнасць настаўніка: раздае карткі, тлумачыць заданне, праводзіць работу з фразеалагізмам, дапамагае зрабіць самаправерку (праз абмеркаванне сітуацый).

Дзейнасць вучняў: знаёмяцца з новым відам дзейнасці, вызначаюць значэнне фразеалагізма, рашаюць тэсты, робяць самаправерку.

 

Настаўнік: Малайцы, цудоўна выканалі заданне: выратавалі Калабка, прыдумалі і прадэманстравалі нам шчаслівы канец казкі! Гэта сведчыць аб тым, што пара прыступаць да наступнага этапу заняткаў – рашэнню тэстаў.     Уважліва прачытайце ўсе тры варыянты адказаў, выберыце правільны.

 

 Тэст

  1. Твой сябра або аднакласнік, у якога сёння баліць галава, звяртаецца да цябе з просьбай напісаць за яго дамашнюю работу.

Пры гэтым ты адкажаш:

а) “Абавязкова. Ты ж хворы!”

б) “Добра. Але толькі сёння я дапамагу табе.”

в) “Не. Гэта будзе паслуга мядзведзя!”

 

  1. Твая знаёмая старэнькая бабулька, сустрэўшы цябе на вуліцы і высветліўшы, што ты ідзеш у магазін, просіць купіць хлеба і ёй. Пры гэтым ты адкажаш:

а) “Калі ласка, мне не цяжка.”

б) “Калі ласка, але вы будзеце мне павінны.

в) “Не згодзен. Мама загадала мне нідзе не бавіцца!”

 

  1. Сястрычка заве цябе глядзець цікавы мультфільм, але ты яшчэ не паспеў зрабіць урокі. Пры гэтым ты адкажаш:

а) “Так, так. Ужо бягу”

б) “Не. Пакуль не зраблю ўрокі - не прыду.”

в) “Я згодзен! Мульцікі – цікавая справа!”

 

  1. Настаўніца даручае табе галоўную ролю ў спектаклі, што будзе паказаны на агульнашкольным свяце. Ты ведаеш, што цябе не будзе, бо хутка ваша сям’я паедзе ў санаторый. Пры гэтым ты адкажаш:

а) “Дзякую за давер, але не”.( І растлумачыш прычыну).

б) “Не згодзен! Я не люблю выступаць на сцэне.”

в) “Добра! Я самы лепшы артыст у класе.”

 

Настаўнік: Растлумачце, чаму вы выбралі менавіта гэты варыянт. Што не спадабалася вам у іншых варыянтах?

 

3       этап: вынікова-рэфлексіўны (працягласць – 5 хвілін)

 

  • Творчы вынікДрэва згоды” (працягласць – 3 хвіліны)

Задачы навучання: фарміраванне ўяўлення пра словы згоды як важнае моўнае ўтварэнне; вучыць тлумачыць прыказкі.

Дзейнасць настаўніка: тлумача заданне, чытае прыказкі, дапамагае разгадваць крыжаванку, праводзіць праверку.

Дзейнасць вучняў: падводзяць творчы вынік заняткаў – разгадваюць крыжаванку, тлумачаць прыказкі.

 

Настаўнік: Сябры, спадзяюся, што заняткі не пакінулі вас абыякавымі! А словы згоды, з якімі мы працавалі на занятках, сказаныя ласкава і тактоўна, прарастуць у вашых сэрцах любоўю і дабрынёй.

Перш чым сказаць слова згоды – падумайце. Не забываць аб гэтым вам дапаможа невялічкая крыжаванка “Дрэва згоды”. Я буду пачынаць прыказкі, а вы заканчваць іх.

 

 

р

о

З

у

м

 

 

Г

 

 

с

л

О

в

а

 

 

 

Д

 

 

 

А

 

 

  1. Людзей слухай, а май свой … (розум)
  2. І лечыць, і калечыць …(слова)

 

  • Рэфлексія (працягласць – 2 хвіліны)

Задачы навучання: асэнсаванне вучнямі асабістага ўзроўню ведаў па тэме заняткаў і неабходнасці працаваць па дадзенаму накірунку.

Дзейнасць настаўніка: праводзіць гутарку, дае славесную ацэнку працы вучняў на занятках, дапамагае вызначыць узровень ведаў на шкалах.

Дзейнасць вучняў: адказваюць на пытанні настаўніка, вызначаюць узровень ведаў на шкале.

Настаўнік: Сябры, мне прыемна, што кожны з вас разумее неабходнасць вывучэння слоў згоды.

-         Што было для вас самым цікавым?

-         Што ў вас атрымалася, а што не?

-         Ці задаволены вы вынікам сваёй працы?

-         Аб чым вы задумаліся?

-         Адзначце свае поспехі на шкале дасягненняў

 

Заняткі 15

Словы знаёмства, або Старых сяброў не забывай, а новых набывай.

Форма заняткаў: казка.

 

Мэта: Вучыць ужываць формулы знаёмства ў вуснай і пісьмовай мове.

Задачы:

vспрыяць засваенню формул знаёмства;

vсадзейнічаць развіццю ўмення правільна (тактоўна) ўжываць формулы знаёмства;

vсадзейнічаць творчаму развіццю вучняў.

 

Віды дзейнасці: індывідуальная, парная, групавая, франтальная.

 

Абсталяванне: камп’ютар, музычныя фанаграмы, плакат “Формулы знаёмства”, куфэрак з рэчамі, смайлікі настрою, каркі з “Колам знаёмстваў”, карткі для аднаўлення слоў знаёмства, выявы персанажаў.

 

 

Ход заняткаў

1 этап: арганізацыйна-матывацыйны (5 хвілін)

Арганізацыйны (1 хвіліна)

Задачы: настроіць вучняў на супрацоўніцтва.

Дзейнасць настаўніка: чытае верш- заклік.

Дзейнасць вучняў: уважліва слухаюць верш, настройваюцца на супрацоўніцтва.

Настаўнік:

Паслухайце, дзеткі, званок вас вітае!

У краіну ведаў усіх запрашае!

З вясёлай усмешкай, узяўшыся за рукі,

Разам увойдзем у храм навукі!

 

Матывацыйны (4 хвіліны)

Задачы навучання: пазнаваўча падрыхтаваць вучняў да працы на занятках, пазнаёміць іх з тэмай і мэтай заняткаў.

Дзейнасць настаўніка: праводзіць уступную гутарку, задае пытанні, уключае фанаграму, прадстаўляе госця.

Дзейнасць вучняў: удзельнічаюць у гутарцы, адказваюць на пытанні настаўніка, апладысментамі сустракаюць госця.

 

Настаўнік: Сябры, заняткі па тэме “Словы знаёмства” мне будзе дапамагаць весці вельмі цікавая госця. Пакуль што вы яе не бачыце, але яна з нецярпеннем чакае таго моманту, калі зможа працягнуць кожнаму з вас руку. Толькі існуе адна ўмова – для таго, каб госця магла апынуцца перад намі, трэба даказаць ёй нашу шчырасць. Я буду задаваць пытанні, а вы, калі ваш адказ сцвярджальны,падымаць руку.

-         Вы любіце чытаць кнігі?

-         Ваш любімы прадмет - беларускае красамоўства?

-         Вы ходзіце ў школу для таго, каб пабачыць сваіх сяброў?

-         Вам падабаецца размаўляць па-беларуску?

-         Вы любіце чытаць творы на беларускай мове?

-         Вам падабаецца знаёміцца з новымі людзьмі?

-         У вас ёсць сябры з дзіцячага садка?

-         Вы гатовы апладысментамі сустрэць госцю нашых заняткаў?

 

2 этап. Вывучэнне новага матэрыялу (працягласць – 35 хвілін)

 

v“Чарадзейны” (працягласць – 6 хвілін)

Задачы навучання: садзёйнічаць увядзенню слоў знаёмства ў актыўны слоунікавы запас вучняў.

Дзейнасць настаўніка: уключае фанаграму, прадстаўляе госця (загадзя падрыхтаваную вучаніцу), праз выступленне якой тлумачыцца важнасць слоў знаёмства, дапамагае правесці ўзаемаправерку.

Дзейнасць вучняў: апладысментамі сустракаюць госця, аднаўляюць формулы знаёмства, праводзяць узаемаправерку.

 

Фея: Усім прывітанне! Я вельмі рада сустрэчы са шчырымі і добрымі дзеткамі, якія добра размаўляюць па-беларуску, умеюць сябраваць і, галоўнае, любяць знаёміцца з новымі людзьмі!

-         А мяне вы пазналі?

-         Правільна - я Фея! Але Фей вельмі шмат на свеце. Таму, каб нас не блыталі, мы выбіраем для сябе яшчэ адно імя. Ёсць такое імя і ў мяне – я Фея Знаёмства.

Менавіта дзякуючы мне людзі знаёмяцца, наладжваюць адносіны і сябруюць! Я і вас хацела навучыць знаёміцца па-беларуску. Несла для вас карткі з формуламі знаёмства, толькі вось гора – трапілі на карткі кроплі вады, некаторыя словы і змыліся.

Хлопчыкі і дзяўчынкі, калі ласка, аднавіце словы на картках!

 

Давай ………………………………………..

Будзем……………………………………….

Мне хацелася б ……………………………..

Скажы, калі ласка, як ………………………

Мне будзе прыемна з ………………………

Хачу вас …………………………………….

Дазвольце з вамі……………………………

Дазвольце вас ………………………………

Пазнаёмцеся, калі………………………….

Я вельмі рад ……………………………….

 

v“Гасцёўня” (працягласць – 5 хвілін)

Задачы навучання: спрыяць навучанню правільна ўжываць формулы знаёмства ў адпаведнасць з абставінамі і асобамі да якіх звяртаюцца.

Дзейнасць настаўніка: тлумачыць заданне, дэманструе плакат “Формулы знаёмства” і выявы персанажаў.

Дзейнасць вучняў: слухаюць тлумачэнні настаўніка, падбіраюць формулы знаёмства, абгрунтоўваюць свой выбар.

Настаўнік: Заданне Феі Знаёмства выканана! Давайце зараз прадэманструем нашай госці наколькі правільна вы, у залежнасці ад таго з кім жадаеце пазнаёміцца, умееце падбіраць формулы знаёмства.

üПісьменніца (зямлячка) Раіса Баравікова

üКасманаўт Алег Навіцкі

üСпявачка Ксенія Сітнік

üБіятланістка Дар’я Домрачава

üЛітаратурны герой Вася Вясёлкін

üВыдатнік, вучань 11 класа …

üЛітаратурны герой Карлсан

Настаўнік: Будзем лічыць, што знаёмства прайшло на высокім узроўні!

Каму з новых знаёмых вы б хацелі задаць пытанне? Пра што або аб чым б вы ў іх запыталі?

 

v“Фізкультхвілінка” (працягласць – 3 хвіліны)

Задачы навучання: развучыць новую фізкультхвілінку, зняць эмацыянальнае напружанне.

Дзейнасць настаўніка: знаёміць з задачай, чытае верш, разам з Феяй Знаёмства дэманструе рухі.

Дзейнасць вучняў: паўтараюць словы фізкультхвілінкі і рухі за настаўнікам, стараюцца запомніць іх.

Настаўнік: Тэма сенняшніх заняткаў прысвечана знаёмству. Пазнаёмімся з новай фізкультхвілінкай! Станьце ў парах, тварам адзін да аднаго. Паўтарайце словы і рухі за намі з Феяй.

Настаўнік: Дазвольце з вамі пазнаёміцца. Працягвае насустрач рукі.

Фея: Станоўчы мой адказ! Падае рукі.

Настаўнік: Мне будзе вельмі прыемна! Паціскаюць адзін аднаму рукі.

Фея: І я рада бачыць вас! Бяруцца за рукі.

Настаўнік: Наперадзе нас шмат цікавага чакае. Разам падымаюць рукі ўверх.

Фея: Няхай сяброўства да нас завітае. Разам апускаюць рукі.

Настаўнік: Прыемна, што пачнецца сяброўства… Пляскаюць у далоні.

Фея: Са звычайнага, але шчырага знаёмства. Абдымаюцца.

 

v“Літаратурная старонка” (працягласць – 15 хвілін)

Задачы навучання: пазнаёміць з апавяданнем “Дамавічок Літарынка”.

Дзейнасць настаўніка: праводзіць уступную гутарку і гутарку па зместу казкі, тлумачыць важнасць знаёмстваў з добрымі і выхаванымі людзьмі.

Дзейнасць вучняў: удзельнічаюць у гутарцы, (загадзя падрыхтаваныя вучні) чытаюць казку, сочаць за прачытаным, адказваюць на пытанні па зместу казкі.

Настаўнік: Дарагія сябры, паважаная Фея Знаёмства, нашы заняткі, прысвечаныя словам знаёмства, працягваюцца. Зараз мы пазнаёмімся з адным цікавым героем і даведаемся пра яго прыгоды.

 

                                                     Казка

Вы, сябры, напэўна чулі, што ёсць дамы гасцінныя, а ёсць не вельмі, ёсць светлыя, а ёсць з якой-небудзь таямніцай…

А кожны ж ведае, што характар дома залежыць ад таго, які дамавік пасяліўся і жывае ў ім.

         Жыў-быў маленькі дамавічок. Ён быў добры, вясёлы і вельмі выхаваны. Ён ніколі не ездзіў па лесвічных пярылах, нават за абедам заўсёды сядзеў роўна і не качаўся на лаўцы. Усе знаёмыя дамавічкі сябравалі з ім і ласкава называлі яго Літарынкай, бо жыў наш дамавічок не дзе-небудзь, а ў школе.

  

     Калі школа поўнілася дзіцячымі галасамі, Літарынка хаваўся за батарэяй, што знаходзілася ў бібліятэцы. Тут ён чытаў казкі, разглядаў прыгожыя малюнкі.

А калі дзеткі адыходзілі да дому, а ў школе наступала цішыня, дамавічок выбіраўся са сваёй схованкі і адпраўляўся ў падарожжа.  

Спачатку ён заходзіў да сваіх знаёмых у жывы куток, дзе весела балбатаў з папугайчыкам, дзяліўся семечкамі з хамячком і карміў трусіка морквай.      

        Ідучы па школьных лесвіцах, Літарынка паўтараў табліцу множання, і калі выпадкова памыляўся, то не ленаваўся, а пачынаў табліцу з самага пачатку.    

     Любімым месцам ў школе, куды дамавічок Літарынка ніколі не забываўся заходзіць, была актавая зала. Тут у паветры яшчэ гучалі  мелодыі дзіцячых песенак. Трапляючы сюды, дамавічок уяўляў, што ён танчыць на казачным бале разам усімі жыхарамі Кветкавага горада.

       Зрабіўшы некалькі танцавальных рухаў, Літарынкаадпраўляўся далей.

Ісці каля настаўніцкай ён   стараўся вельмі ціхенька, бо дакладна ведаў, што сюды на перапынках прыходзяць настаўнікі, а яны больш усё на свеце любяць   парадак і цішыню.

     І, падабраўшы ў калідоры мяч, што забыліся хлопчыкі з 5 «Б» класа, Літарынка накіроўваўся ў спартыўную залу. Ён любіў бываць у гэтым прыгожым і прасторным памяшканні, дзе на сцяне быў намаляваны   алімпійскі мішка.   Кінуўшы мішку мяч, Літарынка здіўляўся: «Чаму ён   не жадае з ім пагуляць?!»

   Аднойчы,апынуўшыся ў спартыўнай зале Дамавічок убачыў, што у кутку за спартыўнымі матамі, спіць першакласнік Мікітка.

   Літарынка, як і ўсе дамавічкі, быў крышку чараўніком. Як толькі ён убачыў хлопчыка, адразу зразумеў, што здарылася. Хлопчык пакрыўдзіўся на сваю маму, якая не дазваляла яму доўга гуляць за камп’ютарам і вырашыў крыху напужаць яе. Ён не пайшоў дамоў, схаваўся ў школе і не заўважыў, як заснуў.

        Літарынка правёў рукой над галавой хлопчыка і той зразумеў, што зрабіў дрэнна.

        Малыш прачнуўся. Яму было сорамна за свой учынак,і ён вырашыў адразу бегчы дамоў. Але ўжо было позна, а Мікітка баяўся цемры.

Тут у спартыўную залу ўвайшла стораж – цётка Люба. Убачыўшы хлопчыка, яна спачатку хацела пасварыцца на яго, але , зірнуўшы на мокры ад слёз твар, усё зразумела і хуценька патэлефанавала маме Мікіткі.

   Мама прыбегла ў школу. Яна ўсё зразумела і не стала ругаць хлопчыка.

Мікітка прытуліўся да мамы і вырашыў, што больш ніколі не прымусіць яе хвалявацца.

Узяўшыся за рукі, мама і сын выйшлі са школы. На ганку іх праважала цётка Люба.

І зноў усе былі шчаслівыя. Маці і сын – таму, што ім добра разам, цётка Люба таму, што зрабіла добрую справу, а дамавічок Літарынка таму, што ў яго доме-школе зноў усё ў парадку.

 

-         З якім казачным персанажам вы пазнаёміліся?

-         Дзе жыў дамавічок Літарынка?

-         Якім ён быў па характары?

-         Чаму дамавічка называлі - Літарынка?

-         Чым дамавічок любіў займацца?

-         Куды ён любіў заходзіць?

-         Каго ўбачыў дамавічок Літарынка ў спартыўнай зале?

-         Як тут апынуўся Мікітка?

-         Што зрабіў дамавічок, каб хлопчык зразумеў сваю памылку?

-         Хто дапамог хлопчыку сустрэцца з мамай?

-         Чым закончылася казка?

-         Чаму вас навучыла гэта казка?

-         Ці хацелі б вы бліжэй пазнаёміцца з дамавічком Літарынкай?

-         Якія словы вы б падабралі для знаёмства з Літарынкай?

-         Намалюйце словамі партрэт дамавічка?

-         Дайце назву казцы.

 

v“Новых сяброў набывай, але старых не забывай” (працягласць – 5 хвілін)

           Задачы навучання: садзейнічаць развіццю жадання чытаць кнігі;

спрыяць развіццю ўважлівасці і назіральнасці.

       Дзейнасць настаўніка: тлумачыць заданне, дэманструе рэчы з куфэрка.

Дзейнасць вучняў: знаёмяцца з заданнем, называюць літаратурных герояў, каму належаць прадэманстрыраваныя рэчы.

Настаўнік:   Сябры, сёння на занятках мы пазнаёміліся з цікавымі і добрымі героямі: Феяй Знаёмства,   дамавічком Літарынкай. Я б хацела, каб і вы былі такімі ж уважлівымі, выхаванымі, разумнымі і добрымі.

А яшчэ, каб вы былі вернымі сваім старым сябрам і ніколі не забывалі іх.

 

Давайце ўспомнім нашых старых сяброў-літаратурных гурояў. Дапаможа нам іх успомніць чароўны куфэрак, з якога я буду даставаць рэчы. А вы будзеце ўзгадваць, якому літаратурнаму герою яны належаць.

  • Малаточак (“Вавёрчына гора” вавёрачка)
  • Мачалка (“Майдадыр”)
  • Гарошына (“Прынцэса на гарошыне” каралева)
  • Яечка (“Курачка - раба” дзед і баба)
  • Азбука (“Бураціна”)
  • Іголка (“Кашчэй Бессмяротны”)
  • Люстэрка (“Казка аб мебтвай царэўне і семярых волатах” Царыца)
  • Кошык з падснежнікамі (“12 месяцаў” Падчарыца)
  • Шкарлупка грэцкага арэха (“Дзюймовачка”)
  • Акуляры (“Доктар Айбаліт”)
  • Яблык (“Залатая яблынька” Добрая дзяўчына)
  • Чырвоны капялюшык (“Чырвоны капялюшык”)

 

2       этап: вынікова-рэфлексіўны (працягласць – 6 хвілін)

  • Творчы вынік (3 хвіліны)

Задачы навучання: садзейнічаць навучанню тлумачыць прыказкі; выхоўваць адказнасць за свае паводзіны.

Дзейнасць настаўніка: праводзіць гутарку, тлумачыць заданне, пры неабходнасці дапамагае ў выкананні.

Дзейнасць вучняў: выконваюць заданне “Кола знаёмстваў” – састаўляюць і тлумачаць прыказку.

Настаўнік: Малайцы, цудоўна справіліся з заданнем! Пара падвесці вынікі нашых заняткаў. Дапаможа нам у гэтым “Кола знаёмстваў”. Прачытайце зашыфраваную прыказку.

 

  • Рэфлексія ( 3 хвіліны)

Задачы навучання: садзейнічаць асэнсаванню вучнямі асабістага ўзроўню ведаў па тэме.

Дзейнасць настаўніка: раздае карткі, задае пытанні, дэманструе смайлікі настрою (для ўзора), чытае верш.

Дзейнасць вучняў:самастойна чытаюць і адказваюць на пытанні, малююць смайлікі настрою.

Настаўнік: Надышоў час нашай госці – Феі Знаёмстваў, адпраўляцца да іншых дзетак. На развітанне яна просіць вас – сваіх новых сяброў-знаёмых, адказаць на некалькі пытанняў.

-         Навошта вывучаць словы знаёмства?

-         Якія формулы знаёмства ў вас самыя любімыя (найбольш ужываемыя)?

-         Якія формулы знаёмства вы будзеце выкарыстоўваць у адносінах да старэйшых (аднагодкаў)?

-         Намалюйце смайлікі, які адпавядаюць настрою, з якім вы працавалі на занятках.

Настаўнік:

Звініць званок, рабяткі,

Закончылісь заняткі,

Што словам знаёмства прысвячаліся.

Дзякуй. Заняткі атрымаліся!

А зараз гавару, дарэчы,

Да наступнай сустрэчы!

 

 

 

 

 

 

Усяго 36 слоў. З імі патрэтна напісаць вершы (пажадана па 4 радкі). Тое, што надрукавана іншым шрыфтам, можна не чытаць.


  1. Подпіс ў дзённіку побач з адзнакай .

За плённую працу стаў ён падзякай.

У вучня ад шчасця на твары ўсмешка іскрыцца.

Будзе і далей ён старанна вучыцца!

 

  1. Цвёрды характар мае хлапчук -

Чыйсьці сынок, і ўнук, і сябрук.

Слова сваё ён заўсёды трымае,

За гэта народ яго паважае!

 

  1. - Воблака, воблачка, аблачынка! -

ціха, ласкава просіць дяўчынка.

- Дождж нам грыбны прынясі, палі лес ля ракі,

Хай за грыбамі бягуць грыбнікі!

 

  1. Выйграць можна і мільён

У “Поле цудаў”. Толькі ён

Тады на радасць будзе,

Калі прынясе карысць людзям!

 

  1. Бульён у талерцы стыне

Смачны і духмяны.

Калі яго з’ясі,

То будзеш здаровы і румяны.

 

  1. Зімародак запрашаў кошку ў госці.

Абяцаў пакінуць ёй ад рыбкі ўсе косці.

 

 

  1. Прыдумаў хтосьці рыбны дзень у чацвер.

І з таго часу вер не вер

Пільнуюць у гэты дзень усе рыбакі

Ля рэчак, мораў паплаўкі.

 

  1. Сад сабраўся адцвітаць,

Стаў пялёсткі ён губляць,

Каб у верасні чароўным,

Пачаставаць нас яблыкам каштоўным!

 

  1. Побач з дамам і наводдаль у садзе,

Каб край наш ніколі не быў у заняпадзе,

Пасадзім ляўкоі, півоні і ружы,

Каб быў край прыгожы, шчаслівы і дужы.

 

  1. Камні-самацветы разляцеліся па свету,

Калі Богі так плясалі, што каралі разарвалі!

Яшма, малахіт, гранат,

І бурштын, і агат…

Зараз людзі іх збіраюць.

Жыццё імі аздабляюць!

 

  1. Цвісці ўсяму свая пара.

Май – то  для бэзу ў ручая,

А верасень – для верасоў

                       пад шум сумуючых лясоў.

Для чалавека час цвісці, калі з усмешкай па жыцці,

Насустрач сонцу ён ідзе,

Насуперак гору і бядзе.

 

  1. Вастрыё    вушку сказала:

-          Я ад рання працавала: усё калола, вышывала!

Ты ж адно – нітку цягала.

Вушка ўсміхнулась горка:

-          Толькі ж разам мы іголка.

 

  1. Сардэчны мой сябра заўсёды са мной.

За праўду стаіць ён нібыта герой.

Не кіне мяне ён у горы-бядзе

І нават у малым не падвядзе!

 

  1. 15. Рыхтуюся пайсці ў тэатр

І паглядзець спектакль пра прыгоды,

Каб потым з-за такой нагоды,

Змог усім сябрам сказаць:

-          Спектакль, проста, клас!

Трэба ў тэатры пабываць яшчэ не раз!

 

  1. Рукзак на плячах з рэчамі адпаведнымі,

Бо ў школу ідзе вучань за ведамі.

Ужо хутка пакліча вясёлы званок

На самы цікавы ў жыцці ўрок!

 

  1. Месяц за месяцам. І так кожны год!

Ніводзін не мкнецца з іх напярод.

Сочыць пільна за тым каляндар -

Месяцаў, тыдняў і дзён уладар!

 

  1. Надвор’е любіць свой характар паказаць:

То дождж ільецца, а то сонейка засвеціць.

І ідучы на вуліцу гуляць,

Вы захапіце парасоны, дзеці!

 

  1. Заўжды ківаем на кагосьці,

Калі віны ў нас багата.

Кажам: “Забыў, ты ўжо прабач.

Не я, а памяць вінавата”!

 

  1. Секунда – імгненне, што хутка ляціць.

Секунда, бы вецер, яго не злавіць.

Секунда мінуты, гадзіны складае.

Як часта секунды нам не хапае!

 

  1. Нячутка, бо ў мяккіх тапках ,

Сон ноччу ходзіць па кватэрах, хатках

І казкі баіць для ўсіх нячутка,

Каб Машы, Пеці і Вані заснулі хутка.

 

  1. Аб’язджаць прыемна нам

Па гаям і па лясам,

Дзе яшчэ ў летні час,

Наш руплівы трэці клас,

Каб зімой не галадалі птушкі,

Развесіў на дрэвах кармушкі.

 

  1. Дэлегацыя ад класа.

Дэлегацыя на сход,

Дзе ўсе пытанні школы

Вырашае сам народ.

 

  1. Калектыў – група людзей, што маюць агульную мэту.

Напрыклад - разам вучыцца, ці аб’ехаць паўсвету.

Калектыў без павагі не існуе,

Бо кожны ў ім лепшае атрымоўвае і лепшае аддае!

 

  1. Трэба дзьмуць на дзьмухавец,

Каб наўкол - з канца ў канец

Разляцеліся па зямлі      

                             сонейкі.

І зацвілі!

 

  1. Поле быццам акіян.

Камбайнёр, як капітан.

На штурвал лягла рука,

Хлеб сажне да каласка!

 

  1. Рэспубліка родная Беларусь,

Тваімі прасторамі я ганаруся!

І рэкі, і пушчы, і шум гарадоў,

Прыміце павагу маю і любоў!

 

  1.  Знаёмцеся – Бібліятэка.

Тут кнігі вучаць чалавека.

А той, хто разумныя кнігі гартае,

Сакрэты навукі ўсе пазнае!

 

  1. Схільнасць да мовы ёсць у паэта,

Бачыць прыгожае ўсюды мастак.

Ведай - калі не раскрыеш ты сам у сабе схільнасць,

То і жыццё тваё пройдзе неяк не так!

 

  1. Сонца ласкавае – ранні наш госць

Промнем разбудзіць, калі заспаў хтосьці.

Месячык позні – наадварот

Усім калыханкі пяе з года ў год.

 

  1. 1, 2, 3, 4, 5 будзем разам маляваць

Для настаўніцы букет,

Толькі ёсць адзін сакрэт:

Яркім колерам малюем кветкі,

А цьмяны – для рамы. Запомніце, дзеткі!

 

 

  1. Хадзьба бывае гордай,

Упэўненай і цвёрдай,

І лёгкай, і імклівай,

І дружнай, і шчаслівай!

 

  1. Загараць , гуляць, купацца,

На імхах у бару куляцца,

Марыць к зоркам паляцець,

Фільм цікавы паглядзець

З асалодай улетку любяць усе дзеткі.

 

  1. Просьба ёсць да вас усіх, дзеткі,

Словы мовы нібы кветкі.

Іх шануйце, беражыце,

Мову родную вучыце!

 

  1. Сувязь мабільная ўсіх адшукае.

Не хвалявацца дапамагае.

Але галоўная сувязь не гэта-

Сэрцам матулі планета сагрэта!

 

  1. Фламастар сіні ў мяне згубіўся,

Напэўна, дзесьці закаціўся.

Цяпер у мора і ракі

Зялёныя і хвалі, і беражкі.

 

                                                                   (Любоўная лірыка)_

 

Праз шчыліну, між стаўнямі прабіўшысь,

Праменьчык сонечны казыча нос і вочы,

Нібыта небарака сказць хоча,

Што ўжо пара ўставаць,

Што раніца прыйшла.

 

А я баюсь паварушыцца,

Праменьчыку кажу : “Чакай!”

Бо на руцэ ў мяне спіць сонца

І не пара яму за небакрай!!

 

 А мы з табой – Адам і Ева.

І я была ў цябе першай.

І ты ў мяне адзін – адзіны.

Хай дні праходзяць як гадзіны.

У Эдэме яблыкі зрываем –

Свой час каханнем адзначаем.

 

Хай нам з табой ужо не 20,

я не саромлюся прызнацца –

Кахаю моцна – усёй душой-

Я ўся твая..

Ты толькі мой…

 

Ты чуёш – цікае гадзіннік!

Ён лічыць раніцы імгненні,

а ты ўвагі не звяртаеш

і мажаш чарны хлеб варэннем.

 

 Ужо спяшацца час на працу –

Хвіліна – і пачнём сварыцца,

але ўсмешкай твар іскрыцца

І пацалунак твой з натхненнем!

 

4

 

Пад музыку,

што так спакойна льецца,

з пад тонкіх пальцаў, напаўняючы пакой,

мая душа, праз горы,

к табе рвецца,

забыўшы сон і радасць і спакой…

 

 Зноў дождж за вокнамі

маркотны і лагодны.

Ён нешта шапаціць –

паслухаць толькі трэба.

Дык можа мне звярнуцца да яго і неба

і папрасіць у край далёкі родны

тры словы, што заўжды я паўтараю

Табе аднесці, каб жа ведаў,

што я сумую: “Я цябе кахаю!”,

 

 Ужо ноч на двары.

Вельмі ціха за вокнамі.

Ціха…

Мне не спіцца да самай зары.

На душы маёй ліха.

Думы поўняць душу маю шэрай імглой.

І, здаецца, што шчасце, нібыта,

зачыніла ўсе дзьверы і вокны за мной

Не пакінуўшы шанцу.

Нібыта,

Свой ліміт я шчарпала да самага дна.

Застаецца мне толькі надзея адна…

 

У дзяўчынкі спыталі:

“Што значыць каханне?”

                                     - Каханне - гэта ўсмешкі

                                       І гэта прызнанні,

                                  гэта сустрэчы і раставанні.

 

У дзяўчыны спыталі:
” Што значыць каханне?“

- Каханне – гэта спатканні,

гэта гулянне да самага рання

і ў вішнёвым садку мілаванне.

 

У жанчыны спыталі:

“Што значыць каханне?”

-         Каханне – гэта дзіцяці чаканне,

                                     гэта размовы да самага рання,

                                   гэта надзеі, выпрабаванні.

 

У бабулі спыталі:
” Што значыць каханне?“

-Каханне – жывое насупраць дыханне

Без пацалункаў

І без прызнання…

 

 Мне так хацелась быць падобнай на паэта,

пабыўшы за мяжой і наглядзеўшысь света,

свой скласці верш на пушкінскі падобны,

дзеб загулі мажорныя акорды!

 

І вось, пабыўшы за мяжой,

скажу, сябры, вам шчыра –

усё прыгожа там,

ды сэрдцу ўсё няміла…

Дляcэрца ўсё тут быццам кара.

Вярнулася дамоў –

Не здзейснілася мара.

 

Чакаю званка…

Чакаю!

І думкі ў чорную зграю

збіраюцца над галавою,

як быццам бы ты не са мною.

 

Чакаю званка…

Чакаю!

І сэрдца ў грудзях замірае,

як быццам яго хто карае

за тое, што моцна кахае.

 

 Ты спишь, калачиком свернувшись

И положивши руку под щеку.

Не знаю, сколько дней счастливых

на бабьем выпало моём веку.

 Пускай их встретиться как можно больше

и длятся пусть они как можно дольше!!

 

 Дыханьем касаясь фотографий –

единственных приветиков из дома,

не верю я в законы географий,

хотя они для каждого знакомы.

И говорить не нужно громких фраз,

Лишь только я в глаза твои взгляну,

Услышу через 1000 вёрст «люблю»

и в океане счастья утону!

 

12.

 Цок, цок, цок….

Цокаюць абцасікі па тратуару.

Не глядзі так, мой любы, услед,

То табе не да твару.

 

 Злуешся ты:

-Салёная зацірка, мне здаецца!

А ў мяне ад шчасця сэрца з грудзей рвецца!

Бо ведаю, хто ў стравах соль шукае,

Той моцна, шчыра і ўсёй душой кахае!

 

 Пейзаж невядомага мастака:

Луг, бярозка і рака…

Вісіць ў маім пакоі.

       А я мару, каб завіталі сюды двое – Яна і Ён…

 Гляджу на пейзаж і сумую.

Заўтра куплю пэнздлік, фарбы

І пейзаж дамалюю.

 

 Рамонт ў кватэры робім

І ўсё ідзе не так:

Не клеюцца шпалеры, пасунуўся вушак…

 -         Сто раз табе казала, суседа пазаві!

-         Калі ён табе трэба, ідзі к яму і жыві!

-         Ты што!? Ён мне не трэба і мне не па душы,

   бо ведаеш, каханы, Рай з мілым і ў шалашы!

 

Закаханым

- Ты вінавата ва ўсім!

- Ну не. Ты болей вінавіты!

- Ах так, тады бывай.

Я не прыду сёння да хаты!

- Ну і бывай, бывай, бывай.

Сто год цябе бачыць хацела!

 Ён выйшаў, грымнуўшы дзьвярмі,

Ды так, што шыба зазвінела.

 І цішыня.

І ў скронях боль.

Навошта крыўдзіла балюча?

Усё, што будзе без яго,

У адно імгненне надакуча.

 Хутчэй за ім

“Даруй” сказаць,

Сказаць, што выйшла ўсё неспадзявана

І што, нават праз сотню год,

У яго я буду закахана!

 І, як была – без паліто,

На вуліцу ў мароз і сцюжу…

А за дзьвярамі стаіць ён.

Трымае падарунак – ружу.

 І прытуліўшысь да грудзей,

Забыўшы крыўды і нястачы,

Яны лічылі, што няма

Шчаслівей іх людзей, няйначай!

 

Пажаданне сябру

 

У цесным коле сяброўскім і родным,

што сабралася ў хаце,

гучалі жаданні шчырыя:

радасці, шчасця, здароўя, багацця.

 

А я пажадаю любові!

Бязмежнай, як неба над намі,

дзе ў танцы вясельным сутракаюцца

буслянкі з сваімі бусламі.

 

А я пажадаю любові!

Чыстай, як струмень з крыніцы,

каб колькі з яго не піў бы,

а ўсё не мог напіцца.

 Глубокай, як сіняе мора.

каб у ёй утапіць ты змог бы

і сум, і вялікае гора.

 А я пажадаю любові!

Маленькай, як сэрдца,

што толькі побач з каханым,

трапеча, жыве і б’ецца.

 

Зноў і зноў…

 

Калі ноч ахінае Зямлю цішынёй

і гартае над намі часопісы сноў,

патанаю ў абдымках тваіх,

у паху тваіх валасоў.

Зноў і зноў,

Зноў і зноў…

 

Колькі часу адмерана нам на Зямлі?

Жвір халодны засыпе астылую кроў…

І на Зорным шляху

я назначу спатканне з табой.

Зноў і зноў,

Зноў і зноў…

 

 

Чытаю на пыльнай вітрыне аб’яву:

“Усё, што толькі душа пажадае!”

 

Здзівіўшысь: “ Няўжо так на свеце бывае?”

Хачу паглядзець,

Што народ набывае.

 

Самаж прадаўцу я такі наказ дам:

Узважыць усмешак шчаслівых 100 грам,

Здароўя, кахання - каб толькі панесці

І добрых навін грам прыкладна 200,

Творчых натхненняў,

добрай работы,

Клёву цудоўнага па суботах,

Дзяцей паслухмяных,

Спакою для мамы…

 

Ах, як мне шкада, што зачынена брама.

 

 

Нібыта кот

Кіпіць, “мурлыча” чайнік на пячы.

Хутчэй здымай!

Бо раззлаваўшысь,

Можа балюча апячы.

 

 

26 ліпеня

 

Так пахне белай канюшынай,

Чаборам лекавым,

Салодкаю малінай

І салавей, што пасяліўся у бэзе,

З усімі дзеліцца шчасліваю навінай.

 

Па небе хмаркі носяць дожджык з громам,

Шукаюць,

Што паліць больш трэба,

А каб халодна не было каханым,

Коўдрай з вясёлкі

Закрываюць неба.

 

Да той вясёлкі

Любы, родны хлопчык

Цягне далоні, весела смяецца.

Я ж мару так:

Хай ліпень 26

на тыдзень цэлы з намі застаецца!

 

 

Свайму земляку – народнаму мастаку Беларусі

Віктару Альшэўскаму прысвячаю

 

Пэнздлікам чароўным асвяціўшы палотны.

Вы зрабілі так,

Што свет маркотны

Стаў прыгожы і шчаслівы без межы

І ўбачылі ўсе “Фрагменты Вавілонскай вежы”.

 А ў тых фрагментах,

Нібы з будучага прывет,

Атрымалі мы “Для Бялынічаў канверт”.

 А “Таямніцу старых дзвярэй ” пазнаўшы,

Праз “Геаметрыю піраміды”

Раскрылі Вы вочы, мастак,

На далі,

І на “Старонак Мінска гісторыі віды”.

 Шчыра скажу:

Лепш карцін нам не знайсці,

Бо пачынаюць яны “Рух свядомасці”.

 

 

Сшытак ружовы

Ў маленькую клетку

Ляжыць на стале і сакрэтаў чакае.

Кожны, каму ёсць 16

Сшытак ружовы сабе набывае.

 

 

Рэшта

 

Нібы рэшта ад кахання-

Пацалунак у развітанне.

Такі крыўдны і пякучы,

Сэрца раніць што балюча…

 

Не! Не трэба такой рэшты!

Захаваю ў сэрцы нешта,

Што ў сцюжу сагравае,

Успаміны навявае

Пра сустрэчы і спатканні,

Пра размовы аж да рання,

Пра наш першы пацалунак…

Яшчэ багаты мой рахунак!

 

Калі табе крыўдна

 Калі табе крыўдна,

                             балюча,

                                               ці сумна,

калі не атрымліваецца, што задумана,

калі на душу, быццам, легла віна…

 Ты добрую справу зрабі!

І яна

Асвеціць ўвесь свет нясгасальным цяплом,

Сяброў галасамі напоўніць твой дом,

Сумотныя хмары на небе разгоніць,

Жывою вадою ўсе раны загоіць…

 І крыўда тады пройдзе сама,

Бо за дабрыню лепшых лекаў няма!

 

 Спадчына

 

Ікона Бялыніцкай Божай Маці…

 

Бачу яе яшчэ ў бабчынай хаце,

У куце чырвоным.

За ручным карункам.

Было тады для мяне падарункам,

Калі бабуля,

Схіліўшысь у паклоне,

Скажа: “Унучка, цябе абароне

Наша заступніца – Божая ласка.

Толькі і ты будзь, калі ласка,

Добрай, руплівай

І не жадай дужа многа.

У гэтым і ёсць ласка Бога”.

 Час праляцеў,

І ужо ля парога,

Маці мая мяне ў свет праважала

І непарушны наказ так давала:

 “Бачыш, дачушка, позірк Святыні?

І ён цябе ў жыцці не пакіне.

Будзе з табой ён і ў радасць,

І ў гора.

 З ім жа па моцы жыццёвае мора

Будзе заўжды для цябе.

Эх, дзіцятка,

Хай абароніць цябе Бога Матка,

Хай супакоіць жыццёвыя плыні.

Толькі і ты ведаць добра павінна,

Калі табе крыўдна,

                             балюча,

                                               ці сумна,

калі не атрымліваецца, што задумана,

калі на душу, быццам, легла віна…

Ты добрую справу зрабі!

                                 І яна

                 Асвеціць ўвесь свет нясгасальным цяплом,

Сяброў галасамі напоўніць твой дом,

Сумотныя хмары на небе разгоніць,

Жывою вадою ўсе раны загоіць…

І крыўда тады пройдзе сама,

За дабрыню ж лепшых лекаў няма!

Гаворыць аб гэтым сама Маці Бога,

Ну і яшчэ – не жадай дужа многа.

Так ужо здараецца,

што зямнога

Шляху адмерана па рознаму нам.

І я наказ такі сынам дам:

“Будзьце разумнымі,

Добрымі будзьце,

Толькі пра тых яшчэ не забудзьце

Каму нялёгка ў жыцці прыйшлося,

Слязамі ўмыцца каму давялося,

Справу сваю, што абралі, любіце,

Чыстае сэрца сваё зберажыце,

Шчырымі будзьце,

не жадайце замнога.

У гэтым і ёсць ласка Бога.”

Ікона Бялыніцкай Божай Маці

Жыве (пакуль) у маёй хаце…

 

 

Восенню толькі такое бывае:

Золата тожны лісток набывае,

У кроплях вадзіцы

Чыстай празрыстай,

Сонейка свеціць усмешкай іскрыстай,

Астры на клумбах

Падобныя зоркам,

Сена стагі,

Што зубры,

За пагоркам,

Пахам грыбным

У носе казыча,

Кожны багаты,

Што хочаш, пазыча!

 

 

На спінінг шчупака ў Друці злавіўшы,

Яму на вуха мары прашапчу:

Я мару, каб на моры была дача

І брыліянт на палец я хачу.

 

Яшчэ я мару пра крутую “тачку”

І ў кішэні грошы каб былі.

Мару ў круіз. Ды не, не па Еўропе.

А ехаць, дык вакол Зямлі!

 

І мару я, каб уся мая работа

Спраўлялася сама, я ж, у гэты час,

Сядзеў бы ў садку, нібы Ракфеллер,

Еў марцыпаны і піў лідскі квас.

 

Шчыра я мару, каб заўсёды было лета,

Ну, ці хаця б была вясна,

А каля дома быў цянёк лагодны,

Бо за ноч вырасла б сасна.

 

Пералічыў ўсё. Сто адна мара.

Ну, а калі не здзейсніцца яна,

Жонцы скажу, хай шчупака таго зажарыць.

Відна, у няўдачах ёсць яго віна!

 

 

 

Што бачыш ты,

Калі заплюшчыш вочы,

Калі пад коўдрай цёплай летняй ночы,

Спакусіўшысь на асалоду сну,

Не аддаешся ў палон яму?

 

Мо бачыш зоркі прад сабою,

Так блізка – дакранісь толькі рукою,

Далоняй правядзі з бакоў,

Выцершы з іх сляды вявоў.

 

А можа бачыш сябе ў садзе,

Дзе ў згодзе, у любві і ў ладзе,

Пад яблыняй, што ў кветках патанае,

Каханы цябе сустракае…

 Што бачыш ты,

Калі заплюшчыш вочы?

 Сакрэт схавае павек цень.

 Не буду я шукаць адказу,

Бо ноч, усё роўна, зменяць ранне і дзень.

 

 

Давай не будзем крыўдзіцца з табой

На цішыню, што не дае заснуць,

На зоркі, што ў ранні не гараць

І на снягі, вясной што растаюць.

 

Давай не будзем крыўдзіцца з табой

На кожны дзень, што не прынёс сустрэч,

На птушак, што нам песні не пяюць

І на нервовае дрыжанне плеч.

 

Давай не будзем крыўдзіцца з табой.

Давай даруем усё і ўсім.

Можа за гэта,

хто-небудзь і нам

Даруе што-небудзь самім.

 

 

Пражыўшы шмат год,

Абыйшоўшы паўсвета

І зведаўшы ўсё, што магчыма, ў жыцці,

Хачу каб ты ведаў:

Каханне – планета.

І лепш за яе ў галлактыцы нам не знайсці!

 

 

Збіраючы валошкі ля ракі,

Сплятаеш з іх прыгожыя вянкі,

А потым,

Усе вянкі, ды хвалям у палон,

І марыш, каб  іх збавіў  толькі ён…

 

Паслухай, можа і такое здацца,

Ды можа ў каханні лепш самой прызнацца?

 

 

Не! Не забудзем мы ніколі той сустрэчы.

Усе словы, што казалі - недарэчы.

І недарэчы, нават, ласкі там былі.

Бо мы з табой тады каханне набылі!

 

 

Эпіграмы

(Пашкоўскаму М.І.)

У загадчыка РАНА

быццам і галава адна,

але спраў рашае ён

больш за сто –

амаль мільён!

 

(Бухгалтэрыі)

Разрываем тэлефон:

“Грошы дай, давай мільён!”

Дзе ж зайца таго злавіць?

Ён – драўляны

у банку спіць!

 

(Круглікавай М. А.)

Калі ты трапіў у бальніцу,

Ці не экскурсію ў сталіцу,

Калі бухгалтэр забыў закон

І з цябе вылічыў мільён,

то звяртайся ў прафком.

Дапаможа толькі ён!

 

(Міхальцову   )

Як прывезці ў школу дровы,

Ц і кацёл на кухню новы,

мэблю, веннікі, анучы

і фіранкі, і падручнік,

ці яшчэ які заказ –

-         Міхальцоў дае указ!

 

(Настаўніку)

І дзень, і ноч

усё кнігі ты чытаеш.

Ніколі і нідзе ты не бываеш.

Вучыш урокі,

быццам далі табе “срок”,

а ўсё не вывучыш іх “зубок”.

 

(Вершы для дзяцей)

Айбаюся

 

У нашым класе, дзеткі, мусіць,

завялася Айбаюся!

Не дае яна вучыцца

                 і гуляць,

                           і весяліцца.

Толькі вуча ўсіх пужацца

і ўсяго-усяго баяцца.

 

 

Дзень свой школьнікі спачатку

пачынаюць фіззарадкай.

Толькі наша Айбаюся

Чуеш, стогне:

-         Павалюся, калі буду прысядаць,

ды рукі ўгору падымаць.

 

Паліваць дзяжурным кветкі

Трэба ў школе кожны дзень.

Гэта робяць усе дзеткі.

Айбаюся толькі не.

Яна кажа:

-         Намачуся, калі буду паліваць.

Лепш бабулю прывяду я

Тыя кветкі даглядаць.

 

На ўроку малявання

даў настаўнік усім заданне-

рана-раненька ўстаць,

каб усход намаляваць.

Толькі наша Айбаюся,

чуеш стогне:

-         Прастужуся, калі буду маляваць,

Як яшчэ ўсе дзеці спяць.

 

Рашаць прыклады, задачы

любяць вучні ўсе ў класе.

Толькі наша Айбаюся, чуеш стогне:

 

-         Ой! Рашаць не буду,

Лепш сшытак дома забуду.

 

Выганяйце, дзткі, з класа

Айбаюсю назаўжды,

каб яна не нарабіла

шмат яшчэ якой бяды,

каб вучыліся вы смела

чытаць, пісаць, лічыць, спяваць,

к аб кожны атрымаць стараўся

па ўсіх прадметах толькі “5”

 

 

 

                             Нябачная вайная

 

Аднойчы дзядуля ўнуку сказаў,

каб той у дарогу партфель свой сабраў.

-         Адправімся мы да касцёла з табой,

каб успомніць усіх, хто забіты “нябачнай вайной”.

 

-         Што хочаш, дзядуля, ты гэтым сказаць?

Гадоў 60 стрэлаў злых не чуваць.

 

Дзядуля, уздыхнуўшы, унука абняў,

прысеўшы на прызбе, аповед пачаў…

 

-         Быў месяц красавік – вясёлы і пышны.

Птушкі спявалі,

цвілі ў садзе вішні,

а людзі не ведалі, праўды не зналі,

што мужна пажарнікі ўжо бой прымалі

у далёкім Чарнобылі, быццам салдаты,

 

і радыяцыя –

                 вораг пракляты.

 

Сваімі грудзямі рэактар закрылі,

каб менш падымалася чорнае пылі.

 

Але не змаглі, не сумелі адразу

закрыць шлях-дарогу праклятай заразе.

І разляцеліся цэзій і стронцый

па роднай любімай нашай старонцы.

 

Яны, быццам ворагі нашай зямлі,

пакрылі лясы

                 і лугі,

                             і палі.

І, нават па дзецях, што мірна гуляюць,

нябачна, ды трапна страляюць,

                                            страляюць,

                                                        страляюць…

 

Вось бачыш

                 у дзяўчынкі патухшыя вочы.

Яна не танцуе,

                 яна не рагоча.

 

Сумуе,

 

               хварэе заўсёды яна.

“Нябачнай вайны”, то, канечна, віна.

 

А там за ракой,

Дзе зялёны быў бор,

таксама прамчаўся “ваенны віхор”.

І дрэвы, што ў вечным пакоі паснулі,

згубілі-забілі нябачныя кулі.

 

Унук усё выслухаў сціпла і ціха:

-Дядуля, скажы

                       – пераможам мы ліха?

 

Дзядуля задумаўся, доўга маўчаў,

А потым адказ такі ўнуку даў:

- Адны мы не зможам сказаць слова “не”

 

 

                             праклятай

                                           нябачнай

                                                        маўклівай вайне,

а вось калі разам, разам з усімі

яе - праклятую –

           здолім, асілім!

 

 

Наша мова

 

Светлым сонечным ранкам,

засцяліўшы на стол абрус адмысловы,

сядзем дзеткі мае на лаву

І пачнём размову пра мову.

 

Наша мова, бы папараць кветка.

Прыгажэй няма яе ў свеце.

А была з намі мова, дзеткі,

І ў святы, і ў ліхалецці.

 

Ганарыцца павінны мы мовай,

што не раз была ў аковах,

што таптанай была і бітай,

але выжыла ў цяжкіх бітвах.

 

Адраджалася ў паданнях,

у легендах,

у казках,

у вітаннях,

а яшчэ ў матчынай песні,

што як птушка, ляціць ў паднябессе.

 

Загадкі з калектыўным адказам

 

На сялянскім двары

ёсць свае гаспадары.

Хто скцінку даглядае,

Той загадкі адгадае!

 

Рагуля-красуня жыве ў хляве.

Вадзіцы пап’е і сянца пажуе.

Каб была сямейка здарова,

Дае сырадою ……. (карова)

 

 

Маленькія звярочкі,

як пацеркі іх вочкі.

У каморы норку зрабіўшы,

хаваюцца ад ката ……(мышы)

 

 

Маленькі звярок жыве ў двары.

На мышак палюе ён да зары,

а потым старанна мые раток.

Заўжды акуратны шэры ….. (каток)

 

 

 

Ходзіць і шпорах, і ў кароне.

На тыну ён як на троне.

Песняй сустракае дзень.

Ну, канешне, гэта…. (певень)

 

Замест носа – пятачок,

замест хвосціка – кручок.

Есць і хлеб і бурачок

вельмі тлусты …. (парсючок)

 

 

 

І дом вартуе,

і кароў пасе,

і службы розныя нясе:

павадыр, пажарны, вадалаз.

Ён самы лепшы сябра ваш.

І ён зусім не небарака.

Хто здагадаўся? Ён ….(сабака)

 

У маленькай хатцы,

што каля плоту,

золатам салодкім напоўнены соты.

І гудуць вясёла на тых сотах …(пчолы)

 

Ён цягне воз,

арэ і барануе,

і дроў, і сена ў гаспадарку нарыхтуе.

А як імчыць, то з пад капыт – агонь.

Ну, здагадалісь – гэта…(конь)

 

 

Не бык і не тур ён, а рогі вітыя.

Руно залатое на плечы адзета.

Ён ходзіць па пашы важны, як пан.

Ну, хто здагадаўся? Гэта…(баран)

 

 

Шкарпэткі і панчошкі,

каб не мерзлі ножкі,

каб было цёпла, як ад печкі,

падораць ўсім дзеткам …(авечкі)

 

                         11

Любіць ячменныя зярняткі.

Яе дзеткі – кураняткі.

Пяром шчыльна пакрыта шкурка.

Нясе смачныя яечка … (курка)

 

 

Новогоднее

Перед Новым годом

в школе нашей праздник .

Всех друзей встречает

утренник – проказник.

 

Все в крстюмах праздничных

и в красивых масках,

словно побывали

в самых разных сказках!

 

Перед вами феи,

                     Золушки и пчёлки,

рыцари, пираты

 

                     и серые волки.

Их ребята радостно,

                     весело встречают,

а Мороз с Снегурочкой

                     вкусным угощают.

 

 Пусть же длится долго

праздник наш весёлый!

С Новым годом города,

                 деревни и школы!!!

 

 Бабушка

 

Мы с моей внучкой

не пишем, не читаем

и не решаем ребусы - пока.

Мы с ней – пока

о принцах не мечтаем,

но это всё пока,

                   пока,

                           пока…

 

 Пока мы едим суп «за папу» и «за маму»

и строим башни – прямо в небеса.

Когда-нибудь и памперсы меняем,

но видим вокруг нас и чудеса!

 

Она меня «бабулькой» называет,

а я её - Дариша, мой цветочек.

 

Душа моя от счастья замирает,

как только слышу её голосочек.

 

Стаж бабушки мой невелик - пока,

но я учусь, стараюсь и дерзаю.

Азы премудрости запомню на века –

ведь лучшей бабушкой я быть мечтаю.

 

Когда я слышу «Супер - папа»,

                             «Супер - мама»,

                               иль «Супер - я»,

 

Порой обидно мне.

Ведь знаю точно

                   бабушка – вот главная

для внученьки

                     фигура на земле!

 

(Посвящения)

 

Я– руководитель клуба «7-я»

Я– руководитель клуба «7-я»

Утром, встречая детей, улыбаюсь.

Стараюсь разжечь в их сердцах

светлое, доброе что-то.

Ничего удивительного – это моя работа!

 

Я– руководитель клуба «7-я»!

Окружаю детей лаской, теплом и заботой.

Ничего удивительного – это моя работа!

 

Я– руководитель клуба «7-я»

Вожу детей в походы, в кино и в совхоз на работу.

Ничего удивительного – это моя работа!

 

Я– руководитель клуба «7-я».

Даже, придя, домой, думаю про Таню и Диму,

Антона и Роберта.

Ничего удивительного – это моя работа!

 

Я– руководитель клуба «7-я»

И каждый мой день предназначен для чего-то:

 

Понедельник – рисуем,

вторник – экскурсии совершаем,

среда для бесед предназначенный день.

В четверг мы рисуем, если не лень.

В пятницу лепим, читаем, играем.

Ну и родительский день – суббота.

Ничего удивительного – это моя работа!

Я– руководитель клуба «7-я»…

 

Всем классным руководителям

 

Как свеча горим

и освещаем путь,

в надежде, что когда- нибудь,

пускай хоть через много-много лет

став взрослыми, изведав много бед,

придут, быть может,

к нам ученики.

Тогда уж сами

и без маминой руки.

И, улыбнувшись, скажут:

- Вы, учитель, наш самый

классный

                     руководитель!!!!

 

Назоўнік

 

Словы мама, мір і вецер

і, канечне, слова дзеці,

кніга, праца і віхура,

школа, вішня і фігура…

 

Словы розныя, здаецца,

але, хто спрабуе, той разбярэцца,

што ў гэтай кагорце словы яднае –

кожнае з іх прадмет абазначае.

 

І лёгка запомніць 2 пытанні тады-

для адушаўлёных прадметаў – “хто?”,

а для неадушаўлёных “што?”.

Запомні з сябрамі іх ты!

 

Сярод іншых часцін мовы гэтыя словы паважаюць

І назоўнікам называюць.

 

Прыметнік

Сёння ў нас госць новы.

Знаёмцеся – прыметнік – часціна мовы.

Ён адважны і вясёлы,

Ну і казачнік адмысловы.

Ведае які?

Якая?

І якое ўсё бывае.

Усе прыметы абазначае.

Прыгажосць мовы вызначае.

 

Дзеяслоў

Што рабіць, ды што рабіць?

Маляваць, пісаць, вучыць

І сваю сям’ю любіць,

А Радзіму бараніць.

З шчырым сэрцам працаваць,

Каму цяжка дапамагаць,

Радавацца зноў і зноў

Нам дапамагае дзеяслоў.

Ён усе дзеянні адзначыць,

А, тым хто стараўся, аддзячыць!

 

Мой мир увлечений

 

Мой мир увлечений –

Это мой дом.

Его я строю с любовью, с огромным трудом,

С превеликим наслажденьем,

И, конечно, с увлеченьем.

 

Я долго искала, где строить свой дом.

Чтоб вид был красивый –

С аллеей, с прудом.

Чтоб ивы там в воду глядели

и птицы на ивах тех пели.

 

Кроссворд – фундамент в доме

Просторном и прекрасном!

И с наслажденьем строю

И знаю – не напрасно!

 

Слова, словно кирпичики,

за рядом ряд кладутся.

И знаю, что помощники

в строительстве найдутся.

 

 В доме моём

чистота и порядок,

а стены в дому

из стихов, эпиграмм и загадок!

 

Ещё у дома есть душа.

плоха она, иль хороша,

но с наслаждением, порою,

в нём занимаюсь я игрою.

Придумано мною игр - не счесть.

друзей стараюсь ими увлечь!

 

Дверь широко открыта в дом,

если желаете, войдём,

 

Но если вы душой убоги,

то кактус вам наколет ноги.

 

Но нет в моём доме потолка, чердака, крыши.

Зачем они?

Нужно смотреть на солнце, на звёзды и выше!

Нужно смотреть и восхищаться

и всем, что нас окружает, увлекаться!

 

Візітоўка для конкурса “Кіраўнік гуртка”

 

(Пачынаецца выступленне пад фанаграму “Угасцях у казкі”)

  • Ідзе паказ слайдаў, адпаведных       тэме выступлення.

 

За гарамі, за лясамі,

За шырокімі палямі,

Не на небе ў раі – на Бялыніцкай зямлі

гурток цудоўны “7 - Я” 10 год як узнік -

і я яго кіраўнік!

 

І хаваць чаго няма- раскажу ўсё вам сама!

Нарадзілася, расла.

Школа і педінстытут.

Двух сыночкаў набыла

І супруг каханы тут!

 

Мне ў жыцці пашанцавала.

Шмат хто сохне ад зайздросці,

бо так у жыцці саўпала –

дзяржава мне за хоббі плоціць!

 

Праўду кажу -

з задавальненнем

працую шчыра і заўзята.

Упэўнена, толькі таму,

у гуртка так поспехаў багата!

 

(Бо калі ты сама з душою,

               з задавальненнем,

                                       з інтарэсам,

зацікавілась, як след,

хоць якім-нібудзь працэсам,

то ўсіх, хто побач будзе,

ты сумееш захапіць!

 

 

і любоў да пэўнай справы

                             ты сумееш усім прывіць!)

 

А як жа можа быць іначай!

- Па духу пераможца я

І патрыёт Радзімы нашай.

Прадстаўлю я увазе вашай

той прынцып па якому я

жыву, працую і твару.

Гатовы? Тады гавару:

-         “Хочаш зрабіць добра –

зрабі ўсё сама”.

- Упэўнена, што нязгодных са мной няма!

 

 Гэта прысказка,

                         а дзе

                           казка чарадой ідзе?

 

Мне здаецца, так бывае,

тры асобы ва мне пражывае.

  • Ідзе дэманстрацыя розных лялек.

Першая, з захапленнем,

частуе ўсіх сяброў саленнем,

калдунамі і аладкамі,

каўбосой, мачанкай, бабкамі.

Для членаў журы ж дарагіх,

так як бача рэдка іх,

гэта асоба, з захапленнем,

напякла смачнага пячэння.

  • Выносяцца пачастункі журы.

 

А вось асоба другая – глянуць люба.

Ходзіць у госці да бабулі Любы,

дзе з захапленнем аўтэнтычныя песні спявае,

у народныя гульні гудяе

і фільм пра Цяхцін свой здымае.

 

Бо ведае асоба гэта – багацце народа захаваць трэба.

І гаворыць гэта асоба дзецям аб тым,

што наша мова лепшая ў свеце,

што трэба нам мову з маленства вучыць,

што, без мовы, нам, як народу не быць!

 

А вось трэцяя асоба, што ў душы жыве маёй,

спявае песні кожны дзень

і песняй дзеліцца сваёй,

піша вершы, сцэнарыі, эпіграмы,

дзе ўсё кажа прама.

 

І скажу, сябры, вам шчыра –

Піша гэта асоба аб усім:

Аб каханні, аб прыродзе, аб міры.

Піша аб усім з захапленнем

І дзеліцца вершамі з задавальненнем!

 

Тры асобы, сказаць мушу,

Жывуць мірна – душа ў душу.

Між сабой не канфліктуюць.

Разам на-да мной працуюць.

 

І вынікі той працы хаваць сэнсу няма.

Аб гэтым раскажу сама.

 

У гуртку “7 - Я”

тры пераможцы абласнога конкурсу “Лепшы па прафесіі” ёсць!

Разумееце, думаю, каштуе гэта штосць!

 

Наша Баранава Настачка стала Бялынічаў міс.

Вось дзе быў для многіх сюрпрыз!

 

Разам з Траццяковым Антонам лепшы радавод

                                                           у Рэспубліцы склалі.

Столькі цікавага пра свой род пазналі!

 На тэлевізійным конкурсе “Бухта капітанаў” у двух терах перамагалі,

 Рэспубліканскія семінары не адзін раз дэманстравалі,

прад Палатай Прадстаўнікоў РБ у мінулым годзе выступалі,

не аднойчы ў часопісах вершы, артыкулы, сцэнарыі

                                                                              мае друкавалі.

Але галоўнае дасягненне ў тым,

што клуб “7-Я”,

які я калісць прыдумала сама,

жыве, працуе, сяброў набывае,

аб поспехах новых клапоціцца, дбае!

 

А раз так, то жыву я не дарма,

аб гэтым ведаю сама!!!

 

Я лічу нашу работу, работу ўсіх гурткоўцаў вельмі неабходнай і важнай,

Так працаваць можа толькі чалавек творчы, адважны.

той, хто душой заўсёды будзе маладым.

Прыміце ж ў падарунак Гімн.

 

Песя выконваецца на матыў “Надежды”

Светит всем внешкольника звезда.

Всех она нас в зале здесь собрала.

Президент ты или космонавт

В творчестве берёшь своё начало.

 

И, поверьте, годы пролетят.

Станете вы взрослыми, ребята.

Будете потом вы вспоминать

Как всё начиналось когда-то.

 

Кружковцы, вам слава и честь

За вашу работу и ласку,

За то, что смогли сотворить

Для наших детишек вы сказку.

 

Ну і апошняе – не хапае акцэнта.

Мы – гурткоўцы – рашаем дэкрэт прэзідента!

І гледзячы на гэта-

Растаўляем жыццёвы прыарытэты.

 

 

Самопрезентация на конкурс “Учитель года”

Добрый день!

Приветствуя я всех:

Дедей, старых, молодых,

Всех – кто в зале,

Кто вместе с нами,

Кто болеть пришшёл за нас.

Чтож, друзья, судите сами-

 Начинаю свой рассказ.

 

За горами, за лесами, за широкими полями,

Не на небе – на земле

жил директор в Техтине.

У директора всё чинно –

18 - дочерей, 3 - сына

И даёт он им наказ – ехать в город на показ.

 Стали думать и гадать:

-Кого ж в город отправлять?

 Долго думали-рядили,

а к исходу дня решили

и отправили меня,

на прощанье говоря:

-Ты, Ирина, будь добра,

отправляйся со двора.

Опыт ты уже имеешь,

авось, выступить сумеешь,

 ведь недаром в нашей школе

столько лет ты провела

и освоила науки,

что тебе в беде помогут.

 Сомневалась я не долго.

Помолясь перед дорожкой,

я отправилась в путь дальний,

взяв с собой перо, чернила

и бумаг взяла немножко

 для подглядки, для подсказки.

 Это присказка,

                         а вот

                                  сказка чередом пойдёт.

 Находясь на службе царской,

да при школе государской-

20 лет детей учу.

 На уроках не молчу,

а рассказваю с умом

как для птиц построить дом,

как старушкам помогать.

как детишек развлекать,

как лепить из пластилина,

если он нежней чем глина,

как писать

и как считать,

как о будущем мечтать.

 

Находясь на службе царской,

да при школе государской,

часто мы систем не знаем (слишком много было их),

да всё Столера ругаем,

что неважный он учебник,

мол придумал для ребят.

Он тетерь уже, наверно,

сам учебнику не рад.

 

Ну, а мы ему поможем!

Мы придумаем задачи,

что б решали их неплача,

 

мы придумаем примеры,

что б решали их без меры

Тани, Вовы,

Оли, Веры.

Что б смогли они, быть может,

математиками стать

и, когда окончат школу,

свой учебник написать.

Находясь на службе царской,

да при школе государской,

не оди десяток лет,

испытав немало бед,

выработала и систему,

ту систему,

без которой

и учитель не учитель,

а предмет одушевлённый.

 Расскажу вам и об этом.

Расскажу всё без утайки.

На урок – как на праздник

должна я свегда идти.

Все печали и невзгоды

за собою не нести.

Улыбаться, быть весёлой,

строгой – в меру,

но не злой,

что б ребят тянуло в школу

так, как к себе домой.

Знать предмет должна на “10”,

а быть может, на “10” с плюсом.

И преподнести знанья детям я должна со вкусом.

Однообразных уроков быть не должно!

-         “Брей-ринг”,

-         Экскурсия

-         Диспут,

-         Кино…

А ещё постоянный поиск

новых идей,

 интересных дел

и спешка, спешка, спешка:

                           прочитать,

                                       усвоить,

                                                   запомнить!

Нельзя стоять на месте – это посредственности удел!

 А ещё учитель учись.

Не бойся, не злись, не ленись.

Учись у столяра, у врача, у плотника,

учись у любого работника.

 Сколько на земле интересных дел!

Азы их постигнуть – есть твой удел.

А у детей учись добру,

Наивности и непосредственности,

Чтоб встав с постели по утру

Ты не боялся откровенности, ответственности.

 Такая система даст результаты!

Пускай не теперь,

а через много лет,

когда повзрослев, мои ребята,

может быть с Марса

передадут мне привет.

 А результаты?

Есть результаты!

Напечатали мою статью в журнале когда - то,

На семинарах различного уровня я выступала,

Газета о нас ниединажды писала.

 Словом, живу я жизнью активной.

Я не люблю оставаться пассивной.

“ Дорогу осилит тот, кто идёт!”

- Вот мой девиз.

Он зовёт всех вперёд.

 Ну, а пока мы с ребятами

живём в сказке

имя которой –ШКОЛА.

И я, как учитель,

должна сделать так,

что бы мои дети,

мои ученики

преобрели знания, жизненный опыт и

стали настоящими капитанами своих,

да и наших судеб.

В этом и заключается основная цель моей работы.

Что я ещё хотела сказать?

-Да, я желаю всем нам мечтать!

Желаю всем любить, как я люблю, свою работу

И ощутить правительства заботу,

Чтоб вашей были не только будни, но и пир,

А в ваших семьях благополучье, счастье, мир!!!

 

Пераклад на беларускую мову рыфмаванай гульні “Хлопчыкі - дзяўчынкі”

(У гульне трэба быць вельмі ўважлівым, бо рыфма будзе блытаць удзельнікаў)

 

  • Каньком сталёвым рэзалі ільдзінкі.

У хакей гулялі цэлы дзень …….(хлопчыкі).

 

  • Балбочуць быццам бы шпачкі

у прыгожых спаднічках …(дзяўчынкі)

 

  • Балты, гайкі і шасцяронкі

знойдзеш у кармане ў …(хлопчыка)

 

  • Вясной вяночкі з дзьмухаўцоў

заўжды пляце атрад… (дзяўчынак)

 

  • Заўжды памерацца сілёнкай

вельмі любяць толькі …(хлопчыкі)

 

  • Страшыцца цемені заўсёды,

яго пужае кожны гук.

Абы чуць што – бяжыць да мамы

такі плаксівенькі ….(дзяўчынка)

 

В школах часто проводятся конкурсы, в которых нужно защищать костюм и причёску. Предлагаю вашему вниманию некоторые варианты защиты, используя которые, а так же проявив немножко фантазии и артистизма, вы можете добиться неплохих результатов.

Причёска «Школьная»

 

Мы придумали причёску

И всем классом смастерили.

Всё, что есть в сердцах у нас

Мы с душой в неё вложили.

 

Посмотрите, прядки вьются,

на плечо они ложатся.

Равнодушных к красоте

в зале не должно остаться!

 

 На чёлку взгляните –

Она крыло птицы,

Что в небо взлетает

и к звёздам стремится.

 

А в локонах – краски цветов,

Что тёплого лета нам дарят привет.

Есть в локонах этих один,

Но важный секрет.

 

Когда к доске подойдёте, забыв ответ немножко,

Задумчиво взгляните на дверь и на окошко.

А сами незаметно, лишь проведя рукою,

Шпоргалочку достаньте,

Что была под косою.

В руке её зажмите, тихонечко спишите.

 

И вот тогда поймёте,

Как хорошо живёте.

Что в жизни главнее всего расчёска

И, конечно, такая причёска!

 

Причёска “Хорошее настроение”

 

У нас в восьмом классе

цирюльников нету.

Обьехав на роликах

по сельсовету

 

Собрали подсказки,

Нашли и расчёску.

Попробуем сами сделать причёску!

 

(Натягивается шторка, все участники бегут за неё и там начинают “мастерить” причёску. Из-за шторки слышатся крики)

-Давай сюда ножницы!

- Ой! Ой. Ой!

- Брызгай лаком!

- И гель не забубь!

-Ой, ой.ой!

-- Давай резинки!

- Какие резинки?! Волос не осталось! (Из-за шторки вылетает парик)

- А-а-а-а –а!! Пустите! Я жить хочу!

(Выбегает модель на сцену и закрывает лицо руками. Следом выходят “парикмахеры” и выносят зеркало.)

 

-         Посмотри сюда. Не бойся!

Зеркало всю правду скажет!

 

-         И тебе – такой красивой-

В камплиментах не откажет!

 

- В твоей причёске вдохновенье,

В ней настроенье и улыбки.

 

- А бабочки в кудрях порхают,

так это там где две ошибки.

 

Наша причёска называется “Хорошее настроение”.

Чего мы – учащиеся 8 класса и желаем всем присутствующим.

 

“Осенний костюм”

 

Костюм “Осенний ”предстамим для вас

Прямо здесь и прямо сейчас!

 

Этот костюм очень отличный.

В нём всё интересно и всё необычно!

 

Веночек из листьев мы смастерили.

Цветами украсить его не забыли.

 

Для юбочки выбрали листьев капустных-

Не знает история костюмов таких вкусных!

 

Но главное, что когда костюм шили,

О пользе его мы не забыли!

 

Здесь бусы из лука – природная сила!

Микробов всех школе она перебила!

 

(Выбегает маленький мальчик. На его голове лента со словами “последний микроб” мальчик пищит, бегает вокруг модели. Модель “убивает” ммкроба щелчком.)

 

Серёжки из яблок – вкуснее их нету!

Садитесь, друзья, на такую диету!

 

Костюм наш простой,

Но мы так старались!

Просим, чтоб нам апладисменты достались!!

 

Костюм “Вдохновенье”

 

Модельер:

Наша фирма “Зима- Лето”

И я Милко – модельер

Со своей коллекцией обьехав пол-света

Решил и к вам заехать теперь!

 Решил представить вам платья-наряды.

Уверен, вы им окажетесь рады.

 Представим вашему вниманью, что школьнику мило,

Одежду ж представит модель Людмила.

 

 (Модельер говорит с акцентом.)

Появись ка рыба моя.

А вы встречайте, встречайте,

Да громче хлопайте.

 Костюм включает в себя:

пиджак, рубашку и желлетку

и не забудьте про платок в клетку.

 Пиджак короткий у модели

приталенный,

слегка свободный,

 а цвет немаркий, благородный.

Всем школьникам к лицу.

 А брюки по фигуре сшиты.

Слегка лишь брюки прикрывают.

Те, кто такие выбирает,

В кройке, шитье толк понимают.

Теперь о желете слово.

Деталь в костюме взята за основу.

Желет делает костюм стильным и современным.

Запомните это непременно!

 Ну и про украшения:

Бусы, ремень, сумка – всё сделано с вдохновением!

 Это обязательно, Рыбы мои,

Веди девушки без украшений,

Нам – мужчинам-

Для огорчений!

 

 Костюм «Экологический»

(Наряд изготовлен из молочных пакетов. Прическа – волосы заплетены в косу. Макияж отсутствует.)

Этот костюм самый лучший на свете!

Вы уж поверьте мне, взрослые, дети.

Он бережёт, сохраняет природу

И придаёт он простому народу

Яркость окраски

И блеск целофана,

Что для природы, скажу без обмана,

Просто спасенье и просто везенье.

Если поймут это Божьи твареньи,

Мусор, а ведь использовать можно!

Ведите с природой себя осторожно!

Костюм “Экология” – против окраски.

Веди вся парфюмерия – глупость и сказки.

Нет лучшей красы, что дана от природы.

Помните это, все-все народы!

 Ну, а причёска?

Нужна лишь расчёска!

Волос помыли и волос сплели.

Лучше причёски ещё не нашли!

 

Костюм “Бальный”

Друзья, пред вами костюм “Бальный”.

На танцах, вечерах он идеальный!

 Здесь длинный шлейф,

Открыты плечи.

И не смотря на стужу, ветер,

В нём так уютно и тепло

От всех улыбок, от ваших глаз,

Что мы готовы здесь и сейчас

В красивом танце покружиться .

Пусть улыбнётся счастье вам,

А к нам удача постучиться.

 Причёска к “Бальному” костюму

Должна выглядеть очень современно.

В ней всё присутствовать должно

И стиль, и класс, и чувство меры.

Ведь в зал входя, модель мгновенно

Должна пленить и покарить!

 И макияж – подстать костюму.

Он не вульгарен, чисм и свеж.

В нем у модели вид Ростовой.

Пусть покарится ей Пьер, Андрей, Серж…

 

Костюм “Лето”

Длинная майка,

А к ней платочки пришиты,

Но так, что б коленки были открыты!

В этом костюме, друзья, на параде

Можно выступить лишь шутки ради.

Но лучше на пляж в нем явиться.

Платочками можно от солнца прикрыться.

Причёска здесь стильния – локоны вьются.

У этой причёски последователи найдутся.

 Не макияж здесь, а бодиард,

Где всё лицо – сплошное лето.

Используем тон персикового цвета.

Над веком расцвели цветочки,

Да и зелёные листочки.

Они нам дарят настроенье,

Как будто завтра День рожденья!

А на ладошках бабочки порхают

И всем нам лето напоминают!

 

Костюм “Вождь краснокожих”

 Костюм индейца перед вами.

 Его придумали с друзьями

и смастерили тоже сами.

 Костюм этот нам нужен очень,

что бы пугать всех среди ночи

раскраской боевой индейца

добьёмся мы разрыва сердца

у всех, кто нам гулять мешает

и спать рано загоняет.

Причёска здесь – гнездо вороны.

Ведь для индейца все законы –

как вилами по водной глади,

а посмотрите, что тут сзади –

Здесь косичек миллион.

Это приманка для ворон!

И макияж весь на красной роже -

ведь перед вами вождь краснокожих!

 

Прэзентацыя адукацуйнай праграмы гуртка “7-Я”

Добры дзень.

Вітаю ўсіх:

Паважаных членаў журы і канкурсантаў дарагіх,

Усіх хто ў зале,

хто разам з намі,

хто хварэць прыйшоў за нас.

Трымайце кулачкі!

Чытаць праграму настаў мне час!

 

Неабходнасць стварэння праграммы

Той, хто ў вёсцы жыве, мяне зразумее-

Бавіць свой вольны час (разумна) не кожны сумее!

Бо няма ў нас рэстаранаў,

Стрэпціз клубаў,

Спа салонаў

І так рэдка да нас прывозяць цыкачоў, артыстаў вядомых…

 

Дзе ж заняць свой дасуг,

каб дні весялей ляцелі?

І стварыць гурток “7-Я” мы захацелі!

 

Спачатку толькі 7 сямей -

14 дарослых і 25 дзяцей

Было ў нашым аб’яднанні.

І мэта простая была –

Заняць дасуг

і захаваць каханне.

 

А потым, паступова,

Мы набывалі сяброў новых

І пашырыўшы сферу інтарэсаў,

Сяброў далучылі да працэсаў

Цікавых, творчых, дастойных авацый

І ўсё гэта ў плыні іннавацый.

 Працуе гурток “7-я” – радуецца ў Цяхціне народ.

І склалася адукацыйная праграмма

сямейнага аб’яднання на некалькі год!

 Мэты

І прад сабой мы ставім мэты:

Заняць дасуг, знайсці паэтаў,

Танцораў, мастакоў, артыстаў,

Яшчэ найлепшых вакалістаў,

Яшчэ выдатных вейзажыстаў

І незвычайных куплецістаў,

Ткачых і плотнікаў вясёлых

І кулінараў адмысловых….

 А, як знайшлі,

ім расказаць самім,

што свет належыць маладым

і што не трэба сумнявацца,

а трэба смела за справу брацца,

што трэба талент дарыць людзям-

І толькі той шчаслівым будзе!

А яшчэ той будзе шчаслівы,

хто працаваць будзе рупліва,

хто дорыць,

а не забірае,

хто пра Радзіму сваю дбае!

 

Задачы

Упэўнена, вы згодзецесь са мной

–       на таленты зямля наша багата,

але бывае так парой,

што таленты схаваны ў хатах.

Матуля ўмее шыць,

Ды так – Како Шанэль адпачывае,

Дзядуля пячэ пірагі,

варыць варэнне, ды крыжыкам вышывае.

А тата – сёння трактарыст,

але так марыць аб палётах…

І разбіраецца ў надвор’і ёе, нібы чытае ўсё па нотах.

 Пра такія таленты нам нельга забыцца,

А трэба іх знайсці і дапамагчы раскрыцца!

 

Этапы

Усё зразумела і проста стала.

Этапы рэалізацыі праграммы назваць мінута настала.

Праграмма доўгатэрміновая.

 

Яе на 6 аж год

Мы спланавалі выпісалі

каб змог у Цяхціне народ

усё зразумець і разабрацца

і немарудзячы за справу брацца!

 

Першы этап – апрос, анкетаванне,

усёй работы планаванне,

дзе з кожнай сям’ёй працуем індывідуальна,

што для справы ідэальна!

 

І на гэты этап быў адведзіны 1 год толькі.

Вылучылі захапленняў колькі

ёсць у кожнага ўдзельніка клуба

і што для кожнага люба,

і чым хто можа адлічыцца,

і што ў каго ёсць падзяліцца.

Адным словам скажам прама

                                         2004 год – пачатак праграммы!

 

А добры пачатак – палавіна работы.

 

Да асноўнага этапу прыступіць ахвота!

І пачалі працаваць заўзята:

Удзельнічаем у конкурсах,

Праводзім святы,

Ходзім у паходы,

Даём канцэрты,

Ставім на сабе эксперыменты,

Спонсараў для клуба шукаем

І спіс удзельнікаў гуртка “7-я” пашыраем.

 

А калі матэрыялаў накапілі,

То ў часопісы, газеты паслаць іх не забылі.

Бо маеш сам – дзялісь з сябрамі.

Вы ж ведаеце гэта самі!

 Асноўны этап ідзе 4 гады.

Гурток “7-Я” вопыт набыў,

А яшчэ малады.

Цікавасць ва ўсіх ён выклікае

І вопыт перадавы ў аграгарадку ўнядрае!

 

Накірункі

Цікава, напэўна, па якіх накірунках працуем.

 Па -першаесем’і мацуем.

Прапаноўваем  членам адной цікавай справай заняцца,

Але даём магчымасць толькі за тое брацца,

Каб маглі ўсе сябе толькі з лепшага боку праявіць,

Пры гэтым не забываем, нават за маленькія поспехі, хваліць.

 Тым самым павышаем статус членаў сям’і.

Няхай жа між імі будзе лад і мір!

 Па – другое гурток псіхалагічны мікраклімат кожнай сям’і паляпшае.

Бо кожная сям’я вопыт набывае –

Вопыт рашэння праблем на службе і дома.

І гэта вядомая аксіома!

 А трэці накірунак – вучэбная работа.

Бо кожная субота

Вызначана для чаго –та,

Каб не толькі ў спартыўныя гульні гуляць,

На дыскатэках танцаваць

І ў інтэлектуальных бітвах біцца,

А каб яшчэ адзін у аднаго вучыцца.

 Вучыцца ўсяму, што магчыма толькі.,

Тым больш, што на свеце цікавага столькі!

Шмат на свеце цікавых спраў –

Азы іх спасцігні і ты быдзеш праў.

 А ў дзяцей вучысь шчырасці і радасці,

Каб устаўшы з ложка раніцай

Ты не пужаўся адказнасці.

А чацвёрты накірунак – узаемадапамога.

Чаго ж спадзявацца нам на Бога.

Ён і так заняты,

А мы самі хват рабяты!

Як здарыцца ў каго бяда якая –

Адразу гурток дапамагае.

 

Напрыклад, у Брыкавых пажар.

Ды не пужаўцеся – пажарныя залілі.

Ды вогненныя пеўні столь прапалілі і мэблю закапцілі.

Не паспелі пажарныя шлангі зматаць,

Як з’явіліся члены гуртка – штук 25.

 Ішлі не з пустымі рукамі.

Знайшліся і дошкі, і ДВП

І ўсё зрабілі самі.

Адрамантавалі брусы,

Падбілі столь,

Анучамі ўсю мэблю памылі

І праз 2 дні Брыкавы ўжо ў хаце сваёй жылі.

 

Пяты накірунакасветніцкая работа.

Сам ведаеш – навучы каго – та.

А калі добра працаваць ты можаш,

То і семінар любога ўзроўню правесці зможаш.

 

І навучыць сяброў-гурткоўцаў

Усяму таму, што так бясконца

Сама так доўга вывучала

І вопыт цяжкі набывала.

 

За-то зараз адкажам на любое пытанне

пра адукацыю і выхаванне.

І назвала гэту справу я

“Сямейная акадэмія”.

 

Прафілактычны накірунак

Аднак, жыццё

І так бывае,

што сям’я статус неблаганадзейнай набывае.

 І вось тады

Мчымся ў міліцыю,

У сацыяльную службу,

У сельсавет…

Як быццам могуць яны выпісаць

у дзіцячую казку шчаслівы білет.

 

Дык можа не будзем чакаць бяды?

А прама сёння адзначым аспекты!

На базе гуртка ствараем “Савет бацькоў”

Мужчны нам дапамогуць знізіць працэнты.

І не зусім прыемна казаць,

А могуць яны кой-каго ў вожыкавых сподках патрымаць.

 

Ну і рэрламны накірунар работы.

Бо без рэкламы ў сучаснім свеце ніхто ты.

 Выпуск газет,

праспектаў,

Эмблем і плакатаў,

іншай прадукцыі.

Мы на фантазію багаты.

Рэклама – рухавік прагрэссу.

Не можам жа мы адстаць ад гэтага працэссу.

 Для многіх у нашым раёне

Гурток “7-Я”

Асацыіруецца са словам поспех.

І гэта не смех.

Працуем шчыра і заўзята

І маем поспехаў багата!

 У гуртку“7 - Я”

тры пераможцы абласнога конкурсу “Лепшы па прафесіі” ёсць!

Разумееце, думаю, каштуе гэта штосць!

 Наша Баранава Настачка стала Бялынічаў міс.

Вось дзе быў для многіх сюрпрыз!

 На двух абласных конкурсах “Этнаграфічныя святкі”

                                                           удзельнічалі і перамагалі.

 За гэта магчымасць усім гурткоўцам

наведаць краязнаўчы музей Магілёўскі далі.

 Разам з Траццяковым Антонам лепшы

                                              радавод

                                                           у Рэспубліцы склалі.

Столькі цікавага пра свой род пазналі!

Рэспубліканскія семінары не адзін раз дэманстравалі,

прад Палатай Прадстаўнікоў РБ у мінулым годзе выступалі

і самаму Андрэйчанку руку паціскалі,

на тэлевезійным праекце “Бухце капітанаў” аж у двух этапах перамагалі.

 не аднойчы ў часопісах вершы,

артыкулы, сцэнарыі   мае друкавалі.

 Але галоўнае дасягненне ў тым,

што клуб “7-Я”,

які я калісць прыдумала сама,

жыве, працуе, сяброў набывае,

аб поспехах новых клапоціцца, дбае!

 

У чым арыгінальнасць праграммы

У чым жа арыгінальнасць праграммы?

А ў тым, што дзеці, таты, мамы

паступова – не адразу,

няхай і маленькімі крокамі,

а адыходзяць ад шэрага быту

і накіроўваюцца да ладу, міру, дабрабыту!

 

А яшчэ арыгінальнасць у тым,

што не я, а гурткоўцы

складаюць план працы ,

за што так бясконца

удзячна я ім-

маім вундэркіндам дарагім!

 Яны і прапаноўваюць работы метады, формы і прыёмы

І ў гэтым унікальнае адрозненне вядома!

 

А мае абавязкі, як кіраўніка гуртка, праявіўшы заботу

Накіроўваць, каардэніраваць і размяркоўваць работу,

А яшчэ ведаць каму і што даручаць

і дапамагаць асалоду ад працы атрымаць!

 

 Умовы рэалізацыі праграммы

 І першая – гэта наяўнасць рэкламы.

 А яшчэ каб было памяшканне,

каб для сустрэчы былі ўмовы.

Гэта можа быць класны пакой,

а можа быць і іншая пабудова.

 

Узрост удзельнікаў можа быць любы -

і стары,

і малады.

Усе- хто хоча выйсці з небыцця

і за здаровы лад жыцця!

Пра дапаможнікі 3 словы.

Уся сусветная класіка,

Педагагічныя часопісы,

І стос выданняў навуковы.

А вось з педагогам праблемы.

Павінен ён быць фанатам справы адменным.

Павінен ён мець у сваёй мясцовасці аўтаратэт,

каб кожны ўдзельнік толькі яму сакрэт

даверыць мог

і педагог яму б дапамог,

каб шчыра справе педагог служыў

і на працы амаль жыў,

каб разумеў значнасць справы

І быў на службе роднай дзяржавы.

І калі ёсць у вас такі педагог,

То памагай яму Бог!

А я канкурэнцыі не баюся

І з ім праграмай і вопытам падзялюся!

Разделы сайта