Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

11.05.2017

- 70 лет со Дня рождения Раисы Боровиковой

Баравікова Раіса, нарадзілася 11.05.1947 г. у вёсцы Пешкі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачага.

  Пасля заканчэння Бярозаўскай сярэдняй школы (1965) пачала працаваць у быхаўскай раённай газеце «Маяк Прыдняпроўя» літсупрацоўнікам. Скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). Працавала рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм» (1971-1972). У 1972-1977 — карэспандэнт газеты «Літаратура і мастацтва», у 1983-1988 — літкансультант рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». Сябра СП СССР з 1977 года.

   У друку выступае з 1960 г. Аўтар зборнікаў паэзіі 

«Рамонкавы бераг» (1974),

«Слухаю сэрца» (1978), 

«Такое кароткае лета» (1981), 

«Адгукнуся голасам жалейкі» (1984),

 «Каханне» (1987),

 «Пад небам першага спаткання» (1990).

   Напісала аповесць «Кватарантка» (1980). Выйшла кніжка казак і апавяданняў для дзяцей «Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў» (1990). Перакладае з рускай, украінскай і польскай моў.

   Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А.Куляшова (1988) за кнігу лірыкі «Каханне».

Казаў мудрэц: яно – і нараканне..

Казаў мудрэц: яно – і нараканне,

 і сонца, і пякучай цемры сплаў…

“Якія вочы мне дало каханне!”,

 але…спярша душу яму аддаў.

 Гляджу на ўсё вачамі маладымі,

 і гнеўнымі, і добрымі ўдвая…

Каханне і прынізіць, і …узніме,

 пакуль у ім жыве душа мая.

Разделы сайта