Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

08.02.2017

Дружеское сотрудничество с АОА "Новая Друть"

За шмат год  цеснае супрацоўніцтва Цяхцінскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад-сярэдняя школа  і  адкрытага акцыянернага таварыства “Новая Друць”   перарасло ў шчырае сяброўства.

         І, напэўна, не магло быць інакш, бо акрамя таго, што школу  наведвае мясцовая дзетвара, значная колькасць выпускнікой  школы пасля заканчэння прафесійных устаноў  працаўладкоўваецца жывёлаводамі, аператарамі машыннага даення, шафёрамі, механізатарамі і спецыялістамі на базавае  мясцовае прадпрыемства.

         Добрыя сувязі склаліся непасрэдна і паміж працоўнымі калектывамі. Ніколі каллектыў працаўнікоў школы  не застаецца ў баку ад штодзённых клопатаў  гаспадаркі: пераборка бульбы,  збор яблык і работа ў садзе -  далёка не поўны пералік работ,  што раздзяляе  з працаўнікамі зямлі школьны калектыў.

Менавіта таму адміністрацыя ААТ “Новая Друць” ніколі не адказала  навучальнаму комплексу ў набыцці  жыццёва неабходных для школы рэчаў, у рамонце школьных памяшканняў, забеспячэнні  агароднінай і садавінай, выдзяленні аўтатранспарта, а таксама,  нягледзячы на няпростае фінансавае становішча, пастаянна выдзяляе стыпендыі лепшым вучням школы.

Паміж прафсаюзнымі камітэтамі вучэбна-педагагічнага комплекса і акцыянернага таварыства, дзякуючы намаганням прафсаюзных лідарау Жук Кацярыны Мікалаеўны  і Траццякова Генадзя Іванавіча  таксама наладжана цеснае  супрацоўніцтва. Вынікам яго з’яўляюцца шматлікія перамогі  ў спартыўных спаборніствах, розных конкурсах, а таксама правядзенне сумесных вечарын і канцэртаў, прысвечаных прафесійным святам.

Асабліва радуе той факт, што з прыходам новага кіраўніка гаспадаркі - Дразда Анатоля Уладзіміравіча, сяброўскія ўзаемаадносіны паміж  нашымі калектывамі толькі ўзмацняюцца. Анатоль Уладзіміравіч часта наведвае  школу, гутарыць з навучэнцамі, педагогамі, цікавіцца  штодзённымі патрэбамі. Прыемным сюрпрызам  стаў нядаўні падарунак, які дырэктар “Новай Друці” даставіў асабіста  –   12 камплектаў сімволікі Рэспублікі Беларусь, якія  ўжо сталі сапраўдным упрыгожваннем усіх  школьных кабінетаў.

         Упэўнены, што сяброўскае супрацоўніцтва паміж  нашымі калектывамі будзе толькі ўзмацняцца!

  

Член прафсаюзнага  камітэта

Цяхцінскага ВПК Траццякова І.М.

Разделы сайта