Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

07.10.2016

Фольклорный праздник "Богач"

         Мы жывём у адкрытым свеце, і дзеці часам ведаюць больш пра суседнія краіны  і іх адметнасці, чым пра уласны край і яго гістарычную спадчыну.

         Краязнаўства дазваляе паказаць падрастаючаму пакаленню, што і ў нас ёсць чым ганарыцца, ёсць што паглядзець, што расказаць.

         На мінулым тыдні мы з членамі гуртка “Спадчыны” правялі ў школе фальклорнае свята “Багач”.

Дзеці павінны ведаць, што нашы продкі летам старанна працавалі на замлі, вырошчвалі ўраджай, каб пракарміць сваю сям’ю. Зжыналі апошнюю палоску зерня,  рабілі сноп, упрыгожвалі яго і захоўвалі цэлы год. Гэта і быў “Багач”. Сноп зносілі ў двор тым, каму жадалі багацця і шчасця. “Багач” згодна з павер’ем, забяспечваў ніву збожжам і прыносіў у хату дабрабыт і шчасце.

Адамовіч Вікторыя выковнвае верш 

         На пачэсным месцы была шуба, сноп і розныя прылады працы, якімі карысталіся нашы продкі ў мінулым.

         Дзяўчынкі 6 класа: Буймістрава Ганна, Цецерукова Ганна, Бершакова  Маша, Цапік Ангеліна выканалі танец жнеяк.

 

         Вучні 7 класса танчылі “Зялёную рошчу”. Канаплёў Мікіта выконваў залівістую “Лявоніху”. Вучні 8 класа з задавальненнем выконвалі ролі Восені, Дзеда Усяведа. На вячорках былі гаспадары – васьмікласнікі Рамановіч Кацярына і Доўгі Мікіта.

Гучала дудачка, гармонь і розныя народныя музычныя інструменты, на якіх віртуозна іграў Купрыяненка Васіль Аляксеевіч.

         Дзеці з задавальннем удзельнічалі ў гульнях: “Млын”, “А мы проса сеялі”, “Збяром ураджай”.

         Я ўпэўнена, што пазнанне роднага краю вядзе да фарміравання ўласнай пазіцыі, грамадзянскай адказнасці і ператварэння навучэнца ў сапраўднага патрыёта.

Л.Ф. Шакура, кіраўнік гуртка “Спадчына”

Разделы сайта