Ч а с т к а А
А 1 Адзначце, у якім парадку трэба размясціць сказы, каб атрымаўся звязны тэкст:
1) Толькі як гэта зрабіць?Хто пакажа, хто навучыць?
2) Янка палез на покуць, дастаў з-за абраза кніжку, якую прывёз бацька, і схаваў яе за пазуху.
3) Бацька? Да яго лепш не звяртацца: яму сваіх клопатаў хапае...
4) Маці? Добрая, ласкавая маці, яна ахвотна спявала яму песні, але не ўмела чытаць і не магла дапамагчы…
5) Як хацелася яму навучыцца чытаць па-руску!
1) 2, 1, 5, 4, 3;
|
4) 2, 5, 1, 4, 3;
|
2) 5, 4, 3, 1, 2;
|
5) 3, 4, 2, 1, 5.
|
3) 3, 2, 5, 4, 1;
|
|
А 2 Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні:
1) гняздо ластаўкі;
|
4) корань слова;
|
2) гарачая спрэчка;
|
5) чорная фарба.
|
3) востры розум;
|
|
А 3 Адзначце радкі слоў з няправільна ўжытымі паронімамі:
1) абанемент МТС;
|
4) дыпламант конкурса;
|
2) вязальны апарат;
|
5) аднарукі збанок.
|
3) выносныя сосны;
|
|
А 4 Адзначце рады, у якіх усе словы з’яўляюцца іншамоўнымі:
1) аўтамат, сеанс, ксеракс;
|
4) намеснік, зіма, баран;
|
2) аўца, пшаніца, фермер;
|
5) абеліск, трумо, джаз.
|
3) дваранін, гегемон, штанга;
|
|
А 5 Адзначце, у якім з радоў першым напісанаўстарэлае слова, а запазычанае – другім:
1) парасон, фанетыка;
|
4) каліта, пюрэ;
|
2) катлета, маркер;
|
5) бірыла, мітынг.
|
3) нэпман, танцмайстар;
|
|
А 6 Адзначце слова, якое з’яўляецца сінонімам да фразеалагізма
У сабакі вачэй пазычыць:
1) пільна ўглядвацца;
|
3) надакучліва.
|
2) набрацца нахабнасці;
|
|
А 7 Устанавіце адпаведнасць паміж парамі слоў і іх сэнсавай характарыстыкай. Адзначце нумар правільнага адказу:
А абанент – абанемент;
|
1) амонімы;
|
Б мужны – смелы;
|
2) амаформы;
|
В чорны – белы;
|
3) паронімы;
|
Г нота пратэсту – музычная нота;
|
4) антонімы;
|
Д лячу ўвысь – лячу людзей.
|
5) сінонімы.
|
1) А1Б2В5Г4Д3;
|
4) А3Б5В4Г1Д2;
|
2) А2Б5В1Г4Д3;
|
5) А3Б4В2Г5Д1.
|
3) А2Б4В5Г3Д1;
|
|
А8 Адзначце словы, у якіх колькасць літар і гукаў не супадае:
1) дзіця;
|
4) бяроза;
|
2) семестр;
|
5) паўшар’е.
|
3) каменне;
|
|
А 9 Адзначце словы, у якіх літара я абазначае два гукі:
1) сяло;
|
4) Якуб;
|
2) радыяцыя;
|
5) каляндар.
|
3) галерэя;
|
|
А 10 Адзначце словы, напісанне якіх не супадае з вымаўленнем:
1) шчасце;
|
4) кніжны;
|
2) падарожжа;
|
5) сшытак.
|
3) стрыгчы;
|
|
А 11 Адзначце словы, у якіх правільна пастаўлены націск:
1) хáбар;
|
4) кулінáрыя;
|
2) кáмень;
|
5) зáнятасць.
|
3) вáга;
|
|
А 12 Адзначце рады, у якіх усе падкрэсленыя галосныя з’яўляюцца націскнымі:
1) ліставы, мезенец;
|
4) абапал, рубель;
|
2) надзвычай, металургія;
|
5) цагляны, прасціна.
|
3) грамадзянін, мізэрнасць;
|
|
А 13 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара а:
1) літ...ратура, р...льеф, адажы...;
|
4) с...крэт, ч...рніла, бухгалт…р;
|
2) ц...гляны, ябл...к, Ч…лябінск;
|
5) ж...ўток, р...монт, ч…рэшня.
|
3) характ...р, ш...сцісот, ч…рпак;
|
|
А 14 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара о:
1) др...бналессе, д...макіраўніцтва;
|
4) Н...васібірск, п...ўнапраўны;
|
2) к...негадоўля, чырв...наармейскі;
|
5) н...вабудоўля, в...гнетрывалы.
|
3) п...ўнагалоссе, зб...жжаздача;
|
|
А 15 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара э:
1) ...тыкет, шніц...ль;
|
4) вет...ран, лібр...та;
|
2) прынт…р, ц...рква;
|
5) світ…р, ігр…к.
|
3) эпіт...т, р...сора;
|
|
А 16 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара я:
1) сув...зь, ...хідна, ц…цярук;
|
4) ...нот, в…ранда, нев...сёлы;
|
2) Вал...нціна, дроб…зь, кул...мёт;
|
5) з...лёны, к...фір, м...ханік.
|
3) л...снік, п…сняры, с...лянін;
|
|
А 17 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара і:
1) дэз…нтэгратар, за…нець;
|
4) пад...граць, за…граць;
|
2) борт…нжынер, без...дэйнасць;
|
5) сан...нструктар, між…нстытуцкі.
|
3) пра...граваць, с…ходзіць;
|
|
А 18 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара ў (нескладовае):
1) здаро…е, во…к;
|
4) кла…нада, стаяў …ваччу;
|
2) да …краіны, ла…р;
|
5) тра…ка, Яна …ладзіміраўна.
|
3) а...т, не…роз;
|
|
А 19 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца апостраф:
1) аб...ездчык, пагалоў...е;
|
4) кап...ё, падз...ячы;
|
2) Амудар...я, аб...ёмны;
|
5) з...ява, інтэрв...ю.
|
3) аб...едзены, малакроў...е;
|
|
А 20 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца ь (мяккі знак):
1) рамен...чык, Вікенц...евіч;
|
4) мякен...кі, кал...е;
|
2) ц...мяны, ад...ютант;
|
5) пайс...ці, л...е.
|
3) казан...скі, разал...ю;
|
|
А 21 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх дапушчаны памылкі:
1) растанне, рассада;
|
4) волжскі, Жана;
|
2) таварышскі, Вініца;
|
5) рассыпаць, мадонна.
|
3) салдатскі, Мека;
|
|
А 22 Адзначце рады слоў з падваеннем зычных:
1) каменны, Таццяна;
|
4) аббіць, аддаляцца;
|
2) Палессе, аббегчы;
|
5) галлё, стагоддзе.
|
3) раззлавацца, расстанне;
|
|
А 23 Адзначце рады, ва ўсіх словах якіх пішацца літара в:
1) ...охра, ...опера;
|
4) ...обад, ...(У, у)рал;
|
2) ...унія, Тадэ....уш;
|
5) ...одмель, ...устрыца.
|
3) ...усце, …унісон;
|
|
А 24 Адзначце словы, якія маюць прыстаўкі:
1) адукацыя;
|
4) адужаць;
|
2) акоп;
|
5) акуратна.
|
3) акіян;
|
|
А 25 Адзначце словы, якія маюць нулявы канчатак:
1) глыб;
|
4) сцяна;
|
2) хόраша;
|
5) бацькаў.
|
3) заінелы;
|
|
А 26 Адзначце словы, якія маюць формаўтваральныя афіксы:
1) гарадскі;
|
4) абедаць;
|
2) сядзьце;
|
5) гаворачы.
|
3) прыморскі;
|
|
А 27 Адзначце словы з аднолькавай марфемнай будовай:
1) правамерны;
|
4) унучка;
|
2) прагон;
|
5) лячыць.
|
3) ляснік;
|
|
А 28 Адзначце словы, якія ўтвораны аднолькавым спосабам:
1) міжгародні;
|
4) бясхвосты;
|
2) сярэдневяковы;
|
5) бяздарнасць.
|
3) данізу;
|
|
А 29 Адзначце неадушаўлёныя назоўнікі:
1) студэнцтва;
|
4) народ;
|
2) сазан;
|
5) Юпітэр (планета).
|
3) кароль;
|
|
А 30 Адзначце абстрактныя назоўнікі:
1) садавіна;
|
4) жаль;
|
2) валакіта;
|
5) чырвань.
|
3) дождж;
|
|
А 31 Адзначце назоўнікі, якія не маюць формы множнага ліку:
1) галлё;
|
4) сінь;
|
2) бацька;
|
5) воцат.
|
3) зубр;
|
|
А 32 Адзначце назоўнікі агульнага роду:
1) рэжысёр;
|
4) інжынер;
|
2) непаседа;
|
5) сірата.
|
3) доктар;
|
|
А 33 Адзначце, лік якіх назоўнікаў не супадае ў беларускай і рускай мовах:
1) паводзіны;
|
4) чарніцы;
|
2) шчаўе;
|
5) выбары.
|
3) санкі;
|
|
А 34 Адзначце да якіх назоўнікаў правільна дапасаваны прыметнікі:
1) земляны насып;
|
4) круглае яблыка;
|
2) міжнародная журы;
|
5) восеньскі распродаж.
|
3) прыгожыя Карпаты;
|
|
А 35 Адзначце назоўнікі І скланення:
1) неба;
|
4) дзядзька;
|
2) суддзя;
|
5) дзяўчына.
|
3) плакса прыйшла;
|
|
А 36 Адзначце назоўнікі ІІ скланення:
1) стол;
|
4) кіно;
|
2) цемя;
|
5) хворы.
|
3) акно;
|
|
А 37 Адзначце назоўнікі ІІІ скланення:
1) лебедзь;
|
4) фальш;
|
2) запіс;
|
5) любоў.
|
3) шыр;
|
|
А 38 Адзначце рознаскланяльныя назоўнікі:
1) гумно;
|
4) парася;
|
2) бярэмя;
|
5) цемя.
|
3) бацька;
|
|
А 39 Адзначце назоўнікі, якія ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак –а:
1) кантракт;
|
4) суботнік;
|
2) адварот;
|
5) лік.
|
3) статут;
|
|
А 40 Адзначце назоўнікі, якія ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -у:
1) веласіпед;
|
4) бэз;
|
2) націск;
|
5) салон.
|
3) фрэгат;
|
|
А 41 Адзначце словазлучэнні з граматычнымі памылкамі:
1) з задзірай Алёшай;
|
4) афрыканскае какаду;
|
2) белы гусь;
|
5) гарадская ТЭЦ.
|
3) коцікавае манто;
|
|
А 42 Адзначце словазлучэнні з якаснымі прыметнікамі:
1) мядзведжая бярлога;
|
4) каменны будынак;
|
2) зялёная трава;
|
5) матчына ласка.
|
3) чытальная зала;
|
|
А 43 Адзначце словазлучэнні з адноснымі прыметнікамі:
1) лісіная нара;
|
4) драўляны слуп;
|
2) каменнае сэрца;
|
5) бацькаў капялюш.
|
3) гарадская вуліца;
|
|
А 44 Адзначце прыметнікі з прыналежнымі прыметнікамі:
1) Алесеў парасон;
|
4) дзядзькава хата;
|
2) норкавае манто;
|
5) гусінае пер’е.
|
3) руская мова;
|
|
А 45 Адзначце прыметнікі, якія не ўтвараюць ступеней параўнання:
1) цікавы;
|
4) рабы;
|
2) стараваты;
|
5) вішнёвы.
|
3) вялікі;
|
|
А 46 Адзначце прыметнікі, якія пішуцца праз злучок:
1) асенне(зімовы);
|
4) светла(зялёны);
|
2) адна(баковы);
|
5) мала(актыўны).
|
3) леса(нарыхтоўчы);
|
|
А 47 Адзначце прыметнікі, якія пішуцца разам:
1) магнітна(механічны);
|
4) лячэбна(санаторны);
|
2) усе(славянскі);
|
5) паў(афіцыйны).
|
3) каротка(часовы);
|
|
А 48 Адзначце адносныя займеннікі:
1) колькі;
|
4) якія;
|
2) нічога;
|
5) увесь.
|
3) штось;
|
|
А 49 Адзначце лічэбнікі, пры скланенні якіх дапушчаны памылкі:
1) пяцью вучнямі;
|
4) шасцюстамі рублямі;
|
2) у двух тысячах сёмым годзе;
|
5) з двума дзяўчынкамі.
|
3) у паўтары тонах;
|
|
А 50 Адзначце дзеясловы І спражэння:
1) крыць;
|
4) глядзець;
|
2) выехаць;
|
5) везці.
|
3) залегчы;
|
|
А 51 Адзначце словазлучэнні з пераходнымі дзеясловамі:
1) чытаць кнігу;
|
4) сумаваць па радзіме;
|
2) ехаць лесам;
|
5) нарэзаць хлеба.
|
3) радаваць сяброў;
|
|
А 52 Адзначце сказы з дзеясловамі незалежнага стану:
1) Паштальён разносіць пісьмы;
|
4) Лясы высякаліся, выпальваліся;
|
2) Ветрык гнаў лісце;
|
5) Хутка змяркаецца.
|
3) Кніга прачытана вучнем;
|
|
А 53 Адзначце дзеясловы, якія не ўтвараюць трывальнай пары:
1) ляжаць;
|
4) дабрадзейнічаць;
|
2) мыць;
|
5) уваходзіць.
|
3) перастуквацца;
|
|
А 54 Адзначце словазлучэнні з дзеепрыметнікамі:
1) вяжучы світар;
|
4) калючы дрот;
|
2) прышыты гузік;
|
5) плакучая іва.
|
3) абгароджаны двор;
|
|
А 55 Адзначце словазлучэнні з няправільна ўжытымі дзеепрыметнікамі:
1) прыціхшая вярба;
|
4) запрошаны госць;
|
2) рухаючая сіла;
|
5) загоеная рана.
|
3) паколанныя пальцы;
|
|
А 56 Адзначце словазлучэнні з дзеепрыслоўямі:
1) праросшая бульба;
|
4) беручы за руку;
|
2) стоячы ля акна;
|
5) нягледзячы на абставіны.
|
3) неўзаранае поле;
|
|
А 57 Адзначце прыслоўі, якія пішуцца праз злучок:
1) па(ранейшаму);
|
4) на(ўздагон);
|
2) па(асобку);
|
5) дзе(нідзе).
|
3) на(перад);
|
|
А 58 Адзначце прыслоўі, якія пішуцца разам:
1) пер(наперш);
|
4) усё(роўна);
|
2) (у)рассыпную;
|
5) (за)цемна.
|
3) на(ўцёкі);
|
|
А 59 Адзначце словазлучэнні з правільна ўжытымі прыназоўнікамі:
1) ажаніцца на дзяўчыне;
|
4) цешыцца з малога;
|
2) пайсці па хлеб ;
|
5) хварэць грыпам.
|
3) дзякаваць настаўніку;
|
|
А 60 Адзначце сінтаксічныя канструкцыі, у якіх не-(ня-) са словамі пішацца разам:
1) (ня)шчыра, (не)навідзець, (ня)якасны, (не)далёка;
2) (не)ціхае, а ветранае надвор’е, (не)трэба, (не)жыў, (не)ты;
3) (не)па-летняму, (не)замужам, (яшчэ)не выканана,(не)раз;
4) (не)чакаў, (не)выпітае малако, (не)купіла, (не)адзін;
5) (ня)добразычлівы,(не)пагадзь, (ня)шчасце,(ня)лёгка.
А 61 Адзначце сказы, у якіх не (ня) пішацца асобна:
1) Часам, калі сустракалі гасцей выходзіў ледзь (не/ня)увесь штабны атрад…
2) Я ведаю цану хвіліны і гаркату (не/ня)збытных мар.
3) Я (не/ня)мог (не/ня)згадзіцца з ёй.
4) Ніхто мяне са шляху (не/ня)саб’е.
5) (Не/ня)нармальны? Блажэнны? Дзівак? Я адказваю весела: “Так!”
А 62 Адзначце сказы, у якіх часціца ні надае выказванню сцвярджальнае значэнне:
1) Дзе б ён ні быў, што б ні рабіў, ён адчуваў, бачыў адну Ганну.
2) На вуліцы ні душы не было.
3) Іван сядзеў ні жывы ні мёртвы.
4) Ні кроку назад!
5) Летам, куды ні кінеш вокам, зачароўвае зялёны прастор і прыгажосць.
А 63 Адзначце пропускі, дзе пішацца ні:
Н1… чуваць было н2… ляскату машын, н3… грукату матораў, н4… людскіх галасоў, н5… шолаху дрэў.
А 64 Адзначце сінтаксічныя канструкцыі, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі:
1) браты і сёстры;
|
4) лес шумеў;
|
2) няхай прыедзе;
|
5) добра маляваць.
|
3) вітаю вас;
|
|
А 65 Адзначце сказы з састаўнымі іменнымі выказнікамі:
1) Вада ў канале цёмная і глыбокая.
2) Бор стары за сцяной усё шуміць ды шуміць.
3) Кусты лазы, як стада на папасе, раскіданы прыгожа за ракой.
4) Маці тупала каля стала і не зводзіла з сына вачэй.
5) Праспект – найпрыгажэйшая магістраль беларускай сталіцы.
А 66 Адзначце сказы з простымі дзейнікамі:
1) Белымі крыламі сцюжа білася ноччу між хат.
2) Хтосьці з хлопцаў ступіў крок наперад.
3) Абодва неслі ў сумках яблыкі.
4) Алесь з аўтаматчыкам падаліся на хутарок.
5) “Што яны зараз робяць?” – падумалася Федзю.
А 67 Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца азначэннямі:
1) Партызанам быў дадзены загад – выступаць.
2) Закаханы я сэрцам ў сцежкі над Бугам і Сожам.
3) Ночы стаяць цёплыя, зорныя.
4) Трэці полк з боем перапраўляўся цераз балота.
5) Танкісты заўсёды першыя.
А 68 Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя акалічнасці адасабляюцца:
1) Гуляючы розуму не прыдбаеш.
2) Сонца было яшчэ высока і свяціла не спяшаючы на сустрэчу з ноччу.
3) Не хваліся сеўшы, а хваліся з’еўшы.
4) Пільна пазіраючы лёгка ўбачыць, як зачыняюць мурашкі свае дзверы.
5) Сёмка-матрос жартуючы назваў параход браняносцам.
А 69 Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам словы (словазлучэнні, сказы) трэба выдзеліць коскамі:
1) Пранікніцеся любоўю да маёй роднай Беларусі людзі.
2) Раніца выдалася ў той дзень на дзіва сонечная, ласкавая.
3) У летнюю спёку ручай бадай можа перасохнуць.
4) Цяпер стаіць тут светлы дом музей славутага паэта.
5) Воўк авечак бярэ не выбіраючы.
А 70 Адзначце сказы, у якіх коска перад параўнальнымі злучнікамі ставіцца:
1) Як з вядра лінуў дождж.
2) Голас звініць так гучна як ручаёк.
3) Дарога як дарога. Ехаць можна.
4) Мабыць, нідзе так хораша не адчуваў сябе Якуб Колас як у родных беларускіх вёсках, сярод родных людзей.
5) Няйначай як Марыя вярнулася ў хату.
А 71 Адзначце тып сказа па структуры:
Калі сонца не ўзыходзіць – над сусветам цьма, калі мілы не прыходзіць – радасці няма.
1) просты;
2) складаназлучаны;
3) складаназалежны;
4) складаны бяззлучнікавы;
5) складаны з рознымі відамі сувязі.
А 72 Адзначце сказы, у якіх на месцы ўсіх пропускаў ставяцца коскі:
1) У кожнага партызана была вінтоўка__або аўтамат__ці пісталет.
2) Праз заснежаныя лапкі ён добра бачыў лісіцу__асветленую сонцам__зграбную__прывабную ў сваім рыжым уборы__далікатную і прыгожую.
3) У поўдзень поезд выйшаў у бяскрайнія__стэпавыя прасторы.
4) Трэба ведаць__чым быў славен наш край__і што было на нашай роднай зямлі да нас.
5) Ведаў здаўна__яблыні__як і кветкі__без чалавечай любові расці не могуць.
А 73 Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў ставіцца працяжнік:
1) Паэзія Коласа __такая ж натуральная, простая і такая ж складаная, як і сама прырода.
2) Аблокі __нібы воўна.
3) Няма народаў малых __ бываюць малыя паэты.
4) Абодва __гарадскія жыхары.
5) Двор без мамы __народ без мовы.
А 74 Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць двукроп’е:
1) Як цуд чужы вачэй ні цешыў, душа шаптала мне адно__ёсць край цяплейшы, багацейшы, але раднейшага няма.
2) Разуцца і пайсці сцяжынкай___то травяністай, лугавой, то гладка ўбітай, палявой.
3) То не снег__то чаромха цвіце.
4) Буду стаяць на сваім__паэзія – гэта ўздым, паэзія – гэта падзенне, малітва і ачышчэнне, неба твайго непазбежнасць.
5) Ціха булькала вада ў канаве, сыпалася лісце, чырыкалі недзе вераб’і__усё гэта здавалася такім звыклым, добрым, прыгожым.
А 75 Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна:
1) За вокнамі шумяць у садзе слівы і месяц стаў над стрэхамі сяла.
2) Цудоўны бор, сасна ў сасну, абступіў невялікую паляну.
3) Жывой паэзіі крыніца напоіць смагу маладых і будзе, светлая, бруіцца праз незлічоныя гады.
4) Для цябе, маё сонейка, высь любую вазьму, скажаш толькі ты слованька зорку з неба здыму.
5) Спазнаў Купала і знявагу і нягоду, і матчыны песні прыгадаў, і ў спадчыну пакутніку-народу ўсё, што бурліла ў сэрцы, перадаў.
А 76 Адзначце сказы, у якіх трэба паставіць тры коскі:
1) Быў той слаўны вечар якія бываюць у пачатку жніўня калі яшчэ цёпла калі нават ноччу не адчуваеш яшчэ восеньскай стыні калі на бярозах яшчэ рэдка-рэдка патрапіш на жоўты лісток.
2) Бацька яшчэ хвіліну-другую спадзяецца што сын перадумае але той глядзіць толькі на спакойную шырокую раку у якой вада чамусьці здаецца зялёнай.
3) Калі над Ушачай лятуць журавы і поўня спакойна барвее запахне трывогаю мох баравы жывіцай заплачуць бярвенні.
4) У ноч наступную ледзь на дварэ сцямнела і прыціснула ноч да шыбаў свой твар нехта ў ніжнія дзверы пастукаў нясмела і ў пакоі святло пагасіў гаспадар.
5) Амаль нідзе не адчувае чалавек сябе больш вольным як у дарозе і асабліва сярод шырокага поля калі ўсё відаць навокал і ты ўпэўнены што ніхто не чуе тваіх думак.
А 77 Азначце віды сувязі ў складаным сказе:
За Глускам у глухіх барах яшчэ маё блукае рэха, і дзень суніцамі прапах, даспелі першыя арэхі.
1) злучальная;
2) бяззлучнікавая;
3) злучальная і падпарадкавальная;
4) бяззлучнікавая і падпарадкавальная;
5) бяззлучнікавая і злучальная.
А 78 Адзначце, колькі і якіх знакаў прыпынку павінна быць у сказе:
Прыпадзі да зямлі цёплай ніцма да ўзоранай плугам раллі ты пачуеш як б’ецца крыніцай сэрца вечна жывое зямлі.
1) 4 коскі, 1 працяжнік;
|
4) 3 коскі, 1 працяжнік;
|
2) 6 косак, 1 двукроп’е;
|
5) 2 коскі, 2 працяжніка.
|
3) 5 косак, 1 двукроп’е;
|
|
А 79 Адзначце, якая схема адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў дадзеным сказе з простай мовай:
Усю дарогу ён пакрыкваў на шафёра (Ц, ц)ішэй, Ціма, цішэй быццам Вера была нейкай дарагой цацкай.
1) А: “П”, – а.
|
4) А – “П!” – а.
|
2) А: “П!” – а.
|
5) А – “П…” – а.
|
3) А: “П!” – А.
|
|
А 80 Адзначце правільныя сцверджанні:
1) паводле лексічных значэнняў і граматычных асаблівасцей прыметнікі падзяляюцца на чатыры разрады: якасныя, колькасныя, адносныя і прыналежныя;
2) усе прыслоўі маюць ступені параўнання і формы суб’ектыўнай ацэнкі;
3) паводле функцыянальнага значэння злучнікі падзяляюцца на злучальныя і падпарадкавальныя.
4) словазлучэнне – гэта свабоднае аб’яднанне двух і болей слоў.
5) састаўны іменны выказнік складаецца з дзеяслова-звязкі і слова, выражанага іменнымі часцінамі мовы.
Ч а с т к а В
|
Пытанні
Як называе(ю)цца:
|
Адказы
|
В 1
|
разнавіднасць амонімаў – словы, якія маюць аднолькавае гучанне, але рознае напісанне і значэнне
|
|
В 2
|
значэнне, уласцівае слову як часціне мовы
|
|
В 3
|
словы і выразы, запазычаныя з татарскай, мангольскай і інш. цюркскіх моў
|
|
В 4
|
словы, якія не толькі называюць што-небудзь, але адначасова выражаюць дадатковыя эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні
|
|
В 5
|
кароткі закончаны народны выраз з павучальным зместам, які носіць абагульняльны характар
|
|
В 6
|
назоўнікі, якія з’яўляюцца назвамі прадметаў, што існуюць у рэчаіснасці
|
|
|
Вызначце:
|
|
В 7
|
разрад займеннікаўпа значэнні: сам, самы, увесь, усякі, іншы
|
|
В 8
|
разрад прыслоўяў па значэнні: амаль, дужа, занадта, трохі, шмат
|
|
В 9
|
разрад часціц па значэнні: так, але, нібы, няхай, давай
|
|
В 10
|
тып словазлучэння ў залежнасці ад спосабу выражэння галоўнага слова: недзе далёка
|
|
В 11
|
тып аднасастаўнага сказа: Углядайся, мой сыне, пільней углядайся ў святыя абрысы бацькоўскай зямлі.
|
|
|
Запішыце:
|
|
В 12
|
назоўнік пяро ў назоўным склоне множнага ліку
|
|
В 13
|
назоўнік шыр у творным склоне адзіночнага ліку
|
|
В 14
|
назоўнік каваль у месным склоне адзіночнага ліку
|
|
|
Замяніце сінтаксічную канструкцыю адным іншамоўным словам:
|
|
В 15
|
увоз у краіну замежных тавараў
|
|
В 16
|
навука аб жывой прыродзе
|
|
В 17
|
кіруючая роля, першынство якога-небудзь класа, дзяржавы ў адносінах да іншых класаў, дзяржаў
|
|
|
Перакладзіце рускія словы на беларускую мову:
|
|
В 18
|
клеёнка
|
|
В 19
|
фата
|
|
В 20
|
образование
|
|
разгарнуць » / « згарнуць