Тэксты заданняў
для першага этапа школьнай алімпіяды
па беларускай мове і літаратуры
Усяго: 57 балаў ( памылка - 0,1 б.)
Заданне 1.Запішыце словы ў фанетычнай транскрыпцыі. (Максімальная колькасць балаў – 5; 0,5б. за кожнае правільнае слова)
Людскі ______________, ад’езд _________, возчык __________, лётчык _________, счарсцвелы ____________, салаўі __________, прыязджаць ___________, купаешся ____________, разжыцца ____________, ласьён ___________.
Заданне 2.Ад прапанаваных словазлучэнняў утварыце складаныя прыметнікі. Запішыце.(Максімальная колькасць балаў – 4; 0,5б. за кожнае правільнае слова)
Чорныя валасы ___________________, тоўстыя крылы _________________, доўгі хвост___________________, устойлівы да цяпла ___________________, дзвесце гадоў __________________, добрая якасць _____________________, добрае сэрца ___________________, босыя ногі _____________________.
Заданне 3. Да ўстарэлых слоў левага слупка падбярыце сінонімы з правага слупка, пары запішыце.(Максімальная колькасць балаў – 4; 0,5б. за кожнае правільнае слова)
Лемантар
Ланіты
Паходня
Веча
Ловы
Вакацыі
Чало
Кардон
|
Факел
Сход
Лоб
Мяжа
Канікулы
Буквар
Паляванне
шчокі
|
Заданне 4. Запішыце лічбы словамі.(Максімальная колькасць балаў – 7)
Праехаць каля 600 кіламетраў ______________________________________, у кнізе звыш 250 старонак ___________________________________________, нарадзіўся ў 2007 годзе______________________________________________, самалёт з 243 пасажырамі____________________________________________, сустрэцца на 235 кіламетры__________________________________________, прачытаць 2/3 кнігі_________________________________________________, 35-тысячны наведвальнік ___________________________________________.
Заданне 5. Пастаўце словы ў форме роднага склону адзіночнага ліку (Максімальная колькасць балаў – 4; 0,25б. за кожнае правільна запісанае слова)
Авёс ___________, барабан ___________, бег___________, блакіт___________, боль_________, вазон____________, вопыт____________, вырай _____________, гай ___________, горад __________, гром __________, давер ____________, даследчык ______________, кефір ____________, кіёск ___________, кісларод _______________.
Заданне 6. Запішыце словазлучэнні па-беларуску.
(Максімальная колькасць балаў – 6; 0,5б. за кожнае правільна запісанае слова)
Охотничья собака -
открытая дверь -
молодой жеребенок -
нестерпимая боль -
хорошее поведение-
болеть гриппом -
Заданне 7. У наступных словах абазначце марфемы.(Максімальная колькасць балаў – 4; 1б. за кожнае правільна разабранае слова)
Падтрымка, прыдарожны, нарэзаць, вечна.
Заданне 8. Падбярыце аднаслоўныя сінонімы да наступных фразеалагізмаў.
(Максімальная колькасць балаў – 4;0,5б. за кожнае правільнае слова)
1) Рукой падаць-
2) Хоць іголкі збірай -
3) Душа ў душу –
4) Лісам падшытыя –
5) Хоць касой касі –
6) Як гром з яснага неба –
7) Кату па пяту –
8) Хварэць на пана -
Заданне 9. Пісьмова адкажыце на пытанні. (Максімальная колькасць балаў – 4;1б. за кожны поўны адказ)
1) Назавіце гераіню У.Бутрамеева “Слаўная дачка Полацкай зямлі”. Прыгадайце яшчэ два імені, якія мела князёўна пры жыцці. ________________________________________________________
2) Які падарунак атрымаў Сямён, герой апавядання Я.Баршчэўскага, ад вужа?_______________________________________________
3) Гэта аповесць пра аднагодкаў сённяшніх шасцікласнікаў . Яна была напісана ў 1940 годзе, але сёння актуальнасці не страціла. Праблемы выхавання, дружбы, узаемаадносін з бацькамі. Пра які твор ідзе гутарка, хто аўтар?_____________________________________
4) У якім творы вы пазнаёміліся з легендай пра паходжанне “Белая Русь”? Запішыце назву твора, яго аўтара.________________________________
_______________________________________________________________
Заданне10. . (Максімальная колькасць балаў – 5;0,5б. за кожны правільны адказ) Устаўце прапушчаныя словы (3б.), запішыце назву твора і яго аўтара (1б.),які кампазітар паклаў на музыку словы гэтага верша (0,5б.), хто з’яўляецца выканаўцам песні (0,5б.)?
Каб любіць Беларусь нашу мілую,
Трэба ў розных краях пабываць.
Разумею цяпер, чаму з выраю
Жураўлі на ____________ ляцяць.
Што ім тыя_____________ паўднёвыя!
Што ім пышны __________ рай,
Калі клічуць іх далі сасновыя
І ________ _________ край!
Сакавітыя ___________ мурожныя
Не заменіш нічым і нідзе
І зямлю, дзе сцяжыначка кожная
У прыветлівы двор прывядзе…
Адказы на заданні
Усяго: 57 балаў ( памылка - 0,1 б.)
Заданне 1.Запішыце словы ў фанетычнай транскрыпцыі. (Максімальная колькасць балаў – 5; 0,5б. за кожнае правільнае слова)
Людскі - (л’уцк’і), ад’езд - (адйэзт), возчык – (вошчык), лётчык – (л’оччык), счарсцвелы – (шчарс’ц’в’элы), салаўі – (салаўйі), прыязджаць – (прыйажджац’), купаешся – (купайэшс’с’а), разжыцца – (ражжыцца), ласьён – (лас’йон).
Заданне 2.Ад прапанаваных словазлучэнняў утварыце складаныя прыметнікі. Запішыце.(Максімальная колькасць балаў – 4; 0,5б. за кожнае правільнае слова)
Чорныя валасы - чорнавалосы, тоўстыя крылы - таўстакрылы, доўгі хвост - даўгахвосты, устойлівы да цяпла - цеплаўстойлівы, дзвесце гадоў - двухсотгадовы, добрая якасць – дабраякасны , добрае сэрца - добрасардэчны, босыя ногі - басаногі.
Заданне 3. Да ўстарэлых слоў левага слупка падбярыце сінонімы з правага слупка, пары запішыце.(Максімальная колькасць балаў – 4; 0,5б. за кожнае правільнае слова)
Лемантар
Ланіты
Паходня
Веча
Ловы
Вакацыі
Чало
Кардон
|
Буквар
шчокі
Факел
Сход
Паляванне
Канікулы
Лоб
Мяжа
|
Заданне 4. Запішыце лічбы словамі.(Максімальная колькасць балаў – 7)
Праехаць каля шасцісот кіламетраў, у кнізе звыш двухсот пяцідзесяці старонак, нарадзіўся ў дзве тысячы сёмым годзе, самалёт з двумастамі сарака трыма пасажырамі, сустрэцца на дзвесце трыццаць пятым кіламетры, прачытаць дзве трэція кнігі, трыццаціпяцітысячны наведвальнік.
Заданне 5. Пастаўце словы ў форме роднага склону адзіночнага ліку (Максімальная колькасць балаў – 4; 0,25б. за кожнае правільна запісанае слова)
Аўса, барабана, бегу, блакіту, болю, вазона, вопыту, выраю, гаю, горада, грому, даверу, даследчыка, кефіру, кіёска, кіслароду.
Заданне 6. Запішыце словазлучэнні па-беларуску.
(Максімальная колькасць балаў – 6; 0,5б. за кожнае правільна запісанае слова)
Охотничья собака –паляўнічы сабака
открытая дверь –расчыненыя дзверы
молодой жеребенок –маладое жарабя
нестерпимая боль –нясцерпны боль
хорошее поведение-добрыя паводзіны
болеть гриппом –хварэць на грып
Заданне 7. У наступных словах абазначце марфемы.(Максімальная колькасць балаў – 4; 1б. за кожнае правільна разабранае слова)
Пад-трым-к-а, пры-дарож-н-ы, на-рэз-а-ць, веч-н-а.
Заданне 8. Падбярыце аднаслоўныя сінонімы да наступных фразеалагізмаў.
(Максімальная колькасць балаў – 4;0,5б. за кожнае правільнае слова)
1)Рукой падаць- блізка
2) Хоць іголкі збірай - светла
3) Душа ў душу – дружна
4) Лісам падшытыя – хітрая
5) Хоць касой касі – шмат
6) Як гром з яснага неба – раптоўна, нечакана
7) Кату па пяту – маленькі
8) Хварэць на пана – ленавацца, гультаяваць.
Заданне 9. Пісьмова адкажыце на пытанні. (Максімальная колькасць балаў – 4; 1б. з.а кожны поўны адказ)
1) Рагнеда, Гарыслава, Анастасія
2) Карону.
3) К.Чорны “Насцечка”
4) У. Караткевіч “Лебядзіны скіт”
Заданне10. . (Максімальная колькасць балаў – 5;0,5б. за кожны правільны адказ) Устаўце прапушчаныя словы (3б.), запішыце назву твора і яго аўтара (1б.),які кампазітар паклаў на музыку словы гэтага верша (0,5б.), хто з’яўляецца выканаўцам песні (0,5б.)?
Каб любіць Беларусь нашу мілую,
Трэба ў розных краях пабываць.
Разумею цяпер, чаму з выраю
Жураўлі на Палессе ляцяць.
Што ім тыя пагоды паўднёвыя!
Што ім пышны платанавы рай,
Калі клічуць іх далі сасновыя
І азёрны рабінавы край!
Сакавітыя пожнімурожныя
Не заменіш нічым і нідзе
І зямлю, дзе сцяжыначка кожная
У прыветлівы двор прывядзе
2) Алесь ставер “Жураўлі на Палессе ляцяць”. 3) Ігар Лучанок. 4) Ансамбль “Песняры”
разгарнуць » / « згарнуць